Міфалогія. Духоўныя вершы
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 471с.
Мінск 2003
Таму і нядзіўна, што чалавекаязычніка было няцяжка настроіць супраць новай веры. Волхвы, якія актыўна выступалі супраць увядзення хрысціянства, сцвярджалі: «...будем поклоняться деревьям й прнноснть мм жертвы і требы, как до снх пор». У Канстанціна Філосафа (Кірылы), які ў свой час падарожнічаў у Хазарыю, таксама ёсць выказванне наконт пакланення свяшчэнным дубам: «Біше же вь Фоульсте языц4 дубь велмк сьраслЬся сь чрешнею, под ннм же требы деяху (творяху)»27.
У многіх славянскіх народаў былі запаветныя пушчы, дзе ніколі не раздаваўся стук сякеры і дзе самыя злыя ворагі баяліся ўступаць у бой паміж сабой. Лес народа рэтра лічыўся свяшчэнным. Жыхары шчэцінскія пакланяліся арэхаваму дрэву, ля якога знаходзіўся асобны волхв, і дубу, а юлінскія — богу, які жыў у абсечаным дрэве, яны вясною скакалі вакол яго з некаторымі ўрачыстымі абрадамі. Славяне ў Расіі таксама маліліся дрэвам, асабліва дуплаватым, абвязваючы іх голле ручнікамі ці хусцінкамі. К. Багранарадны пісаў, што «яны, падарожнічаючы ў Царград, на востраве св. Георгія прыносілі ахвяру вялікаму дубу, абкружалі яго стрэламі і варажылі: закалоць асуджаных жывых птушак ці пусціць іх на волю. Святкаванне Сёміка і народны звычай у гэты дзень спальвання вянкоў у лесе ёсць таксама рэшткі старажытнага перажытку, абрады якога існавалі ў Багеміі і пасля ўвядзення хрысціянства, так што герцаг Брачыслаў у 1093 годзе вырашыў аддаць агню ўсе святыя дубровы свайго народа»28.
26 Штернберг Л. Я. Первобытная релнгня в свете этнографнн. Л.: йнстнтут Севера ЦНК СССР, 1936. С. 449.
27 Каганкатвацн Момсей. Нсторпя агван. СПб., 1914. С. 200.
28 Карамзян Н. М. Нсторня государства Росснйского // Москва. 1998 № 1. С. 127.
60
Перапляценне галля бярозы з веццем явара ці дуба або абвіванне хмелем бярозы абазначае спляйенне лёсу дзяўчыны і яе каханага, уступлення іх у шлюб. У адной з песень, дзе размова вядзецца пра дзяўчыну і двух хлопцаў, могуць адначасова выкарыстоўвацца вобразы бярозы, дуба і явара. Бяроза ў беларускіх песнях часта сімвалізуе сябровак нявесты, свахначак, наравістую свякроўку ці жанчынупарадзіху: «А белая бярозачка, чырвоная вольха, // Нам справіла бяседачку Раманава жонка»29. Тут магчыма генетычная сувязь з міфалагічнымі ўяўленнямі пра бярозу як пра шырокавядомую легендарную апякунку дзяўчат.
Як бачым. культ дрэваў і ўласна дуба быў распаўсюджаны не толькі ў старажытнай Русі. 3 гэтай нагоды вядомы даследчык славянскай міфалогіі Я. Анічкаў пісаў: «Абагаўленне дрэваў і святых дуброў уяўляе адну з форм рэлігійнай свядомасці, праз якую праходзіць на пэўным этапе развіцця ўсё чалавецтва»30. Аб кульце дрэваў ва ўсходніх славян вядома ўжо з прыведзеных намі вышэй прыкладаў з помнікаў старажытнай пісьменнасці. Акрамя таго, у адной са сваіх высокамастацкіх прамоў К. Тураўскі сцвярджаў, што калісьці русы называлі багамі стыхію, сонца, агонь, ваду і дрэвы. Я. Бароўскі прыходзіць да высновы, што перажытак культу дрэваў захаваўся некаторым чынам у святкаванні Сямена, якое праводзілася на Украіне яшчэ ў XIX ст. «Вядома апісанне святкавання Сямена на кіеўскіх кірмашах напярэдадні 2 верасня 1884 года. Пад вечар, калі закончыўся гандаль, усе купцы і гандляры, якія прадавалі агародніну, аб’ядноўваліся (на кожным базары асобна. — А.Н.) і ўвешвалі елку садавінай і агароднінай. У некаторых мясцінах рабілі з сена пудзіла. Прыносілі пітво, яду і цэлую ноч гулялі вакол упрыгожанага дрэва, спявалі песні. Аналагічнае свята, якое таксама адзначалася ў Кіеве, называлася святам вяселля свечкі. Тут дрэва (бярозу, асіну, вішню) упрыгожвалі і балявалі вакол яго»31. Апісанне гэтых свят даецца і ў артыкуле Г. Івакіна «Свяшчэнны дуб язычніцкіх славян»32.
Часам дрэвы, якім пакланяліся, нават «кармілі» (перад тым, як трэба было секчы лес) ці, як у выпадку, прыведзеным Дж. Фрэзерам, імкнуліся задобрыць шляхам прынясення ахвя
29 Сысоў У. М. 3 крыніц спрадвечных. Мн., 1997. С. 244.
30 Аннчков Е. Р Язычество н Древняя Русь. С. 986.
31 Боровскнй Е. Я. Мнфологнческпй мнр древннх кневлян. Кнев. 1982. С. 59.
32 Нвакнн Г. Ю. Свяшенный дуб языческмх славян // Сов. архсологня. 1979. № 2. С. 106115.
61
ры: «Дрывасек, папершае, ахвяруе дрэву дамашнюю птушку ui казу; падругое, пасля нанясення першага ўдару сякерай ён надсмоктвае крыху соку: такім шляхам ён братаецца з дрэвам, падобна таму, як і двое людзей становяцца братамі, высмактаўшы адзін у аднаго крыху крыві. Пасля гэтага можна было без перашкоды для сябе секчы свайго брата — дрэва»33. Патрыярхальны чалавек хацеў такім манерам задобрыць суровых лясных духаў, якія за самае дробязнае парушэнне іхніх канонаў, спакою маглі жорстка з імі расправіцца. Пра «кармленні» такога дрэва, якое павінна стаць часткай нейкай будыніны, «размову» з ім можна знайсці звесткі ў этнаграфічных працах А. Багдановіча.
Дрэвы, як і людзі, падзяляліся на прадстаўнікоў мужчынскага і жаночага полу. Адпаведна ім надаваліся ўшанаванні, якіх у звычайным жыцці ўдастойваліся разумныя, працавітыя, прыгожыя прадстаўнікі нашых далёкіх прашчураў. Той, хто зламаў галіну дрэва, лічыўся злачынцам, бо ён, як тлумачылі старажытныя жыхары, зламаў руку жывой істоце. Зараз гэта здаецца мала падобным на праўду, але ў часы, далёкія ад нашых дзён, у некаторых мясцінах, дзе размяшчаліся свяшчэнныя дубровы, людзьмі несвядома былі створаны самыя сапраўдныя невялікія біясферныя запаведнікі — нават засохлыя, абабітыя ветрам ці дажджом галінкі, зваленыя дрэвы там забаранялася кратаць, бо гэта магло наклікаць бяду на паселішча, на ўвесь род. Лясныя духі не шкадавалі таго, хто парушыў адвечны парадак свяшчэнных месцаў. Нешта прыбіраць ці рабіць у такіх гаях выпадала толькі з дазволу служкаўвартаўнікоў ці калі дрэву былі прынесены адпаведныя ахвяры.
Менавіта ў такой ролі выступала бяроза, напрыклад у рытуале выгнання ліхаманкі, калі бярозу — увасабленне ці локус хваробы — ссякалі і валаклі па дарозе за сяло. Судакрананне бярозы і хваробы праяўляецца ў выпадках, калі сяляне скручвалі над хворым бярозавыя галіны, пагражаючы не адпусціць іх да той пары, пакуль хвароба не адступіць ад чалавека. Каб пазбавіцца ад малярыі, трэслі бярозу, прымаўляючы: «Трасі мяне, як я цябе, а потым перастань»34. Надзвычай цікавым з’яўляецца вераванне, што пасаджаная ля дома бяроза выклікае жаночыя захворванні ў яго жыхароў, а нараст на бярозавых ствалах — чага — вынік жаночых злосных праклёнаў. Тут выяў
33 Фрсзер Дж. Дж. Золотая вствь... С. 133.
34 Шпнлевскнй П. Беларусь в характернстнческпх опнсаннях н фантастнческнх ее сказках // Пантсон. 1853. Т. 9. С. 62.
62
ляецца цесная адваротная сувязь жанчыны і бярозы. Верылі таксама, што пры дапамозе бярозавай галіны, уваткнутай у дно крыніцы, можна наслаць сурокі. На Палессі ўвогуле забаранялася садзіць каля хаты бярозу, каб на гаспадароў не напалі якія хваробы, то садзілі рабіну ці дубок. Паводле народных уяўленняў, бяроза можа плакаць, а гэта азначае нішто іншае, як праяву смутку. Раней існавала нават забарона на спальванне бярозы ў печы. Гэта, магчыма. трэба тлумачыць і міфічнымі ўяўленнямі пра бярозу як пра дрэва, далучанае да нейкага іншасвету, і практычным назіраннем чалавека працы: бяроза даволі лёгка каранілася. Яе таксама найчасцей садзілі на пульхнай зямлі магілы і таму могільнікі нярэдка нагадвалі сабою своеасаблівыя бярозавыя гаі. Гэтыя ўяўленні былі закладзены ў аснову семантычнага напаўнення вуснапаэтычнага вобраза бярозы. У народнай песні гаворыцца: «Як мамачка памрэць, // Дарожачка зарасцець белым бярэзнічкам. // He праехаць будзець, не прайсці!»
Для такога ляснога народа, якім былі беларусы, лес сапраўды меў велізарнае значэнне. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што нашы продкі шанавалі лясы. Яны нават часам сцвярджалі, што жыццё на тутэйшай зямлі пайшло з лясоў, болей таго, першыя людзі жылі сярод пушчаў, якія іх кармілі і аберагалі: «Жылі яны (палешукі і палевікі. — А.Н.) на вялікай палянцы, між цёмнага лесу. Вялі сваю гаспадарку, палявалі на дзікіх звяроў і птушак»35.
Нашым далёкім продкам, мабыць, часта прыходзіла на розум тое, што неба, якое ўсё пакрывала, і зямля, якая ўсё нараджала, — гэта быццам бы маці і бацька ўсяго свету, а ўсе іншыя жывыя істоты — людзі, жывёлы, расліны — іхнія дзеці. Бацька і маці напачатку былі злучаны паміж сабою, але потым іх разлучыў лес, які ўпёрся нагамі ў зямлю, а галавою ў неба. Гэты варыянт зафіксаваны ў многіх народаў свету, у прыватнасці на яго ўказвае і Э. Тайлар36.
Бяроза нават выступала іпастассю дэманічных істот (напрыклад, у замове ад лесуна яго заклінаюць пераўвасобіцца ў бярозу37; бяроза з’яўляецца месцам знаходжання злых духаў, якія хаваюцца пад бярозавым лісцем; белыя коні, падараваныя чалавеку чортам, становяцца крывымі бярозамі, а пададзены чортам хлеб — бярозавай карой; жанчыну, у якую ўсяляец
35 Казкі ў сучасных запісах. Мн.. 1989. С. 6.
36 Тайлор Э. Б. Псрвобытная культура. М., 1989. С. 153.
37 Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. Мн., 1977. С. 71.
63
ца нячысты дух, падчас асаблівага буйства кідае на бярозу, а ведзьма можа нават з бярозы надаійь свежага малака38).
Дарэчы, у дзіцячым фальклоры бяроза таксама звязана з малаком, бо, напрыклад, дзецям у пост гаварылі. што малако паляйела ... на бярозу. Магчыма, гэта было звычайнай адчэпкай ад дзяцей, але можна дапусційь, што гэта грунтуецца на архаічных міфалагічных канстантах, у прыватнасці на тым, быццам бы бяроза ўспрымалася як медыятар паміж гэтым і тым светам. Існуе павер’е, што калі чараўнік захоча напіцца малака, то ён проста ўторквае нож у дрэва, і малако цурчыць у пасудзіну. Але тым часам у нейкім бліжнім статку пачыналі раўці некаторыя з кароў39. Трэба таксама адзначыць, што дрэвы, якія нейкім чынам суадносіліся з малаком (па колеру кары. па смаку, па паху і г. д.), у многіх народаў лічыліся свяшчэннымі. Найбольш шанаваліся тыя. у пладах ці ствале якіх быў малакавідны сок. А. Галан тлумачыць гэта асацыяцыяй соку з малаком Вялікай маці Сусвету. Даследчык лічыць, што бяроза была дрэвам, якое ўвасабляла саму Вялікую багіню, маці Сусвету, стваральніцу жыцця. У той жа час яна выступала як злая, жорсткая, сляпая стыхія прыроды, ад яе ў многім залежыць лёс чалавека, яго жыццё і надыход смерці40. Усё тая ж багіня лічылася непасрэднай прычынай смерці. Так, у Шатландыі бяроза асацыіруецца з іншым светам. Яна была варожай да дзяцей, таму іх каралі, сцябаючы бярозавымі галінкамі (можа быць, гэта было «малой данінай» багіні, каб такім чынам пазбегчы большых бед у далейшым жыцці). Бяроза стала фетышам Вялікай багіні, відавочна, таму, што адрознівалася ад іншых дрэваў белай карой, а белы колер быў колерамсімвалам гэтай багіні.