• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    129 Романов Е. Р. Белорусскніі сборніік. Вып. 5. С. 384.
    130 Тамсама.
    14а*
    419
    малітвы і песні не з кантычак ці малітоўнікаў, а, так бы мовіць, уласнага стварэння. Пасля адыходу такіх старцаў сяляне звычайна кажуць: «От колн спеваў, так спеваў!» або «Як хороше дзед пацнры (молнтвы. — A. М.) говорыў. Гэдакнх пацнроў рэдко чуцм»131. Творы, якія выконваліся жабрацкімі калікамі перахожымі, былі блізкія шырокім сялянскім масам, адпавядалі іх звычайным уяўленням па карэнных пытаннях рэлігійнага вучэння і маралі.
    Аналіз унутрыжанравых разнавіднасцей духоўных вершаў будзе няпоўным без разгляду вуснапаэтычных твораў, якія выконваліся пераважна ў асяроддзі старавераў. Яшчэ А. Я Багдановіч адносіў да асобай групы духоўных вершаў тыя з іх, якія былі «запазычаны ў старавераў, што даўно жывуць на Беларусі; гэтыя вершы хаця і захавалі многія асаблівасці свайго велікарускага ладу, але больш ці менш, так бы мовіць, абеларушчаныя; гэта, напрыклад: «Сон Прасвятой Багародзіцы», «Працякала рака ад Ісуса Хрыста»132.
    Ад традыцыйных духоўных вершаў стараверніцтва неабходна адрозніваць літаратурныя, па сутнасці, аўтарскія творы, якія бытуюць у шматлікіх сектах пратэстанцкага тыпу. У большасці сваёй духоўны верш старавераў па форме адпавядаў тым творам, якія бытавалі ў асяродку прафесійных выканаўцаў калікаў перахожых. Разам з тым агульнавыкарыстальныя сюжэты і вобразы былі пераасэнсаваныя стараверамі ў бок перадачы настрояў пакутніцтва і аскетызму. Такі эмацыянальны фон вуснапаэтычных твораў старавераў быў абумоўлены перш за ўсё прычынамі гістарычнага кшталту, складаным лёсам прыхільнікаў старой веры, звязаным з іх выгнанніцтвам, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.
    Стараверніцтва вядзе свой пачатак з сярэдзіны XVII ст., калі была прадпрынята грандыёзная царкоўная рэформа, у выніку чаго Руская царква аказалася расколатай на прыхільнікаў і праціўнікаў рэформаў. На Вялікім царкоўным саборы 1666— 1667 гг. у Маскве было накладзена пракляцце на прыхільнікаў старых абрадаў, якія не падпарадкоўваліся царкве (пракляцце было знята толькі праз больш чым тры стагоддзі — на царкоўным Саборы 1971 г.).
    131 Некоторые сведення о белорусскнх нншнх старцах. б) Гродненская губ.: Сообш. Н. О. Карскнй // Шеіін П. В. Матерналы... Т. 2. С. 571.
    132 Богдановнч A. Е. Некоторые сведенмя о белорусскнх нншнхстарцах. а) Мннская губ. // Шеіін П. В. Матерналы... Т. 2. С. 564.
    420
    Як падкрэслівае Н. В. Сініцына, «каля вытокаў падзелу на прыхільнікаў старых кніг і абрадаў і прыхільнікаў пераўтварэнняў у сярэдзіне XVII ст. можна назіраць дзве пазіцыі, дзве тэндэнцыі. Для адной характэрная сканцэнтраванасць на рэлігійных патрабаваннях і мірным «чалабітным» шляху дасягнення мэты, для другой — гвалтоўны ці нават узброены шлях»133.
    Змрочны аскетызм духоўных вершаў старавераў напрамую звязаны з гістарычнымі лёсамі прыхільнікаў старой веры. Я. А. Ляцкі так падкрэсліў эсхаталагічны напрамак вуснапаэтычнай творчасці старавераў: «Самакатаванне, самаспальванне, заключэнне сябе ў труну ці ў пячору, пакуты голадам (у «марэльшчыкаў») — вось чым напоўнена гэта гісторыя; яна і спарадзіла ў раз’юшанасці палымянай веры, якая ракавым чынам спалучылася з невуцтвам, смуткавыя, то лірычныя, то пяшчотныя выяўленні душы, якая развітваецца з зямным жыццём у вар’яцкім асляпленні марай пра райскую асалоду»134. Перажыванне імі рэлігійных працэсаў і падзей адбывалася ў адпаведнасці з вобразамі і сімвалічнымі схемамі, якія склаліся ў фальклорнай традыцыі ўсходніх славян.
    У сувязі з гэтым асобую цікавасць уяўляюць фальклорныя матэрыялы, якія запісаны ў г. Ветка Гомельскай вобл., што ў 1680—1770 гг. з’яўляўся своеасаблівай сталіцай прыхільнікаў старой веры135. Пад сцягам барацьбы за «старую веру» ў Ветцы збіраліся ўсе, хто быў незадаволены царкоўнаабрадавай рэформай 1653—1656 гг., прадстаўнікі больш чым 20 губерняў Расіі і Маларасіі перасяліліся ў Ветку і прыўнеслі свой уклад у духоўную культуру гэтай самабытнай беларускай зямлі. Ужо ў XVII ст. веткаўцы імкнуліся ва ўсім паўтарыць «Трэці Рым», сталіцу Маекоўскай Русі: галоўная плошча гарадка была названа Краснай, сабор — Пакроўскім.
    У XIX — пачатку XX ст. Ветка страціла ролю арганізатара расколу, захаваўшы ў грамадстве старавераў свой гісторыкакультурны аўтарытэт. Да сённяшняга часу на Веткаўскай зямлі можна пачуць старарускія і мясцовыя распевы, запісаныя «крукамі» (старажытным спосабам запісу музыкі) у XVII — пачатку XX ст. Лакальная традыцыя вуснапаэтычнай творчасці на рэлігійныя тэмы народжана перш за ўсё спецыфікай да
    133 Снннцнна Н. В. К нсторнн русского раскола XVII в. // Макарнй (Булгаков). Нсторня Русской церквн. М., 1966. Кн. 7. С. 531.
    134 Ляцкнй Е. А. Стнхн духовные. С. L.
    135 Лнлеев М. й. Мз нсторнн раскола на Ветке п в Стародубье XVII — XVIII вв. Кнев, 1895.
    421
    най мясцовасці. Больш за тое, беларускія і лакальныя пачаткі праявіліся тут спецыфічна, таму што ў гэтай зоне пастаянна ўзаемадзейнічалі вуснапаэтычныя творы беларусаў, рускіх, украінцаў, прысвечаныя Цару Нябеснаму. Запісы, зробленыя тут, — багаты матэрыял не толькі для гісторыкакультурных шуканняў міжэтнічных сувязей, але і для спасціжэння асаблівасцей сімвалічнай перадачы пачуццяў і настрояў асяроддзя старавераў.
    Паказальны ў гэтай сувязі запісаны ў Ветцы стараверніцкі верш пра Іосіфа Прыгожага. Традыцыйны матыў, вядомы па мноству ўсходнеславянскіх варыянтаў, пераасэнсаваны з пункту гледжання старавераў, іх уяўленняў пра дабро і зло, у тым ліку і ў рэлігійным жыцці. Прыхільнікі «старой веры» сімвалічна прадстаўлены ў вобразе Іосіфа, а іх ганіцелі — у ролі яго братоў:
    У вотца то было да у Якова
    Двенадцать сынов, всё возлюбленных.
    Самой мёньшой сын
    Был любнмей усех.
    Ево братья взненавнделн:
    Бнлн сво. волочплн,
    Да в ров ево, у ров верзнлн, За волоса сго с рову выташнлн.136
    Пакуты Іосіфа па волі братоў, яго продаж у Егіпет успрымаюцца як сімвал пакутніцкага лёсу старавераў, якія вымушаны блукаць па памежных тэрыторыях Расіі і за яе межамі ад праследавання ўладаў:
    Запродалн мене во чужую зе.млю, Во чужую землю, во егнпетскую, Кы тому царю кы неверному, Кы той цармцы кы немолосьтпвой...137
    Плач Іосіфа над магілай маці ўспрымаецца як просьба да самой Багародзіцы заступіцца за ўсіх старавераў, якія пакутавалі ў гады ганенняў:
    Ты устань, устань, Рахнльматн моя!
    Прнвузнай сына любнмаво, Івоснхва прівукраснаво!
    Твоё сыны — моя братія — Запродалн мене во чужую зёмлю, Во чужую землю, во егнпетскую!..13*
    136 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Вып. 5. С. 377.
    137 Тамсама.
    138 Тамсама.
    422
    Душэўныя перажыванні Іосіфа даведзены да найбольш рэзкага выражэння. Пачуцні, выкліканыя ўсведамленнем несправядлівасці, якая творыцца на зямлі, змешваюцца з пачуццямі вернікаў, якія заўсёды імкнуцца надаць большую эмацыянальнасць эпічнаму аповяду.
    Тэма смерці і паслясмяротнай аддзякі з’яўляецца адной з важнейшых тэм стараверніцкіх вершаў. Згодна з гэтымі вуснапаэтычнымі творамі, немінучая расплата за грахі чалавечыя наступае не пасля Страшнага суда, а непасрэдна пасля смерці: як толькі душа на вольным свеце нацарствуецца, яна адпраўляецца на край свету, дзе яе чакаюць мукі пякельныя. Цяжкія выпрабаванні грэшнікаў у многім звязаны з іх рэлігійнай і маральнай пазіцыяй у адносінах да апекуноў і праціўнікаў афіцыйнай абраднасці. Само апісанне пакутаў у цэлым адпавядае агульнапрынятай у беларускіх духоўных вершах фальклорнай традыцыі:
    Н нот гора многогрешным душам будя.
    Н вот гора беззаконным душам будя!
    На шо мн на сёіі свет народплнся.
    Чаму мй маленькія ня паўмярлн?
    Ня бачнлн б мн суду страшнаго, Ня тярпелн б міі мукн вешныя, Ня горелн б у вогне няўзгаснмому.
    Ня кнпелн б у смоле злой, няўтолммой!..139
    Вершы старавераў поўныя песімізму ў адносінах да зямнога жыцця (распаўсюджаная ідэя пра ўступленне на прастол антыхрыста), непрымірымыя да ніканіянаў як адступнікаў ад ісціннай веры. Як перамога Няпраўды на зямлі — з ява часовая, так і будзе мець канец час праўлення антыхрыста, які прыйшоў да людзей перад канцом свету.
    Лакальная традыцыя, што склалася ў Ветцы і прылеглых мясцовасцях Гомельскай вобл., сведчыць пра значную аўтаномнасць духоўнай песнятворчасці. Рэлігійным і эстэтычным патрэбам старавераў Беларусі адпавядаюць уяўленні пра знаходжанне антыхрыста на зямлі, а таксама змешванне карцін канца свету і Страшнага суда, якое маецца ў фальклорных тэкстах, а часам і падмена апошніх падзеямі Апакаліпсіса. Нярэдка эпічныя вершы атрымліваюць жанравую пераарыентацыю: апавядальныя матывы абнаўляюцца ў харавым распеве і песні ста
    139 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 397.
    423
    новяцца ліраэпічнымі ці лірычнымі, блізкімі да кантаў і псалмоў. Падобныя працэсы могуць спарадзіць не проста мадыфікацыі агульнанароднага рэпертуару, але і прадставіць мясцовую творчасць у выглядзе самастойнага тыпу, што дазволіць гаварыць пра яго рэгіянальную непаўторнасць у адносінах да беларускай, рускай, украінскай і міжкультурнай палескай фальклорнай традыцыі.
    Такім чынам, беларускія духоўныя вершы вельмі разнастайныя як па сюжэтнавобразнаму складу, так і па рэгіянальных асаблівасцях. Разам з тым гэтыя творы пастаянна ўзаемадзейнічалі з падобнымі вуснапаэтычнымі творамі народаў праваслаўнага веравызнання па разнастайных узроўнях: функцыянальным, сюжэтнавобразным, аксіялагічным (каштоўнасным), стылістычным. Праваслаўе з’явілася каштоўным інтэгратарам, які змацаваў першапачатковую роднасць славянскіх народаў. У сувязі з гэтым уяўляе значны навуковы інтарэс аналіз ідэйнамастацкай своеасаблівасці народных вершаў на рэлігійныя тэмы, сюжэты і вобразы.
    ІДЭЙНАМАСТАЦКІЯ ДАМІНАНТЫ БЕЛАРУСКІХ ДУХОЎНЫХ ВЕРПІАЎ
    Фальклорныя тэксты беларускага народа ўвасобілі ў сабе выпрацаваныя традыцыйнай народнай кулыурай стэрэатыпныя спосабы бачання і ацэнкі свету, той «ментальны інструментарый», якім карысталася асноўная маса людзей на працягу стагоддзяў. Распрацоўка праблемы даследавання традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасці як крынійы пазнання ментальнасцей служыць заслонай супраць вульгарызацыі гісторыі славян.
    Запісы тэкстаў беларускіх духоўных вершаў, якія адносяцца да XIX — пачатку XX ст., сведчаць аб тым, што ў традыцыйнай сістэме цэннасных арыентацый вядучае месца займае маральнаэтычная праблематыка. У духоўных вершах этычна дасканалае ўсё цудоўнае: маральным пачуццям і якасцям беларусаў імпанавала хрысціянства сваімі ідэаламі, светлымі вобразамі, якія бласлаўлялі памяркоўнасць, умеранасць у матэрыяльных патрэбах, добры лад у грамадстве і добрыя адносіны ў сям’і. Акрамя вядомага комплексу праваслаўных абрадаў у народным асяроддзі творча ўсведамляліся хрысціянскія запаведзі: «Паважай бацьку твайго і маці тваю», «Не забівай», «Не ўкрадзі», «Не пралюбадзейнічай», «Не сведчы лжыва», што знаходзіла мастацкае ўвасабленне ў фальклорных творах.