• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Дастаткова часта беларускія духоўныя вершы будуюцца на нейкім адным вобразе (Хрыстос, Адам, Пятніца). Кампазіцыя твора і ў такіх выпадках зводзіцца да раскрыцця ісціннага і поўнага сэнсу Быцця ў служэнні Цару Нябеснаму, выкананню неабходных рэлігійных абрадаў і прадпісанняў.
    У мастацкай сістэме беларускіх духоўных вершаў мы сустракаемся з такой арганізацыяй сістэмы персанажаў, пры якой пытанне пра іх падзел на галоўных, другасных і эпізадычных губляе ўсякі змястоўны сэнс, хаця ў шэрагу фальклорных твораў і захоўваюцца адрозненні паміж асобнымі персанажамі з пункту гледжання сюжэта і аб’ёму тэксту. У кампазіцыі духоўных вершаў другасныя ці эпізадычныя персанажы адрозніваюцца ад галоўных толькі колькасна, а не якасна: па аб’ёму
    461
    адлюстравання, але не па ступені рэлігійнай цікавасці да іх. Гэта стварае асаблівую ўстаноўку, асаблівы змястоўны сэнс кампазіцыі — перад намі ўжо не вобразы асобных людзей, a нешта больш шырокае і значнае — вобраз насельніцтва, народа, нацыі і, нарэшце, усяго свету зямнога.
    У цэнтры сюжэта валодаюць самастойнымі характарыстыкамі і прама звязаны з усімі ўзроўнямі зместу твора наступныя персанажы, размеркаваныя па асобных разнавіднасцях духоўных вершаў:
    інтэрпрэтатары «цудакнігі» (часцей за ўсё пад імем Валатамана Валатаманавіча і Давыда Іясеевіча), Праўда і Няпраўда — звычайна ў выглядзе двух зайцаў: белага і шэрага («Галубіная кніга»);
    Гасподзь Бог, Адам, Восіп Прыгожы, Багародзіца, Хрыстос, Міхаіл Архангел, самарыцянка, Лазар бедны і Лазар багаты (вершы на старазапаветныя і евангельскія тэмы);
    Ягорый Храбры, Мікіта, Барыс і Глеб, Дзмітрый Салунскі (вершы пра святых і велікамучанікаў);
    Хведар Церын, Аляксей, чалавек Божы, Алісахвійцарэвіч і Пустыня (вершы пра падзвіжнікаў і праведнікаў);
    Пятніца;
    калікі, Хрыстос — Цар Нябесны, Іаан Багаслоў (верш пра жабрацкую брацію);
    Восіп Прыгожы, Алісахвійцарэвіч, Багародзіца, Хрыстос і Антыхрыст як найбольш распаўсюджаныя персанажы ў Bepmax стараверцаў і сектантаўмістыкаў.
    Другасныя персанажы дапамагаюць раскрыццю вобразаў галоўных герояў ці рэлігійнага зместу. Так, персанажы бацькі і маці Аляксея, яго жонкі Кацярыны, граданачальніка Рыма спрыяюць паказу велічы рэлігійнага подзвігу аскета, чалавека Божага.
    Найбольш часта ў творах сустракаюцца такія кампазіцыйныя ўзаемаадносіны, як супрацьпастаўленне двух персанажаў адзін другому (Праўды і Няпраўды, Госпада Бога і Адама, Ягорыя Храбрага і змея (ці царыца Дзям’яніца) і г. д.)
    Часам кампазіцыйная гругюўка персанажаў здзяйсняецца ў адпаведнасці з тымі тэмамі і праблемамі, якія ўвасабляюць асноўныя персанажы: рэлігійнага служэння Богу, барацьбы са злом, ухілення ад грахоўнага жыцця і г. д. У фальклорных творах у эпічнай манеры паказана, што падзвіжніцтва, святасць і велікамучаніцтва ёсць вырашэнне праблемы пошуку ісціннага сэнсу жыцця і атрымання вечнага шчасця ў лепшым свеце — «на нябёсах».
    462
    Калі ўявіць усе духоўныя вершы ў выглядзе ідэйнамастацкай сістэмы, то можна ўстанавіць агульнае ці падобнае паміж персанажамі з розных сюжэтных ліній асобных разнавіднасцей вуснапаэтычных твораў на рэлігійныя тэмы. Розныя, здавалася б, адасобленыя сюжэтныя лініі звязаны трывалымі кампазіцыйнымі скрэпамі, у прыватнасці ў сферы сістэмы персанажаў на макраўзроўні духоўных вершаў як складанаарганізаванай цэласнасці. 3 гэтага пункту гледжання ўсе персанажы падзяляюцца на дзве групы: адны жывуць рэлігійным жыццём і ўвасабляюць дарагія народнай свядомасці маральныя пачаткі любові, міласэрнасці і духоўнага самаўдасканалення, жыццё другіх падпарадкавана несапраўдным мэтам і немаральнае ў сваёй аснове, увасабляе глыбока ненавісную ідэю раз’яднання людзей.
    Такая кампазіцыя персанажаў выклікана неабходнасцю паставіць і вырашаць складаныя маральнафіласофскія пытанні, паказаць рэлігійныя пошукі герояў і іх увасабленне ў зямным жыцці ў самых розных праявах і аспектах. Кампазіцыя, такім чынам, працуе на раскрыццё праблематыкі.
    Кампазіцыйна арганізуецца і своеасаблівая маўленчая тканка духоўных вершаў. Маўленчая манера будуецца як імітацыя вуснай, у значнай ступені размоўнай мовы. Шырока выкарыстоўваюцца ўстойлівыя словазлучэнні тыпу назоўнік з пастаянным азначэннем — эпітэтам. Мова апавядальніка экспрэсіўная — павышаная эмацыянальнасць адрознівае ўчынкі як хрысціян, так і язычнікаў. Кампазіцыя эпічнага аповяду, такім чынам, акрамя таго, што выражае змест, служыць яшчэ і стварэнню эмацыянальнага напружання на працягу ўсяго вуснапаэтычнага твора.
    Канфлікт як мастацка значымая супрацьлегласць — адна з тых катэгорый, якія быццам бы пранізваюць усю структуру духоўных вершаў. У абсалютнай большасці выпадкаў калектыўны аўтар не выдумляе канфліктаў, а запазычвае іх з рэлігійнай літаратуры, апокрыфаў, а таксама з самога жыйця. Змястоўны канфлікт увасабляецца, як правіла, у проціборстве персанажаў і ў руху сюжэта.
    Больш складаны ў параўнанні з канфліктам паміж асобнымі персанажамі канфліктсупрацьстаянне героя і ўкладу жыцця, асобы і асяроддзя (сацыяльнага, бытавога, культурнага, рэлігійнага і г. д.). Царэвічу Іоасафу і Аляксею, Божаму чалавеку, супрацьстаяць устойлівыя формы сацыяльнага і рэлігійнага (язычніцкага) жыцця, якія выступаюць у якасці перашкоды для ісцінна духоўных памкненняў і шуканняў.
    «Плач Адама» заключае ў сабе канфлікт унутраны, псіхалагічны: першачалавек не толькі не ў ладзе з Богам, але і з самім
    463
    сабой, заключаючы ў сабе несумяшчальныя пачаткі грахоўнасці і праведнасці. У некаторых варыянтах «Плача Адама» мы сутыкаемся не з адным, а з двума, так бы мовіць, знешнімі ў адносінах да вобраза канфліктамі: разыходжанне Адама з Творцам дапаўняецца канфліктам паміж Адамам і Евай. Усведамленне першачалавекамі сваёй грахоўнасці, яе наступстваў для будучыні чалавецтва ставіць іх у сапраўды безвыходнае становішча. Будучая смерць падкрэслівае марнасць імкненняў зямных людзей да багаццяў і славы:
    Ой, нот же нам тоды Нс надо ннцого: Нн злата, нм сребра, Нн драга ’деяньня Ой толькы ж нам надо Сыжанёк зямелькн П цатыры доскн.16
    У духоўных вершах мы маем справу з канфліктамі субстанцыяльнымі — фальклорныя творы ў эпічнай і ліраэпічнай манеры паказваюць нам устойліва канфліктнае быццё, прычым на грэшнай зямлі немагчымы ніякія рэальныя дзеянні, якія могуць вырашыць канфлікт Дабра і Зла, Праўды і Няпраўды.
    Аналіз сюжэтных элементаў (стадый развіцця канфлікту — экспазіцыі, завязкі, развіцця дзеяння, кульмінацыі і развязкі) сведчыць пра тое, што тыгі сюжэта большасці духоўных вершаў з’яўляецца дынамічным. Развіццё дзеяння адбываецца напружана і досыць імкліва, у падзеях сюжэта, як правіла, заключаны асноўны сэнс і цікавасць для слухача, а развязка нясе вялікую змястоўную нагрузку, часам мае характар павучання.
    Пазасюжэтныя элементы ў духоўных вершах практычна не прадстаўлены. Існуюць, праўда, устаўныя эпізоды — адносна закончаныя фрагменты дзеяння, якія пераносяць у іншае месца і іншы час, з шэрагам новых персанажаў і г. д. Аднак наяўнасць такіх устаўных эпізодаў — не аўтарская задума, а вынік фальклорнай кантамінацыі. Відаць, зводным з’яўляецца верш пра Ягорыя Храбрага, у першай частцы якога расказваецца пра пакутніцтва, а ў другой — пра розныя подзвігі (як указвалася вышэй, абедзве часткі фальклорнага твора маглі выконвацца асобна).
    Кампазіцыя любога духоўнага верша мае такі разлік, каб ад пачатку да канца эмоцыі і пачуцці слухачоў не паслабляліся, а ўзмацняліся. У фальклорных творах кампазіцыя часцей за ўсё ўяўляе сабой лінейнае развіццё па ўзрастанню, якое
    16 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 380.
    464
    імкнецца да фіналу, канцоўкі. Менавіта ў ім і знаходзіцца пункт найвышэйшага эмацыянальнага напружання.
    Калі ў творы здзейснены паўтор як кампазіцыйны прынцып, то ў месцах паўтору, як правіла, знаходзяцца апорныя пункты. Вышэй ужо прыводзіліся прыклады таго, як дэталі і інтанацыі песні пра Георгія Пераможцу, якія паўтараюцца, утвараюць мастацкае цэлае. Тое ж неабходна сказаць і пра антытэзу: калі на ёй пабудаваны твор (ці яго складаючая частка) як на кампазіцыйным прынцыпе, то моманты найбольш адкрытага праяўлення антытэтычнасці часцей за ўсё бываюць апорнымі пунктамі кампазіцыі. Імі ў духоўных вершах становяцца тыя эпізоды, з якіх яўна відаць, як адбываецца барацьба сіл д’ябла з вышэйшымі, боскімі сіламі.
    Тым самым просты і складаны тыпы кампазіцыі становяцца стылёвымі дамінантамі духоўных вершаў, вызначаюць іх мастацкую своеасаблівасць. Функцыя кампазіцыі зводзіцца да аб’яднання частак вуснапаэтычнага твора ў адзінае цэлае, прычым гэта аб’яднанне здзяйсняецца натуральным шляхам, перадаецца з пакалення ў пакаленне ў якасці фальклорнай традыцыі.
    Такім чынам, духоўныя вершы займаюць асаблівае месца ў самабытнай вуснапаэтычнай культуры беларускага народа XIX— XX стст. 3 аднаго боку, духоўныя вершы ўтвараюць вельмі прыкметную, абумоўленую гістарычным развіццём Беларусі частку самабытнай вуснапаэтычнай культуры народа. Яе ментальнаму ўзроўню ўласцівы элементы звычайнай рэлігійнай свядомасці: у духоўных вершах своеасабліва перапляліся хрысціянскія ўяўленні не толькі з сацыяльным вопытам беларускага народа, але і самымі старадаўнімі язычніцкімі паняццямі і меркаваннямі. Менавіта дзякуючы беларускаму сялянству як носьбіту мовы і своеасаблівага светапогляду вуснапаэтычная культура прымае яскрава выяўленую нацыянальную форму.
    3 другога боку, аналіз узаемадзеяння беларускіх духоўных вершаў з этычнай творчасцю іншых славянскіх народаў, перш за ўсё праваслаўнага веравызнання, указвае на падабенства ментальных установак стваральніка фальклорных твораў і агульнасць іх гістарычных лёсаў. Праваслаўе садзейнічала уніфікацыі форм грамадскага і духоўнага жыцця старажытнарускай народнасці, што пазней абумовіла элементы падабенства вуснапаэтычнай творчасці беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. Распаўсюджанне духоўнамаральных прынцыпаў і арыенціраў хрысціянства важна на рубяжы XX—XXI стст. — ва ўмовах рэзкай змены цэнасных арыентацый.
    ЗАКЛЮЧЭННЕ
    Фальклору кожнага народа ўласцівы гнасеалагічная (пазнавальная) і светапоглядная функцыі: у шматвяковым працэсе вуснапаэтычнай творчасці людзі ў мастацкай манеры ўвасабляюць сфарміраваную народнай свядомасцю культурную карціну свету. Больш за тое, узнаўляемай па фальклорных крыніцах карціне свету ўласціва большая напоўненасць і сацыяльная рэпрэзентатыўнасць, чым «карціне свету», аналізуемай па літаратурных крыніцах — «прадуктам» элітарнай субкультуры глабальнага, пісьмовага тыпу культуры (які ідэнтыфікуецца па спосабу інфармацыйнай самаарганізацыі грамадства). Фальклор як традьшыйная вуснапаэтычная творчасць перш за ўсё асацыіруецца са шматвяковай культурастваральнай дзейнасцю шырокіх сялянскіх мас.