• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Карацей кажучы, Бог стварыў увесь свет. Фарміруецца разуменне чалавекам космасу і прыроды як Сусвету, які падпарадкаваны адзінай волі, аднаму закону, але закон гэты пакуль што выводзіцца са звышнатуральнага, волі боскай. Хрысціянскія тэолагі ў палеміцы з язычніцкімі вешчунамі сцвярджалі, што свяцілы не могуць быць багамі, таму што яны не могуць сысці са сваіх арбіт; яны ў адрозненне ад Бога несвабодныя.
    Гэтыя ўяўленні лішні раз падкрэсліваюць узросшую ўладу чалавека над прыродай, разуменне ім складаных працэсаў, якія адбываюцца ў ёй. Пераход ад хаосу да космасу — іхняе раздзяленне і адштурхоўванне адно ад другога касмічных целаў азначаюць сабою канец выпадковага перамешвання рэчываў у Сусвеце — пачынаецца ў першы ж дзень разам са стварэннем святла і яго аддзяленнем ад цемры. Усё гэта пакуль што звязана з аб’ектамі «нематэрыяльнымі».
    На другі дзень аддзяляецца матэрыяльная частка Сусвету, але тая, што размешчана, вобразна кажучы, далей за ўсё ад чалавека: Неба над галавою, Зямля пад нагамі пакуль што ўвогуле не акрэслена; Неба ўводзіцца для таго, каб аддзяліць воды ад усяго астатняга.
    Неабходнасць прыўнясення свяшчэннага ва ўжытак людскіх спраў і нават у будзённае жыццё дыктавалася, канешне, запатрабаваннямі вышэйшага, духоўнага парадку. Але галоўнае заключалася ў перакананні, што без гэтага актыўнага пачатку існаванне людзей будзе непаўнацэнным і ў рэшце рэшт стане магчымым і ў матэрыяльных адносінах. .
    Толькі на трэці дзень Бог звяртае сваю ўвагу на Зямлю, і зноў адбываецца акт падзелу. Спачатку Зямля складаецца з вады і сушы, якія перамешаны нібы глей, але па жаданню боскаму ўся вільгаць сканцэнтравалася ў адным месцы, а тое, што засталося, па кавалачках склалася разам, было добра вы
    19 Бнблня. М„ 1988. Гл. 1. С. I.
    28
    9
    сушана і з дазволу Усявышняга ўзнесена над воднай прасторай — «над узроўнем свету».
    Бог стварыў чалавека, каб ён валадарыў над рыбамі марскімі і над птушкамі нябеснымі, і над звярамі, і над жывёлай, і над усёй Зямлёю, і над усімі гадамі, якія поўзаюць па зямлі. Чалавек стаў вяршыняй стварэння ў абсалютна іерархічнай карціне Сусвету. Вось як апісвае гэта адзін з айцоў царквы Блажэнны Аўгусцін: «У шэрагу таго, што нейкім чынам існуе, але не ёсць Бог, які яго стварыў, жывое размяшчаецца вышэй нежывога, здольнае нараджаць і адчуваць жаданне — вышэй таго, што няздольна да гэтага. А сярод жывых істот адчуваючыя стаяць вышэй за неадчуваючых, як, напрыклад, жывёлы стаяць вышэй за неразумных, як і людзі вышэй за жывёл. А сярод разумных бессмяротныя стаяць вышэй за смяротных, як анёлы вышэй, чым людзі. Усё гэта размяшчаецца адно вышэй за другое ў сілу парадку, існуючага ў прыродзе»20.
    Тлумачачы паходжанне свету, усталёўваючы катэгорыі светапогляду і сістэмы ўмоўных уяўленняў, міфатворчасць стварае і вобраз боства, апісваючы яго дзеянні, але не вызначаючы дакладны яго воблік. У той жа час міфатворчасць імкнецца надаць рэальны сэнс існаванню сярод людзей усяго першастваральнага. Такім чынам, на чалавека ўскладваецца касмічная роля: яму даводзіцца займацца справамі, якія значна пераўзыходзяць яго фізічныя магчымасці. Характэрна і тое, што іератычнай мове міфа ўласціва выкарыстанне сімвалаў.
    Улічваючы тыя абставіны, што ў беларускім фальклоры архетып «Зямля» значна маладзейшы, чым у некаторых іншых славянскіх і індаеўрапейскіх народаў, нам цяжка прасачыць этап стварэння зямной першаасновы зыходзячы менавіта з вядомых запісаў вуснапаэтычнай спадчыны. Справа тут, мабыць, у вельмі моцным напластоўванні канонаў хрысціянства на язычніцкія культы, якія амаль згубіліся ў «моры» новай веры ці засталіся ў ёй ледзьве прыкметнымі астраўкамі. Чытаючы беларускія легенды і паданні аб паходжанні Сусвету, абавязкова звяртаеш увагу на той факт, што ўсё на Зямлі і саму Зямлю стварыў Бог і з гэтага пункту гледжання складаліся фальклорныя творы, якія дайшлі да нас. За рэдкім хіба што выключэннем. Адзін з такіх прыкладаў — самабытная легенда «Зямля»: «Святая Зямелька нас корміць і ўсялякага звера; носіць на сваіх плячах, ніколі не наракаючы, не стогнучы, а як
    20 Цыт. па кн.: Майоров Г. Г. Формнрованне средневековой фнлософнн М„ 1979. С. 305.
    29
    Бог пашле смерць, то яна прыгорне і не гідзіцца, калі нас чэрві точаць.
    МаціЗямля ўсё прымае, а найбольш усякае нечысці, да яшчэ дзякуе за ета, а калі хочаш ведаць, як яна дзякуе, то навязі гною да й насей жыта, дак і будзеш знаць. Нашы дзяды і бацькі недарма казалі: тым, што Зямля родзіць, падзяліся з ёю, нацца, еш сам хлеб, а салому аддай роднай Зямельцы...
    Няма нікога і нічога багацей за Зямлю; сколькі яна родзіць хлеба, сколькі дае жалеза да ўсяго іншага? 3 яе капаюць усялякую гліну на печы на гаршкі да на пабелку, а мала ж то ўсюды закапана грошай? Хто ж, урэшце, дае чыстую, здаровую ваду? Дае святая МаціЗямля»21.
    Магчыма, незаўважна, але ўладарна тое, што мы называем малой радзімай, уваходзіць у духоўны свет, вызначаючы стройнасць нашых пачуццяў і думак, этыку і эстэтыку. Незаўважна, паступова фарміруецца ўяўленне аб такіх, здавалася б, абстрактных катэгорыях, як прастора і час, выяўляюцца першапрычыны і паслядоўнасці ў такіх стрыжнёвых сімвалах, як «Зямля і людзі», «Зямля і чалавекпрацаўнік».
    Адчуваецца яшчэ, што легенда старажытная, што ў ёй прысутнічаюць асноўныя рысы першавобраза зямлі — здольнасць да ўраджаю, да таго, каб накарміць людзей, але ў той жа момант прасочваецца і тое, што гэтыя рысы Зямлі дайшлі да нас дзякуючы таму, што хрысціянства за час шматлікіх і шматвяковых уздзеянняў не змагло «закрыць» сабою. не здолела перамагчы спрадвечна аграрныя ўласцівасці зямлікарміцелькі. Этапы стварэння адсутнічаюць. Яны сцерліся ў свядомасці людзей, а вось значэнне зямлі засталося, бо для такога народа, як беларусы, зямля была, па вобразнаму выслоўю Якуба Коласа, «асновай усёй Айчыне». Зародзіць ураджай на зямлі — будзе на сялянскім стале дастатак, а ўдарыць дождж ні засуха — і прыйдзецца зімою зводзіць канцы з канцамі дзеля таго, каб выжыць. Тады ўсёй сям’ёй чакаюць цёплага вясновага сонейка, якое абудзіць зямельку ад зімовага сну, і абуджэнне гэтае дасць рост усяму жывому.
    Само паняцце «ўлада зямлі» ў селянінапрацаўніка раскрываецца своеасабліва, яно падкрэслівае непарыўныя сувязі ўзаемаадносін з прыродай, і атрымліваецца, што слова «зямля» з’яўляецца сінонімам слова «прырода». Гэтае ўвасабленне парадзіла міфы. Міф сам па сабе — не ўвасоблены вобраз, а цэлае, разгорнутае апавяданне. У адрозненне ад нечым падобнай
    21 Легенды і паданні. С. 37.
    30
    на яго казкі міф нараджаецца тлумачальным матывам — імкненнем людзей да таго, каб патлумачыць тыя ці іншыя прыродныя з’явы.
    Таксама мае права на існаванне версія аб распаўсюджванні на старажытных землях усходніх славян яшчэ аднаго міфа аб стварэнні Сусвету. Першабытны паляўнічы, земляроб стаў адчуваць уладарныя ў першабытных абшчынах кроўныя сувязі паміж членамі роду, племені. Адлюстраванне гэтых сувязей было несвядома перанесена імі на жывёл, на неадухоўленыя прадметы, прычым у якасці татэма звычайна выбіраліся не любыя жывёлы, расліны, прадметы, а тыя, якія адыгралі значную ролю ў жыцці племені. Сутнасць іх уяўленняў і склала новы міф, аснова якога заключаецца ў наступным: нейкая птушка, пасланая Богам, дастае з дна сусветнага акіяна Зямлю, з якой і будуе ўвесь свет. Я. Меляцінскі таксама адзначае распаўсюджанасць такога сюжэта. Праўда, тут зноў характэрная асаблівасць, уласцівая для беларускага фальклору: стваральнікам выступае не птушканырэц, а Бог і чорт. Два супрацьлеглыя персанажы, якія ў міфах і легендах заўсёды стваралі ўзаемавыключную пару. Калі Бог рабіў дабро, то чорт, адпаведна, тварыў нешта благое, непажаданае, нядобрае: «Тады ўздумаў Бог, што ў вадзе ляжыць кавалак зямлі, і кажыць чорту:
    — Дастанька ты тут зямлю.
    Чорт як бултыхніць! Ажно праз тры дні прыскочыў; набраў чорт полан подал зямлі дый шчэ за шчаку напіхаў. Тады Бог стаў раскідваць тую зямлю па вадзе. Куды ні сыпнець — станець зямля; і рассыпаў усю зямлю з падала. А што залажыў чорт за шчаку, пра тое змоўчаў, Богу не сказаў...
    Раздула чорту рот, не можна яму ні піць, ні есць. Аднача доўга крапіўся чорт... Пусціўся чорт убягаць, ды як плыванець, ды як кірханець — так усё і павыкірхваў з роту. Куды толькі пляваў чорт, там і стала вадзяная зямля з дзярэўямі і травой» (ЛП. С. 41).
    Сярод вуснапаэтычных твораў гэтага напрамку існуюць варыянты, калі замест Бога выступае Спас, а замест чорта — чалавек або д’ябал (ЛП. С. 37—42).
    У некаторых больш позніх творах фальклору, для якіх характэрны ўжо сацыяльныя матывы, сустракаецца тлумачэнне своеасаблівага паходжання багатых і бедных на Зямлі, што ў многім пераклікаецца са старажытным міфам аб утварэнні першаасновы: «Бог стварыў мужычка з гліны, а пана з цеста. Сабака, які круціўся ў час гэтай работы, рассмакаваўся ў цес
    31
    це і з’еў пана. Заўважыў гэта Бог, страшна разгневаўся ды пачаў трэсці сабаку, з якога пачалі сыпацца на ўвесь свет паны. Пан, які ўпаў пад дубам, назваўся Дубінскім, пад вольхаю — Альхоўскім, пад бярозаю — Беразоўскім і г. д.» (ЛП. С. 91).
    Нельга адназначна сказаць, што гэта прамое перакліканне з касмаганічнымі міфамі, але на такую ж з’яву ўказвае ў сваёй працы і Н. Велюс. Ён лічыць, што вяльняс (беларускі адпаведны персанаж — чорт) з’яўляецца раўнапраўным стваральнікам Сусвету, раўназначным Богу. Толькі ў адрозненне ад літоўскай міфалогіі вобраз чорта ў беларускім фальклоры валодае значна «вузейшымі» здольнасцямі і магчымасцямі. Але адно бясспрэчна: менавіта чорт, паводле вуснапаэтычных твораў, з’яўляецца стваральнікам усяго непатрэбнага для чалавека на Зямлі: балотаў, хмызоў, зараснікаў, непралазных лясных масіваў. Яны ж і ёсць ягонае жыллё, часовы прытулак, месца сховішча падчас не вельмі прыемных сутыкненняў чорта з Перуном, а ў пазнейшы перыяд — з Іллёй, які ў хрысціянскай рэлігіі трывала замяніў і пераняў на сябе функцыі ўсёмагутнага язычніцкага бога. Значна адрознівае беларускі фальклор ад літоўскага і тое, што чорт у беларускім фальклоры прысутнічае ў паданнях, легендах, казках, зрэдку — у анекдотах і амаль не прысутнічае ў іншых жанрах вуснапаэтычнай творчасці, у той час як у літоўскім фальклоры ён найбольш пастаянны персанаж ва ўсіх без выключэння жанрах.