Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Во за то. рабы. вас прочь отгоняю — Вы постов, молнтвов ня здзержалн. Отцов н мацеров не поважалн, Н ўсеношныя, завутранн просыпалн, К церквам божнм не ходзнлн. Ярых свячей не прнвоноснлн. Ннзкнх поклонов не ўклонялн, За крест. за молнтву ня ’бстоялн; К сповядзн вы божаіі не ходзнлн. Гайнамн свонмн грахамн не каялнсь. Славныя вячернп у карты пройгралн. Позныя обсднн у кабаке прогулялн.А2
Рэлігійны маральны ідэал, які ўвасобіўся ў Ісусе Хрысне, служыць арыенцірам для самаўдасканальвання, імкненне да ідэалу «прыўзнімае» верніка над мітуснёй, над клопатамі звычайнага жыцця. У поўным аб’ёме хрысціянскі ідэал святасці для зямнога чалавека недасягальны. Максімальна наблізіцца да яго могуць святыя велікамучанікі, якія цалкам прысвяцілі сябе служэнню Богу.
Наступная група беларускіх духоўных вершаў — пра Георгія Пераможцу, Зміцера Салунскага, Барыса і Глеба — якраз мае сваім прадвызначэннем асвяціць падзвіжніцкую місію хрысціянскіх святых.
Георгій Пераможца (Ягорый Храбрый) — любімы персанаж фальклорных твораў не толькі ў беларусаў, рускіх, украінцаў, але і ў балгараў, сербаў, іншых славянскіх і неславянскіх народаў, якія спавядаюць хрысціянства. Акрамя таго, Георгій Пераможца пад імем Джырджыс шануецца ў прыхільнікаў ісламу: на мусульманскім Усходзе шырока распаўсюджаны падан
1,2 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 391—392.
403
ні пра вайскоўцамучаніка і героя, які тройчы паміраў і ажываў у час катаванняў.
Беларускі духоўны верш пра Ягорыя Храбрага з’яўляецца зводным і складаецца з дзвюх частак, першая з якіх апавядае пра пакутніцтва народнага героя, другая прысвечана адлюстраванню яго подзвігаў (як сведчаць запісы народнага верша, прыведзеныя ў зборніках П. Бяссонава, A. Е. Грузінскага, П. В. Шэйна і Е. Р. Раманава, абедзве часткі гэтага твора маглі выконвацца народнымі спевакамі і асобна).
Велікамучанік Георгій (або народная назва Ягорій) лічыцца ў вершы сучаснікам цара Дыяклетыяна, які надзяляецца рысамі тыповага ката, ганіцеля хрысціян:
Ен старыіі народ, ён под меч кладе, Молодый народ у полон бярё.83
Фанатыкуязычніку «веры бусурманскай» прыносіць задавальненне катаваць хрысціян:
Забрав у полон ўсё Демьяннша Трох дявнцов, родных сястрнцов, Чатьвёртаго братасвят Ягорія...84
Ён патрабуе, каб Ягорый паверыў у яго язычніцкую веру:
М сказуй, Ягорііі, кому веруешь?
Поверуіі. Ягорнй. царевпшу Демьянншу.
Демьянншу бссюрменскому!”
Атрымаўшы рашучы адказ, Дыяклетыян падвяргае Ягорыя розным катаванням: загадвае піліць яго піламі, надзявае на ногі боты з цвікамі, загадвае паліць яго агнём, варыць у смале. Аднак нічога не кранае Ягорыя: ад яго малітвы то зубы ў пілы падламваюцца, то вострыя цвікі ў ботах падгінаюцца, агонь затухае, нават у катле са смалой застаецца Ягорый жывы і непашкоджаны:
А смола кнпнть, як ба гром грымпть, Повярху Ягорья смолы плавая, Ён пяё стнхн хурупмськія,
А гласы гласйть усё по ангальску, — Нпчого Ягорью нс ўредплося, Ннчого Ягорыо не прнмалося...86
83 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Вып. 5. С. 302.
84 Тамсама.
85 Тамсама. С. 303.
86 Тамсама.
404
Нарэшце, цар загадвае скінуць Ягорыя ў глыбокі склеп, закласці дубовымі дошкамі, засыпаць жоўтым пяском, каб назаўсёды ён застаўся ў зямлі:
Ня ныйтп Ягорью на святую Русь,
Ня вчдеть Ягорью света белаго.
Ня вндеть Ягорью сонца жаркаго.
Сонца жаркаго. месяца яснаго;
Ня слышать Ягорью гласу Божаго.
Гласу Божаго, колокольнаго!*7
Але праз трыццаць гадоў і тры гады («а яму здалося ўсяго тры часы») дзякуючы малітвам Ягорый атрымлівае свабоду:
...с под Кісва. с под Чарнпгова
Узннмалася туча грозная.
Туча грозная. хмара тёмная,
Хмара тёмная. ўсё грамучая...88
Хмара грозная раздзьмухвае пясок, раскідвае дубовыя дошкі і выходзіць Ягорый на свет Божы, і якраз прама «на Святую Русь».
3 гэтага моманту пачынаецца другая частка духоўнага верша, якая апавядае пра подзвігі Ягорыя на Святой Русі: як ён, быццам былінны герой, «узяв сабе лошадь богатырськую, узяв сабе збрую ўсю военную», рассоўвае непраходныя горы, лясам глухім загадвае расступіцца, утварае дарогі прамаезджыя, як ён загадвае звярынай зграі разыйсціся: «...По два, да по трм, по ядыному, — // Будетя вы, зверн, без мене сыты!»х9
Важна падкрэсліць, што Ягорый выступае ў сваім ваенным паходзе як творца, наладжвальнік зямлі рускай, строгі апякун:
...Буду з вас, лясы. цэрквы стронтп.
Ўсё соборныя. богомолныя!90
Пасля цэлага шэрагу такіх подзвігаў Ягорый знаходзіць у Іерусаліме сваіх сясцёр (у адным з варыянтаў беларускага духоўнага верша народная свядомасць надзяляе іх імёнамі хрысціянскіх святых Веры, Надзеі і Любові91).
Сёстры страцілі чалавечае аблічча і з’яўляюцца пагрозай для самога Ягорыя:
1,7 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 304.
*s Тамсама.
89 Тамсама. С. 305.
90 Тамсама.
91 Тамсама. С. 309.
405
На нх жа кожа — як дубова кора. На нх волоса — як полын трава, На пх телеса ўсё дубовос.
Зацвнлнлн яны позвярнному, Снпятьрнпять позмянному, — Хочуть яго нспотребовать...92
Ягорый прапаноўвае сёстрам пакупацца ў Іарданьрацэ і прыняйь чалавечы выгляд, а сам накіроўваецца далей і. знішчыўшы змея лютага і прамінуўшы «Страхцірптушку», нечакана з’яўляецца да Дзям’янішчы і забівае яго.
Другі распаўсюджаны сюжэт апавядае пра барацьбу Ягорыя за жыццё царэўны з цмокам. Духоўны верш, апублікаваны П. В. Шэйнам, пачынаецца з досыць няпэўнага апісання месца дзеяння і ахвярапрынашэння змею:
А гдзе ж была няверная зямля —
Ня верылн Господу Богу. А верылн поганому цмоку. Давалп яму дань вялнкую.
Як дай подай до остатняго.93
Чарговай ахвярай павінна стаць царская дачка. Адпраўленне дачкі напоўнена драматызмам. Цар не адважваецца выступіць супраць волі цмока і кажа дачцэ:
Да устань, доню. ранюсенько, Умывайся. доню. бялюсенько. Поедзем с тобой на паляваньня.94
Дачка заўважае, што і сабакі не кормленыя. і слугі не апранутыя, і коні не асядланыя, аднак бацька запэўнівае, што ўсё прыгатавана да палявання.
Падманутую царэўну чакае цяжкая доля:
Прыежджаюць пк сйняму мору, Аж плыве поганый цмок: 3 яго роту огонь сапле, 3 яго нозьдзёр нскры сыплюцца, 3 яго вушэй дым ндзё, 3 яго вочей кроў плывё.95
У даным выпадку дракон, што дыхае полымем, выступае ў вобразе воднай стыхіі, а прадстаўлены матыў выкрадання дзяў
92 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 306.
93 Шейн П. В. Матерналы... Т. 2. С. 599.
94 Тамсама. С. 600.
95 Тамсама.
406
чыны ўзыходзіць да агульнага для многіх культурных арэалаў абраду, у час якога прыносіліся ахвяры духу вады (самыя прыгожыя дзяўчыны выступалі ў якасці штогодняй даніны ў старажытных кітайцаў (р. Хуанхэ), егіпцян (р. Ніл), народа майя (свяшчэнны вадаём ЧычэнІцы) і інш.).
Аднак у духоўным вершы сам Бог выступае ў ролі выратавальніка дзяўчыны і адпраўляе св. Юрыя. каб вызваліць царэўну ад язычніцкага боства.
У іншых варыянтах духоўнага верша, як і ў іканапісі, сам Ягорый забівае «паганага цмока». У адным з вершаў прадстаўлены акт язычніцкага абраду спальвання пачвары на кастры96.
Прычыны папулярнасці Георгія Храбрага ў духоўных вершах тлумачацца агульнай папулярнасцю гэтага святога ў хрысціян і яго блізкасцю да народнага светасузірання, якое ўвасобіла ў Юраі звязаную з цыклізацыяй прыроды ідэю цудадзейных сіл, што нараджаюцца. паміраюць і зноў уваскрашаюць. Калі на Захадзе папулярнасць св. Георгія пачынаецца толькі з X111 ст., з часоў распаўсюджання «Залатой легенды» пра выратаванне царскай дачкі, то ў шматвяковай беларускай традыцыі 23 красавіка адзначалася як сезонны рубеж народнага календара: у гэты дзень упершыню выганялася на пашу скаціна. У шырока распаўсюджаных у беларусаў юр’еўскіх песнях Юр’я (Юрай) выступае як увасабленне жыватворных сіл Вясны: ён падымаецца рана, бярэ ключы, адмыкае зямлю, выпускае першую расу. Імператыўная форма звароту да Юрая падкрэслівае рытуальнамагічны напрамак гэтага вобраза ў народных песнях:
Юры. уставай рана.
Адмыкай зямлю. Выпускай расу На цёплае лета, На буйнае жыта, На ядраністае, На каласістае.”
Фальклорная традыцыя звязала язычніцкую абраднасць веснавых жывёлагадоўчых і часткова земляробчых культаў з багатай сюжэтыкай хрысціянскай жыційнай літаратуры, у якой пра Георгія апавядаецца як пра сучасніка рымскага імператара Дыяклетыяна (правіў у 284—305 гг.), ураджэнца Малой Азіі (Кападокіі) або памежных ліванапалесцінскіх земляў, якія
96 Бслорусскпе псснп, собранные Н. Н. Носовнчем // Запнскн ямп. Рус. географпч. обва по отделенню этнографнн. СПб.. 1873. Т. 5. С. 120.
97 Веснавыя песні / Склад. Г. А. Барташэвіч. Л. М. Салавей; Склад. муз. часткі В. I. Ялатаў. Мн., 1979. С. 159.
407
належалі мясцовай знаці. Шанаванне св. Георгія непасрэдна звязваецйа з вайсковай доблесцю абаронцы хрысйіянскіх каштоўнасцей, прапаведніка ісціннай веры, заступніка асуджанай нявіннасці9х. Як і ў іканапісі, у духоўных вершах Ягорый Храбры звычайна адлюстроўваецца непераможным коннікам, конь з’яўляецца баявым таварышам, памочнікам у бязлітаснай барацьбе са змеем і нават цудоўным чынам дапамагае пры «транспарціроўцы» забітай пачвары:
Закладалп да двенатцаць пар волов
ІІод гэтаго поганаго цмока, — Ну волы яго ня кранулн.
Заложнв жа оіі святый Ягора Свойго коня ўсё іі снлнаго, — Павязлп яго по белому свету..."
Іншыя духоўныя вершы пра праваслаўных святых, як правіла, вельмі падобныя на адпаведныя рускія варыянты («Мікіта — Хрыстовы мучанік», «Васіль Вялікі», «Зміцер Салунскі»).
Духоўны верш пра святых Барыса і Глеба прысвечаны драматычнаму перыяду старажытнарускай гісторыі. 15 чэрвеня 1015 г. Уладзімір (пры хрышчэнні Васіль) раптоўна памёр. Свайму любаму сыну Барысу ён завяшчаў камандаваць раццю, а значыць, і залаты стол кіеўскі, а нялюбаму пасынку Святаполку («сыну двух бацькоў», ад грачанкі, удавы Яраполка) — астрог і магчымае пакаранне смерцю. Аднак зза ваеннапалітычных калізій на кіеўскім прастоле аказаўся Святаполк. Яго браты Барыс і Глеб былі жорстка забіты нанятымі забойцамі, якіх паслаў Святаполк.
У духоўным вершы, прысвечаным праваслаўным святым, сам Святаполк Акаянны прадстаўлены непасрэдным забойцам няшчасных юнакоў:
Нягодный сын, ненавнсный: Ён Божаго гласу не слыхаець. Ангальскаго пнсьма ня чатаець, Слязного рыданія не прнннмаець. — Борнса ж ён копьём пробнв. А Хлеба ножом сн зарезыв.