• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Напрыклад, песня пра пераўтварэнне жанчыны ў бярозу, вочы якой сталі чорным цернам, каса — шаўковай травой, сляза — расой, пераконвалі М. Кастамарава ў тым, што бяроза ў даным выпадку сімвалізавала сабою Ладупрыроду97. Але ў вышэйпрыведзеным творы магло адбіцца таксама водгулле архаічных рытуальных ахвярапрынашэнняў шляхам патаплення дзяўчат, дасягнуўшых шлюбнага ўзросту, ці немаўлят у рэках або іншых вадаёмах. Патопленая маладзенькая дзяўчына станавілася русалкай і, увасобленая ў зялёнай бярозе, прыходзіла да жывых на Сёмуху. Другі варыянт — яе душа пастаянна жыла ў белайбялюткай (бязгрэшнай) бярозе. Нездарма спрадвеку лічылася, што белы колер — гэта колер істот, якія страцілі цялеснасць (загінулі) не па ўласнай волі. Белая ж вопратка нябожчыкаў у многіх народаў сімвалізавала тое, што памерлы ачысціўся праз смерць. Такая вера з'явілася першапрычынай налажэння своеасаблівага кананічнага табу на знішчэнне (нават крананне) тых аб’ектаў, якія пастаянна знахо
    96 Maszynski К. Kultura ludowa slawian. Cz. 2. Krakow, 1934. S. 521.
    97 Костомаров H. H. Славянская мнфологня // Слов’янска міфологія. Кнів. 1994. С. 242.
    4*
    99
    дзіліся (нават калі такія дрэвы падалі самі па сабе, то іх не чапалі, а яны гніліўрасталі ў зямлю). У іх, паводле касмалагічных сцверджанняў індаеўрапейцаў пра ўзаемасувязь мікракосмаса і макракосмаса, мог пераўвасобіцца любы сумленны чалавек. Часам продкі гаварылі пра тое, што вечным лекарам з’яўляецца смерць. Таму не здзіўляе, што цяжка хворага чалавека, каб ён ачуняў, працягвалі праз натуральнае дупло ў бярозе ці праз спецыяльна зроблены разрэз. He выключана, што ўсё гэта можна растлумачыць і больш складана: бяроза была звязана з архетыпам Маці, з сімволікай таго свету і ўяўляла сабою ў некаторай ступені Сусветнае дрэва. Тое ж самае можам знайсці ў замовах, бо некаторыя з іх прамаўляліся пад звязаным веццем дзвюх бяроз, што магло мець на мэце канцэнтрацыю энергіі і перадачу яе хвораму. Гэтыя ж уяўленні, хутчэй за ўсё, былі пакладзены ў аснову рытуальнага палівання праз голле бярозы хворых халоднай вадой. Вада павінна была змыць хваробу, аднесці яе ў іншы «чорны» свет, дзе няма жывых людзей і дзе яна нікому не пагражае. Бясспрэчна, што нашы продкі сачылі за тым, каб усе гэтыя магічнарытуальныя абрадыдзеянні адбываліся найбольш пад «убіраючыміся ў сілу дрэвамі», а не пад названымі проста бярозай. Слушна сказаў Ю. Міралюбаў: «Бярозавая галіна ў зеляніне была сімвалам здаровага жыцця, у руцэ юнака яна з’яўлялася сімвалам працяглага жыцця, у руцэ дарослага чалавека — сімвалам сілы і здароўя, у руцэ старога — знакам спакойнай і здаровай старасці»98. Бярозавыя гаі ўяўляюць сабою жывых анестэзіёлагаў, бо лістота дрэва выдзяляе вялікую колькасць дэзінфекцыйных рэчываў. Спальваючы бярозавую драўніну, атрымлівалі актывіраваны вугаль, які добра ўбірае ў сябе шкодныя рэчывы. 3 даўніх часоў вядомы лекавыя якасці бярозавага грыбачагі. Палешукі пілі адвар бярозавай амялы ад сухотаў, настоем бярозавых пупурышак лячылі ўсемагчымыя парэзы, нагнаенні, захворванні страўніка, бярозавы квас пілі для таго, каб выгнаць наверх з цела трасцу і пазбавіцца ад бясплоддзя.
    Асабліва гаючымі лічыліся галіны бярозы, якія раней нейкім чынам выкарыстоўваліся ў каляндарных абрадах і асвячаліся ў царкве. Імі білі хворага, на іх клалі захварэўшага або пакутуючага на рэўматызм, паілі адварам з іх пры вылечванні ад ангіны, сухотаў, малярыі, лісцем абкурвалі людзей, жывёлу і птушак. На Палессі, напрыклад, плялі бярозавыя вянкі, у якія ўпляталі зуброўку, чабор і божую расу. Вяночкаў
    98 Мнролюбов Ю. Сокральное Русн. М., 1996. Т. 2. С. 192.
    100
    павінна было быць дзевяць або дванаццаць. Яны, асвячоныя ў царкве, на працягу года ўжываліся ад выгнання розных хвароб, пераважна шляхам абкурвання. Выкарыстанне бярозы ў магічным вылячэнні арыентавалася не толькі на яе сапраўдныя гаючыя ўласцівасці, але і на міфалагему сакральнай бярозы таксама. Так, напрыклад, у рускіх вядун, стукнуўшы бярозавым венікам у палок, тры разы паўтараў: «Как эта белая береза стояла во чнстом поле, не знала нн уроков, нн прнзоров, так й ты, младенец, ... не знай нн уроков, нм прнзоров н будь здоров н долголетен»99.
    У беларускай легендзе пра паходжанне назвы г. Бяроза гаворыцца пра адвечны бярозавы гай з вялікай колькасцю гаючых крыніц, вада якіх пазбаўляла людзей ад усемагчымых хвароб. Можна згадаць пра прыёмы магічналекавай практыкі палякаў, якія пры дапамозе запаленых голек бярозы нібыта пазбаўляліся захворванняў вачэй. Верылі таксама, што бярозавая дошка або брус, якія падпіралі страху хлява, прынясуць шчасце, здароўе і памнажэнне статку. Каб вяліся коні, закопвалі бярозавае палена пад парог стайні. Пасля выпечкі хлеба ў печ кідалі бярозавае голле, каб ягняты былі белымі, а, значыцца, воўна іхняя будзе даўжэйшая. Бярозавымі голькамі выганялі ў дзень запашвання жывёлу ў поле, а вянкі, сплеценыя з бярозавых галінак, накідвалі каровам на рогі як своеасаблівыя засцярогі ад хвароб. Калі будавалі хаціну, дык майстрыцеслі ў падваліны ўторквалі кавалачак бярозы, а пры ўстаноўцы пярэдняга бруса ў чырвоным куце гаспадар будучай хаціны ставіў зялёную галінку бярозы — сімвал здароўя сям’і, якая стане потым тут жыць. Тут не выключана і асацыяцыя з прысутнасцю духаў памерлых продкаўапекуноў. Таксама былі перакананы, што пры дапамозе звычайнага бярозавага веніка можна лёгка «абмесці» вяселле ад уздзеяння нячыстых духаў, чорных вачэй і іншых адмоўных уплываў. Маладой перад тым, як везці яе ў дом жаніха, расчэсвалі касу. Спрактыкаваны гаспадар ведаў, што бяроза, якую ўжывалі ў каляндарнаабрадавых рытуалах, павінна была засцерагаць чалавека ад прыродных стыхій, перуна, граду, маланкі. Для такой мэты бярозу ўторквалі ў засеяныя палі, пакідалі ў агародзе і г. д. Спадзяваліся, што нават чарвякі, мышы, пацукі не крануць ужо сабраны ўраджай, бо над ім апякуе «святая бярозкаголлейка». He забываліся «пабіць» венікам апошні сноп жыта, пасцябаць усе чыста вуглы ў хаце. Лічылі, што бяроза вельмі добра дапамагае і ад вывядзення вошай, ад якіх не было ніякага паратунку.
    99 Велнкорусскне заклннанпя. СПб., 1994. С. 92.
    101
    Дз Зяленін сцвярджаў, што бяроза была дрэвамтатэмам: «У рускім і беларускім рытуале з сёміцкай бярозай мы знаходзім наступныя татэмічныя элементы: 1) табу на ссяканне дрэва; 2) рытуальны дазвол на гэтае табу вясною, які суправаджаўся ўнясеннем у вёску зялёнага дрэва; 3) прыпадабненне татэму — прыбіранне людзей у бярозавыя галіны; 4) кармленне бярозы і сумесная ежа з ёю; 5) разнастайная дапамога людзям з боку дрэва, якое вылечвае хваробу, аздараўляе пітную ваду, прадказвае будучыню, дапамагае ў гаспадарцы»100. Неабходна адзначыць, што ў беларускіх валачобных песнях у рэфрэнах паўтараюнца явар, дуброва, вішня, садвінаград, а вось бяроза адсутнічае. Але затое яна пастаянна прысутнічае ў абрадзе заклікання вясны. У Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскага Палесся абавязковымі атрыбутамі гукання вясны былі вянкі з барвінку і бярозавых голек.
    Рытуалы лекавай магіі, звязаныя з адпраўкай хваробы на бярозу (магло быць і якое іншае дрэва), магчыма, маюць у сваёй аснове ўвасабленне хваробы ў выглядзе індывідуальнай асобы, якую, як і душа чалавека, можна перасяліць у дрэвы («хвароба, ідзі на лес»).
    Нашы продкі свята верылі, што калі пры раскатах першага вясновага грому падперці спіною дрэва ці драўляную сцяну, то хворая спіна болей ніколі балець не будзе: «Калі ўпершыню чулі гром, то прытульваліся да дрэва, каб не балела спіна»101; «Падпіраюць спіною любое дрэва ці становяцца да сцяны, калі грыміць першы гром. Робяць гэта для таго, каб не балела спіна»; «Як загрыміць першы гром, то прытульваюцца спіною да дрэва, каб цэлы год потым спіна не балела» (УЗ, Столінскі, Пінскі рны). Аднак у большасці выпадкаў гаворка вядзецца не пра дрэва ўвогуле, а спецыяльна пра дуб ці дубовае палена: «Прыхільваюцца спіною да дубовага дрэва, каб не балела»; «Пры першым громе труцца спіною аб дуб, каб спіна і плечы ніколі не хварэлі»; «Падчас першай навальншы з громам патрэбна церціся аб дуб тры разы, гэта нібы засцерагае ад болю ў спіне»; «Першы раз як загрыміць гром, вясною гэта пераважна бывае, то па старому звычаю палешукі чухаюцца плячыма аб старадаўні дуб, каб спіна ніколі не балела, а ўсе хваробы на сябе дуб забраў. Як толькі грохне гром непадалёку, дык чалавек адразу ж бяжыць да дуба і старанна чухаецца. Прычым
    100 Зелсннн Д. К. Тотемыдерсвья в скаааннях н обрядах европейскнх народов // Труды ннта антропологян п этнографнм. М.: Л., 1937. С. 61.
    101 Толстая С. М., Толстой Н. Н Заметкн по славянскому язычеству // Обряды п обрядовый фольклор. М„ 1982. С. 50—51.
    102
    робіць гэта без смеху, сур’ёзна»; «Пры першым громе трэба церціся спіною і рукамі аб штонебудзь дубовае» (УЗ, Столінскі, Пінскі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Петрыкаўскі рны). У асобных выпадках зафіксаваны і некаторыя іншыя дзеянні людзей у сувязі з першай навальніцай: часам за пояс заторквалі некалькі голек, адламаных ад старога дуба, усё з той жа мэтай, каб не балела ніколі спіна; грызлі дубовае палена (калі балелі зубы ці каб ніколі не балелі зубы); церліся аб дуб, каб увогуле ніякімі хваробамі не пакутаваць у жыцці. С. М. і М. I. Талстые зафіксавалі нават такое павер’е: «Быў звычай церціся спіною аб дуб, тады гром не будзе біць у гэтага чалавека»102.
    Даволі часта замест дуба на першы план у гэткіх дзеяннях выходзіў дубовы слуп: «Як першы раз гром грыміць, то трэба падперціся да дубовага шула і казаць пры гэтым, пастаянна паўтараючы: «Каб спіна ніколі не балела і здаровая была, як і гэтае шула дубовае»; «Трэба добра дубовае шула падперці падчас грому, тады спіна і балець не будзе»; «Падчас першага грому сяляне выбягаюць з хаты, бягуйь да гумна ці хлява і там працяглы час труцца аб дубовае шула ў варотах»; «У палешукоў быў вядомы старажытны звычай: церціся спіною аб дубовае шула ці ўвогуле аб штонебудзь дубовае, калі грымеў першы гром» (УЗ, Пінскі, Ганцавіцкі, Хойніцкі, Петрыкаўскі рны).
    3 цягам часу само слова «дубовы» паступова нібы раствараецца, робіцца больш шырокім і пераходзіць у значэнне «нечага драўлянага» (звычайны слуп, сцяна, плот і г. д.): «Як загрыміць вясною першы гром, то людзі да дубовых слупкоў у плоце прыхіналіся і церліся спіною»; «Пасля першага ўдару грому пад страхой, каб не капала, людзі прыхіналіся да сцяны і церліся плячыма»; «Падчас першага грому трэба падперціся спіною да любога драўлянага прадмета, ля якога вас застаў гром» (УЗ, Хойніцкі, Петрыкаўскі, Столінскі, Лельчыцкі рны).