• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    12 Фрсзер Дж Дж. Золотая ветвь: Нсследованпе магнн н релнгнн М 1980. С. 130.
    13 Аннчков Е. В. Язычество н Древняя Русь. СПб., 1914. С. 151
    55
    рашняга часу вывучана і дасканала даследавана ўсяго некалькі дзесяткаў свяцілішчаў.
    У «Жыціі Георгія Амастрыдскага» занатавана наступнае: «Лугам, крыніцам, дрэвам пакланяюцца»14.
    Пакланенне дрэвам захавалася ва ўсходніх славян і пасля прыняцця хрысціянства. Царкоўнікі ганьбілі ў сваіх павучаннях абагаўленне прыродных стыхій, тлумачылі ўсё гэта ці няведаннем сапраўднай веры, ці рознымі штукарствамі д’ябла, які «овы прельстп в тварь вероватм м в солнце же н в огнь н во нсточннкн же н в древа м во нны разлнчны вешн»15. У сінаідальнай рэдакцыі Устава Уладзіміра Святаслававіча чытаем: «хто моліцца пад гумном ці ў гаі, або ля вады»16, належыць царкоўнаму суду. Таму цяжка пагадзіцца са сцверджаннем «расійскага Златавуста» Кірылы Тураўскага, які. відаць, значна паспяшаўся, гаворачы, што сучасныя яму русічы сталі перакананымі хрысціянамі: «не нарекутся Богом стнхня, нм солнце, нм огонь, нн мсточннкм, нн древа»17. У «Жыціі Канстанціна Мурамскага» таксама пераболынваецца перамога хрысціянства над язычніцтвам. Аўтар «Жыція...» гаворыць: «дуплннам деревянкым ветвн н убрусцом обвешнватн п мм поклоняхуся, все прнстама»18. А вось як цікава апісана пакланенне язычнікаў (у тыя часы ерэтыкоў) у «Тэксце аб ерэтычным руху ў Балгарыі ў XIV ст.»: «Ён (манах Феадарыт. — Л. Н.) вучыў пакланяцца дубу і ад яго (дуба. — А. Н.) прымаць вылячэнне. Таму многія прыносілі там у ахвяру авечак, ягнят, верачы ў гэты падман»19.
    Даволі доўгаму пакланенню славян і балтыйскіх народаў дрэвам актыўна садзейнічала і тое, што літоўцы, напрыклад, былі звернуты ў хрысціянства толькі ў канцы XIV — пачатку XV ст. Гэта ў асноўным, але ж былі яшчэ і мясціны, дзе ўплыў язычніцкай веры захаваўся на значна даўжэйшы час. Культ дрэваў працягваў адыгрываць важную ролю. Некаторыя пакланяліся не толькі магутным дубам, але і разгалістым высокім дрэвам іншых парод, якія, на іх думку, маглі перадаваць на зямлю волю язычніцкіх багоў. Другая частка літоўцаў, як зрэнку вока, аберагала свяшчэнныя гаі, размешчаныя побач з вёскамі.
    14 Откуда есть пошла Русская зсмля. М.. 1986. Т. 2. С. 550.
    15 Гальковскнй Н. М. Борьба хрнстнанства с остаткамн язычества в Древней Русн. Харьков, 1916. Т. 1. С. 49—50.
    16 Древнерусскпе княжескнс уставы. М., 1976. С. 23.
    17 Гальковскнй Н М. Борьба хрнстнанства . . Т. 1. С. 49.
    18 Нсторня культуры Древней Русн. М.; Л., 1952. Т. 2. С. 159.
    19 Хрестоматня по нсторнн южных н западных славян. Мн.. 1987. Т. 1. С. 66.
    56
    Лічылася смяротным грахом выпускаць туды пасвіцца жывёлу ці нават заходзіць людзям без уважлівых на гэта прычын. У свяшчэнных гаях мужчыны збіраліся (наконт жанчын не згадвалі) толькі ў вызначаныя дні, тады, калі багі гатовы былі выслухаць іх зямныя справы, а турбаваць багоў без падстаў строга забаранялася.
    Сляды пакланення дрэвам можна сустрэць у летапісных зводах, якія адлюстравалі падзеі, што адбываліся некалькі стагоддзяў таму назад. Дж. Фрэзер прыводзіць такі прыклад: «Калі месіянер Іеранім Пражскі (каля 1380—1416 гг.) пачаў пераконваць язычнікаўлітоўцаў высекчы свае свяшчэнныя гаі, натоўп жанчын прасіў караля Літвы (так у тэксце. — 4. Н.) яго супыніць: разбураючы лясы, сцвярджалі жанчыны, ён разбурае дом Божы, які пасылаў народу дождж і святло сонца»20. А ніжнегародскі царкоўнік у сваёй чалабітнай за 1636 год скардзіцца, што «вь седьмой четверток по Пасце собнраются жены н девнцы подь дерева н прнносят яко жертвы пмрогн н кашн н янчннцы н поклонясь березам, оучнуть походя песнм сатанннскне прнплетая петн н дланьмн плескатн, н всяко бесятся»21.
    Пакаранне ў выпадку звароту язычнікаў да сваіх абрадаў магло быць самым жорсткім. «Перш за ўсялякую праўду патрэбна гаварыць пра праўду Божую... Таму святы Канстанцін, напісаўшы пра першы закон, перадаў яго і сказаў так: «Усялякае сяло, дзе адзначаюцца язычніцкія абрады і заклінанні, патрэбна аддаць Божаму храму з усёй маёмасцю, колькі ёсць гаспадароў у тым сяле. Тых жа, хто тварыў абрады. патрэбна прадаць з усёй маёмасцю, а грошы раздаць бедным».
    Часам, па слушнаму сцверджанню Г. Івакіна, спалучэнне хрысціянства і перажыткаў язычніцтва набыло даволі своеасаблівыя формы ў выглядзе звычаю правіць малебны пад старымі дубамі. Царкоўнікі і тут не ўпусцілі зручнага выпадку, каб заклікаць на свае малебны як мага болей людзей. Агульнавядома, што нават тыя пустуючыя ўжо мясціны, дзе некалі раслі свяшчэнныя гаі і дрэвы, заўсёды ахвотна наведваліся дэмакратычнымі слаямі насельніцтва, як вясковага, так і гарадскога. А калі гэтае «святое» дрэва паранейшаму працягвала зелянець і радаваць вока сваёй сілай, то, безумоўна, яно на доўгія гады захоўвала за сабою свае цудадзейныя ўласцівасці. Вось і прыходзілася служкам ужо новага Бога аператыўна
    211 Фрезер Дж. Дж. Золотая ветвь ... С. 139.
    21 Гальковскнй Н. М. Борьба хрнстпанства ... Т. 1. С. 49.
    22 Хрестоматня по нсторпн южных п западных славян. Т. 1. С. 284.
    57
    падладжвацца пад імклівы поступ часу. У некаторых мясцінах нават будавалі цэрквы і храмы побач з быдымі язычніцкімі капішчамі, каб толькі не адбінь ахвоту ў сваіх былых наведвальнікаў пакланяцца Хрысту. Вядомы царкоўны дзеяч Феафан Пракаповіч у свой час (XVII ст.) таксама забараняў «пред дубом молебны петь»23.
    Можна дапусціць, што пад агульным паняццем «дуб» у даным выпадку маглі падразумявацца і іншыя пароды дрэваў. На нашу думку, меў рацыю А. Афанасьеў, калі сцвярджаў, што «першапачаткова слова «дуб» заключала ў сабе паняцце «дрэва»24. Але тым не менш гэта не перашкаджае гаварыць нам аб пакланенні чалавекаязычніка менавіта дубу.
    Свет у цэлым уяўляўся старажытнаму чалавеку адухаўлёным, і дрэвы, вядома, не складалі выключэння. «Бывае, — адзначае французскі даследчык Б. Оля, — што ўшанаванне аддаецца і жывому дрэву той ці іншай пароды, паколькі лічылася, што ў ім схавалася звышнатуральная сіла»25. Наш продак верыў у тое, што дрэвы маюць душу такую ж, як і ў людзей, і з гэтай нагоды пакланяўся ім. Дрэвам надаваліся розныя цудадзейныя магчымасці. Адухоўленыя дрэвы, лічыў старажытны чалавек, валодаюць пачуццямі.
    3 даўніх часоў вядома, што сярод раслінных узораў матыў дрэва — адзін са старэйшых. Звыклым, пастаянным элементам прысутнічае ён ў арнаменце жаночых кашуль, фартухоў, рушнікоў, сарочак. Яго можна таксама бачыць на падзорах, прасцінах. У вышыванай кампазіцыі дрэва звычайна ўтварае гарызантальны рад, складзены з некалькіх рапартных матываў.
    У геаметрычным і расліннагеаметрычным арнаменце жаночых кашуль дрэва мае, верагодна, найбольш старажытны тып выявы: вертыкальны прамы ствол, ад якога адыходзяць дыяганальныя галіны (узор «елкі»), Строга лінейнаплоскасны малюнак нярэдка дапаўняецца геаметрычнымі разеткамі.
    Арнаментальная схема дрэва на рушніках, дзе яно сустракаецца асабліва часта, больш складаная і разнастайная. Магчыма, рудыментам старажытных выяў з’яўляліся вышыўкі дрэвастрыжня, вяршыня якога ўвенчана ромбам ці разеткай, а канцы дзвюхтрох пар галля, адыходзячых у супрацьлеглыя бакі, аздоблены часам васьміпялёсткавымі кветкаміразеткамі. Акрамя геаметрычных з высокай ступенню стылізацыі выяў,
    23 Гальковскнй Н. М. Борьба хрнстнанства ... Т. 1. С. 49.
    24 Афанасьев A. Н. Древо жмзнн. М., 1982. С. 214.
    25 Богн тропнческой Афрнкн. М.. 1976. С. 284.
    58
    сустракаюцца дрэвы з прыкметамі кветкі ці вазона або асаблівая кантамінацыя дрэва з ромбам ці антрапаморфнай фігурай. Разам з дрэвам вышываліся птушкі, якіх размяшчалі паабапал ствала, на канцах галля або вяршыні.
    Класічным варыянтам архаічнай кампазіцыі з’яўляюцца рушнікі паўночназаходніх раёнаў Віцебшчыны. Дрэва даецца буйным планам у тэхніцы роспісу чырвонымі ніткамі і суправаджаецца комплексам асобных кодавых знакаў — разетак, геаметрычных фігур, птушак, што з’яўляліся своеасаблівым ключом для разумення семантыкі міфалагічнага сюжэта.
    Працэс сячэння любога дрэва па сваёй стараннасці нагадваў хутчэй нейкую своеасаблівую варажбу вясковага знахара, чым звычайную працу дрывасека. Бо людзі думалі, што калі дрэнна падрыхтавацца да гэтага занятку, зрабіць без належнай пашаны, то дрэва можа вельмі жорстка і бязлітасна расправіцца з тымі, хто яго пакрыўдзіў: забіць, разарваць, пакалечыць, напалохаць і г. д.
    Таму няма нічога дзіўнага, што тыя ж уяўленні гіра жыццёвую моц бярозы, а таксама вывядзенне на пярэдні план яе медыятыўных якасцей, якія, акрамя звязвання паміж сабой дзвюх супрацьпастаўленых сфер, уключылі і функцыю іх размежавання, абумовілі выкарыстанне бярозы як сродку, здольнага супрацьстаяць злому пачатку, абараніць ад пранікнення смерці. Пры дапамозе бярозавых галін і венікаў славянскія народы намагаліся засцерагчыся ад нячыстай сілы, хвароб, памерлых, якія вылазілі па начах з магіл і не давалі спакою жывым. Так, 3 блудлівых людзей выганялі бярозавым веццем злых духаў, бярозавым кіем адпалохвалі д’ябла, бярозавым венікам пазбаўлялі ведзьму чаруючай сілы. На Беларусі і ў Польшчы рабілі з бярозы калыскі немаўлятам, каб засцерагчы апошніх ад уздзеяння ліхога вока (ад уроку). 3 гэтай жа мэтай да ложка парадзіхі або калыскі немаўляці прыстаўлялі бярозавы венік, часта ставілі яго на парозе хаціны або нават клалі ў калыску дзевяць («тройчы па тры») голек бярозы. Каб не душыла ў начы мара, спрактыкаваныя знахары раілі пакласці пад галаву бярозавае палена. Старадаўняя хрысціянская легенда распавядае, што нават саму святую Пятніцу ад д’ябласпакушальніка выратавала ўсё тая ж самая бяроза. Паводле польскай легенды пра Грыжынскую бярозу, вынікае, што апошняя вырасла на магіле дзіцяці, якое біла сваю мані. Яно высоўвала з магілы руку, пакуль ксёндз, каб супыніць гэта, не даў матулі асвячоную бярозавую гольку. Жанчына ўваткнула яе ў магілу, і з цягам часу з галінкі вырасла вялікая бяроза, а дзіця — перастала высоўваць руку. У іншым варыянце рука,
    59
    якая біла маці, перастала высоўвацца з магілы пасля таго, як яе адсцябалі бярозавым дубцом.
    Або вось якое своеасаблівае меркаванне выказваў Л. Штэрнберг: «Прымітыўны чалавек бачыць усяленне ў сябе духаў той расліны, якая заключала ў сабе гэтыя наркатычныя рэчывы... У ап’яняючым напоі бачылі свайго роду напой бессмяроцця, а калі людзі ўсё ж такі паміралі, нягледзячы на гэты напой, то гэта толькі таму, што дух віна адыходзіў ад іх. Увогуле ж віно ёсць напой толькі жыцця і бессмяроцця. Адсюль нарадзілася ўяўленне, што Бог абавязаны сваёй вечнай маладосцю, сваім бессмяроццем аднаму з такіх напояў. Дарэчы, Спенсер гатовы лічыць, што ўвесь культ дрэваў вядзе сваё паходжанне з культу ап’яняючых напояў»26.