• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Што датычыцца дрэваў, то яны падпадаюць пад класіфікацыю ў адпаведнасці з усімі вышэй згаданымі крытэрыямі. У міфалагічных уяўленнях продкаў дрэва (або часткі яго) разглядаюцца з пазіцый свой — чужы, верх — ніз, неба — зямля, дабро — зло, мужчынскі — жаночы. Тут важны граматычны род назоўніка, які абазначае дрэва, а само адрозненне граматычнага роду ёсць працэс, цесна звязаны са стварэннем міфа. Апісаная з’ява, верагодна, генетычна судакранаецца з архаічнымі касмалагічнымі ўяўленнямі, у якіх пералічаныя светапоглядныя апазіцыі суадносіліся менавіта з ідэяй Сусветнага дрэва, што стала пасрэднікам паміж чалавекам і Сусветам, увяло мэтавую меру ў ізаморфныя элементы Сусвету, і зрабіла яго дасягальным для выражэння ў знакавых сістэмах.
    У агульным кульце прыроды ва ўсходнеславянскіх язычнікаў было шырока распаўсюджана абагаўленне свяшчэнных жывёл і пакланенне свяшчэнным дубровам ці дрэвам (даволі часта свяшчэннымі лічыліся, акрамя дуба, ліпа, бяроза. вярба). Напрыклад, з бярозай звязаны цэлы шэраг вясенніх абрадавых і карагодных песень, і не толькі ў славян. Яшчэ не гэтак даўно ў горных раёнах Таджыкістана бяроза лічылася свяшчэнным
    51
    дрэвам толькі таму, што чорныя вертыкальныя плямы на яе кары нагадвалі першую літару арабскага алфавіта — «аліф». Сярэднявечныя персідскія паэты параўноўвалі з гэтай літарай гнуткі стан сваёй каханай, а губы яе з другой літарай — «мім». Вярба — гэта, паводле народных паданняў, тужлівая, самотная душа, якая заўсёды перажывае, заўсёды з нейкім адвечным клопатам не толькі адносна свайго дабрабыту, але і адносна дабрабыту іншых.
    Аналізуючы фальклор беларускага народа, заўважаем, што ў ім таксама часта сустракаецца сімвал бярозы. Пры высвятленні яго генезісу, семантыкі, функцыянальнай прызначанасці, як і адносна іншых дэндралагічных сімвалаў, трэба мець на ўвазе комплекс наступных кампанентаў: побытавы, міфалагічны, рытуальнаабрадавы; неабходна ўлічваць, што хоць дадзеныя носьбітамі традьшыі матывіроўкі не з’яўляюцца непасрэднымі атрыбутамі глыбіннага сэнсу, але яны, разам узятыя, дапамагаюць рэканструяваць гэты сэнс і служыць свайго роду кантрольнымі тыпалагічнымі арыенцірамі. Нельга пакідаць паза ўвагай і знакавае напаўненне тых дзеянняў, якія адбываліся ў дачыненні да расліны (прыгінанне, ламанне, скручванне, завіванне і г. д.), бо гэтыя дзеянні залежаць ад міфарытуальнага значэння канкрэтнай расліны. Таму праз іх тлумачэнне можна спасцігнуць глыбіннаміфічнае напаўненне канкрэтных сімвалаў. У вуснапаэтычных творах сімвалічныя дзеянні і станы вобразаў нярэдка выкарыстоўваюцца для перадачы зрухаў ва ўнутраным свеце героя і таму часта вар’іруюцца ў дачыненні да розных умоў.
    Бяроза распаўсюджана па ўсёй умеранай і паўночнай зоне Еўразіі, а таксама ў горных раёнах паўднёвых зон. Ужо індаеўрапейцы выдзелілі гэтую расліну з шэрагу іншых дзякуючы такім характэрным уласцівасцям яе, як здольнасць гнуцца і не ламацца ў буру, а згінаючыся амаль да зямлі, зноў выпроствацца, хутка зажыўляць пашкоджаныя месцы, дзе была садрана бяроста, магчымасць прарастаць на любой глебе, хутка расці і адной з самых першых убірацца ў зеляніну. Здаейца, што ў знешнім выглядзе бярозы найбольш уражваў чалавека яе белы бліскучы колер кары, па якому гэтае дрэва і атрымала сваю назву, што мае агульнаіндаеўрапейскі характар і звязана са словамі «светлы», «ясны».
    Згодна са сцверджаннямі польскага даследчыка К. Машыньскага, роля бярозы ў культавай і абрадавай практыцы славян меншая, чым, напрыклад, дуба і ліпы (калі пе прыняць пад ўвагу ўжыванне гэтага дрэва як маю, а галінак для азелянення
    52
    хат). 3 пункту гледжання этнаграфіі роля яе становіцца больш значная, асабліва, калі пасоўваемся на поўнач, паўночны ўсход. 3 далёкіх часоў цягнецца міфалагізацыя гэтага дрэва. Паводле Дж. Фрэзера, у скандынаваў і тэўтонаў бяроза была прысвечана багам Тору, Донару і Фрызе. У рымлян бяроза сімвалізавала ўладу, цэлыя абярэмкі бярозавых розгаў, звязаных рамянямі, — адзнака ўлады найвышэйшых рымскіх кіраўнікоў. Калі ўжо размова пайшла пра ўладу, то трэба адзначыць, што галінкі бярозы ўжывалі і для пакаранняў: бярозавымі розгамі білі зняволеных, злачынцаў і — ажно да пачатку XX ст. — дзяцей, вучняў. Такім чынам, амаль па ўсёй тэрыторыі, дзе была распаўсюджана бяроза, гэтае дрэва вылучалася з шэрагу іншых, яно сакралізавалася.
    Да нашых часоў дайшло шмат звестак аб пакланенні язычнікаў драўляным багам ці проста зялёным дрэвам. Так, у летапісным апавяданні пра князя Кія паведамляецца, што «паляне бяху же тогда поганнм, жруте озером н колодязем, рошеннем, якое же прочнм поганнн»4. Нагадаем, што своеасаблівыя культавыя мясціны, якімі з’яўляліся паляны ля свяшчэнных дубоў і свяшчэнныя гаі, «древеса» і «роіценмя», зыходзячы з тэрміналогіі старажытных кніжнікаў, неаднаразова згадваюцца ў гістарычных крыніцах. У адным выпадку варагхрысціянін, у якога забралі сына, каб прынесці яго ў ахвяру язычніцкім багам, так казаў пра драўляных ідалаў: «не суть то бозм но древо; днесь есть, а утро мзгнееть»5. Амаль аналагічны адказ далі князю Уладзіміру Святаслававічу «немцы от Рнма», якія спрабавалі ў далёкім 986 годзе ўгаварыць князя ахрысціць Русь пад апекай магутнай Рымскай царквы: «а бозм вашн древо суть»6. Патрэбна дадаць, што ў даным выпадку мелася на ўвазе драўлянае адлюстраванне язычніцкіх багоў у старажытным Кіеве (высечаных з дуба). Тым не меней можна адзначыць, што культ дрэваў быў шырока распаўсюджаны ў дахрысціянскай Русі.
    Можна смела сцвярджаць, што прапаведнікі пакінулі на Русі ў 980я гады не проста пераасэнсаванае чараўніцтва, а дасканала развітую язычніцкую культуру са сваёй міфалогіяй, пантэонам галоўных багоў, жрацамі. Як адзначае Б. Рыбакоў: «Гэтая другая стадыя (погляду. — /1. Н.) звязана з вырабам ідалаў і чалавечымі ахвярапрынашэннямі, чым займаліся бацька і сын біблейскага Аўраама: «Посемь же дьявол в большне прелыце
    4 Холмогорская летоппсь // Полн. собр. рус. летоппсей. Л., 1977. Т. 33. С. 270.
    5 Повесть временных лет. М.; Л., 1950. Ч. 1. С. 58.
    6Тамсама. С. 59.
    53
    нья вверже человекм н начаша кумнры творнтн: овн древяны, овм медяны, а нные златы н серебряны. Н кланяхуся нм н прнвожаху сыны своя м дшерн н закалаху пред ннмп н бе вся Земля осквернена»7.
    Старажытныя людзі, якія верылі ў святасць дрэваў, сцвярджалі, што некаторыя птушкі і жывёлы таксама звязаны з нячыстымі духамі і багамі: «Суть же скверные молбніда мх: лес н каменне м рекм м блата, нсточнмкм н горы н холмы, солнце м месяц н звезды н езера. Н просто рошм — всей тварн поклоняхуся яко богу н чтяху н жертву прнношаху кровную бесом — волы н овцы н всяк скот н птнцы...»8 У «Слове на памяць епіскапа» на першае месца пастаўлены той жа самы культ: «Ты (чалавек. — /1. Н.) Бога оставнв, рекам н нчсточннкам требы полагаешн н жрешм яко Богу тварн бездушной»9. Царкоўныя сведчанні ўводзяць нас у сутнасць маленняў воднай стыхіі: «Пожьрем студеныдемь м рекам н се тем да улучшнм прошенмя своя», г. зн. «прынясём ахвяры крыніцам і рэкам і гэтым забяспечым нашы просьбы»10. I далей: «О в требы сьтворн на студеньцн — дьжда нску от него, забыв, яко Бог с небес дьждь дасть.
    О в реку богыну нарнцаеть н зверь, жмвуш в ней, яко Бога нарнцая требу творнть»11.
    Людзей, якія адважваліся закрануць свяшчэннае дрэва ці асмельваліся сарваць з яго лісток, садраць кару, чакала суровая кара. Іх ніхто не мог пераканаць у адваротным, што быццам бы жывое дрэва не чуе, не адчувае, што яму не баліць і на яго не перадаюцца людскія грахі, хваробы, пошасці і г. д. Болей таго, паважалі, шанавалі і — баяліся! — не абавязкова там нейкага свяшчэннага дрэва (цудадзейнага), але і проста растучага, якое магло сустрэцца чалавеку ў любым месцы. Закранеш яго, зламаеш. няхай сабе і ненарокам, і абавязкова наклічаш на сябе ўсемагчымую бяду. Вось як апісваў такое пакаранне ў старажытнай Германіі Дж. Фрэзер: «Аб тым, наколькі вялікае значэнне надавалі гэтаму пакланенню ў старажытныя часы, можна меркаваць па бесчалавечнасці пакарання, якое, па законах германцаў, чакала кожнага, хто асмельваўся садраць кару растучага (проста растучага, а не свяшчэннага. — A. Н.) дрэва. Злачынцу выразалі пупок і прыбівалі яго да той часціны
    7 Рыбаков Б. А. Язычество древннх славян. М., 1981. С. 9.
    8 Полн. собр. рус. летопнсей. М., 1975. Т. 5. С. 73.
    9 Рыбаков Б А. Язычество древней Русн. М., 1987. С. 135.
    1,1 Тамсама.
    11 Тамсама.
    54
    дрэва, якую ён абадраў; потым яго вадзілі вакол дрэва да таго часу, пакуль кішкі цалкам не намотваліся на ствол. Пакаранне гэтае было накіравана на тое, каб замяніць засохлую кару дрэва жывой тканкай чалавека»12.
    У старажытных беларусаў, якія пакланяліся свяшчэнным гаям і дубровам, існавала павер’е, паводле якога яны лічылі вялікім і непапраўным грахом нават узяць у свяшчэннай дуброве зламаную галінку. На іх думку, чалавек, які гэта зрабіў, ці хутка памрэ, ці будзе знявечаны. Жанчынам туды ўваход увогуле быў забаронены, справа тлумачылася тым, што яны нібыта не мелі роўных правоў з мужчынамі і таму ім не дазвалялася тое, што маглі зрабіць прадстаўнікі моцнага полу.
    Дрэвы, якія раслі ля крыніц, ручаёў, рэчак, карысталіся асаблівай пашанай. Сэнс звяртання да крынічнай вады і ўзнікнення казачнага паняцця «жывая вада» часта тлумачыцца здаўна існуючай у антыязычніцкай літаратуры думкай: «Рекосте створмм зьлая, да прндут на ны добрая — гюжьрем студеньцем н ее тем, да улучшнм прошення своя». I далей: «Оу требу створн на студеньцм, дьжда мску от него»13.
    Месцамі рытуальных малебнаў (даказана археолагамі і гісторыкамі) былі даволі высокія груды, якія быццам бы ўзвышалі тых, хто прыходзіў сюды, над узроўнем звычайнага жыцця, і ў людзей стваралася ўражанне, што гэта значна набліжала іх да нябесных багоў, да іхняга жылля. Летапісныя даныя таксама пацвярджаюць, што ідалы, якім пакланяліся славянеязычнікі. ставіліся на ўзгорках.
    У дахрысціянскі перыяд месцы адпраўлення культавых дзеянняў знаходзіліся сярод густанаселеных тэрыторый. Такое характэрнае размяшчэнне свяцілішчаў указвае на тое, што яны выконвалі ролю рэлігійных цэнтраў плямёнаў і родавых аб’яднанняў. Але былі выпадкі збудавання свяцілішчаў у значнай адлегласці ад паселішчаў. Пацвярджэнне таму — балотныя свяцілішчы на Смаленшчыне. Усе вядомыя да гэтага часу культавыя мясціны на ўсходнеславянскай тэрыторыі функцыяніравалі пад адкрытым небам. Часцей за ўсё яны размяшчаліся на вяршынях шануемых насельніцтвам горак, узвышшаў, у свяшчэнных дубровах, ля рытуальных калодзежаў і крыніц, аб чым сведчаць пісьмовыя снверджанні аб развіцці ў славянскім асяроддзі пантэістычнага культу прыроды. Да цяпе