• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    «Тады ўзяў Турсас кволы зялёны лісток, паклаў на яго жолуд і засыпаў сухім попелам.
    94
    I прарасла на гэтым месцы тоненькая былінка, узышоў кволы дубовы парастак.
    Хутка цягнецца ён угору, шырока раскінуў магутныя галіны, і вось ужо ў самае неба ўпіраецца яго сто верхавін. He прабегчы цяпер па небу воблачку, не прабіцца праз лісце праменням святла. Засланіў дуб і сонца залатое і месяц ясны. Цёмна стала на Зямлі.
    Яшчэ мацней зажурыўся Вяйнямяйнен.
    Дзе знайсці асілка, які паваліў бы галінасты дуб, ссек бы яго ўсе сто верхавін?»м
    Як бачым, тут дуб паўстае якразтакі самым што ні на ёсць Сусветным дрэвам. Вырас ён і стаў усім у белым свеце перашкаджаць. Нічога ён не баіцца, ніякай сіле не падпарадкаваны. Хто ж дапаможа ўсяму жывому? Хто здолее зваліць славуты, магутны дуб? Людзям трэба жыць, а дзеля ўсяго гэтага неабходна ссекчы дуб. Нарэшце знайшлі таго, хто ўзяўся зваліць велічнае дрэва:
    «Вось ударыў ён сякерай па ствале — ды так, што іскры пасыпаліся ва ўсе бакі. Але нават не зварухнуўся дуб, не ўздрыгануў ні адным лісточкам.
    Зноў размахнуўся волат. Ад яго ўдару полымя вырвалася зпад жалезнай сякеры. Застагнаў, затрашчаў галінасты дуб, але не схіліўся долу.
    Тады трэці раз ударыў волат сякерай — і павалілася магутнае дрэва»85.
    3 магутнага дуба, які толькі што быў сімвалам Сусветнага дрэва, перашкаджаў жыць іншым, а імкнуўся да сонца сам, «іскры сыплюцца», «льецца полымя». Калі ён быў ссечаны і ўпаў, «палажыў ён ствол на ўсход», гэтаксама як і славяне, калі хавалі сваіх памерлых у зямлю, то абавязкова нагамі клалі на ўсход, бо свята верылі, што нябожчык прачнецца, калі толькі наблізіцца да «таго свету», і абавязкова зробіць крок наперад з правай нагі, першы крок насустрач сонцу, яго ласкавым праменням. Голле, якое раскідалі на поўнач, з’яўляецца не звычайным, а цудадзейным: хто ўзняў з зямлі хоць адну галінку — той на ўсё жыццё стаў шчаслівым, захаваў сябе ад розных выпрабаванняў і захворванняў, а хто прынёс да сябе вершаліну, той стаў назаўсёды вешчуном. Болей таго, «злое» дрэва, якое перашкаджала расці іншым, не помсціць іншым, а, наадварот, вельмі дапамагае, аддае свае апошнія сілы і магчы
    84 Калевала. М., 1956. С. 28.
    85 Тамсама.
    95
    масці. каб толькі іншым жылося на Зямлі добра і весела. Адсюль выснова: Сусветнае дрэва ў «Калевале» паступова ператвараецца ў цудадзейны дуб, які абагаўлялі амаль усе народы Сусвету і які, у сваю чаргу, асацыіраваўся з традыцыйным Дрэвам Жыцця.
    Як бачым, міфалагічны эпас успрымае за першасныя асновы справядлівасць і дабро, праўду і вернасць, адлюстроўваючы іх у вобразах нейкіх звышнатуральных сіл ці істот: у багах, героях, народных заступніках, дрэвах. Прычым перакананні гэтыя не толькі рэлігійныя, але і маральныя. Таму згаданыя намі міфалагічныя вобразы ў большай ступені рэальныя, чым выдуманыя, мастацкія вобразы, бо ўяўляюць шэраг ступеняў народнай свядомасці, яе росту на шляху да маральнага ўдасканалення. Гэта не проста гульня фантазіі, не проста нейкая мудрагелістая выдумка, але, напрыклад, подзвігі рэлігійнага характару (стварэнне Сусвету, яго тлумачэнне з пункту гледжання звычайнага чалавека), якія сваёй мэтай перш за ўсё ставілі збліжэнне «смертнага валадара на Зямлі з валадаром нябесным — боствам», да якога гэтак імкнуліся не дзеля таго, каб нешта атрымаць у падарунак ці неяк палепшыць уласны лёс, а дзеля таго, каб пабачыць, як ён выглядае. Звычайная людская цікаўнасць! Чалавек заўсёды марыць стварыць ці адчуць тое, што немагчыма...
    Ф. Буслаеў сцвярджаў: «Калі славянскі міфалагічны эпас не паспеў стварыць поўных, акруглых тыпаў багоў па падабенству грэчаскаму, скандынаўскаму ці фінскаму, тым не меней ён цеснымі сувязямі звязаны з тым жыватворным вытокам міфічных павер’яў, які дае жыццё заўсёды новаму і свежаму ўзлёту народнай фантазіі. Без гэтай роднаснай сувязі з міфічнай старажытнасцю немагчыма было б бачыць росквіт гэткага пахучага народнага эпасу, якім валодаем мы, рускія, і аднаплямёнцы нашы славяне...»*6
    Асаблівая роля Дрэва Сусвету для міфалагічнай эпохі вызначаецца, у прыватнасці, тым, што яно выступае як непасрэднае звяно паміж Сусветам (макракосмасам) і чалавекам (мікракосмасам) і з’яўляецца месцам іх перасячэння. Вобраз такога дрэва гарантаваў цэласны погляд на свет, вызначаў месца чалавека і ўсяго чалавецтва ў агромністым Сусвеце.
    У культавым развіцці чалавецтва канцэпцыя Сусветнага дрэва пакінула свае сляды ў шматлікіх касмаганічных, рэлігійных і міфалагічных уяўленнях, адлюстраваных у мове, моўных
    86 Буслаев Ф. 14. О лнтературе: Мсследовання. Статьм. М., 1990. С. 34.
    96
    тэкстах розных напрамкаў, у паэтычных вобразах, выяўленчым мастацтве, рытуале і г. д.
    А. Афанасьеў пісаў у свой час: «У калядных песнях карпацкіх русаў спяваецца, што яшчэ ў часы, калі не было ні Зямлі, ні Неба, а толькі адно сіняе мора, — сярод мора стаялі два дубы, а на дубах сядзелі два галубы; галубы спусціліся на дно мора, дасталі пяску і камянёў, з якіх і зрабілі Зямлю, Heба, нябесныя знічкі»87.
    Даследчык робіць выхад на канкрэтнае дрэва (хоць яно і падразумяваеціда як Сусветнае, але разам з тым мае і характэрную прывязку) — дуб. Дуб гэты «змаляваны» з магутнага валадара лясных абшараў, якія ў даўнейшыя часы пакрывалі амаль усю тэрыторыю Зямлі. Тут адчуваецца напластоўванне больш позняй міфалогіі на першапачатковыя парасткі міфапаэтычнай творчасці славян. Прычым усе атрыбуты, неабходныя прадметы прысутнічаюць у абавязковым парадку: першастваральны паветраны акіян (мора), Дрэва Сусвету (праўда, іх ажно два — дубы), галубы, якія спакон вякоў лічыліся боскімі птушкамі. Менавіта пры іх дапамозе стваралася Зямля, Неба, раслінны і жывёльны свет.
    Паасобныя элементы, якія нагадваюць усёмагутнае Дрэва Сусвету, можна часта сустрэць у замовах, бо яны, як ніякі іншы жанр фальклору, найбольш поўна захавалі існаванне першапачатковага дрэва пасярод акіянмора. У рускіх замовах чытаем: «На море, на океане, на острове Буяне стонт дуб»; «За морем снннм, за морем Хвалынскмм, посредм океанморя, лежнт остров Буян, на том острове Буяне стойт дуб»; «На море, на океане, на острове Буяне, стойт дуб нй наг, нй одет»; «На горах Афонскйх стойт дуб мокрецкнй»88 і інш. У беларускіх замовах, у сваю чаргу, сустракаем шматлікія варыянты: «На сіяніморы і на лукамор’і стаіць дуб»; «На полі, на кіяні стаіць дуб Ракітаній»; «На востраве Буяне стаіць дуб»; «У лукамор’я стаіць дуб»; «На сінім моры стаіць дуб шыракаліст»Х9; «На моры, на востраве, стаіць дуб Кір’ян»; «На моры, на акіяні, на вострым кургане, стаіць дуб»; «На морыакіяні стаіць дуб»; «На гэтым востраве стаіць ліпдуб» (УЗ). Часам замест дуба ў якасці Сусветнага дрэва выступае медны слуп: «За дэльнймй
    1,7 Афанасьев A. Н. Поэтмческне воззрення славян на прнроду. М., 1995. Т. 2. С. 294.
    88 Сказання русского народа. собранные 14. П. Сахаровым. М., 1990. С. 51. 53. 58.
    89 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 267.
    4 Зак. 46
    97
    горамн есть океанморе железное, на том столбе медном есть пастух чугунный, а столб от Землн до Неба, от востока до запада»90; у беларускім варыянце: «На востраве Буяне стаіць слуп». Здаралася, што сам дуб нагадваў слуп: «Воран сядзіць на дубе, дуб без карэння, без какатоў і без вершалін». У некаторых выпадках на месцы Сусветнага дрэва — дуба — расце дрэва зусім іншай пароды: «На моры, на лукамор’і стаіць вярба»; «На сінім моры выспа, на выспе зялёная ель»91. Часам Дрэва Сусвету можа стаяць не на востраве, не на «востраве Буяне», а на камені: «на тым камені стаіць дуб»; «на тым камені дуб»; «на тым сінім моры ляжыць камень, на тым камені стаіць дуб»92; або на перакрыжаванні дарог, якія вялі з захаду на ўсход, з поўначы на поўдзень: «на крыжовай дарозе стаіць дуб»; «на перакрыжаванай дарозе стаіць дуб» (УЗ). Зрэдку месцазнаходжанне Сусветнага дуба занадта канкрэтызавалася: «На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку, стаіць дуб зялёны»93. Часам нібы спецыяльна падкрэслівалася матэрыяльная каштоўнасць Сусветнага дрэва: «Стаіць дуб, срэбрана карэнне, залатое лісце» (УЗ).
    3 перамогай на ўсходнеславянскіх землях новай веры — хрысціянскай — і ў фальклорных творах, дзе згадваецца Дрэва Сусвету, Дрэва Жыцця. сталі з’яўляцца «атрыбуты» біблейскіх міфаў: «На Норданм, на речке, на Снанской rope стоял дуб»94; «На горах Афонскмх, на Норданмречке»95. Зрэдку дубы, якія выступалі ў ролі сусветных дрэваў, маюць і свае ўласныя імёны: «дуб Пафнутнй», «дуб Кір’ян», «дуб Мяллян», «дуб Ракітаній», «дуб Ракітан», «дуб Лебядзін», «дуб Даніла» і г. д.
    Павер’і, звязаныя з дрэвамі. Архетып дуба нарадзіў шмат павер’яў і паданняў, звязаных з нібыта цудадзейнымі ўласцівасцямі і магчымасцямі гэтага свяшчэннага дрэва. Так, у Германіі верылі, што ведзьмы, якія збіралі дубовае лісце ва ўласную сарочку і вешалі потым на дрэвах, маглі выклікаць вятры і віхуры, буры і навальніцы, разносіць хмары па небе і ўсталёўваць яснае надвор’е. 3 мэтай жа здзейсніць усё адразу і стварыць пры гэтым навальніцу яны кідаюць дубовае лісце ў кіпень і працяглы час яго вараць. Паводле рускага падання, ведзьмы, уторкваючы нож у дрэва, прымушалі выцякаць з яго сок.
    90 Сказання русского народа... С. 55.
    91 Романов Е. Р Белорусскнй сборннк. Внтебск, 1891. Вып. 5. С. 312.
    92 Тамсама. С. 154.
    93 Тамсама. С. 251.
    94 Сказання русского народа... С. 58.
    95 Романов Е. Р. Белорусскяй сборннк. Вып. 5. С. 243.
    98
    3 цягам часу пачалі з’яўляцца новыя фальклорныя творы, у якіх зафіксаваны зноўтакі асобныя ўласцівасці, характэрныя для сусветных дрэваў. Лічылі, што, каб мець добрых, хуткіх і вынослівых коней, трэба пакласці ў стайню кавалак разбітага маланкай дрэва.
    Пра адносіны чалавека да дрэваў слушна сказаў польскі фалькларыст К. Машыньскі: «Павагай ці пэўнага роду рэлігійнай пашанай карыстаюцца ў славян толькі а) дрэвы, якія акаляюць храмы, якія асяняюць магілы, капліцы і каплічкі, фігуры і абразы святых, крыжы, святыя крыніцы і наогул святыя месцы; б) дрэвы, на якіх паказвалася народу або дзе можа быць ці жыць Божая Маці, якінебудзь святы або дэманічныя істоты (тыпу віл); в) у заходняй Сербахарватыі гэтак званыя санавітыя дрэвы; г) выключна ў некаторых раёнах або краях цэлыя віды пэўных дрэваў, што нібыта паўсталі, напрыклад, з заклятых людзей; д) дрэвы незвычайных формаў, напрыклад тыя, што маюць скручаныя вяршыні ў форме абручоў, незвычайныя нарасты і да т. п.; е) адзінкавыя дрэвы, якім па той ці іншай прычыне прыпісваліся лекавыя ўласцівасці...; ж) старыя дрэвы або гаі, пра якія народныя традыцыі (ці таксама этнаграфічныя крыніцы) нічога не могуць сказаць акрамя таго, што іх належыць шанаваць і нельга высякаць»96.