• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Цудадзейную ўласцівасць дубоў адзначаў і А. Афанасьеў: «У Тульскай губерні пасяляне імкнуцца адшукаць у лясных засеках старыя дубы, ля якіх выцякалі б крыніцы, і потым носяць у ладанках — у засцярогу ад зубнога болю»103.
    Намі зафіксаваны гэты своеасаблівы абрад ці спосаб вылячэння ад зубнога болю, толькі ў запісаных фальклорных творах ставілася абавязковая ўмова — у дуб павінна была ўдарыць маланка: «Кавалачак дуба, разбітага маланкай, прыклалі да зуба»; «Калі ў дуб ударыла маланка, то патрэбна адламаць ад
    102 Толстая С. М., Толстой Н. Н. Заметкн по славянскому язычеству. С. 51
    103 Афанасьев A. Н. Поэтнческне воззрення славян на прнроду. Т. 2. С. 303.
    103
    яго ствала невялікі кавалак і пакласці яго ў хаце за абразы. Калі ў кагонебудзь забаляць зубы, адламаць ад кавалачка малюсенькую частку і прыкласці да хворага зуба: боль як рукою здыме. Адарваць кавалачак ад дуба трэба ў першыя тры дні пасля ўдару маланкі» (УЗ, Івацэвіцкі. Полацкі рны). Е. Раманаў таксама запісаў: «Замову трэба казаць на грудным малацэ, пад дубам ці ўзяўшы дубовы колік у рукі»104.
    Спадзяваліся нават, што калі расшчапіць малады дубок і правесці праз яго хворых дзяцей, дарослых і жывёлу, то яны адразу ж вылечацца. Беларусы сцвярджалі таксама, што калі ў дрэве ёсць вялізнае дупло і праз гэтае дупло пралезці, тады ўсялякія хваробы і болі абавязкова адступяцца. У Е. Раманава чытаем: «Ад жабы вылечваючыся, патрэбна знайсці такое дрэва, у якім ствол раздзяліўся надвое і потым зноў зросся, утварыўшы такім чынам шчыліну. Праз гэтую шчыліну разы тры праліць ваду і даваць піць на світанні»105. М. Нікольскі таксама належную ўвагу ў сваіх працах удзяляў пакланенню дрэвам на тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, ён пісаў: «Дрэвапакланенне, і зараз шырока распаўсюджанае, належыць да разраду больш позніх з’яў. Сляды яго ў найбольш прымітыўнай форме сустракаюцца ў казках. Адзін стары захацеў ссекчы дрэва, але яно пачало прасіцца не кранаць яго і паабяцала рабіць усё, што будзе патрэбна, і сапраўды выконвала ўсе патрабаванні капрызнай жонкі старога, акрамя апошняга жадання, каб дрэва ператварыла старога і старую ў багоў, замест гэтага яно ператварыла іх у мядзведзяў»106. Далей М. Нікольскі адзначае: «Сучасныя прыклады ўзнікнення культаў дрэва і гаёў паказваюць, як культ дрэва узнікаў у сівой старажытнасці. Выдзяляліся дрэвы, адзначаныя ўдарам маланкі, — стары дуб, ці ліпа, ці дуплістыя дрэвы, якія мелі скразное дупло, ці такія, якія быццам бы праяўлялі сваю сілу на людзях (маецца на ўвазе цудадзейная сіла. — А.Н.)»іт. Разарваную старую вопратку пакідалі ля дрэва. Лічылі, што разам з ёю ля дрэва назаўсёды застанецца і хвароба. У аснове апісанага магічнага дзеяння ляжыць імітацыя выхаду з цела чалавека хваробы, пошасці, зляку, якія толькі такім чынам маглі назаўсёды «адчапіцца» ад няшчаснага.
    Прыгадаем і тое, што ліпа ў нашых продкаў выкарыстоўвалася ў якасці апатрапейнага сродку. Беларусы, каб абараніць
    104 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. С. 80.
    105 Тамсама. С. 88.
    106 Ннкольскнй Н. М. Мсторня русской церквн. Мн.. 1990. С. 36.
    107 Тамсама. С. 37.
    104
    жывёл яд Мары, уторквалі галінкі гэтага дрэва пад дзвярыма хлява, стайні. Дз. Зяленін сцвярджаў, што ўсходнія славяне ўжывалі ачышчаны ад кары ліпавы цурбалак як абярэг ад дамавіка і лесавіка108. Сухія ліпавыя дошчачкі выкарыстоўвалі ў абрадах абворвання палёў, а таксама імі білі жанчынведзьмаў, каб адбіць у апошніх ахвоту пераўтварацца ў дэманалагічных істот. К. Машыньскі падкрэслівае: «Апатрапейнымі сродкамі палякаў, чэхаў, украінцаў з’яўляецца ліпавае лыка і кій. Аброць з ліпавых лыкаў і кій — найлепшыя прадметы, якімі можна схапіць упыра, вадзяніка і некаторых іншых дэманаў»109. Паводле ўкраінскіх вераванняў, лесавік баіцца ліпавага палена, агню і солі. У рускіх ліпавы крыжык лічыўся наймацнейшым сродкам ад вогненнага змея, які ноччу турбаваў людзей, якія сумавалі па сваіх нядаўна памерлых родных і блізкіх. Кашубы ліпавымі галінкамі напярэдадні Сёмухі апляталі рогі сваім каровам, каб чараўніцы ні ў якім разе не маглі адабраць у іх малако. Нярэдка ліпу звязвалі ў народных павер’ях з нябесным або зямным сакральным агнём. Славенцы і палякі лічылі, што ў ліпу ніколі не б’е пярун, а калі галінкі гэтага дрэва заторкнуць за страху будынка, то яму будуць не страшныя буры і град. Нават свяшчэнны агонь нашымі продкамі часта здабываўся пры дапамозе трэння ліпавых плашак.
    Тым не меней вобразсімвал ліпы па частотнасці выкарыстання ва ўсходнеславянскім фальклоры значна саступае вобразамсімвалам дуба або бярозы. Яно і бясспрэчна, бо ліпа на самой справе не адыгрывала такую важную ролю ў жыцці нашых продкаў, як астатнія. У некаторых выпадках даследчыкі ўсё ж указваюць на важнае значэнне ліпы ў міфалогіі і фальклоры славян. М. Кастамараў пісаў: «Да сённяшняга часу сляды гэтага ўшаноўвання засталіся ў паэзіі нашага племені»110. I. Снягіроў адзначаў, што славяне глыбока шанавалі старыя шматвяковыя дрэвы, асабліва дубы і ліпы. Менавіта ліпа ў старажытныя часы лічылася ўпрыгожаннем садоў і вясковых агародаў, бо на ёй з задавальненнем асядалі пчолы, асабліва падчас цвіцення, таму ў народных песнях і іншых жанрах фальклору сустракаецца так многа ліпавых калысак, мастоў, сталоў і г. д. Людзі верылі, што нават цень гэтага дрэва не наводзіць хваробу на тых людзей, якія спыніліся пад ім адпачываць.
    108 Зеленнн Д. К. Восточнославянская этнографня. М.. 1991. С. 412.
    109 Moczynski К. Kultura ludowa slawian. Cz. 2. S. 529.
    110 Костомаров H. H Славянская мнфологня. С. 81.
    4а Зак. 46
    105
    У канцы XIX ст. у Чарапавецкай вол. (Расія) сяляне сталі лічыць свяшчэннай адну сасновую частку лесу, у якой мясцовы селянін пачаў перапальваць вугаль, але выпадкова аслеп у самым пачатку свайго працоўнага працэсу — гэтая трагедыя была растлумачана ім як помста з боку дрэваў. Асобныя экземпляры дрэваў могуць вылечваць ад усялякіх хвароб. Асабліва вылучалася ў гэтых адносінах рабіна. У цэнтральнай Расіі і на Беларусі да нашых дзён захаваўся «арабінаў дзень», які прыпадае на 18 жніўня і звычайна суправаджаецца страшэннымі маланкамі і грымотамі. Паводле сцверджання старажытных друідаў, два супрацьстаячыя войскі распальвалі па вогнішчу з рабінавых паленняў і галінак і напружана сачылі за паводзінамі полымя падчас гарэння. Калі полымя нахілялася ў бок аднаго з праціўнікаў, то яму трэба было тэрмінова адступаць, каб не быць разбітым, а другому — нападаць і праследаваць яго111.
    He менш цікавым з’яўляецца і тое, што пакланенне звычайна накіравана не на духа, які быццам бы жыве ў дрэве, a менавіта да самога дрэва: судакрананне з апошнім становіцца вылечным, бо, паводле народных павер'яў, кара дрэва здольна вылечыць, сок дрэва можа свабодна ператварыцца ў кроў. Такому дрэву маліліся, звярталіся да яго: «Святадрэва, адпусці хваробу, забяры на лес» — і яму прыносілі ў якасці ахвяры хлеб, соль, яйкі, упрыгожвалі, як жывую істоту, ручнікамі і тканінамі. Нарэшце, менавіта сюды можна аднесці і шанаванне бярозкі, карані якога да гэтага часу дасканала не вывучаны.
    Ламанне, кляванне каліны (падразумяваецца, мабыць, знішчэнне яе) у вялікай колькасці вуснапаэтычных твораў сімвалізуюць сабою нішто іншае, як зносіны з іншасветам, азначаюць межавы стан («нейтральны») асобы. У. Проп пайшоў яшчэ далей у гэтым напрамку, ён гаварыў аб «сімвалічным судачыненні ламання прадметаў і смерці чалавека, якое выявілася ў ламанні шпагі над галавой асуджаных на смерць або ламанні палкі ў час уступлення ў шлюб»112.
    У рытуальных абрадах вяселля многіх народаў Еўропы каліна мае выразную семантыку пераходу і маркіруе сітуацыю судачынення з іншасветам або абрадавага ўхвалення чэснай нявесткі і яе роду. На Украіне ў час дзявочага вечара лепшая сяброўка нявесты, седзячы на покуце, трымала свечкутрайчатку, замацаваную на шаблі, абвітай калінавымі галінкамі з
    111 Сакральный календарь друмдов. М., 2001. С. 25.
    112 Пропп В. Я. Нсторнческне корнн волшебной сказкн. Л., 1986. С. 344.
    106
    ягадамі. На другі дзень вяселля ўсе ўдзельнікі ішлі да цесця, несучы пірагі і курыцу, якую абкладвалі галінастай калінай і чырвонымі стужкамі. У рускіх адно са звенняў вясельнага абраду, мэтай якога было засведчыць цнатлівасць нявесты, называлася «Калінка». Калі маладая аказвалася цнатлівай, то яе бацькоў на другі дзень пасля вянчання паілі калінавым напоем, коней вясельнага поезда ўпрыгожвалі калінай, а хлопцам за шапкі ўтыкалі калінавыя галінкі. У Курскай губ. кашулю маладой — апошнюю сведку яе дзявоцкасці, называлі «калінай». Адсюль зразумела, што само гулянне называлася «калінкай» — гэта як бы трызна над страчанай пасля замужжа дзявоцкасцю. Пасля вянчання маладых рвалі вільцэ — сімвал дзявоцтва, і надзявалі на маладую намітку, а замужнія жанчыны перад гэтым спявалі, што «перад парогам магіла, а ў той магіле каліна». У. Даль згадваў вясельны звычай пад назвай «каліну ламаць», калі пасля абходу паязджан дружка бярэ бутэльку віна, заторкнутую голлейкам каліны з чырвонай стужкай, і, разарваўшы каліну, разносіць віно113. У. Дабравольскі прыводзіць наступнае сведчанне: «Як паднімуць маладых, тады ідзе ўся жаніхова радня аглядаць яе дабрату: ці не ламала каліну, ці не пасвіла бычка і ці не прабіла ражочак»114.
    Калі нявеста была цнатлівай, ламалі каліну і ставілі яе на стол, вешалі пад столлю, спявалі абрадавую песню. Каліну магла спяваць сама нявеста, перад гэтым пакляўшыся прысутным у сваёй чысціні. С. Талстая зазначае, што кроплі крыві на палатне ў першую шлюбную ноч з’явіліся асновай цэлага шэрагу другасных традыцыйных абазначэнняў цнатлівасці, у якіх пераважаючай прыкметай аказваецца чырвоны колер — сімвал крыві.
    Каліна прыгадвалася і ў феналагічных народных назіраннях: «сей ячмень, як каліна ў кругу». Яе забаранялася секчы ці ламаць без прычыны. На Украіне сцвярджалі: «Не ламайце каліну, бо наклічаце мароз». Беларусы бераглі каліну для птушак. Пра важную ролю каліны ў жыцці чалавека сведчаць назвы першага і трэцяга Спаса ў некаторых славянскіх народаў — Каліннік.
    Рускі гісторык С. Салаўёў даследаваў іншы бок пакланення дрэвам і не без падстаў сцвярджаў: «Звычай прыносіць
    113 Даль В. Н. Толковый словарь жнвого велнкорусского языка: В 4 т М„ 1978. Т. 1. С. 78.