Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
15а*
451
шай асобы («Плач Адама») набываюць характар споведзі, што ўзмацняе ўражанне ад грэхападзення і пакаяння.
Істотнае значэнне ў духоўных вершах мае месца дзеяння, якое часам аказвае выхаваўчае ўздзеянне на фарміраванне характару (тая ж пустыня з яе аскетычнай дамінантай).
Важнай функцыяй месца дзеяння (пейзажу) з’яўляецца псіхалагічная. Пэўныя станы прыроды так ці інакш суадносяцца з тымі ці іншымі чалавечымі пачуццямі і перажываннямі: сонца — з радасцю, бура — з хваляваннямі чалавечай душы. Пейзажныя дэталі паспяхова выкарыстоўваюцца і для стварэння ў вуснапаэтычным творы пэўнай эмацыянальнай атмасферы (напрыклад, прымірэнчасць пустыні), а таксама ў якасці ўскоснага псіхалагічнага адлюстравання, калі душэўны стан герояў быццам бы перадаецца акаляючай прыродзе (псіхалагічны паралелізм ці параўнанне). Прыродныя з’явы, якія адбываюцца па волі Усявышняга, часам становяцца дзейнымі асобамі твора і дапамагаюць галоўным героям духоўных вершаў у іх подзвігах і падзвіжніцкай дзейнасці. Так, дзякуючы прыродным сілам Аляксей здолеў хутка перанесціся з царскага палаца да святых месцаў:
Пошоў жа Ляксей к мору, Стаў жа Ляксей Богу малнцца, Стаў жа Ляксей Богу трудзнцца, Ннзкіе поклоны одбнваець, Горучія слёзы одлнваець:
«Ой Божа мой, Божа, Цар Небесный, Пнранясй мяне, Божа, через снне море!» Ўзнялмся буйны вецярбчкн, Ўзнялнся дробные дожжёчкн, Подняло Ляксея на ўздух, Пнрнясло Ляксея через снне море.4
Умоўнафантастычная вобразнасць духоўных вершаў рэалізуецца з дапамогай цэлага шэрагу форм і прыёмаў. Перш за ўсё выкарыстоўваецца форма іншасказальнай фантастыкі, якая заснавана на рэалізацыі ў адлюстроўваемым свеце таго ці іншага маўленчага тропа, часцей за ўсё — на гіпербале (багатыры, драконы, вялізныя жывёлы і птушкі) і алегорыі (змеі, прадметы акаляючага свету, нават маці Пустыня выступае як дзейная асоба, увасабляючы ў сабе тую ці іншую алегорыю чалавечых учынкаў, характараў і памкненняў).
4 Шейн П. В. Матерналы для нзучсння быта н языка русского населення СевероЗападного края. СПб., 1893. Т. 2. С. 593.
452
Фантастычнае і звышнатуральнае ў духоўных вершах аб’ядноўваюцца не проста з рэальным, а з прыземленабытавым, звычайным: так, жыццёвыя клопаты пра міласціну і начлег пераважаюць у калікаў перахожых у гутарцы з самім Богам і Іаанам Багасловам.
Разам з жыццепадабенствам і фантастыкай асноўнай уласцівасцю адлюстраванага ў духоўных вершах свету з’яўляецца сюжэтнасць.
У эпічных вуснапаэтычных творах на рэлігійныя тэмы пераважае дынаміка падзей. Кожны персанаж атрымлівае «па справах яго», ідэя суровага і справядлівага суда так ці інакш прысутнічае ў сюжэтнай аснове эпічных і ліраэпічных твораў і ўчынкі людзей разглядаюцца перш за ўсё з пункту гледжання маральнай ацэнкі. Пры гэтым статычныя элементы ў духоўных вершах — пазасюжэтныя элементы, глыбокія псіхалагічныя матывіроўкі падзей і ўчынкаў і г. д. — практычна адсутнічаюць.
Час і прастора ў духоўных вершах уяўляюць сабой свайго роду ўмоўнасць, ад характару якой залежаць розныя формы прасторавачасавай арганізацыі мастацкага свету.
Прастора ў духоўных вершах — адначасова духоўная і фізічная, іерархічна вертыкальная: Неба (светлы верх) — сонца, зоры, месяц. Супрацьлеглы Царству Нябеснаму — цёмны ніз, пекла. Зямля займае прамежкавае становішча, знаходзячыся пасярэдзіне і ў фізічным, і ў духоўным сэнсе: «пафарбаваная красным сонейкам і Божай міласцю», яна ёсць Сусвет, «белы свет» і сама па сабе нягрэшная, але пакутуе ад грахоў «людзей свету». «Белы свет» («сей свет») у духоўных вершах называецца вольным, бо чалавек, жывучы на зямлі, па сваёй волі выбірае дабро ці зло і адпаведна трапляе ў рай ці пекла, іншымі словамі, на «той свет». «Сей свет» — жыццё часовае, «той свет» суаднесены з вечнасцю — вечнай радасцю ў раі ці вечнай пакутай у пекле.
На зямлі ёсць прастора, якая ў фізічным сэнсе належыць зямлі, а ў духоўным — небу. Гэта горы — Фаваргара і Сіёнгара і гэта «прыгожая пустыня» — месца, якое мае райскія атрыбуты, месца выратавання, супрацьпастаўленае астатняй зямлі — «злому свету», але ў адрозненне ад раю месца пастаяннай барацьбы са спакусамі, духоўнага подзвігу.
Важнейшай уласцівасцю часу ў духоўных вершах з’яўляецца яго дыскрэтнасць. Фальклорныя творы ўзнаўляюць не ўсю часавую плынь, а толькі мастацка і ацэначна значымыя фрагменты, абазначаючы «пустыя» інтэрвалы фармулёўкамі тыпу
453
«прайшло шмат гадоў», «праз гады» і г. д. Часавая дыскрэтнасць служыць магутным сродкам дынамізацыі сюжэта. Так, імгненная перамена прасторавачасавых каардынат, натуральная для духоўных вершаў (напрыклад, перанясення царэвіча Іоасафа з царскага палаца ў пустыню ці Аляксея з Рыма «за cine мора»), робіць непатрэбным апісанне прамежкавай прасторы (шляхоўдарог). Супрацьпастаўленне прасторавых узораў царскага палаца і пустыні ўвасабляе важную для народнай свядомасці антытэзу «марнага багацця» і «праведнай (аскетычнай) беднасці».
Гістарычнае развіццё прасторавачасавай арганізацыі мастацкага свету духоўных вершаў выяўляе зусім пэўную тэндэнцыю да ўскладнення. У гэтым плане найбольш характэрныя вершы старавераў, навеяныя канкрэтнымі гістарычнымі падзеямі. Перамяшчэнне часавых пластоў таго, што адлюстроўваецца, ад мінулага да сучаснага і назад назіраецца ў вершы, прысвечаным закрыццю стараверніцкага Лаўрэнцьеўскага манастыра на рацэ Узе Гомельскага пав.5 Аўтарская думка вымушана пераадольваць прастору ад роднага манастыра да Закаўказзя, турэцкай зямлі, куды адпраўляюцца па волі ўладаў прыхільнікі старой веры. Следам за прадугадваннем будучай адплаты кожнаму («Скоро Судія воздаст обмльно, — // Ровен у няво н вонн іі царь, // Богату н нмшу Судія еднн»6) ідуць светлыя ўспаміны:
Жнлн мы в лузе, прн реке Узе,
Но время быстрей сей нашей рекп — оно унесло. Цвела наша обнтель болсе ста лет,
Ныне опустела — уже ея нет.7
Пасля чуллівага звароту да птушак, якія адлятаюць на поўдзень («Улетайтя, птнцы, за море от нас, // Скажнтя за морем, што нас здеся нету, // К нам не прмлетайтя будушую весну...»*), ідзе горкая канстатацыя несправядлівасці цяперашняга часу і перажыванне расставання:
Где праведный суд? Яво не стало! Как превратно время ныне настало! Когда братія прошалась, Тогда земля слезамн наполнялась; Друг с другом обннмалнсь
5 Романов Е. Р. Белорусскпй сборннк. Вып. 5. С. 438—439.
6 Тамсама. С. 438.
7 Тамсама. С. 439.
* Тамсама.
454
М о землю порывалмсь;
На обнтель умнльно взнралн, Горькія слезы пролнвалн.9
Гэты верш, несумненна, пазнейшага паходжання, паколькі ўключае ў сябе элементы літаратурнага ўплыву, па форме набліжаючыся да псалмоў і кантаў. Ён таксама наглядна паказвае, якія шырокія і шматвобразныя лексічныя і стылістычныя магчымасці мастацкай мовы вуснапаэтычных твораў носьбітаў рэлігійнай вобразнасці.
У духоўных вершах выкарыстоўваецца перш за ўсё ўзвышаная лексіка: ёю насычаны фальклорныя творы, у якіх галоўнымі вобразамі з’яўляюцца Хрыстос і Багародзіца, святыя апосталы і велікамучанікі.
Аднак у тых жа творах можа выкарыстоўвацца і зніжаная лексіка: адначасовае выкарыстанне слоў узвышанай і зніжанай лексікі надае духоўнаму вершу ці паэтычнае (зварот Ягорыя Храбрага і Хведара Церына да ворагаўіншаверцаў), ці драматычнае гучанне (гнеўная прамова Бога і Іаана Багаслова да грэшнікаў).
Выкарыстанне ўзвышанай ці зніжанай лексікі/натуральна, становіцца істотнай часткай моўнай характарыстыкі персанажаў. Варыянты духоўнага верша пра Лазара з’яўляюцца наглядным прыкладам таго, што ў вусны праведнікаў народная свядомасць укладвае галоўным чынам элементы ўзвышанай лексікі, памяншальналаскальныя словы і звароты, а ў вусны грэшнікаў і зладзеяў — словы, насычаныя зніжанай лексікай. Доўгія прамовы, якія гавораць дзейныя асобы, адлюстроўваюць адносіны людзей да падзей, якія адбываюцца, а таксама іх пачуцці з пункту гледжання калектыўнага аўтара, а не асобы, якая іх гаворыць.
Натуральным з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў духоўных вершах такіх лексічных пластоў, як гістарызмы і архаізмы. Акрамя таго, выкарыстоўваемая царкоўнаславянская лексіка «пераагучана» на народны лад — адсюль шматлікія няправільныя выкарыстанні біблейскіх слоў тыпу «Ірдань (Ердань)рака», «Восіянгара» (гара Сіён), «Русалімград» (Іерусалім), «Суборцэрква» (саборная царква) і г. д.
Актыўнае ўзаемадзеянне беларускіх духоўных вершаў з фальклорам суседніх народаў прывяло да распаўсюджання ў вуснапаэтычных тэкстах русізмаў, украінізмаў і паланізмаў. Найбольш часта сустракаюцца русізмы і гэта абумоўлена тым,
9 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 439.
455
што большая частка духоўных вершаў была распаўсюджана на ўсходзе Беларусі — тэрыторыі, якая мяжуе з Расіяй. Украінізмы прадстаўлены ў творах, запісаных на Палессі — на Гомельшчыне і Піншчыне. Паланізмы выкарыстоўваюцца ў творах, якія «прыйшлі» з захаду (напрыклад, пра святую Дароту), a таксама ў пераходных формах ад духоўных вершаў да псалмоў.
У беларускіх духоўных вершах яскрава праяўляецца агульная функцыя ўсіх тропаў — адлюстроўваць у структуры мастацкага вобраза здольнасць чалавека думаць па аналогіі, падкрэсліваючы такім чынам дзівосную цэласнасць акаляючага нас свету як увасаблення Божай задумы. Тропы ствараюць у фальклорным творы так званую іншасказальную вобразнасць, калі вобраз узнікае са збліжэння аднаго прадмета ці з’явы з другім, яўна ці латэнтна падобным да яго. Пры гэтым мастацкі эфект тропаў, як правіла, тым больш моцны, чым далей стаяць адзін з другім аб’екты, якія збліжаюцца. Вось якімі казачнымі эпітэтамі надзяляецца дзіця, што нарадзілася ў царэўны Сафіі, — будучы воін Ягорый Храбры:
Ня простый Ягорья народзпвся: По колено ногн ў ясным золоцн, По локоть руцы ў чнстым серабрн, Волоса ў яго, як ковынтрава.
Целеса ў яго, як бумажное.
А ўво лбе звезда як жарко сонца.10
Ужыванне эпітэтаў і метафар у адносінах да толькі народжанага накіравана на сцвярджэнне ў народнай свядомасці богавыбранасці героявоіна, герояпакутніка за веру хрысціянскую.
На прыкладах выкарыстання тых жа эпітэтаў можна прасачыць важнейшую функцыю іншасказальнай вобразнасці ў духоўных вершах: выяўляць сутнасць таго, што адлюстроўваецца, адначасова распазнаваючы яго ісцінны рэлігійны сэнс.