• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Што да рытуальнага ламання каліны, то яно ў сваёй функцыянальнасемантычнай структуры мела першапачатковы матыў смерці, які ўжо значна пазней атрымаў яшчэ і пэўную эратычную накіраванасць. Каліну ламалі (такім чынам рабілі яе «мёртвай»), потым «масцілі з яе масты калінавыя», што магло асацыіравацца таксама і з пераходам любой з дзяўчат у жаночы стан.
    Разгледжаныя вобразы ўзніклі на аснове архаічных уяўленняў і, паступова прайшоўшы шлях градацыі. пачалі ўспрымацца як пэўнае абагульненне канкрэтных жыццёвых сітуацый. Нядзіўна, што і ў купальскіх ды пятроўскіх песнях на шлюбную тэматыку абавязкова сустракаецца сімвалічны вобраз калінавага моста, на якім павінна адбыцца прызнанне ў каханні (паміж ёю і ім) ці згода дзяўчыны да замужжа. У вясельных песнях па калінавым мосце едзе да маладой вясельны поезд з боку маладога ці сам жаніх. Рэальным у такім жа плане падаецца пераход па калінавым мосце бацькі, у якога ў сям’і нарадзілася дзіця. Ён не проста пераходзіць гэтую мяжу, але і «стучыць», «гручыць», «пастуківаець». Гэта магло азначаць і тое, што да свайго нараджэння дзіця яшчэ належала «таму свету», а пасля нараджэння стала жывым, перайшло «да гэтага свету», і бацька спяшаўся паведаміць сваю навіну ўсім жывым, каб «усе чыста дазналіся».
    Як бачым, у вясельнай, радзіннай і пахавальнай абраднасці першапачатковае адзінае семантычнае ядро сімвалічнага вобраза калінавага моста як этапу пераходу ў новы свет або як своеасаблівага прамежкавага становішча паміж рознымі этапамі жыцця пасля нараджэння або вяселля ці смерці — забыта. Тут, нам здаецца, фальклорны сімвал калінавага моста меў у сваёй аснове рэальныя дзеянні, калі на самой справе калінай нешта прыкрывалі, затрасалі, загладжвалі і ўсё гэта нагадвала ў нейкім плане будаўніцтва моста. Важную ролю ў станаўленні семантыкі калінавага моста адыгралі і міфалагічнаабрадавыя ўяўленні пра каліну як пра дрэва смерці, як пра медыятар паміж сваім і чужым светам.
    82
    Ідэя сувязі светаў і станаў уключалася ў больш агульную ідэю пераходу, якая была пакладзена ў аснову абрадавых комплексаў, звязаных з нараджэннем, вяселлем і смерцю. Міфапаэтычны сімвал калінавага моста, які, падзяляючы і злучаючы людскі, матэрыяльны свет і свет духоўны, замагільны, сваё і чужое, актуалізаваў рэальнасць наведвання лімінальнай істотай іншасвету. Гэты пераходнаведванне, паводле міфалагічных уяўленняў, мог адбывацца толькі праз знікненне (смерць) чалавека на адным узроўні і з’яўленне ў зусім новай якасці. Змена гэтых станаў была проста немагчымай унутры арганізаванага свету і суправаджалася барацьбой двух пачаткаў: новага і старога, свайго і чужога. У той жа час трэба адзначыць, што большасць фальклорных твораў беларусаў і суседніх з імі народаў указвае на тое, што прадметы, зробленыя з ліпы, прызначаліся ў першую чаргу жанчыне ці дзіцяці78. Нярэдка такія прадметы ўспрымаюцца ў розных культурах як каштоўныя рэчы высокай якасці і прыгажосці (што найбольш падразумяваецца). Даследчыкі таксама заўважылі, што ў вуснапаэтычных творах мост будуецца з дрэваў, якія маюць нейкія прыкметы Сусветнага дрэва79.
    У фальклорных творах нярэдка калінавая кладка (мост) перакідвалася не праз адну ўсяго рэчку, а праз некалькі, a то і праз добры дзесятак водных перашкод адразу. Паводле алтайскіх вераванняў, у тым месцы, дзе зліваюцца семдзесят рэк, узыходзіцьрасце стоствольны асілактопаль з залатымі і сярэбранымі лістамі. Пад адной толькі галінкай гэтага фантастычнага дрэва мог схавацца цэлы табун коней. На яго вершаліне сядзяць дзве залатыя зязюлі, якія прарочаць лёсы людзям, ад якіх (маецца на ўвазе іх кукаванне) на зямлі таксама распускаюцца цудоўныя кветкі. На сярэдніх галінах размяшчаліся два чорныя беркуты з алмазнымі кіпцюрамі, якія пільна ахоўвалі глыбіню сіняга неба. Да асновы топаля жалезнымі ланцугамі прыкуты два страшныя сабакі з налітымі крывёю вачыма. Там жа пасецца і цудоўны конь, якім можа завалодаць толькі вялікі міфічны герой.
    Важная функцыя Сусветнага дрэва заключалася і ў тым, што яно ў канцэнтраваным выглядзе ўвасабляла сабою ідэю пладароддзя. Менавіта там б’юць жыватворныя крыніцы, якія даруюць сілу і бессмяротнасць, пышна растуць розныя расліны, мірна пасуцца ўсялякія жывёлы. Існуе мноства міфаў, паводле
    7Х Дайны. Латышскія народныя песні. Мн., 1987. С. 24.
    79 Лакотка A. I. Пад стрэхамі прашчураў. Мн., 1995. С. 47.
    83
    якіх на дрэве ў выглядзе кветак ці пладоў растуць душы людзей. Падаючы ўніз з чэрава маці, яны становяцца прычынай нараджэння дзіцяці. У казках аналагічныя матывы падвергліся некаторай дадатковай апрацоўцы: з’явіўся цудоўны кіёчак, які першапачаткова ўяўляў сабою галінку Сусветнага дрэва. Адным яго дакрананнем можна было здзяйсняць розныя цуды — здабыць ваду ў пустыні, ператварыць камень у золата, ажывіць мёртвага.
    Часта ў беларускіх замовах як сакральнае дрэва, звязанае з усемагчымымі сусветнымі пераўтварэннямі, выступае ліпа. Здараецца, што яна тут звязана з дубам: «...на дубовым пянёчку стаіць ліпка. Той ліпцы карэньчыкаў не пускаці, лісцікаў не зелянеці»80. Да ліпы заўсёды звяртаюцца як да адухоўленай асобы (жанчыны ці дзяўчыны): «матушка ліпа», «ліпкаматка», «ліпа Улляна», «ліпа Вулляна» і г. д. Недзе ў самой ліпе (пад ліпай, паблізу ад ліпы) размешчаны хтанічныя істоты (найперш гэта змеі). Яны таксама даволі часта носяць уласныя імёны: Шкурапея, ХімаХалімоніха, Кацярына, Сцепаніда. Можна дапусціць, што знаходжанне змяі ў гняздзе ці ў дупле дрэва — гэта нішто іншае, як прамая асацыяцыя з Дрэвам Сусвету, і тут яны маюць дачыненне да ніжняга свету, які ў народнай міфалогіі і атаясамліваецца з хтанічным.
    У многіх народаў свету існавалі старажытныя ўяўленні пра чароўнасць, сакральнасць Сусветнай ліпы, якая з цягам часу пераўвасобілася ў самае звычайнае дрэва ліпавай пароды. У адной з латышскіх легенд ліпа, якая размаўляе чалавечым голасам, просіцца на прамілую душу ў селяніна, каб ён не ссякаў яе, а за гэта дрэва ператварае працаўніка спачатку ў пана, a потым ужо і ў караля. На запатрабаванне лесаруба, зрабіць яго Богам, ліпа ператварае нядобразычліўца ў мядзведзя, а Бог зрабіў так, каб дрэвы ніколі не мелі болей магчымасці размаўляць. У балцкіх народаў ліпа надзвычай шанавалася і адыгрывала важную ролю ў абрадавай вуснапаэтычнай творчасці. Фалькларысты мяркуюць, што ліпа асацыіравалася з багіняй сонца Лаймай, якая заўсёды прыносіла шчасце, апекавала над жанчынамі, дзяўчатамі, дапамагала ім выбіраць жаніхоў, а потым і нараджаць дзяцей. I тут можна сцвярджаць, што яна рэпрэзентавала Сусветнае дрэва ў яго жаночым варыянце.
    Увогуле ў тых прыкладах, якія захаваліся ў беларускім фальклоры, з ліпай абавязкова звязаны нейкія дзеянні. Гэта можа сведчыць, што пад дрэвам сапраўды выконваліся важнейшыя
    м Замовы. Мн., 1992. С. 177.
    84
    для соцыуму рытуалы. Згадванне вобраза ліпы ў вуснапаэтычных адзінках надавала ім нейкую прыўзнятасць, узнёсласць. Паводле народных паданняў, ліпа — гэта своеасаблівы агромністы арыенцірадлік, за якім (у якім) маглі схавацца адразу некалькі чалавек, што таксама сведчыла аб правядзенні ў першастваральныя часы пад дрэвам нейкіх сумесных судоў ці паседжанняў. Гэтая ж уласцівасць напрамую падкрэслівала і рысы Сусветнага дрэва.
    Вертыкальная структура Сусветнага дрэва складалася з трох частак ці, як іх яшчэ называлі, узроўняў — ніжняга (карані), сярэдняга (ствол), верхняга (голле). Такім чынам атрымліваліся вядомыя нам асноўныя касмічныя зоны, а разам з імі і здвоеныя супрацьлегласці ці бінарныя апазіныі: Зямля — Неба, Зямля — Апраметная, агонь (сухое) — вільгаць (мокрае), мінулае — сённяшняе — будучае, дзень — ноч... Гэтыя пары чаргаваліся ў структуры дрэва з траістымі адзінствамі (мінулае — сапраўднае — будучае; продкі — сучаснікі — нашчадкі; тры часткі цела — галава, тулава, ногі; тры стыхіі — агонь, вада, зямля). Пары і тройкі ахоплівалі самыя розныя сферы жыцця — анатамічную, часавую, прычыннавыніковую. Людзі паступова разумелі ўзаемасувязь супрацьлегласцей, існасць усялякага развіцця. Дрэва стала каштоўным і незаменным падручнікам для вывучэння заканамерных законаў дыялектыкі.
    Напрыклад, перад намі карціна з ацтэкскага календара: чалавек узбіраецца на дрэва, па баках якога намаляваны бог Сонца і бог Смерці. Яшчэ адзін малюнак: дрэва, злева ад яго Сонца з праменнямі (іх звычайна сем), справа — Месяц. На праменнях сядзяць птушкі і стаяць алені, а ля каранёў — выдра і мядзведзь. А вось на гіпсавым рэльефе з Німрода цар Ашурнасірпал і нейкі бог размаўляюць пад кронай дрэва (дзея адбываецца ў IX стагоддзі нашай эры). Усё гэта варыянты Сусветнага дрэва, і ў шматлікіх музеях усяго свету іх знаходзіцца тысячы. Захоўваюцца яны і ў некаторых сем’ях — у выглядзе радаводнай канкрэтнага роду, або гэтак званай генеалагічнай лініі: іншага шляху адлюстравання сваяцкіх адносін у свеце не існавала і пакуль што не існуе.
    Міфалогія магла апісваць і адваротны працэс, калі людзі «выходзілі» з раслін. Гэтыя катэгорыі тлумачальных міфаў трэба лічыць найбольш архаічнымі. Можна меркаваць, што існаваў і другасны этап міфалагізацыі раслін, калі кожная з іх звязвалася з канкрэтнымі духамі або боствамі. Бясспрэчна, што гэты этап значна пазнейшы па часе, чым першы. Ён быў магчымы толькі пры наяўнасйі развітой сістэмы ўяўленняў пра духаў
    85
    і складзенага пантэона язычніцкіх багоў. He выключана, што гэтая «другасная» міфічная сакралізацыя раслін з прычыны свайго «афіцыйнага» характару не атрымала такога пашырэння, як першая, слаба замацавалася ў народнай міфалагічнай традыцыі і таму амаль не рэканструюецца на беларускім вуснапаэтычным матэрыяле. Да таго ж адбываліся працэсы «падваення» бостваў, характэрныя рысы якіх «здрабняліся» ў розных персанажах народнай міфалогіі. Змяняліся і міфапаэтычныя ўяўленні пра расліны, якія суадносіліся з канкрэтнымі міфічнымі істотамі. Калі гэтыя погляды перасталі адпавядаць новым формам мыслення, іх развіццё спынялася. Што да ўздзеяння расліннай міфалогіі на стварэнне і функцыянаванне фальклорных дэндралагічных сімвалаў, то элементы іх семантычнага поля маглі суадносіцца з рознастадыяльнымі міфалагічнымі ўяўленнямі пра пэўную расліну. У. Проп пісаў: «...вывучэнне найбольш архаічных і прымітыўных народаў прыводзіць да высновы, што ўвесь іх фальклор (як і выяўленчае мастацтва) мае сакральны або магічны характар»81. Але трэба адзначыць, што ўвесь комплекс уяўленняў пра пэўную расліну, як правіла, пераасэнсоўваўся, структурыраваўся, мадэляваўся фальклорнай свядомасцю ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі заканамернасцямі.