Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Турботы вечна зменлівага зямнога свету кантрастна падкрэсліваюць раскошу райскага спакою і нязменнасці. Непараўнальнае з усімі зямнымі радасцямі пачуццё прымірэння адчувае Лазар, калі анёлы ўзносяць яго душу ў ціхамірны рай:
Посадзнлп душеньку на белпелене, Посадзнлн душсньку во светлом pan. Во святаго Абрамія на лоне у яго.20
Тыпалагічныя рысы адлюстраванай у эпічнай творчасці духоўна арыентаванай парадыгмы можна вызначыць па наступных структурных асновах.
1. Па адносінах чалавека да Ісціны.
«й познаете йстнну н Нстнна сделает Вас свободнымн», — так казаў Ісус Хрыстос людзям21. У беларускіх духоўных вершах паслядоўна праводзіцца думка пра тое, што чалавек мае патрэбу ў Ісціне, якой ён мог бы служыць, свядома падпарад
19 Шейн П. В. Матермалы... Т. 2. С. 603.
2(1 Тамсама. С. 584.
21 Моан. 8, 32.
435
каваць ёй свае думкі і ўчынкі. Гэта палажэнне карэнным чынам адрозніваецца ад заходняй ідэі, згодна з якой чалавек мае патрэбу толькі ў такіх ісцінах, якія служаць яму. У выніку пазбаўленая містычнага пачатку гуманістычная ідэалогія надае сабе «рэлігійны знешні выгляд» шляхам мірскога выкарыстання канкрэтнай «рэлігійнай класікі» (у першую чаргу — Бібліі).
У супрацьлегласць такой пазіцыі духоўныя вершы вучаць, што боскія веды свяшчэнныя. Задача чалавека — імкнуцца распазнаваць Божую прысутнасць у прадметах і з’явах акаляючага свету.
2. У ацэнцы пазнавальных і стваральных магчымасцей чалавека.
Калі заходняя антрапацэнтрысцкая канцэпцыя асноўваецца на бязмежнай пазнавальнасці свету, то замайаваная ў духоўных вершах традыцыя лічыць, што ў свеце «бачным» і ў свеце «нябачным» ёсць сферы, дзе заканчваюцца «праблемы» і пачынаюцца «таямніцы»: існуе нешта прынцыпова непазнавальнае для чалавека. У гэтым сэнсе паказальная касмалогія «Галубінай кнігі» з яе таямніцай цудоўнага сашэсйя з нябёсаў. «Галубіная кніга» вучыць, што ў зямным жыцці ўладараць «цяжкасці», ад якіх нельга пазбавіцца, іх можна толькі мужна прыняць (уладаранне сіл зла, недасканаласць чалавечай прыроды — схільнасцьда пакутаў, ракавых выпадковасцей).
3. У разуменні парадку прыроды, грамадства і чалавека, механізмаў гістарычнага працэсу.
Заходні антрапацэнтрызм мае на ўвазе стаўленне ў цэнтр Сусвету чалавека ў сілу яго першапачатковай і безумоўнай дасканаласці: усё існае павінна падпарадкавацца інтарэсам і волі чалавека. Згодна з духоўнымі вершамі, у аснове Сусвету знаходзіцца нейкая трансцэндэнтная воля. Знаходзячыся на зямлі, чалавек абавязаны навучыцца распазнаваць волю Стваральніка: толькі пастаянна прабываючы ў гэтай вышэйшай волі, добраахвотна падпарадкоўваючыся ёй, чалавек можа пераадолець канечнасць свайго быцця. Паколькі гэта можа быць дасягнута не інакш, як праз змяненне чалавекам сваёй прыроды, духоўнае ўдасканаленне, аскетызм, то ў выніку адбываейца і ўдасканаленне грамадства.
4. У трактоўцы быційнага прызвання чалавека і арыентацыі чалавечай працы.
Неабходна прызнаць, што нават у параўнанні з багаслоўскай літаратурай у духоўных вершах праблемы першаасноў свету, будовы Сусвету адыходзяць на другі план — «Галубіная кніга», бадай, з’яўляецца адзіным творам, прысвечаным
436
праблемам касмалогіі. Замест іх на першы план у духоўных вершах выходзяць светапоглядныя праблемы ідэалу, сэнсу жыцця і шчасня. Пры гэтым быційнае прызванне чалавека, яго праца разглядаюцца з пункту гледжання іх накіраванасці на агульную карысць: сям’і, калектыву (сялянскай абшчыны), грамадства ў цэлым.
5. У каштоўнасных арыентацыях асобы і грамадства.
Вуснапаэтычныя творы на рэлігійныя тэмы прапаведуюць духоўна арыентаванае быццё, вышэйшая каштоўнасць якога — служэнне трансцэндэнтнай сутнасці, вышэйшай волі, служэнне «во славу Божню».
6. У адносінах да рэлігійнай веры.
Выканаўцам духоўных вершаў было ўласціва канкрэтнае асабістае веравызнанне. Пры гэтым вера іграла ролю стымулу да фарміравання пэўнай сістэмы філасофскіх, сайыялагічных, эстэтычных і іншых поглядаў: з гэтага вынікае прысутная ў духоўных вершах «асобая манера разумець рэчы».
7. У часавай арыентацыі чалавечых паводзін.
Калі заходняя антрапацэнтрысцкая матрыца арыентавана на будучае (асобнага чалавека, яго блізкіх, народа, чалавецтва ў цэлым), то прадстаўленая ў духоўных вершах пазіцыя паводзін арыентавана на вечнасць (што, безумоўна, не выключае арыентацыі на мінуўшчыну). У гэтай сувязі неабходна падкрэсліць, што ў духоўных вершах важнейшае значэнне надаецца Страшнаму суду; даным самабытным вуснапаэтычным творам уласціва асобая эсхаталагічная напружанасць.
Страшны суд адбываецца па волі Усявышняга і яго ніяк нельга назваць літаснівым. Часцей за ўсё ў ролі грознага і бесстаронняга суддзі выступае Міхаіл Архангел:
Восходзнв жа Мнхайла на сіяньскую горў, Затрубнв жа Мнхаііла ў сямпгласную трубу: «Уставайця, рабы. рабы праведнын, Стуновнцеся, рабы. ўсё іі пу правой стороны! Уставайця. рабы, рабы грешмльнын, Стуновпцсся. рабы, ўсё й по левой стороны!»22
Праведнікі і грэшнікі стаяць па розныя бакі вогненнай ракі і ніякай надзеі на выратаванне грэшнікам няма, хаця яны і спрабуюць прапанаваць Міхаілу Архангелу «златосеребро» ды «цысты жемцуг». У адказе вярхоўнага суддзі ўказваецца на немінучасць пакарання за створанае на грэшнай зямлі:
А вы, грешнын душіі. окаяннын рабы: Кабы брав бы Ммхайла златосёребро.
22 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 397.
437
Наметав ба ropy от усходў да іі до заходу. А мы ж з Богом справядлнвая судьдзя.
Справядлнвыя судьдзя, непадкупленныя, Мы бярём жа душевнос спасэнія.23
Адчай ахоплівае грэшнікаў:
Як расплачутца, разрыдаютца грешныя. Перяд вогнянной рякой стоючн: Обрываючн на сабе цело грсшное, Обрываючн на сабе власы цёмныя. Н бросаючн об сыру маць зямлю, Отца свойго, мацеру, спомннаючн: He так яны спомннаючн.
Большей того проклннаючн...24
Далей ідуць шматлікія абвінавачванні, якімі грэшнікі «ўзнагароджваюць» сваіх бацькоў за тое, што іх дзеці здзяйснялі няправедныя ўчынкі. Тым самым у духоўных вершах пра Страшны суд паказаны дзве пазіцыі людзей у іх адносінах да адказнасці: праведнікі адказваюць за ўсе свае ўчынкі на зямлі, грэшнікі абвінавачваюць за зробленае каго заўгодна, толькі не саміх сябе, тым самым перакладаючы адказнасць на іншых людзей.
Генералізаваныя рысы светазнаўства ў класічных тэкстах беларускіх духоўных вершаў маюць цягу да так званай усходняй ментальнасці, пранізанай ідэаламі духоўна арыентаванага быцця, братняй любові і самаахвяравання на карысць агульнай справы. Адлюстраваная ў вуснапаэтычных творах народная вера іграе ролю важнейшага стымулу да фарміравання пэўнай сістэмы філасофскіх, сацыялагічных, эстэтычных і іншых поглядаў.
Разам з тым нельга не адзначыць складанасць і супярэчлівасць духоўных вершаў з пункту гледжання адлюстравання ў іх сапраўды рэлігійных уяўленняў. Змест многіх фальклорных тэкстаў паказвае, што народ пасвойму перапрацоўваў каноны праваслаўя, набліжаючы іх да сваіх дахрысціянскіх вераванняў. «Галубіная кніга» ўтрымлівае звесткі пра д’ябла як другую міратворную істоту, што часткова тлумачыць тыя несправядлівасці, якія адбываюцца на зямлі. У беларускіх духоўных вершах, як і ў хрысціянскіх легендах, Бог надзяляецца прыземленымі чалавечымі якасцямі.
Рэлігія ўспрымаецца не ў сваім артадаксальным статусе, а ў якасці «звычайнай веры»: уласна хрысціянскія догматы
23 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 398.
24 Тамсама. С. 394.
438
своеасабліва інтэрпрэтаваны звычайнай рэлігійнай свядомасню. У гэтай сувязі справядлівымі з’яўляюцца наступныя назіранні Ф. М. Селіванава пра супярэчнасці ідэйнамастацкага зместу самабытных вуснапаэтычных твораў: «Як і ўвесь фальклор, духоўныя вершы ўнутрана супярэчлівыя. 3 аднаго боку, адлюстраванне народных забабонаў, прымітыўных сярэднявечных уяўленняў (напрыклад, пра зямлю, якая ляжыць на сямі кітах), а з другога — выхад на асноватворныя маральныя каштоўнасці, на стварэнне велічнага вобраза Сусвету (няхай не «навуковага»); пазнанне свету толькі праз адкрыццё (боскія кнігі, бачанні, сны), але само адкрыццё становіцца ерэтычным, пераўтвараецца ў мастацкае абагульненне таго, што пазнаецца, і таго, што мяркуецца ў рэальным жыццёвым вопыце. Відаць, маральны імператыў духоўных вершаў намнога важнейшы за яго рэлігійныя матывіроўкі»25.
Духоўныя вершы як паэзія міласэрнасці і спадзявання на справядлівасць Божага суда можа сумяшчаць у сабе пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці (асабліва ў патрабуючых асобнага вывучэння стараверскіх і сектанцкіх вершах). У такіх творах адсутнічае ўласцівая канонам веры арыентацыя духоўнай матрыцы — на змяненне самаго чалавека як часткі свету і вышэйшай духоўнай субстанцыі ў адпаведнасці з першапачатковай (не грэшнаму чалавеку належачай) Божай задумай. Шматвяковую практыку чакання вынікаў абрадавых дзеянняў ажыўляе падзейная матывацыя рэчаіснасці, намеры і рашучасць рэалізацыі надзей і імкненняў народа.
Матэрыялы комплексных экспедыцый ІМЭФ НАН Беларусі, сабраныя ў Чарнобыльскай зоне (запісы К. П. Кабашнікава)26, сведчаць аб прыярытэце каштоўнасцей міласэрнасці і спачування не толькі ў адносінах да людзей, але і да ўсякага Божага стварэння на зямлі. Хрысціянская духоўнасць асабліва яскрава «размалёўвае» паэтычныя звароты да мацізямлі, якая нясе на сабе «грэшнікаў і беззаконнікаў». Разам з тым запісы апошніх гадоў паказваюць, што карціна свету ў адпаведнасці з духоўнымі вершамі становіцца ўсё больш уразлівай.
Такім чынам, зашыфраваныя ў духоўных вершах уяўленні пра прыродны і сацыяльны свет з’яўляюцца свайго роду аўтаматызмамі думкі, якія дамінуюць у гушчы грамадства: разуменне ўладкавання сусвету і чалавечай прыроды; трактоўка быційнага прызначэння чалавека; успрыняцце прасторы ічасу і звязанае з імі ўсведамленне гісторыі; успрыняцце і перажыван
25 Селнванов Ф. М Народнохрнстнанская поэзня // Стнхн духовные / Сост., вступ. ст.. подгот. п коммснт. С. М. Селнванова. М.. 1991. С. 14.
26 АІМЭФ. ф. 8. воп. 92, № 910.
439
не нараджэння і смерці; суадносіны натуральнага і звышнатуральнага; ацэнка грамадства і яго кампанентаў; разуменне ўлады, панавання і падпарадкавання, інтэрпрэтацыя свабоды і г. д.
Беларускія духоўныя вершы з’явіліся плённай крыніцай вывучэння фальклорнай традыцыі (на ўзроўнях уласна беларускім, усходнеславянскім, агульнаславянскім і нават еўрапейскім) з пункту гледжання ўвасаблення ў ёй ідэйнамастацкага сэнсу. Падобнае даследаванне важнае для пераадолення методык, якія аднабакова арыентаваны на выяўленне ў фальклорных матэрыялах язычніцкіх, дахрысціянскіх элементаў27. Распрацаваная методыка вывучэння беларускіх духоўных вершаў у славянскім і агульнаеўрапейскім кантэксце накіравана на тэарэтычны і практычны аналіз культурнага ўзаемадзеяння народаў Еўропы і Беларусі ў іх гістарычным мінулым і сучасным (з улікам перспектыў па сутнасці хрысціянскай гуманізацыі жыцця, што актуальна ў святле праблем удасканальвання духоўнай культуры розных краін і народаў)28.