• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    30 Аннкнн В. П, Русская народная сказка. М . 1977. С. 102.
    36
    Можна гаварыць і пра некаторыя элементы фетышызацыі зямлі, якая пастаянна ўяўлялася як прадмет (маецца на ўвазе, калі гаворка вялася не пра вялікую колькасць зямлі, а пра жменю, лапінку, горку і г. д.), які валодаў ці валодае чароўнай сілай у выніку таго, што ў ім жыве дух, боства, дух боства або само паняцце святасці прадмета. Гэтым можна растлумачыць і нашэнне некаторымі сялянамі і старадаўнімі воінамі на грудзях у хусцінках жмёнькі роднай зямлі, асабліва калі размова ішла пра нейкія далёкія, небяспечныя падарожжы, сутычкі з ворагам і г. д.
    Болей таго, у асобных выпадках гераіня ці герой, паміраючы, просяць: «Разыйдзіся, сыра Зямля» (УЗ); «Адчыніся, сырая Зямля» (ППГ. С. 427); забраць да сябе: «Сырая Зямліца, вазьмі ты мяне» (Б. С. 27); дзяўчына, уцякаючы ад ліха, хаваецца ў зямлю: «Эй, красна дзеўка здагадалася, у сыру Зямлю схавалася» (Б. С. 610); «Дзеўка бегла, уйякалася ды ў зямельку захавалася» (УЗ); героі скрываюцца: «Як выпілі чамярыцу, скрыліся ў сыру Зямліцу» (Б. С. 475); нярэдка просяць прыкрыць іх: «Сыра Зямля, родна матушка, ты прыкрый мяне» (УЗ); або расступіцца: «Сыра Зямля, расступіся, ты, удованька, адступіся» (Б. С. 173); Зямля магла забраць чалавека: «Ой, сынаньку, сынаньку, узяла цябе сыра Зямля» (Б. С. 229).
    Часам, праклінаючы некага, фальклорны персанаж усклікне: «Бадай цябе, мая маці, сыра Зямля не ўзяла» (Б. С. 346); «Каб табе зямлі на вочы не хапіла» (Вал. С. 207); «Каб на твае вочы людзі зямлю сыпалі», «Каб ты зямліцу сырую еў!» (Вал. С. 209, 217); «Каб ты жывы ў зямельку сырую ўлез» (Вал. С. 216); «Каб ты сваімі зубамі зямлю грыз» (Вал. С. 219); «Каб ты скрозь зямлю праваліўся» (Вал. С. 220); «Каб цябе зямля сырая забрала»; «Каб цябе зямля заела» (Вал. С. 223); «Каб цябе колам у зямлю!»; «Каб цябе нячыстая зямелька насіла» (Вал. С. 234); «Каб цябе святая зямля з’ела»; «Каб цябе святая зямля не прыняла» (Вал. С. 226); «Каб яго свет не свяціў і зямля не насіла» (Вал. С. 228); «Не панажыраецеся, каб вас сыра зямля накарміла!» (Вал. С. 230).
    У даным выпадку чалавек, які пажадаў другому такое, здзейсніў, з пункту гледжання патрыярхальнага чалавека, страшэнны ўчынак — пракляў зямлёю. Пракляў сваю маці за тое, што яна загубіла яго маладую жонку, або пана, робячы, праўда, гэта спадцішка. У вуснах старажытнага продка такія словы былі самымі жудаснымі, якія можна пачуць у адрас надзвычай дрэннага чалавека.
    37
    Пра таго, хто пры жыцці запляміў сваё імя нейкімі адмоўнымі ўчынкамі, звычайна казалі: «Няхай яна (ён) гніе ў сырой зямлі»; «Каб табе родная зямля колам стала!» (УЗ); «Каб цябе ў зямлю асінавым калом працялі!»; «марыць косці ў зямлі»; «Каб цябе зямля прыдавіла» (ППГ).
    Хаваючы ў зямлі памёршых людзей, нашы продкі паступова прыйшлі да высновы, што зямля, якая забірае нябожчыкаў, вельмі вялікая. I вялікая, агромністая не ў сэнсе глабальнасці, у якой мы зараз ведаем яе як планету, а ў сэнсе таго, што «колькі людзей не ідуць у чэрава зямлі» і ўсё роўна нават знаку ніякага не відаць. Магчыма, гэта напамін аб тых далёкіх часінах, калі Зямлі як боству прыносілі ў ахвяру жывых людзей, якіх пасля здзяйснення нейкіх таямнічых магічных абрадаў забівалі. Гаворка магла весціся і пра падземны свет прытулак памёршых у многіх народаў свету. Цяжка адназначна адказаць на пытанне. Тым не менш у беларускім фальклоры захаваліся прыклады, дзе гаворка вядзецца менавіта пра «бяздоннасць» зямлі; няхай сабе гэта робіцца і ў пераносным сэнсе, але такую паралель можна правесці:
    «Пётр загадыіць сваім сенатарам, як неба высока і як зямля глыбока. Мужык Пятру расказваець...
    Пётр спрашваець у мужыка:
    — Рассудзі мне еты історыі: как неба высока? Как глубока зямля?
    Мужык атвячаў:
    — Неба очэнь нізка: как гром гранець, і глухой паслышыць. А зямля глубока: я свайго дзедушку пахараніў, к етаму врэмю шэсцьдзесят лет прайшло, і ён не павараціўся...»31
    Як бачым, персанаж казкі, хітры мужык, ужо ведае пра бяздоннасць і глыбокасць зямлі. Магчыма, думка яшчэ не да канца асэнсаваная, але ў тым, што «еты історыі» маюць старажытныя карані, сумнявацца не даводзіцца.
    «Адмыканне» зямлі. Няма нічога дзіўнага ў тым, што чалавек пакланяецца зямлі да нашага часу. Яна аснова ўсяго жывога на свеце, абаронца і карміцелька, падтрымка — сімвал «зямля» выступае перад намі з фальклору як складаны феномен са шматлікімі характэрнымі, але разнароднымі прыкметамі (карысная — некарысная, сухая — вільготная, роўная — узгорыстая, урадлівая — неўрадлівая і г. д.).
    Бясспрэчна, яна захавала многія адбіткі язычніцтва, праўда, значна дэфармаванага часам. Пачынаючы ад таго, як далёкі
    31 Сацыяльнабытавыя казкі. Мн.. 1976. С. 29.
    38
    наш продак, аручы яе, баяўся нават нейкую часіку сваёй сахі зрабіць з жалеза, бо лічыў, што зямлі баліць. Патрыярхальны чалавек быў цвёрда перакананы ў тым, што зямля жывая. Інакш чым іншым, як не гэтым, можна растлумачыць штогадовы росквіт зеляніны і ажыванне ўсёй прыроды вясною? Як давесці тое, што расце трава, а потым яна жаўцее і засыхае, што лістота на дрэвах распускаецца, а пасля ападае, што некаторыя жывёлы позняй восенню ўкідаюцца ў зімовую спячку і прачынаюцца толькі вясною?
    Нашы продкі лічылі, што зямлю трэба абудзіць ад сну, інакш яна можа праспаць свой адвечны адведзены ёй тэрмін. Бо з надыходам вясны наступала не толькі тая пара года, якая сёння, у нашым уяўленні, з’яўляецца вясною, але і часіна, непасрэдна звязаная з летнім цыкла.м работ. Е. Раманаў адзначаў: «Першага сакавіка лічыцца пачаткам вясны. У гэты дзень сяляне працуюць, каб не ўгнявіць пакутніцу Аўдакію, якая «дзержа ў руцэ лета». Натуральна бачыць у гэтым адгалоску тыя з’явы, калі год пачынаўся з 1 сакавіка»32.
    Абрад «гукання вясны» меў выразныя аграрнамагічныя рысы. Трэба думаць, што вяснянкам надавалася ў ранневясновы перыяд такая вялікая ўвага менавіта як песням абрадавага значэння, закліканым, паводле думкі старажытнага чалавека, магічна наблізіць цёплыя дні, адраджэнне прыроды і магчымасць правядзення палявых работ.
    3 першых жа веснавых дзён вялася аграрная варажба па прыкметах. Лічылася, што першыя чатыры дні сакавіка заўсёды прадказваюць надвор’е на ўвесь год, адпаведна: першы — вясну, другі — лета і г. д.
    Самымі вялікімі веснавымі святамі былі Вялікдзень, Юр’е і Сёмуха. Яны адбівалі ў сабе пэўныя этапы, вехі ў жыцці і працы селяніназемляроба. Акрамя іх святкавалася яшчэ некалькі менш значных, якія суправаджаліся адпаведнымі абрадамі, мелі свае звычаі, павер’і і выконвалі, паводле думкі земляроба, свае пэўныя жыццёвыя функцыі.
    За тыдзень да Вялікадня святкавалі Вербніцу. Асноўнае абрадавае дзеянне гэтага свята зводзілася да наступнага: кожнага сустрэчнага чалавека злёгку хвасталі асвячонай галінкай вярбы, прыгаворваючы пры гэтым: «Не я б'ю, вярба б’е, праз тыдзень — Вялікдзень. Хвора ў лес на верас, а здароўе ў косці». Як бачым, тут захавалася прамое вераваннс ў тое, што распушчаная вярба перадае чалавеку магічную сілу МаціСырой Зямлі, якая ажыла і чыё дыханне адчувае ўсё навакольнае.
    32 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Внльня. 1912 Вып. 8. С. 142.
    39
    Вялікае рытуальнае значэнне ў час велікоднага свята надавалася ежы. У язычніцкія часы яна мела пэўны абрадавы сэнс. Святочны велікодны рытуал патрабаваў адпаведнага набору ежы. Этнаграфічная навука заспела велікодную рэгламентацыю страў ужо ў хрысціянскім выглядзе — як свянцонае (асвячонае царкоўным ці касцёльным рытуалам). Адзін з галоўных атрыбутаў велікоднага святочнага стала — чырвонае яйка, якім распачыналі застолле. Яно мела, бясспрэчна, старадаўняе абрадавае прызначэнне. Сімволіка яго старажытная: яйка лічылася ўвасабленнем жыцнядайнага пачатку. Фарбаванне велікодных яек у чырвоны колер мела на мэце ўзмацніць гэты пачатак, вылучыць яго. Хрысціянства, пераасэнсоўваючы язычніцкую сімволіку ў адпаведнасці са сваімі ўяўленнямі і догматамі. тлумачыла ўжыванне чырвоных яек як далучэнне да радасці ў сувязі з уваскрэсеннем Хрыста. Закопванне рэшткаў велікоднай стравы, касцей на загонах з надзеяй, што гэта выратуе ад граду, лішні раз сведчыла аб наданні велікодным стравам здольнасці магічна ўплываць на прыроду.
    Непасрэдна да ворыва зямлі прыступалі на Юр’я. Розніца была невялікай, магла складаць прыкладна тыдзень да свята ці пасля яго, у залежнасні ад цёплых дзён і прасыхання зямлі, а таксама награвання глебы, бо ў халодную землю сяляне зерне ніколі не кідалі.
    Болей таго, для заворвання зараней выбіралі нейкі канкрэтны дзень, звычайна гэта быў аўторак або субота. Перад выездам у поле валоў (каня) і саху асвячалі. Гаспадар мыўся, апранаў чыстую бялізну, браў з сабою хлеб, соль, сыр, яйка і вярбу. У некаторых мясцінах заворванне рабілі пад вечар, каб ужо да канца дня болей нічым не займацца.
    Справа ў тым. што земляробчая культура абавязкова павінна была своеасабліва паўплываць на склад народнага светапогляду, надаючы яму культурназемляробчае адценне, падпарадкоўваючы яго жаданні і памкненні ўладзе зямлі. Па мерьг разумовага развіцця народа гэтае механічнае, асацыятыўнае ўспрыняцце перайшло ў асвядомлепае, магічнае.
    Нашы продкі звярталіся да святога Юр’я, якога лічылі заступнікам ураджаю і жывёлы, з просьбаю «адамкнуць» зямлю ад зімовага сну»:
    Святы Юрыіі. Божы пасол, Да Бога пайшоў.
    Да ўзяў ключы залатыя. Адамкнуў Зямлю сырусеньку.
    (Bti.i С. 165)
    40
    Юрай. уставай рана, Адмыкай Зямлю, Выпушчай расу На цёплае лета, На буйнае жыта... Святы Юрый Зямлю адмыкае, Зямлю адмыкае — расу выпушчае, Расу выпушчае, етатак выганяе, Статак выганяс, слоўца вымаўляе: — Каб таму статку не было ўпадку Ад таго змея грамучага, Ад таго гада бягучага, Ад той ведзьмычараўніцы.
    (УЗ)
    Спёкшы каравай хлеба, гаспадары з сям’ёй раненька, абавязкова не еўшы, адпраўляюцца ў абход сваіх палёў. Акрамя каравая яны бяруйь з сабою гарэлку, каўбасы, яйкі, косці ад той ялавічыны, якую асвячалі на свята Вялікадня. Косці захоўваюцца ці ў натуральным выглядзе, ці ў выглядзе попелу пасля іх спальвання. Прыйшоўшы на поле, гаспадары качаюцца самі па жыце, каб акрапіцца «Юр’евай расой», а пасля качаюць каравай. Абыходзяць нівы з песнямі: «Юрый, уставай раненька, адмыкай зямлю» і інш. На мяжы поля віншуюць сваю ніву: «Добры дзень, ніва, ніва святая, — гавораць сяляне, — віншуем з хлебам і соллю і святым Юр’ем, каб Бог і Юрый пацешылі надвор’ем, ураджаем, здароўем». Гаспадару пры гэтым жадаюць піва варыць, сына жаніць, гарэлку гнаць, дачку замуж аддаваць. Касцямі, каля яны ў натуральным выглядзе, абторкваюць мяжу; калі ж яны захаваны ў попеле, то апошнім абсыпаюць тыя мясціны, на якіх расце асака.