• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Ва ўсходнеславянскіх міфалогіях пчала, як і вярба, сімвалізуе ўрадлівасць, пачатак вясны. Пчала звязваецца і з раемвыраем — краем памерлых, і з Касмічным дрэвам. Вялікі матэрыял пра роднасць розных эманацый Багінімаці з пчалой у хецкай, крыцкай, грэчаскай, рымскай спадчыне, пра іх аднолькавыя рысы перыяду хрысціянства сабраны I. Маразавым69.
    Сімвал вярбы ў шэрагу выпадкаў уяўляўся Касмічным дрэвам, звязваўся з архетыпам Маці і ўвасабляў энергію Космасу. На думку М. Сумцова, свечкі, якія гараць на вярбе, — адна з форм выяўлення абагаўлёнага сонца, якое глядзіць на свет з вышыні Сусветнага дрэва70. А. Афанасьеў трактаваў вобраз вярбы як дрэвахмару, на якім гараць агністыя маланкі. «Богграмоўнік абуджаецца ад зімовага сну, пацее і пачынае купацца ў дажджавых патоках, тады ж, паводле паданняў, ствараецца і чалавечы род»71. Магчыма, вярба абазначае сакральна выдзеленае месца правядзення абраду ў акрэсленасвяточны час. Сярэдзіна двара — вярба — свечы — возера — Бог — ідзе звужэнне прасторы да сакральнага цэнтра.
    68 Швед I. А. Раслінныя сімвалы беларускага фальклору. С. 112.
    69 Маразов Н. Богьтбнк й богпнятапчела от ЧаталХюйюк — началото на едмн мнг // Нзкуство. М., 1981. № 910. С. 9—64.
    711 Сумцов Н. Ф. Снмволнка славянскнх обрядов: Нзбр. труды / Сост. A. К. Байбурнн. М., 1996. С. 139.
    71 Афанасьев A. Н. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. М.. 1995.
    Т. 1. С. 147.
    За Зак. 46
    73
    Дрэва Сусвету — характэрны для міфалагічнай свядомасці вобраз, які ўяўляў сабою універсальную сістэму свету. Гэты вобраз засведчаны практычна паўсюдна ці ў «чыстым выглядзе», ці ў розных, самых нечаканых варыянтах: «Дрэва Жыцця», «Дрэва пладароддзя», «Дрэва цэнтру», «Дрэва ўзыходу», «Нябеснае дрэва», «Дрэва Апраметнай», «Шаманскае дрэва» і г. д. Сустракаюцца і больш рэдкія назвы: «Дрэва смерці», «Дрэва зла», «Дрэва падземнага царства» і інш. 3 дапамогаю такога дакладнага тэрміна, як «Дрэва Сусвету», у адзіны шэраг зводзяцца агульныя бінарныя сэнсавыя супрацьпастаўленні, якія спакон вякоў служаць асноўнымі параметрамі для апісання асобных, а больш канкрэтна — асноўных параметраў Сусвету.
    Намаляваныя карціны — гэта вынік працы дэструктыўных сіл, здольных ператварыць упарадкаваны свет у хаос (дрэва на частках чалавечага цела). Уяўлялася, што гэта магло адбыцца ў пераходныя перыяды (на вяселлі), ці ў выніку парушэння рытуальных табу. He выпадковы тут і вобраз савы на вярбе, які міфапаэтычнай свядомасцю звязваўся з мёртвым родавым светам па жаночай лініі. Нездарма ж гаварылі, што «сава не прынясе дабра».
    «Вярба апусціла ў хвалі свае плакучыя галінкі і засыхае на карані — гэта вобраз няшчасця, забітага, знявечанага сіроцтвам і самотай», — адзначаў М. Кастамараў72. Такое значэнне нядолі, гора вярба магла набыць таму, што ў прыродзе яе лакалізацыя часта звязвалася з вадою, забалочанымі, непр'алазнымі і небяспечнымі для чалавека мясцінамі, якія лічыліся спрадвеку размешчанымі паблізу ля таго свету, або нават, паводле некаторых сведчанняў, з’яўляліся месцам лакалізацыі пазамагільнага свету, таго, дзе знаходзіліся ўсе чыста душы памерлых. Нярэдка падкрэслівалася таксама, што там збіраліся душы тых мерцвякоў, якія памерлі не сваёй смерцю, або ведзьмакоў, гэтак званых нячыстых, заложных нябожчыкаў ці іншых істот, варожа супрацьпастаўляючых сябе ўсяму жывому, а не толькі людзям. Схіленая вярба магла стаць сімвалам тугі, няшчасця ў фальклорных творах і дзякуючы таму, што паводле міфалагічных уяўленняў вярба паходзіла ад загубленых людзей, найчасцей ад жанчын. Сімвалізацыя жанчыны, звычайна ў вобразе маладой вярбывярбінушкі, звязана з міфалагічнымі ўяўленнямі пра вярбу як пра дрэва, у якое ператварылася няшчасная жанчынамаці, ці таксама з абрадавай дзейнасцю, у якой асаб
    72 Костомаров Н. Н. Славянская мпфологпя // Слов’янска міфологія. Кшв, 1994. С. 201.
    74
    ліва падкрэслівалася незвычайная жыццядайная сіла вярбы, характэрная і для жанчын (у міфалогіі і фальклоры), з асацыяцыі па падабенству вярбы з прыгожай, гнуткай дзяўчынайнявестай, якую рана ці позна «перасаджваюць» з бацькоўскай хаціны ў мужаву. Нядзіўна, што за фальклорным сімвалам вярбы, як і за іншымі разгледжанымі намі дэндралагічнымі сімваламі беларускай вуснапаэтычнай творчасці, стаіць складаны комплекс уяўленняў, на першы погляд нават супрацьлеглых і непаслядоўных, якія на працягу стагоддзяў трансфармаваліся, асімілявалі адно другое і адпаведна ўздзейнічалі на існаванне самога фальклорнага сімвала, у першую чаргу на яго семантычнае поле і функцыянальнасць.
    Вобраз славутага Дрэва Сусвету выяўлены ці рэканструіруецца на аснове міфалагічных, у прыватнасці касмаганічных, уяўленняў, зафіксаваных у паэтычных творах самых розных жанраў, помніках выяўленчага мастацтва, архітэктурных збудаваннях, рэчах хатняга ўжытку. У часавай прасторы ён расцягнуты ад эпохі бронзавага веку і ажно да нашых дзён. Што зробіш, традыцыі заўсёды вылучаліся сваёй жыццяздольнасцю і жыццесцвярджальнасцю.
    Злучальным звяном паміж тым і гэтым светам выступае вярбовая дошка, што не супярэчыць адной з функцый вярбы — яднаць розныя ўзроўні Сусвету. У гэтым кантэксце матыў знаходжання вярбовай кладкі можа чытацца на глыбінным міфалагічным узроўні. Такім чынам, вярба дзякуючы сваім адметнасцям (у першую чаргу ранняму цвіценню, лёгкаму ўзрастанню, сувязі з рознымі стыхіямі і шырокаму ўжыванню ў гаспадарцы), а таксама выкарыстанню ў лекавамагічнай практыцы вылучалася старажытным чалавекам з шэрага іншых раслін, сакралізавалася шляхам складання міфа пра паходжанне ад загінуўшага чалавека. Вярба, здаралася, выступала ў адных міфарытуальных кантэкстах як з ніжнім светам, Апраметнай, так і з верхнім светам, небам і нябесным агнём, канцэнтравала і «праводзіла» ўтваральнаапладняльную сілу Космасу. Калі ўваход вярбы ў касмічны і антрапанімічны аспект абумоўлівае выкарыстанне сімвала вярбы, што выражаў у фальклоры цэлы комплекс семантычных параметраў, сярод якіх дамінуючымі з’яўляліся ідэі жаноцкасці, пладавітасці, багацця, шлюбу, падаўжэння роду, культу продкаў, медыятыўнасці, для сакралізацыі важных для соцыуму ўчасткаў ландшафту. Абазначанае поле значэнняў і ўласцівасцей фальклорнага сімвала вярбы складае адзіную семантычную прастору.
    За*
    75
    Але асаблівую традыцыйную ролю даны традыцыйны вобраз адыгрываў у адносінах да нейкіх пэўных, акрэсленых міфалагічных сістэм, дапамагаючы больш поўна вызначыць іх унутраную і знешнюю структуру. Гаворка вядзецца аб даволі стандартных і стаўшых ужо традыцыйнымі апісаннях перыяду хаосу, які зусім свядома супрацьпастаўляўся космасу. А як агульнавядома, касмаганічныя міфы тлумачаць станаўленне свету як своеасаблівы і заканамерны вынік паслядоўнага ўводу бінарных семантычных апазіцый і градуальных серый накшталт папулярных: расліны — жывёлы — людзі і паступовага стварэння нейкай традыцыйнай кропкі адліку, што з цягам гадоў і «перарасла» ў Дрэва Сусвету. Але ў супрацьлегласць гэтаму самыя розныя знакавыя сістэмы, якія створаны чалавецтвам і пакуль што нам вядомыя пачынаючы ад часоў верхняга палеаліту, не выявілі якіхнебудзь пэўных не толькі звестак, але нават і слядоў, што ўказалі б на супрацьпастаўленне з лакальначасавым значэннем, а сам вобраз Сусветнага дрэва тут увогуле адсутнічае.
    У «Слове аб палку Ігаравым» ёсць наступныя радкі: «Боян бо вешмй аше кому хотяше песнь творнтн, растекашется мыслмю по древу, серым волком по землн, шнзым орлом под облакы». Усё тут, здаецца, зразумела: перад намі ўдала створаны мастацкі вобраз — вяшчун Баян у думках расплываецца па нейкім цудоўным дрэве. Але гэта далёка не так. Папершае, тут закралася непрыкметная памылка. Справа ў тым, што не «мыслню», як напісана, а павінна быць «мысью» зыходзячы з нашых меркаванняў. «Мысь» — вавёрка, слова, якое сустракалася ў адным са старажытнарускіх дыялектаў. Калі возьмем за аснову гэта слова, то тады атрымаецца, што ўяўленне славутага песняра вавёркай падарожнічала па нейкаму таямнічафантастычнаму дрэву, паслядоўна звяртаючыся да трох жывых істот — арла, вавёркі, ваўка, кожная з якіх адпавядае адной з традыцыйных зон Сусвету: арол — небу, вавёрка — сярэдняму свету, а воўк — Апраметнай.
    У рускіх казках часта сустракаецца эпізод, калі герой па дрэве трапляе ў нябеснае царства. Але яшчэ часцей такая здольнасць прыпісвалася нябожчыкам. Гэтым, напрыклад, тлумачацца фразеалагізмы «даць дуба», «глядзець у дуб», «пабратацца з дубам», — так у народзе казалі пра чалавека, які паміраў ці ўжо сканаў, бо, паводле старадаўніх міфалагічных уяўленняў, нябожчыкі ўздымаюцца па міфічным дрэве на неба да сваіх продкаў. Зыходзячы з гэтых разважанняў, нашы продкі сцвярджалі, што душа нябожчыка абавязкова ператвараецца ў
    76
    якуюнебудзь жывёліну. Адсюль становіцца зразумелым, чаму Баян падарожнічаў па касмічным дрэве ў вобліку розных звяроў — здольнасць да пераўвасаблення здаўна прызнавалася не толькі за мёртвымі і варажбітамі, але і за вандроўнымі песняраміапавядальнікамі, чыё мастацтва вешчуноў лічылася звышнатуральным дарам.
    Падзел Сусветнага дрэва на тры часткі адпавядае траістасці міфалагічнага Сусвету. Свяшчэннае дрэва славянскага язычніцтва — гэта не толькі паменшаная копія светабудовы, але і яе стрыжань, апора, без якой свет упадзе. Напрыклад, зносіны загубленай душы (якая знаходзіцца ўжо ў іншым вымярэнні) з людзьмі маглі адбывацца і праз музычны інструмент, праз ігру на ім. Прыгадаем, што паводле язычніцкіх уяўленняў гукі адлюстроўвалі гармонію ў Сусвеце, больш таго, у антычнасці і Сярэднявеччы лічылася, што лічбавая і музычная гармоніі пакладзены ў аснову светабудовы, пранізваюць макракосм і чалавечую душу, мікракосм. Каліна ж сама мела медыятыўнае значэнне, звязвала гэты свет з тым, забяспечвала трывалую сувязь з памерлымі продкамі, падтрымкай якіх неабходна было заручыцца ў такі важны момант чалавечага жыцця, як вяселле. He выключана, што музычны інструмент, зроблены з каліны, мог абвяшчаць пачатак вяселля.
    У фальклорных тэкстах шлюбнай тэматыкі рэалізоўваўся этнаграфічны матэрыял прымянення каліны — сімвал мажлівасці або межавасці — у мантычных абрадах і варожбах з пануючым іх зваротам да іншасвету. Матыў кідання каліны на дарогу хутчэй за ўсё звязаны з рытуальнай практыкай усцілання дарогі галінкамі і кветкамі (традыцыя пахавальнага ці вясельнага абраду, якая сімвалізавала сабою «сцежкударожку» да іншага свету ці да чужога роду). У беларускіх баладах трава, узятая непасрэдна зпад каліны, пасаджаная потым у садочку мілага (калі яна расцвіце), то стане прадказальніцай шчаслівага звароту мілагакаханага з далёкай дарогі (цяжкага паходу), ці, наадварот (калі завяне), то нічоТа добрага тады чакаць не даводзілася. Такая прадказальнасць звычайнага дрэва тлумачыцца тым, што яно ў народнай міфалогіі непасрэдна было звязана спрадвечнай традыцыяй з «гэтым» і «тым» светам, які, вядома ж, уплываў на лёсы людзей.