• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Вобраз дрэва пэўнага тыпу, вылучанасць якога была замацавана традыцыяй, пры яго шматлікім выкарыстанні ў адпаведнасці з абазначаным комплексам калектыўных уяўленняў у тыповых, але не тоесных сітуацыях, якія перыядычна паўтараюцца, для вырашэння тыповых, але не тоесных задач пачынаў акумуляваць, трансліраваць і рэалізоўваць пэўны традыцыйны вопыт, а значыць, набываў значэнне сімвала. Як правіла, дэндралагічны вобразсімвал, утвораны на вышэй акрэсленай глебе і ёю падтрымліваемы, станавіўся агульнафальклорным, універсальным сімвалам, мог пранізваць народную культуру і значна пазней трапляць у прафесійнае мастацтва.
    Працэс ператварэння прыроднага аб’екта ў фальклорны сімвал нам уяўляецца наступным чынам. Дрэвы канкрэтнага віду дзякуючы нейкім адметным уласцівасцям на працягу шматлікіх стагоддзяў адыгрывалі значную ролю ў жыцці пэўнага этнасу. Яны ўключаліся ў сакральнавылучаную групу дрэваў і, паводле архаічнай класіфікацыі, займалі традыцыйнае месца ў іерархіі раслін. Сакральная вылучанасць дрэва абавязкова замацоўвалася ў міфалогіі і, вядома ж, адлюстроўвалася ў рыту
    81 Пропп В. Я. Поэтнка фольклора. М., 1998. Т. 1. С. 227.
    86
    альнаабрадавай практыцы. Культ такога дрэва звычайна ахопліваў як біялагічную, так і сацыяльную сферы. Узаемасувязь гэтых двух напрамкаў забяспечвала высокі ўзровень змястоўнасці і функцыянальнасці фальклорнага вобразасімвала пры ўмове, што дрэва пэўнага віду станавілася ім. Дэндралагічныя сімвалы адлюстроўвалі сутнасць рэальнапрадметнага свету, калектыўна выпрацаваныя крытэрыі народнай эстэтыкі.
    Мы ўжо адзначалі, што траістасць Дрэва Сусвету па вертыкалі падкрэсліваецца адносінамі да кожнай часткі ўсёмагутнага дрэва асобнага віду або падвіду жывых істот, часцей за ўсё — гэта жывёлы. 3 верхняй часткай (голлем) звязаны птушкі, у пераважнай большасці выпадкаў — нейкая своеасаблівая птушка: высакародная, гордая (арол). 3 сярэдняй часткай (ствалом) цесна злучаны міфалагічнай традыцыяй капытныя (коні, каровы, алені), сустракаюцца ўказванні і на пчолак — «боскіх стварэнняў» (прыгадаем славутую «Калевалу»; у значна пазнейшы перыяд са ствалом заўсёды асацыіраваўся і чалавек). 3 ніжняй часткай дрэва (каранямі) спалучаліся ўсёмагчымыя змеі, жабы, мышы, бабры, выдры, рыбы, самыя мудрагелістыя хтанічныя стварэнні (і чамусьці — мядзведзь). Згадаем шырокавядомы індаеўрапейскі міф, які ўжо стаў класічным: у ім за аснову ўзята вертыкальная структура Дрэва Сусвету, — бог маланкі, які знаходзіўся (а магчыма, і жыў) у вершаліне дрэва (кроне), забівае сваімі стрэламі змея, які жыў ля каранёў гэтага ж дрэва і праславіўся тым, што краў у людзей з навакольных паселішчаў жывёлу.
    Як сведчыць шэраг фактаў, вобраз Дрэва Сусвету суаднесены з агульнай мадэллю шлюбных адносін і, калі глядзець значна шырэй, — з пераемнай сувяззю пакаленняў, якая адлюстроўвалася пры дапамозе генеалагічных дрэваў. Напрыклад, у індзейцаў і нанайцаў сувязь з родавымі дрэвамі, іх адлюстраваннем можна знайсці на традыцыйна арыентаваных вясельных халатах, якія непасрэдна звязваліся з уяўленнямі аб пладавітасці жанчын і аб своечасовым працягу роду. Такія дрэвы заўсёды раслі на небе толькі ва ўладаннях жаночага нябеснага духа. У кожнага роду да таго ж было сваё асобнае дрэва, у голлі якога пладзіліся шматлікія душы людзей, што з цягам часу ў выглядзе ўсёмагчымых птушак апускаліся на зямлю, каб увайсці ў жывот жанчыны з гэтага роду. Своеасаблівая вера ў індзейцаў і нанайцаў захавалася на працягу многіх стагоддзяў, нават тады, калі прынялі хрысціянства і ў гэтых аддаленых ад культурных і эканамічных цэнтраў мясцінах. Яны пабудавалі хрысціянскія цэрквы і храмы, але адначасова
    87
    працягвалі верыць ў тыя з’явы, якія папярэднічалі яшчэ, трэба думаць, перыяду язычніцтва. Людзі вельмі шанавалі свае свяшчэнныя гаі — секчы іх зноўтакі лічылася грэшнай справай. У царкве ставілі свечкі, а ў гаях на дрэвах пакідалі для таго, каб задобрыць духаў, ручнікі, рэшткі ежы і нават грошы. Бог, які па іх павер’ях жыў са сваёй сям’ёй не на Дрэве Сусвету, а ў лясной трушчобе, усё бачыў і за гэта мог узнагародзіць, але за зробленае не па яго законах — караў. Бог жа мог дапамагаць і ў будзённых справах, у што свята верылі, ды часам і сёння яшчэ свята вераць людзі.
    Здаралася, што малявалі Дрэва Сусвету і перавернутым уверх каранямі. Магчыма, гэта неяк можна звязаць з таямнічымі асаблівасцямі «ніжняга» свету, які заўсёды вельмі цікавіў патрыярхальных людзей. Лічылася спрадвеку, што ў ім усё пераварочваецца, становіцца адваротным: жывое — мёртвым, нябачнае — бачным. Сустракаецца нават такая рэдкая замова: «На моры, на акіяне, на востраве Кураяне стаіць шэры дуб, уніз голлем, уверх каранямі...» Канкрэтны выпадак з замовай можна растлумачыць паіншаму: чалавек, які шаптаў замову, жадаў падмануць хваробу або «нячыстую» сілу і таму гаварыў магічныя словы наадварот. А можа гэта адваротная карціна звароту чалавека з неба на зямлю, калі ён бачыць перад сабою, адчувае спачатку голле, потым ствол і толькі потым ужо карані.
    Вертыкальная структура дрэва звязана з касмагоніяй, а гарызантальная — з рознымі рытуаламі. Гарызантальная структура Дрэва Сусвету ўтвараецца самім дрэвам і канкрэтнымі аб’ектамі па яго баках.
    У дрэва мы нярэдка сустракаем восем галінак, па чатыры з кожнага боку. Чатыры галінкі — гэта і чатыры бакі свету, і чатыры асноўныя колеры, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў прыродзе — чырвоны, чорны, сіні і белы. Значная колькасць фактаў дазваляе рэканструяваць дзве гарызантальныя восі ў самой схеме Дрэва Сусвету — гэта так званая гарызантальная паверхня, якая звачайна вызначаецца дзвюма каардынатамі — злева направа і спераду назад. У выніку іх роўнасці атрымліваецца квадрат, і тады кожная з чатырох ліній (бакоў) паказвае канкрэтны напрамак. Па вуглах таксама могуць знаходзіцца сусветныя дрэвы, аднак яны меншыя за галоўнае, якое размешчана, як вядома, у цэнтры. Там жа могуць жыць розныя міфалагічныя персанажы, адухоўленыя з’явы прыроды, стыхійныя сілы, шматлікія багі розных народаў. Прычым у кожнага народа на кожную з’яву прыроды прыпадае толькі па чатыры багі. Прыгадаем славуты Збручскі ідал, які меў чатыры
    88
    галавы, ці «твары Перуна», скіраваныя ў розныя бакі. Адсюль пайшлі і выслоўі, якія даўно сталі традыцыйнымі, накшталт «выйшаў у чыстае поле, пакланіўся вятрам на чатыры бакі» ці «з чатырох бакоў: захаду, усходу, поўначы і поўдня навалілася вялікае гора на нашу зямлю...» і г. д.
    Нашы продкі добра ведалі, што «свет (Сусвет)» меў чатыры бакі, і ўяўлялі, адкуль можа падуць цёплы вецер, што ён з сабою прынясе і адпаведна што можна чакаць ад паўночнага ветру, які заўсёды асацыіраваўся не толькі з магутнымі бурамісцюжамі, халадамізавеямі, але і з магчымым голадам ці якой іншай навалай.
    У беларускім фальклоры ў шматлікіх творах таксама прысутнічаюць магічныя лічбы, суаднесеныя з канкрэтным дрэвам — дубам, — звычайна колькасць «какатоў» на дрэве. Лічба «тры»: «там стаіць дуб трыкактаты», «там дуб з трыма какатамі», «тры какаты вырасла на дубе»82; «на тым дубе магутным тры какаты», «тры какаты адлічыш, а на чацьвёртым шукай гняздо», «тры какаты вырасла», «на трох какатах зачапіўся», «на тры какаты пастаўлены» (У3)хз; лічба «чатыры»: «чатыры какаты размешчаны на дубе, іх вецер абдувае», «чатыром какатам трэба голле ссячы», «какаты ў чатыры паверхі» (УЗ); лічба «дванаццаць»: «на сінім моры стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць какатоў», «стаіць дуб на дванаццаць какатоў», «стаіць на моры, на востраве, дуб на дванаццаць какатоў, на том дубе краваць», «на дубе дванаццаць какатоў, на тых какатах дванаццаць гняздоў», «На Іардані, на рэчцы, на Сіянскай гары, стаяў дуб на дванаццаць какатоў», «на сініх марах, на лукамор’і, стаіць дуб на дванаццаць какатоў» (УЗ) і г. д. Пераважная большасць гэтых прыкладаў сустракаецца толькі ў замовах, у іншых жанрах яны трапляюцца вельмі рэдка. Цікавае меркаванне выказваюць некаторыя вучоныя і наконт таго, што ў аснове культавых збудаванняў таксама прытрымліваліся чатырохбаковай схемы. Калі гэта тычыцца толькі цэркваў і храмаў, то мы згодны, а калі і язычніцкіх свяцілішчаў, то не, бо, як вядома, вакол іх гарэлі вогнішчы, размешчаныя «васьмікутным перуновым йветам», г. зн. васьмікутнікам. Тут патрэбна растлумачыць больш падрабязна, што і лічба «восем» здзіўлення асаблівага не павінна выклікаць, бо ў старажытных егіпцян, напрыклад, восем багоў удзельнічаюць у працэсе стварэння Сусвету. Да таго ж васьмёрка ад магічнай сямёркі не такая
    82 Казкі ў сучасных запісах. Мн.. 1989. С. 326.
    83 УЗ — тут і далей: уласныя запісы аўтара.
    89
    ўжо і далёкая. Галоўнае ў тым, што ёсць вельмі многа рэчаў, якія складаюцца з чатырох элементаў, і гэтыя элементы трэба сіметрычна размясціць у нашай свядомасці.
    Менавіта — у нашай свядомасці. Сусветнае дрэва — асноўны каркас для таго, каб правільна і ў нейкім заканамерным парадку ўсталяваць сваю памяць, мысленне, успрыняцце. Вобразы ўнутранага і знешняга свету нанізваюцца на гэты каркас, і цяпер іх можна неяк канкрэтна адлюстраваць у знакавых сістэмах, якія ўжо будуць добра зразумелыя ўсім астатнім людзям — у словах, лічбах, формулах, карцінахсхемах. Дрэва з яго трыма ўзроўнямі схематызуецца ў свядомасці, спрашчаецца, і вось ужо ў розуме першабытных людзей узнікаюць абстракцыі, асобныя сімвалы. Побач з бізонамі, аленямі з яўляюцца зусім нечакана і контуры сонечнага кола — яго сабою сімвалізаваў васьмікутны крыж, упісаны ў круг. I эты сімвал мы і сёння яшчэ бачым ў хрысціянскіх храмах і ў тыбецкіх культавых збудаваннях.
    Хаос бязмежны і невычарпальны. He ўвесь ён становіцца даступным для адлюстравання, але кожны раз нейкая яго асобная частка даступная для гэтага. Чым магутней і дакладней інструмент пазнання, чым ён даўгавечней, чым больш адпавядае патрабаванням таго, хто пазнае і што пазнае, тым паспяховей ідзе аддзяленне космасу ад хаосу. Дрэва Жыцця, Дрэва Сусвету — самы магутны ланцуг. На многія стагоддзі — у крайнім выпадку. Дрэва ўвайшло ў нашу генетычную памяць. Як зараз даказваюць псіхолагі, на пэўным этапе развіцця дзіцячай псіхікі яно дае сябе знаць як першасны вобраз, які ўвайшоў у памяць. Гэта і ёсць Сусветнае дрэва, Дрэва Жыцця месца сустрэчы чалавека з Сусветам, сімвал усялякага цэлага, якое складалася з частак, сімвал яе і яго, аснова любой мовы з яе разгалінаваннямі выслоўяў і ідэй, што пранізваюць паэзію, архітэктуру, розныя гульні, харэаграфію, саныяльныя і эканамічныя структуры, адным словам — усё на свеце.