• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Да ў топкп ў болоты зволочаюшн.
    Да ў во ржавнньня затопляюшп.
    Над святымп мошамп споругаючіі...100
    98 Алпатов М. В. Образ Гсоргпя вонна в нскусстве Внзантнн п Древней Русн // Труды Отдела древнсрусской лнтературы Мнстптута русской лнтературы. Л„ 1956. Т. 12. С. 292310.
    99 Романов Е. Р Белорусскнй сборнпк. Вып. 5. С. 316.
    11)11 Тамсама. С. 341.
    408
    Аповяд пра святыя мошчы Барыса і Глеба займае асноўную частку верша і мае пад сабой гістарычную аснову. Вось як апісвае цуды і знакі, звязаныя з мошчамі пакутнікаў, мітрапаліт Маскоўскі і Каломенскі Макарый (Булгакаў): «Хутка каля магілы пакутнікаў пачалі адбывацца знакі і цуды. 1 калі царква святога Васілія па неасцярожнасці дзяка згарэла, то старэйшына града, даводзячы пра пажар да ведама вялікага князя Яраслава, паведаміў яму і пра гэтыя знакі. Яраслаў адразу запрасіў да сябе мітрапаліта Іаана. які пасля нарады з вялікім князем зрабіў праз некаторы час урачысты ход з Кіева ў Вышгарад да магілы святых. Загадалі раскапаць магілу і падняць труны іх на паверхню зямлі, і калі мітрапаліт з прэсвітэрамі адкрылі гэтыя труны, убачылі мошчы ўгоднікаў Божых зусім нятленнымі»101.
    Новыя два цуды, якія адбыліся ў хуткім часе пры трунах братоў — вылечванне кульгавага і сляпога, — яшчэ больш запэўнілі ўсіх у праслаўленні іх ад Госпада. I тады было вырашана пабудаваць у гонар Барыса і Глеба (у хрышчэнні Рамана і Давыда) царкву ў Вышгарадзе, дзе і паставіць мошчы наваяўленых цудатворцаў. У духоўным вершы прама ўказваецца на праслаўленне мошчаў праваслаўных святых ад Ісуса Хрыста:
    Спроведав мошп сам Сус Хрнстос. Ён з нсба трсх ангалов ссалаець. Ангалы к мошам преявляюшн, Да святыя мошп забяраючн, Да под Кіявград подношаюшн, А ў суборнцерьквн покладаючн, А ў святом суборн на престолн.102
    У фальклорным творы ўхваляецца і другі цуд — самі званы вітаюць знаходжанне мошчаў:
    А самн звоны зазвоннлнся.
    Самн кніігіі зачаталнся.
    Самн хверувнмы заўсьпевалпся. —
    С праз святого ХлебаБорнса.103
    У народнай свядомасці Глеб не толькі называецца Хлебам, але падчас яны ўспрымаюцца як адзіны святы, што звязана з агульнасцю драматычнага лёсу братоў, а таксама з цудадзейнай сілай. якая зыходзіць ад святых мошчаў.
    1111 Макарпй (Булгаков). Нсторня Русскоіі церквм. М.. 1995. Кн. 2. С. 54.
    1,12 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып 5. С. 341
    103 Тамсама.
    14 Зак. 46
    409
    Духоўны верш пра Фёдара Цірона (Хвёдара Церына), маладога хлопца, сына цара, сваім змеяборчым сюжэтам вельмі нагадвае вуснапаэтычныя творы, прысвечаныя Ягорыю Храбраму.
    Пачатак духоўнага верша апавядае пра тое, як змейпачвара выкраў прыгожую маці Фёдара. Цар, бацька Фёдара Цірона, знаходзячыся ў стане смутку і жалобы, звяртаецца да ўсіх прыдворных і прапануе пайсці вызваляць царыцу. Аднак ніхто не рашаецца ўступіць у барацьбу са змеемпачварай:
    Цнхомовченько ўсё й прнстонлыся:
    А за старым не вндаць а ўсё малыго, А за малым не впдать а ўсё старыго — Ўсе мовчошанько ўсе н поўстонлнся.104
    Тады ісці на смяротны бой з драконам вырашае дванаццацігадовы Фёдар. Цар яго ўсяляк адгаворвае, баючыся застацца і без сына, але Фёдар непахісны: ён упэўнены ў сваіх сілах. Больш за тое, свае незвычайныя здольнасці ён праяўляе яшчэ да крывавай барацьбы з пачварай: у беларускім духоўным вершы пра Хвёдара Церына яго першым подзвігам стала знішчэнне войска цара Іудзейскага:
    ...А бнвся ён трн днн н трн ноченькм.
    He ўпнваючн ён, не ўедаючн, Н цёмный ночп не ўсыпаючн. 3 добрыя лошыдзн не сседаючн, С стремяньнёв ножанек ня вымаючн.105
    Свой першы подзвіг ён прысвячае Багародзіцы: у гонар трыумфальнай перамогі «постронв ён дом // Пресвятой дзевн Бугуродзмцы»106.
    У духоўным вершы прыводзіцца думка пра тое, што сіла Хвёдара Церына — у яго хрысціянскай веры, якая дапамагае ў любых выпрабаваннях і дазваляе выйсці пераможцам з сіламі зла і цемры:
    По Божнму пувяленію,
    По младого вотрыка (отрока. — A. М.) по ўмоленію, Млад Хвёдор Цернн Ўсё двенатцыцп лет.
    Як выпусьцнв кыляную стрялу, вогненныю, Як ударнць ён об сыру мацерь зямлю: Што под нмн земля здрыганулыся.
    104 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 317.
    105 Тамсама.
    106 Тамсама. С. 318.
    410
    А над uMii небо сколыхнулыся: Отбнв ён яму ўсп 12 голов, Ўсн 12 голов. усн 12 хнбоцей (хоботов. — А. М.) іт
    Асобныя варыянты духоўнага верша маюць мэтуне толькі паказаць подзвіг змеяборства, але і звязаць імя народнага героя і яго маці Хвядоры з адным з хрысціянскіх свят. У фінале эпічнага аповяду надзелены рысамі асілка Хвёдар Церын і яго маці выходзяць з залітай крывёю драконавай пячоры і накіроўваюцца дадому. Радуецца народ, цар Канстанцін са сваімі баярамі сустракае пераможцу з усімі адпаведнымі ўшанаваннямі. У гонар подзвігу за выратаванне Хвядоры Мікіцішны асвячаецца праваслаўнае свята Фядоры, якое адзначаецца ў першую пятніцу Вялікага посту:
    Госьцм ж мое усе пріежжія.
    Госьцн ж мое усе любыя!
    Помннця ж вы етый дзень —
    Святую пяцннку,
    Послп сырныя нядзелн,
    Вялнкаго поста ўсё й на Хвёдырывой!11”1
    Праслаўленню падзвіжніцтва і аскетычнага ладу жыцця прысвечаны і другі эпічны твор — верш пра Аляксея, чалавека Божага.
    У Рыме пры царах Ганорыі і Аркадзіі жыў знатны чалавек — князь Яўхіміён (Архемьян), што быў у шлюбе з Аглаідай. У іх доўгі час не было дзяцей. Яны моляцца Богу, у іх нараджаецца сын Аляксей, які з самага малога ўзросту выяўляе аскетычныя схільнасці. Ён рана засвойвае грамату і вельмі рана пачынае здзяйсняць подзвігі набожнасці. Калі Аляксей дасягаепаўналецця, бацькі вырашаюць яго ажаніць. Нявестай Аляксея становіцца набожная Кацярына.
    Драматычныя падзеі разгортваюцца пасля шыкоўнага вяселля. Аляксей паведамляе жонцы, што ён яе пакідае, адпраўляецца на бераг мора і там мяняецца адзеннем з жабраком. Пад выглядам жабрака Аляксей трапляе ў Эфес, пасля яго шлях ляжыць у Іерусалім, дзе Аляксей пасяляецца каля храма і прысвячае сябе служэнню Богу. Князь Яўхіміён арганізуе пошукі сына, пасылае ва ўсе канцы свету пасланцоў, аднак яны вяртаюцца да журботных бацькоў з горкай навіной: Аляксея адшукаць не ўдалося.
    1117 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 319—320.
    10Х Тамсама. С. 320.
    14*
    411
    Другая частка верша апавядае пра таямнічае вяртанне Аляксея ў бацькоўскую хату. У варыянце са зборніка П. В. Шэйна пасля 40 гадоў набажэнстваў Аляксея сама Багародзіца накіроўвае дадому: «Пора табе к свойму бацюшке, // Пора табе к своей матушке»109.
    Аляксея не пазнаюць у родным доме: ён заўважна змяніўся за дзесяцігоддзі аскетычнага жыцця. Стары бацька дае незнаёмцу прытулак і загадвае слугам з шанаваннем адносіцца да бадзягі, аказваць яму дапамогу.
    Аднак адносіны Аляксея з чэляддзю не складваюцца: слугі не даюць яму ежы і ўсяляк прыніжаюць яго:
    Тып слугн самн йдзеньнё то зьедалн
    14 пнцёньнс то спнвалн.
    Ў яго кельлю ены плевалн н сморкалн.110
    Аляксей пахрысціянску пакорна пераносіць даведзены да мяжы сацыяльны прыгнёт:
    Co слезамн Богу ён молнвся.
    Сы ннзянькнмн уклонамн, Сы горучнмн сы слезамн...111
    У абставінах прыніжэння з боку бацькавай прыслугі Аляксей жыве непазнаны толькі «трн днм да трн ночй»п2, у большасці ж варыянтаў духоўнага верша — доўгія гады:
    Молнвся Ляксей, труднвся
    Трндцать трп годы ў малой кельнн...11’
    Цяжкая хвароба прыкавала яго да ложка, але Аляксей просіць даць яму паперу і чарніла і з напісаным скруткам у руках памірае.
    Пасля смерці Аляксея дзіўныя падзеі адбываюцца ў Рыме: па «вечнаму гораду» распаўсюджваецца незвычайны прыемны пах. 3 усіх бакоў Рыма людзі накіроўваюцца ў дом Яўхіміёна і бачаць памерлага Аляксея са скруткам у руках. Збіраецца духавенства, прыбывае нават сам цар, каб з адпаведным шанаваннем пахаваць святога, які ўсё свядомае жыццё прысвяціў служэнню Богу.
    109 Шейн П. В. Матерналы... Т. 2. С. 593—594.
    110 Тамсама. С. 595.
    111 Романов Е. Р Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 359.
    112 Шейн П. В. Матсрналы .. Т. 2. С. 595.
    113 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнпк. Вып. 5. С. 363.
    412
    У момант падрыхтоўкі да пахавання адбываецца новы цуд: ніхто з прысутных не можа ўзяць скрутак з рук Аляксея, і толькі калі Яўхіміён падыходзіць да памерлага, рука сама працягвае і падае яму рукапіс.
    Змест рукапісу ўсіх здзіўляе: прысутные пазнаюць у памерлым юнака Аляксея, які даўнымдаўно адмовіўся ад спакусаў мірскіх. Пачынаецца плач бацькоў, жонкі Кацярыны і вялікая радасць ад таго, што з роду Яўхіміёна ў Рыме з’явіўся святы. Пакуты становяцца крыніцай выратавання ці святасці, калі яны прымаюцца бязвінна (Барыс і Глеб) альбо па ўласнай волі: у духоўным вершы пра Аляксея, чалавека Божага, рэлігійная свядомасць народа вынаходзіць менавіта такое бачанне асноўных палажэнняў вучэння пра святасць (у багаслоўі — агіялогію).
    Праслаўленню аскетызму прысвечаны матыў яшчэ аднаго духоўнага верша — пра царэвіча Іоасафа (у іншых беларускіх варыянтах — Ісахвія, Хісахвія). М. М. Спяранскі лічыў, што ў аснове гэтага вуснапаэтычнага твора — «стары духоўны перакладны раман, які ператварыўся ў нас у жыццё пра Іоасафацарэвіча і пустэльніка Варлама. Духоўны верш выкарыстоўваў не ўсё гэта вялікае складанае жыціе, а ўзяў толькі цэнтральны пункт, да вядомай ступені агульны матыў жыція»114. Аднак, як паказала Л. А. Пятрова, духоўны верш пра царэвіча Іоасафа склаўся на аснове верша пакаяннага 8га гласа «Прнмн мя пустыня...» не пазней за сярэдзіну XVI ст. і яго першапачатковае бытаванне ў вуснай традыцыі не можа быць суаднесена з «Аповесцю пра Варлама і Іоасафа»1 ,s.
    У аснове духоўнага верша — аповяд пра тое, як Іоасаф імкнецца адысці ад людской мітусні і таму накіроўваецца ў пустыню, дзе і адбываецца даволі знамянальны дыялог з «Маці Пустыняй» як увасабленнем аскетычнага ладу жыцця. Пажаночы клапатлівая Маці Пустыня спрабуе запэўніць Іоасафа ў тым, што яму не варта пасяляцца ў пустыні, таму што ён малады, свежы, спешчаны шыкоўным жыццём і яму не вытрымаць выпрабаванняў:
    Цн не жалко табе будзя
    Свойго царства оставляцн, Отцаматар забывацн, Златосребро оставляцп?
    114 Сперанскнй М. Н. Русская устная словесность. М.. 1917. С. 387.
    115 Пстрова Л. A. К вопросу об нстоках рукопнсной траднцнн цнкла стнхов о Варлааме н Моасафе // Матерналы н сообшення по фондам Отдела рукопнсей іі рсдкой кннгн. 1985. Л.. 1987. С. 39—51.