Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
413
Нету ў мяне, у пустэльнн,
Каменных палатов,
Цесовых коровацей,
Пуховых перанатов,
Цвыльховых подушак,
Шавковых одзеялов,
Верных слугов.
Нету белаго хлеба.
Нету сладкаго меду.116
Зварот Іоасафа да «Маці Пустыні» пранікнуты пачйівай павагай і ўпэўненасцю ў тым, што яго доля — аскетычнае служэнне Усявышняму. Царэвіч настойліва просіць прыняць яго і даць прытулак і адзіноту на доўгія гады:
Будзя ў мянс царство —
Ўсё нябесная похвала, Будуць ў мяне оцецматар. Ўсё нябесныя пцнцы;
Злато п сребро — жовтыя пяскн, Каменныя палаты — сосны да бярозы; А цесовы коровацн —
Маць сырая зямелька;
А пуховы перанаты
Зялена дуброва;
А цвыльховыя подушкіі —
Ўсё гннлая колода;
А шавково одзеяло —
Нсбо co жздамн...11’
У беларускіх варыянтах яскрава выяўлена імкненне калектыўнага аўтара вуснапаэтычнага твора надаць вобразу Пуетыні мясцовы каларыт. Таму нядзіўна, што ў варыянце духоўнага верша, запісанага ў Магілёўскім пав., гаворыцца пра жаданне Іоасафа застацца ў «Пустыні лесавой», якой уласцівы родныя, звязаныя з забалочанай мясцовасцю, пейзажы. У такой вось «Пустыні лесавой» для Іоасафа:
Ах, н верные слугн —
Н львы да мядзьведзн;
Ох, п белые хлебы —
Ўсё мох у болоцн;
А сладкія мёды —
Ўсё й болотныя воды.
А я царство оставляю.
А ў пустыню жнць жалаю.11*
116 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнпк. Вып. 5. С. 376.
117 Тамсама. С. 376377.
118 Тамсама. С. 377.
414
Іоасаф застаецца ў пустыні і становіцца пустэльнікам. Яго далейшы жыццёвы шлях звязаны з максімальнай рызыкай і адпавядае верагоднаму характару карціны зямнога свету, якая прасякнута міфапаэтычным духам народнай свядомасці: для яе значымае і каштоўнае тое, што звязана з пэўнай канцэнтрацыяй жыццёвых сіл і маральнага ладу, з сітуацыяй на памежжы жыцця і смерці, у якой адбываецца станаўленне чалавека як героя, святогавелікамучаніка. Прычым у народным уяўленні нават пад апякунствам «Маці Пустыні» выбраны Іоасафам жыццёвы шлях малюецца як бясконцы і няўдзячны, накіраваны на збавенне і пошук Божай Ісціны: «й познаете Мстмну, н Мстнна сделает вас свободнымн»119.
Асаблівую групу духоўных вершаў складаюць вуснапаэтычныя творы, у якіх у якасці галоўнага персанажа выступае Пятніца.
Адны з беларускіх варыянтаў аб’яднаныя сюжэтам пра тое, як да хворага пустэльніка з’яўляецца ў сне ці наяве Пятніца, вылечвае яго сілай крыжа і пасылае прапаведаваць іншым людзям пра неабходнасць выканання звязаных з культам дзеянняў:
Штоб по сёрсдах пылу ня пылнля, A no пятннцах золы не золнлм. У воскресныіі дзень поранше ўставалн, Белое лнца умывалн,
У храм у Господній уступалн.
Ярыя свечн зажнгалп, Нпзкія уклоны уклонялн, Верно Богу молнлясн...120
Далей Пятніца падкрэслівае важнасць чалавекалюбства і добрых адносін у сям’і. Прадстаўленая ў выглядзе простай жанчыны, Пятніца прапаведуе неабходнасць таго, каб усе людзі
...Друг ко другу прнклоннлнсь, Брат за брата початалн, Сястра сястру узлюблялн, Отца своёго н мацеря ня ўзневажалн, Отцы н мацерн свопх чадов жндамн ня называлн.121
Аналіз грахоў, якія пералічвае Пятніца, паказвае, што ў данай групе духоўных вершаў праявіўся культ Пятніцы, які мае язычніцкія карані і які ў народнай свядомасці аб’яднаўся з хрысціянскім культам Параскевы Пятніцы ва ўсходніх славян
119 Ноан. 8. 32.
120 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 407.
121 Тамсама.
415
і святой Петкі — у паўднёвых славян. У старажытнасці Пятніцу называлі «бабскай святой», ільняніцай (апякункай пражы і льну, які жанчыны пачыналі апрацоўваць з дня, прысвечанага Пятніцы. — 28 кастрычніка па ст. ст.). Лічылася, што толькі грэшныя жанчыны могуць шынь і прасці ў дні Пятнійы. У выпадку парушэння яе забаронаў немінуча забаляць вочы (пыл, які ўтвараецца пры прадзенні льну ці каноплі, трапляе ў вочы ткачых) і здараюцца іншыя напасці; таму ў дзень Пятніцы «сумленныя жонкі» не толькі не пралі і не ткалі, але нават не мылі бялізны.
Другая група духоўных вершаў узыходзіць да ранніх сведчанняў шанавання ўсходнімі славянамі дванаццаці Пятнін, якія па сваёй шкоднай накіраванасці могуць быць аб’яднаны з дванаццаццю ліхарадкамі.
У духоўных вершах Пятніца адлюстроўваецца як набожная жанчына са свечкай у руцэ: так яна дае запаведзь пасціць у яе дзень. У якасці ўзнагароды за пост людзі атрымліваюць збаўленне ад хвароб і напасцяў.
Згодна Пятніцы, той, хто выконвае Пятнічны пост перад важнейшымі хрысціянскімі святамі, «сохранён ён будя // Н спасён ён будя»122.
Важнае месца ў духоўным вершы аддаецца адлюстраванню самога працэсу выратавання прыстойнага чалавека:
Прндя к тому чаловеку святый ангал храннталь, Возьмя яго душў с телом.
Повяде яго к Сусу Хрнсту.
Заведуя тыя душы сам Сус Хрнстос,
Заведуя тыя душм мать прачнстая Бугуроднца.
Сам Сус Хрнстос што пятянкм
Сповядать нх будя,
Што сыботы прнчашать нх будя, II уменьша тым душам сограшенія.12 ’
Такім чынам, у фальклорным творы пра Пятніцу здзейснена сувязь народнай дэманалогіі з хрысціянскімі нормамі і забаронамі, якія разумеюцца на ўзроўні звычайнай рэлігійнай свядомасці.
Наступную групу беларускіх духоўных вершаў складаюць традыцыйныя вуснапаэтычныя творы, у якіх калікі перахожыя спяваюць пра свой спецыфічны асяродак носьбітаў рэлігійных легенд і паданняў старажытнасці.
122 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 268.
123 Тамсама.
416
Узнікненне жабрацкай браціі звязваецца са знамянальнай падзеяй вяртання Ісуса Хрыста пасля заканчэння ім зямнога жыцця ў боскую сферу быцця — «на неба». У вершах, якія прызначаны надаць асобы сэнс жыццю і вандраванням калікаў, Хрыстос узносіцца такім, якім некалі вернецца «во славе» вяршыць Страшны суд. Разам з апосталамі пры ўзнясенні прысутнічаюць і калікі. Ісус узносіцца не адзін, а з «хурунмамн» і абранымі святымі.
Як Нсус Хрпстос на небеса узноснвся С частнейшнмн хурунмамн.
С славнейшнмн сарахвнмамн, Co ўснмн co збраннымн co святымп. Як спроведалн ж то нншая брація. Як спроведалн ж то ўсп калекн. — Ўсн расплачутца, ўсн растужутца. Ўсн растужутца, разрыдаютца.124
Ужо на пачатку духоўнага верша ствараецца атмасфера абраду аплаквання, які выкліканы як развітаннем з Ісусам, так і благімі прадчуваннямі пра лёс тых, хто застаецца без апякунства і падтрымкі ў свеце, дзе ўладарыць Няпраўда. Часавая аднесенасць да евангельскіх падзей з’яўляецца неабходнай. Сюжэтыка важнейшай падзеі хрысціянства — Узнясення Хрыстова — па сутнасці замяшчаецца матывам аплаквання горкай долі жабрацкіх і ўбогіх калікаў перахожых. Прынцыпы традыцыйнай вобразнасці, якія гістарычна склаліся ў фальклоры, робяйь магчымымі такія пытанні звароту да Хрыста, дзе мбгуць нават змяшчацца інтанацыі папроку. Сама танальнасць звароту такая, быццам калікі размаўляюць са звычайным чалавекам:
Н куды ж. Нсус Хрнстос, отхождасшь?
Сам на небеса узношаесься С частнейшпмн хурунмамн. С славнейшнмн сарахвкмамн. Co ўснмн co збраннымн co святымн. — Сь кнм ты нас, нншую братію, покндаеш. Кому на дозор свой отставляеш?
Хто ж нас кормнцьпонць няпсрь будзець. 11 грешнос цело наша прядзевацн, 14 ’ть цёмныя ночн прнвукравацн, 14 хлебасолн постаномяцн?125
Хрыстос прыслухоўваецца да зваротаў калікаў і, па сутнасці, вырашае змяніць стан іх маёмасці: непасрэдна перад узня
124 Романов Е. Р. Белорусскпй сборннк. Вып. 5. С. 383.
125 Тамсама.
14а Зак. 46
417
сеннем ён звяртаецца да жабрацкай браціі з чуллівай прамовай і абяцае «горы золотые»:
Ай нншія, убогія. моё брація, Ай нншія, убогія, рабкалекн! Вы ня тужнця, не плачьця, не рыдайня, Вы горючнх ны слёз не пролмвайця: He ядзнных я Вас спокндаю. He ядзнных на дозор отставляю: Покмдаю я вас с святым духом, С святым духом, с святым Яном, С святым Яном Благославом.
А дарую вам горў золотую, А дарую вам казну даровую, — Вы промнж сябе падзельця: Тб й вашнм душам на пропнтаньня, Н грешному целу на прпдзеваньня.
11 ’ть цёмныя ночп на прнвукраваньня!..126
Іаан Багаслоў, любімы вучань Хрыста, выступае ў ролі абаронцы і апекуна жабрацкай браціі. У паэтычным звароце да Збавіцеля ён настойліва просіць не дарыць ім усялякіх даброт, таму што ў «земном распорядке» ўсё так зроблена, што падараваныя даброты могуць выкарыстаць багатыя і знатныя:
А Сус Хрнстос. царь нябесный! А неправедны суды сўдзнця: Нс даруй жа пм горы золотыя. He даруй жа нм казны дорогія: Ім тою горою не ўладзецн, Промнжда собою не раздзеляцн! Да й на тую ropy золотую, Да й на тую казну дорогую. Понародзютца князй, ўсё н бояры, Понародзютца попыпатріархвы; Яны тую ropy отбяруцп. — Да будуць жа пх душн погублёныя, Н много крывн попролнтыя; Будуць 'ны голодныя й холодны. Будуць яны корявыя н дзнрявыя!127
Па словах Іаана Багаслова, усё, што просяць калікі ў Збавіцеля, — гэта яго благаслаўлення:
А даруй жа Господзь Бог благословленьня нм, Благословленьня нм, наставленьня нм: А ў левую руцу дай жезло, А ў правую руцу золотый хрест!128
126 Романов Е, Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 383.
127 Тамсама.
1211 Тамсама.
418
Пасля благаслаўлення Божага калікі будуць падарожнічаць па праваслаўным свеце і нагадваць пра хуткае прышэсце з нябёсаў вяршыцеля лёсаў чалавечых:
А пускай по народу православному. А пускай по народу хрнсціяньскому: А няруш яны у мір Божій ходзюць. А нехай яны за мір Бога молюць: Да будуць жа нх душп пропмтаныя. Н грешное тело прнводзетое, Да н от цёмныя ночп прнвокрытое! Хто твою брацію будзсць зберегацн, Ды ў свой жа пх дом прпннмацн, Ды іі грешное цело прпдзевацн, Ды й от цёмныя ночн пріўкрывайн. 14 хлсба н солн прнстановляцн, М ў пуці п ў дорозн пм покажець, — Ды даруй жа пм царства нябеснаго. Даруй нм раю правосветлаго.129
Па загаду самога Ісуса Хрыста горкая доля чакае якраз тых, хто непрыхільна адносіцца да жабрацкай браціі, не аказвае ім дапамогі:
Хто ж твою брацію будзець гордувацн. 11 плюваць на пх н харкацп, Да іі своё ж то вороцп запіірацн, Да ў чужія домы на ночь отсалацн. — Да даруй жа тому пекло неўгаснмое, Да даруіі жа тому смолу неўтомммую!130
Такім чынам, жабрацтва асвячаецца воляй і благаслаўленнем Самога Ісуса Хрыста: калікі заслугоўваюць усялякай пашаны, і даваць міласціну спяваючым вандроўнікам — богаўгодная справа. Гэтым узвышаецца сацыяльны статус старцаў, чыя сціплая доля ў хуткабежным зямным жыцці — праслаўляць імя Хрыстова, праслаўляць святых велікамучанікаў і падзвіжнікаў, нагадваць людзям пра грахі чалавечыя і неабходнасць захоўваць маральную чысціню, спадзявацца на будучае ўваскрэсенне з памерлых. 1 трэба прызнаць, што найбольшай пашанай карысталіся тыя са старцаў, у якіх аснову рэпертуару складалі самабытныя вуснапаэтычныя творы на рэлігійныя матывы і вобразы. Па паведамленню псаломшчыка Лашынскай царквы I. О. Карскага, «у селянінабеларуса не толькі старцы жабракісляпыя ў асаблівай пашане, якія ведаюць