Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Далёкія прашчуры былі цвёрда перакананы ў тым, што душа зямлі ходзіць лесам і кажа: «Сячыце, сячыце! He будзе дрэваў, не будзе і мяне»41. Як трапна адзначыў Ул. Караткевіч, «лес выхаваў характар чалавека; наш чалавек і лес — родныя, і таму беларус любіць яго»42.
Чым іншым, як не верай чалавека ў жывучасць лесу, у яго ўсёмагутнасць, можна растлумачыць старажытны казачны сюжэт.
38 Внноградова Л. Н., Усачева В. В. Береза // Славянская мнфологмя. Энцнклопеднческнй словарь. М.. 1995. С. 46.
39 Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Могнлевской губерннн в нсторнческом, фмзнкогеографнческом. этнографнческом... отношсннях. МогнлевнаДнспре. 1882. Кн. I. С. 499.
4(1 Голан А. Мнф н снмвол. М.. 1994. С. 167.
41 Караткевіч Ул. Творы: У 8 т. Мн.. 1991 Т. 8. Кн. 1. С. 429.
42 Тамсама. С. 430.
64
калі з драўлянага цурбалка, высечанага дзедам у лесе па просьбе сваёй жонкі, у дзеда і бабы з’яўляецца сынок — іхняя апошняя надзея: «Здзелай чурбанок, я і буду калыхаць як жывое»43. На лес ці ў бок лесу сяляне ў даўнія часы нават баяліся плюнуць, бо бор мог за гэта ў сваю чаргу жорстка і бязлітасна пакараць: «Плюнь на лес — каб язык аблез»44.
А. Ленсу сцвярджае, што «на тэрыторыі Беларусі перажыткі пакланення дрэвам існавалі да канца XIX стагоддзя»45.
Калі, напрыклад, разглядаць вобраз бярозы, увасабляючай звышнатуральныя сілы, якія ў залежнасці ад уздзеяння на чалавека ўспрымаліся і як добрыя, і як злыя, сама яна лічылася то «добрым», то «злым» дрэвам. «У сядзібе добра садзіць бярэзіну або клён, — яны прыносяць людзям шчасце»46. Неспрыяльнае ўздзеянне бярозы на чалавека выводзілася, верагодна, з сувязі бярозы са смертаносным пачаткам, тым светам, душамі памёршых.
Абазначаныя ўяўленні пра бярозу раскрываюцца ў кантэксце фальклорнаэтнаграфічнага матэрыялу. У некаторых палескіх вёсках пакрывалі цела памёршых жанчын бярозавым голлем, а мужчын — тапаліным. Бярозавай лістотай ці голлем бярозавага веніка ўсходнія славяне высцілалі труну, набівалі падушку для нябожчыкаў, а бяростай высцілалі ямку магілы. Каб хутчэй прыходзіла смерць да цяжка паміраючага чалавека, расейцы падкладвалі пад яго бярозавы венік, а ў Наўгародскай губерні бярозавае палена клалася пад абразы да пахавання ў якасці прыстанішча для душы47. Апошнія дзеянні звязаны з уяўленнямі пра тое, што душы памёршых любяць выбіраць сваім далейшым жыллём бярозу. Яскравы прыклад такога ўяўлення — тлумачэнне сну, у якім бяроза выступае сродкам улагоджвання памёршых, бо яны ў сне просяцца пасадзіць гэтае дрэва на могілках і пад вокнамі хат. Уяўленні пра тое, што душы загінуўшых выбіраюць месцам сваёй лакалізацыі бярозу, вядомы і палякам. Паводле польскай міфалогіі, зза гэтага ў бярозу часта б’е маланка. Сцвярджалі таксама, што душы памёршых дзяўчат, якія перасяліліся ў бярозу, у лютым і сакавіку выходзяць з яе і кружацца па ваколіцах, затанцоўваючы насмерць выпадковых падарожнікаў.
43 Казкі ў сучасных запісах. С. 97.
44 Прыказкі і прымаўкі. Мн.. 1976. Т. 1. С. 70.
45 Ленсу Е. Я. Фольклорные траднцнн в дооктябрьском творчестве Янкн Купалы. Мн.. 1965. С. 37.
46 Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мн.. 1998. С. 57.
47 Зеленнн Д. К. Восточнославянская этнографмя. М„ 1991. С. 350.
3 Зак. 46
65
Вераю ў цесную сувязь душ памёршых з бярозамі, верагодна, тлумачыцца выкарыстанне гэтага дрэва ў памінальнапахавальных абрадах: у Беларусі на Сёмуху кожны, хто прыходзіў на магілы родных, адломваў ад бярозы па галіне, перадаваў старэйшаму ў сям’і (як бліжэйшаму да продкаўахоўнікаў роду) і той, звязаўшы іх у адзін сямейны венік, змятаў магілу.
У гэты ж дзень у некаторых мясцінах галінкамі бярозы сцябалі магілы, або змяталі іх бярозавым лазневым венікам, што называлася «парыць старых»48. Бярозкамі абворвалі магілы родных, г. зн. абмяталі месца пахавання, а затым уторквалі галінку ў галаву магілы. Адзін з варыянтаў вядомага звычаю грэць памёршых заключаецца ў тым, што цела памёршага, пакрытае прасцірадлам і пакладзенае на жалезныя краты, награваецца знізу вогнішчам з бярозавых дроў, але ні ў якім разе не сасновых, асінавых, злучаных з чартоўскімі сіламі.
Хтанічная характарыстыка бярозы праглядваецца і ў яе ўспрыманні як надмагільнага дрэва. Усходнія славяне, палякі саджалі бярозу на магілах. Сербы гадавалі яе спецыяльна для душ памерлых. Бяроза — апошні прытулак чалавека ў многіх фальклорных творах, дзе распавядаецца пра смерць героя. Так, пад бярозай пахаваны хлопец, якога аплаквае каханая, сястра, маці; над магілай памерлага мужа шумяць старыя бярозы; сястра, якую забівае брат, просіць яго не хаваць на магільнічку, «а пахаваць пры бярозачцы». У беларускай казцы «Цудоўная дудка» над бацькавай магілай стаіць бяроза49, пад якою сындурань ловіць залатога вапярка; або дзве сястры. згубіўшы трэцюю, разрываюць пагорак пад бярозай і там хаваюць памерлую. Бяроза сама можа стань прычынай пагібелі чалавека, напрыклад у беларускай песні хлопец пад белай бярозай кладзецца спаць, а яе зламаная верхавіна забівае яго50.
Больш архаічнымі трэба лічыць вуснапаэтычныя творы, дзе не проста сустракаецца факт пахавання пад бярозай, а гаворыцца, што дрэва вырастае на месцы пахавання. У большасці выпадкаў прасочваецца паралель: бяроза — загінуўшая дзяўчына. Напрыклад, у беларускай легендзе распавядаецца, як два хлопцы, закаханыя ў адну і тую ж дзяўчыну, памерлі ад стомы, несучы каханай падарункі. Сяляне пахавалі небаракаў і каханую жывую яшчэ дзяўчыну ў адной магіле, з якой выраслі
48 Беларусы: У 8 т. Мн., 1995. Т. I. С. 357.
49 Чарадзейныя казкі: У 2 ч. Мн., 1973—1978. Ч. 1—2. С. 439.
50 Гілевіч Н. С. Пссні народных свят і абрадаў. Мн., 1974. С. 79.
66
дзве сасны, а пасярэдзіне прабілася бяроза51. У варыянтах гэтай вуснапаэтычнай адзінкі ўдакладняецца, што месца пахавання называлася Дзявочай гарой, а такія ўзгоркі, як адзначаюнь даследчыкі, звязваліся з культам жаночага боства. Тады атрымлівалася, што бяроза тут не толькі ўвасабленне душы загінуўшай дзяўчыны, але і пэўны атрыбут ці сімвал прысутнасці жаночага боства, звязанага аднолькава і з нізам і з верхам. На Брэсцкім Палессі ніколі не сумняваліся адносна таго, што калі бяроза расце, цесна сплёўшыся з іншым дрэвам. то на тым месцы калісыді была загублена душа.
Да гэтага часу ў беларусаў захавалася павер’е, паводле якога вялізныя густыя дрэвы (чамусьці толькі лісцёвыя: дуб, ліпа, вяз, граб, бяроза) валодаюць розумам. Гэты факт сустракаўся ды і сустракаецца ў іншых народаў. Дж. Фрэзер згадвае, што ценю пірамідальнай таполі, якая расла ў даліне ракі Місуры, прыпісвалася валоданне розумам. Праўда, цень ад кустоў і травы не карыстаўся асаблівым шанаваннем52.
Сцвярджалі таксама, што калі чалавек ссёк фруктовае дрэва, то ён абавязкова будзе пакараны. Да таго ж далёка не ў кожны свой прыход у лес селянін мог ссекчы дрэвадругое. Справа ў тым, што калі тры першыя дрэвы, да якіх лесаруб падышоў у парадку чарговасці, яму нечым не спадабаліся, то ў дзень, паводле народных павер’яў, яму ўжо ўвогуле нельга было секчы дрэваў, бо гэта быў вялікі грэх.
Ды і далёка не заўсёды і не кожнае дрэва мог прыдбаць у свой двор гаспадар. Дрэва на будоўлю лічылася лепш за ўсё ссякаць тады, калі месяц знаходзіўся ў сваёй апошняй квадры («у ветаху») — тады яно будзе трывалае; ссечанае ў маладзік нядоўга праслужыць; спілаванае паміж квадрамі («на зменах») сточыць шашаль. Людзі меркавалі: нельга на пабудову браць вывернутае непагодаю дрэва, бо яго чорт вывернуў для сябе і разам з ім можа перасяліцца ў новую хату. Таксама нельга было ўжываць тое дрэва, што завісла над другім, бо такі будынак хутка згарыць. Вопытны селянін ніколі не браў для будаўнінтва рыплівае дрэва, бо ў збудаванай з яго хаціне людзі нібыта могуць часта паміраць ці заходзіцца ад кашлю. Ёсць і іншы варыянт, паводле якога ў рыплівым дрэве жыве душа памёршага чалавека, і селянін, калі яго ссек, пазбавіў душу апошняга прытулку, за што потым і сам будзе пакараны і прыйдзецца яму пакутаваць да смерці. He падыходзілі для гэтай мэты і
51 Швед I. А. Раслінныя сімвалы беларускага фальклору. Брэст. 2000. С. 40.
52 Фрезер Дж. Дж. Золотая ветвь... С. 131.
з*
67
дрэвы, якія, ссечаныя, падалі на поўнач: у збудаваным доме ў хуткім часе памрэ чалавек, а ў хляве — жывёла. Hi адзін прадбачлівы гаспадар не павінен быў ссякаць дрэва ў тую квадру месяца, калі пачынаўся «сход» («гнілая квадра»), бо ў будыніне вельмі доўга будзе трымацца вільгаць. Самымі спрыяльнымі месяцамі для нарыхтоўкі лесу лічыліся сакавік і красавік, таму што веснавы сок рабіў драўніну мацнейшай. Глядзелі таксама, каб на будаўніцтва не трапіла дрэва «з ваўком», г. зн. з чорным стрыжнем, — інакш сям’ю зноўтакі будуць даймаць розныя хваробы і розныя няшчасці. Е. Раманаў пісаў у свой час: «Не пераступай у лесе праз страмовіну, выварацень, што віхор зваліў, a то сам будзеш кружыцца і ўсё да гэтага дрэва падыходзіць»53.
Звернемся зноў да беларускага фальклору, дзе гэтак прыгожа і самабытна апісаны найбольш характэрныя ўласцівасці лясоў і асобных парод дрэваў. Існуе павер’е, што нібыта ў купальскую ноч дрэвы пераходзяць з аднаго месца на другое і размаўляюць паміж сабою54. Беларусы таксама лічылі, што рабіна можа непрыкметна і нячутна для людзей лячыць іх, — хто яе зламае ці ссячэ, той хутка памрэ сам ці ў яго хаце будзе нябожчык.
Былі і своеасаблівыя прадказанні. Бяроза як вынік метамарфозы чалавека паўстае ў вераванні, у якім самотная бяроза ў полі гаворыць пра тое, што пад ёю ляжыць нябожчык, памерлы гвалтоўнай смерцю, пакутуе ў магіле, і ў дрэве, якое вырасла над ім, замест соку цячэ кроў памерлага55.
Але нельга забывацца, што паміж бытам і казкай вельмі часта стаіць міф і што казкі першапачаткова развіліся з міфаў. У нашым выпадку міф заключаўся ў тым, што бяроза — вынік метамарфозы прадстаўніка жаночай паловы чалавецтва ў дрэве. Пры гэтым, верагодна, бяроза ўвасабляе жанчыну, прынесеную ў ахвяру.
Нешта падобнае праяўляецца і ў беларускай баладзе, у якой дзяўчына перад заўчаснай смерцю просіцца:
— Не сячы, мой татулька, Пры дарозе бярозы. He палі, мой брацейка.
53 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Внльня, 1912. Вып. 8. С. 3.
54 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы it поверья. суеверные обряды н обычан, легендарные сказання о лнцах н мсстах. Внтебск. 1897. С. 251.