• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    Старажытны чалавек жыў суладна з прыродным жыццём, прырода дазваляла індывіду выявіць сябе праз вобразы знешняга свету, любы індывід танчэй адчуваў Космас, назіраў за ім (іншая справа, што не заўсёды мог вызначыць аб'ектыўна сваё адпаведнае месца ў гэтым Космасе). Гнуткая, высокая, у бе
    77
    лым убранні кветак або чырвоных ягад, каліна нагадвала нявесту, убранне якой таксама гарманіравала ў асноўным спалучэннем белага і чырвонага колераў. Прыгадаем таксама, што і мадэль Сусвету асацыіравалася ўсяго з трыма колерамі: святло — цемра — сонца. В. Тэрнер лічыў, што чорны, белы, чырвоны колеры належаць да ліку старажытных сімвалаў, створаных чалавекам. Гэтыя колеры найперш асацыіруюцца з прадуктамі чалавечага цела, выдзяленне якіх суправаджаецца павышаным эмацыянальным напружаннем73.
    Ва ўсходніх славян колеракоды белы і чырвоны са старажытных часоў захавалі значэнне памірання і новага адраджэння і сталі выразнікамі радаводных ідэй. Таму і нядзіўна, што гэтыя колеры пастаянна прысутнічалі ў рытуалах, звязаных з важнейшымі момантамі жыццёвага шляху чалавека. Да такіх адносіліся: нараджэнне, вяселле і... смерць.
    Полісемантызм дамінантнай прыметыхарактарыстыкі каліны (белы і чырвоны колеры) дае падставы суадносіць каліну з наступнымі апазіцыямі: верх — ніз, жыццё — смерць, што падкрэслівае пэўную ролю каліны як медыятара паміж сваім і чужым, «гэтым» і «тым» светам. Да таго ж, згодна са старажытнымі ўяўленнямі, сувязь белага і чырвонага, што сімвалізавала сабою пачатак мужчынскі і жаночы, адначасова азначала і пэўнае змяненне ў сацыябіялагічным стане. Напрыклад, шлюб — гэта само па сабе змена стану. Тут, акрамя ўсяго іншага, дзякуючы сваёй белачырвонай колеравай гаме каліна з’яўлялася яшчэ і гаючым сродкам ад усемагчымых жаночых захворванняў (нават ад душэўных перажыванняў). Такім чынам, каліна хутчэй за ўсё нагадвала не столькі варыянт сусветнага дрэва, колькі медыятар паміж светамі жывых і памерлых.
    Да Сусветнага дрэва славян вельмі блізка стаіць касмічны ясень (Ігдрасіль) у скандынаўскай міфалогіі. Лічылася, што менавіта ў яго засені пасе сваіх цудоўных коней вышэйшае боства старажытных скандынаваў — Одзін. Каранямі і кронай Ігдрасіль абдымае ўвесь Сусвет, менавіта на ім трымаюцца неба, зоркі і воблакі. У яго тры агромністыя карані: адзін распасцёрся на неба, другі — на сярэдні свет, трэці — у Апраметную, пад кожным з каранёў цячэ цудатворная крыніца. Ля асновы дрэва жыве касмічны змей Нідхёг, на вершаліне сядзіць мудры арол, а па ствале ўверх і ўніз бегае прарочая вавёрка. Касмічны ясень (меліа) быў вядомы старажытным грэкам, а ў адной з паэм рымляніна Вяргілія гаворыцца, што яго
    73 Тернер В. Снмвол н рнтуал. М., 1983. С. 101.
    78
    голле распасцёрлася па ўсёй паветранай прасторы, а карані працягнуліся да змрочнага тартара.
    Вялікай папулярнасцю карысталася Дрэва Сусвету ў міфах старажытных індзейцаў. Па іх уяўленнях, у цэнтры Зямлі расце дрэва ашватха (па іншых звестках — ніпал). Яно служыць апорай космасу і падтрымлівае яго ва ўстойлівай раўнавазе. Карані гэтага дрэва ідуць з першастваральнае вады, з якой нібыта быў створаны свет. У той жа час само дрэва з’яўляецца крыніцай свяшчэннай вільгаці — напітку бессмяротнасці, якім наталяюць сваю смагу вялікія багі. Дрэва ахоўваюць сядзячыя на яго галінах птушкападобныя геніі.
    Па меры ўскладнення вобраза ўзнікла ўяўленне, што акрамя зямнога Дрэва Сусвету існуе яшчэ і нябеснае Сусветнае дрэва, карані якога ў нябёсах, а вершаліна звешваецца на Зямлю. Вельмі цікава, што пра такое перавернутае дрэва гаворыцца і ў старажытнай рускай замове, дзе згадваецца цудоўная бяроза, што расце «на морыакіяне ўверх каранямі». Гэты ж вобраз можна сустрэць і ў некаторых сібірскіх народаў.
    Згодна з уяўленнем старажытных егіпцян, вось Зямлі — гэта гіганцкае залатое дрэва, якое вершалінай упіраецца ў неба. На яго верхніх галінах растуць каштоўныя камяні і жыве нябесная багіня Нут. Дождж, што апладняе Зямлю і пранікае ў выглядзе грунтовых вод у падземны свет, адбываецца таму, што цудоўная птушка Фенікс б’е сваімі крыламі па голлі свяшчэннага дрэва і яно распырсквае вільгаць. Пакланенне Сусветнаму дрэву цесна звязана з культам Асірыса — бога пладаролдзя і вечнага абнаўлення прыроды. На старажытнаегіпецкіх адлюстраваннях можна бачыць, як міфічнае дрэва прарастае праз усю грабніцу Асірыса, аплятаючы яго сваімі каранямі і голлем. Больш таго, з дрэвам нярэдка атаясамліваўся і сам Асірыс. Егіпцяне свята верылі ў тое, што шануемае імі на Зямлі дрэва ёсць дакладная копія нябеснага дрэва, што расце ў верхнім свеце. Другі старажытны народ Бліжняга Усходу — фінікійцы, якія жылі на ўскраіне Палесціны, малявалі Сусвет у выглядзе вялізнага шара, што падтрымліваўся стаячым у цэнтры гіганцкім дрэвам.
    Старажытныя кітайцы размяшчалі сваё Дрэва Сусвету на ўсходзе, у Даліне Святла. Менавіта там з віруючага мора ўздымалася неабдымная шаўкоўніца. На самай яе вершаліне сядзеў цудоўны певень, які сваім крыкам прадвяшчаў прыход дня, ад чаго ўсе нячыстыя здані, шо хадзілі ў цемры па Зямлі, спяшаючыся беглі па сваіх схованках. На галінах шаўкоўніцы жыло дзесяць сонцаў, якія ўвасабляліся ў выглядзе трохпалых вора
    79
    наў. Яшчэ адно Сусветнае дрэва існавала на самым захадзе Сусвету, лісты ягоныя былі падобны на зоркі і давалі святло па начах.
    Майя ў Цэнтральнай Амерыцы таксама размяшчалі ў цэнтры светабудовы фантастычнае Першае дрэва свету, якое малявалася з бочкападобным ствалом, паўсюдна ўсеяным калючымі шыпамі. Лічылася, што менавіта яно падтрымлівае Сусвет. Акрамя яго, раслі яшчэ чатыры свяшчэнныя дрэвы па вуглах свету. Яны павінны былі служыць дадатковай апорай.
    Надзвычай важную ролю адыгрывала Сусветнае дрэва ў архаічных шаманскіх рэлігіях. Якраз там яго вобраз распрацаваны самым дакладным чынам. У якуцкай міфалогіі гэта было цудоўнае дрэва Аая Луук Ма, якое бынцам бы расло пасярэдзіне «СібіірЗямлі». У легендах апавядаецца пра тое, што нібыта яно вылучае вільгаць, якая надае тым, хто яе пакаштуе, бадзёрасць і новыя сілы. Калісьці такое дрэва задумала прарасці ў нябесную краіну вярхоўных духаў, каб знішчыць іх, але потым адмовілася ад смелай спробы і, дасягнуўшы неба, стала сховішчам для нябесных жыхароў. Вырашыўшы дастаць Апраметную і загубіць ніжніх духаў, яно зноўтакі перадумала, і яго карані сталі служыць вешалкай для істот ніжняга свету.
    Як вядома, рака, мора асэнсоўваюцца як чужая, аддаленая прастора. Семантыка вобраза калінавага моста, які звязвае свой і чужы свет і адзначаны прыналежнасцю да іншасвету, памерлых, поўнасцю адпавядае сістэме міфапаэтычных уяўленняў пра каліну. Так, вобраз калінавага моста з’яўляецца агульным для пахавальных і вясельных абрадаў і ў абодвух выпадках пацвярджаецца шматлікімі прыкладамі. На такім калінавым мосце (у некаторых выпадках і пад ім), ля вогненнай ракі (міфічна акрэсленай ці і пад канкрэтнай назвай ракіСмародзіны) адбываецца бой казачнага народнага асілка з ЦудаЮдам, Змеям Гарынавічам і іншымі міфічнымі пачварамі, якія пагражалі жыццю не толькі аднаго чалавека, але ўсяго родуплемені. Рака, берагі якой злучаны калінавым мостам, — гэта сімвалічная рака паміж жыццём і смерцю. Папулярная гэтая група сюжэтаў не толькі для беларускага ці ўсходнеславянскага фальклору, але і ўсім індаеўрапейскім народам. У А. Платава знаходзім такое выказванне: «Бясспрэчна і тое, што з супрацьлеглага берага ракі стаяць Уладары свету памерлых — Змеі і іх бацька (прародзіч): дастаткова звярнуць увагу на мноства эпітэтаў «чорны», або на спадарожнікаў Змея — воўка (сабаку) і ворана, або на тое, што логава іх знаходзіцца пад зямлёй... Неабходна адзначыць, што Іван Быкавіч, Луг і Кілух (перса
    80
    нажы казак. — А.Н.) аднолькава маладыя. Праціўнікі ж іх, наадварот, як адзін старыя. Болей таго, яны не проста старыя, яны — на мяжы вымірання... I вынік паядынка... — стары гіне, малады перамагае і вяртаецца назад. Вяртаецца пасвячоным»74. Нядзіўна і тое, што ў беларускіх замовах на калінавым мосце, а не ў іншым месцы святы Юрый забівае чараўніцумалочніцу, якая забірала, паводле народнага павер’я, малако ў кароў. I тут таксама адчуваецца мяжа паміж жывым і нежывым, чыстым і нячыстым. У. Конан падкрэслівае: «Гэта тыповыя фальклорныя сімвалы так званай гранічнай сітуацыі — распаўсюджанага ў сучаснай этыцы паняцця. Калінавы мост праз вогненную раку — гэта мяжа паміж быццём і небыннём, жыццём і смерцю, яна ў казачных фабулах звычайна там, дзе канчаецца «гэты свет», людская «айкумена», і пачынаецца «той свет», або царства смерці»75.
    У вербальным кодзе міфапаэтычнай традыцыі калінавы мост выступае як сімвал смерці або яе набліжэнне. Напрыклад, у народнай традыцыі, лічаць некаторыя даследчыкі, калядоўшчыкі — гэта пасланцы боскіх сіл, добрага заснуўшага бога, даўно абагаўлёных продкаў76. Што да валачобнага абраду, то тут прысутнічае проста магічны зварот чалавека да духаў (бостваў) з мэтай атрымання дадатковай падтрымкі ў гаспадарчасямейным плане. Іменна валачобнікі закліканы для таго, каб перадаць людзям «найвышэйшую волю», пра якую яны самі даведаліся нібыта са спецыяльных абрадаў пасвячэння. Сімвалічнаабрадавы пераход гасцей з таго свету да жывых людзей закапчваецца ў народнай міфалогіі шэсцем па калінавым мосце, які нярэдка вядзе прама ад Сусветнага дрэва, а другі канец пастаянна заканчваецца ў цэнтры таго гаспадарчага двара, дзе выконваецца велічальная песня ў гонар сялянскай сям’і. Само міфалагізаванае дрэва — каліна можа расці на такім мосце ці паблізу ад яго.
    У той жа час іншымі даследчыкамі падкрэсліваўся новы аспект: «Калінавы мост — гэта мост дзявоцкасці, які вядзе да шлюбу», «Калінавы мост сімвалізуе ў песнях пераход ад дзявоцкага стану ў жаночы»77. Тут матыў пераходу суаднесены з эратычным кодам светабудовы наогул. У песнях на шлюбную
    74 Платов А. Бой на калнновом мосту // Мпфы а магня нндоевропейцев. М„ 1998. Вып. 5. С. 8.
    75 Конан У. М. Ля вытокаў самапазнання. Мн., 1989. С. 176.
    76 Голан А. Мнф п снмвол. С. 154.
    77 Гілевіч Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма. Мн., 1976. С. 78.
    81
    тэматыку каліна размяжоўвае свой і чужы край. Маладому, каб дабрацца да хаціны сваёй каханай, прыходзіцца высякаць каліну, якая «заваліла дарогу». Гэтая ж самая каліна перагароджвае назаўсёды маладой жанчыне, якая выйшла замуж, дарогу ў бацькоўскі дом, «да свайго роду», не дае магчымасці ёй пагуляць з былымі сяброўкамідзяўчатамі, г. зн. яна з’яўляецца магічнай мяжою, якая аддзяляе папярэдняе становішча жанчыны ад далейшага.