• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    55 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн с относяшнмнся к ннм обрядамн, обычаямм н суевернямн. СПб., 1874. С. 61—62.
    68
    У лужочку травіцы. He бяры, мая матулька. У крыніцы вадзіцы. He шчыплі, мая сястрыца, У садочку цвяточкаў. Пры дарозе бяроза — Я сама, маладзенька.56
    Рэлікты прыведзеных міфалагічных уяўленняў пра бярозу дажылі да нашых дзён і ў складзе абрадавай практыкі славян. Так, украінскія гуцулы старэйшага з групы калядоўшчыкаў называлі не інакш, як бярозай, у Галіцыі такі ж калядоўшчык — береза, а ў Балгарыі папулярная калядная маска — брезай’’7.
    У той час, калі секлі дрэва, лічылі, што яно выпускае з сябе крыкі болю і адчаю, якія выяўляліся ў рыпенні, хістанні, трэску і г. д. Гаварылі нават пра тое, што падчас сну дрэва душа пакідае ягонае цела і самастойна падарожнічае, прыняўшы пры гэтым выгляд птушкі, жучка і іншых жывых істот; адсюль вера ў прарочыя сны і іх тлумачэнне, а таксама забарона рэзка і нечакана будзіць соннае дрэва, г. зн. секчы яго знянацку, не звярнуўшыся перад гэтым з малітвай: тады душа не паспее вярнуцца і ўвайсці ў дрэва. Як бачым, тут душа супрацьпастаўляецца целу і ўвасабляе сабою асобныя функцыі дрэва.
    Нашы продкі былі перакананы ў тым, што дух дрэва робіць жывёлу пладавітай і ўплывае на колькасць нашчадкаў у жанчын. Акрамя таго, калі чалавек гінуў ад падзення дрэва, то родныя памёршага бачылі ў гэтым помсту з боку дрэва і ў сваю чаргу ссякалі яго і расшчаплялі на трэскі.
    Трэба падкрэсліць, што лесу ў жыцці чалавецтва ўвогуле належыць значнае месца. Даследчыкі ў галіне розных навук сцвярджаюць: калі ў акіяне нарадзілася жыццё, то ў лесе развіваліся яго вышэйшыя формы. Лес спачатку быў калыскай чалавецтва, а затым стаў яго домам, карміцелем, абаронцам. Ул. Караткевіч з уласцівым для яго гумарам так вызначыў ролю лясоў: «У сасновым лесе — маліцца, у бярозавым любіцца, у дубовым — волю каваць, у яловым — душу д яблу прадаваць»5\ У М. Прышвіна знаходзім наступнае: «У старыну казалі: у яловым лесе працаваць, у бярозавым — весяліцца, а ў сасновым — Богу маліцца»"’9. А. Марціновіч занатаваў такое:
    s6 Балады: У 2 кн. Мн., 1977. Кн. 1. С. 110.
    57 Впноградов В. П. Место егппетскнх амулетов в релнгнозномагнческнх снмволах кавказцев // Археологоэтнографнческнй сборннк. Научные труды. Грозный, 1962. С. 118.
    ss Караткевіч Ул. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1976. Т. 2. С. 127.
    59 Воспомннання о Мнх. Прншвпнс. М„ 1991. С. 145.
    69
    «Пад арэшынай — любімай быць, пад вярбінаю — слёзы ліць. пад рабінаю — чужых любіць, пад бярозаю — удавою выць»60.
    Лясы для беларусаў мелі і велізарнае гаспадарчае значэнне. Таму мы цалкам згодны з выказваннем Дз. Зяленіна, што «гаспадарчае значэнне дрэваў і з’явілася, трэба думаць, перадумовай для той татэмічнай табуацыі, відавочныя адзнакі якой вядомы ў вераваннях самых розных народаў, зафіксаваных шматлікімі этнографамі»61. Другі фалькларыст С. Токараў таксама сцвярджаў: «Калі мы не можам з упэўненасцю разважаць аб існаванні ў мінулым ва ўсходніх славян культу дрэваў, то тым больш цяжка сказаць штонебудзь аб тым, якія карані мог мець гэты культ (калі толькі пакінуць убаку земляробчыя і лячэбныя абрады, карані якіх зразумелы)»62.
    Дрэва Сусвету. Карціну Сусвету старажытныя славяне ўяўлялі абавязкова з агромністым дрэвам, што расло пасярэдзіне Зямлі (здаралася і з краю), вершаліна якога ўпіралася ў нябёсы, а карані дасягалі Апраметнай. Нашы прашчуры не сумняваліся, што па гэтым дрэве можна трапіць у іншыя светы і што па ім спускаліся і падымаліся багі. Свяшчэннае дрэва славянскага язычніцтва — гэта не толькі паменшаная копія Сусвету, але і яго стрыжань, апора, без якой свет не будзе трымацца і ўпадзе. У адным са старажытных рукапісаў прыводзіцца такі дыялог:
    — Скажы мне, што трымае Зямлю?
    — Вада высока.
    — Да што трымае камень?
    — Чатыры залаты кіты.
    — Да што трымае залатых кітоў?
    — Рака вогненная.
    — Да што трымае той агонь?
    — Дуб жалезны, які пасаджаны раней за ўсё, карані яго на сіле божай стаяць63.
    Яшчэ з гісторыі вядома, што пад Сусветным дрэвам, у цэнтры Сусвету, нараджаліся багі. цары і вялікія міфічныя героі. Старажытнагрэчаскі міф апавядае аб тым, што маленькі Зеўс быў ускормлены казою Амалцэяй ля свяшчэннага дрэва. Пад дрэвам нарадзіўся і вялікі бог Старажытнай Грэцыі — Апалон.
    60 Марціновіч А. У сваю дывізію пайшоў // Полымя. № 3. 2000. С. 214.
    61 Зеленнн Д. К. Тотемнческнй культ деревьев у русскнх н белорусов М„ 1933. С. 596597.
    62 Токарев С. А. Релнгнозные верованпя восточнославянскнх народов XIX — начала XX в. М.; Л., 1957. С. 64.
    63 Шапов А. П Соч.Т. 1. С. 105.
    70
    Мая. мані Буды. гуляючы ў свяшчэнным гаі. нарадзіла там жа «вызваліцеля ўсіх жывых істот», схапіўшыся за галінку аднаго з дрэваў.
    У папулярнай егіпецкай легендзе апавядаецца: «...там пакланяліся свяшчэнным дрэвам: ішэд, на лістах якога багіня Сешат запісвала гістарычныя падзеі, вярбе, якую звязвалі з культам Фенікса, які звіў сабе гняздо ў яе голлі, і яшчэ адной расліне, якую проста называлі дрэвам Хатхор». 3 гэтым дрэвам непарыўна злучана і легенда: «Я той, хто ўзнік, як Хепры... Усё, што было створана, з’явілася пасля таго, як узнік я, і ўсё, што ўзнікла ў шматлікай колькасці, выйшла з маіх вуснаў. He было яшчэ неба, не было яшчэ Зямлі, не было яшчэ сушы і змей у гэтым месцы. Я тварыў іх з Нуну, з Нябыту»64.
    Як бачым, вобраз дрэва — адно з самых найвялікшых дасягненняў. Ён узнік вельмі даўно і вызначыў струкіуру ўсіх міфалагічных сістэм. Дзякуючы Сусветнаму дрэву чалавек убачыў свет як адзінае цэлае і ўбачыў, здолеў адчунь сябе ў гэтым свеце як асобную яго частку. Вылучыўшыся з першастваральнага хаосу, дрэва стала ці непасрэдным матэрыялам для стварэння космасу, ці нават самім космасам. На яго як на своеасаблівую вось пачалі нанізвацца элементы свету ад канкрэтных багоў і жывёлін да абстрактных уяўленняў накшталт некаторых катэгорый, напрыклад часавых.
    Сусвет у старажытных міфалагічных поглядах уяўляўся ў выглядзе дрэва ці нейкіх гіадобных на яго культаваабрадавых збудаваннях, скіраваных увышыню. Нядзіўна, шю ўсе гэтыя сімвалы ўвасаблялі універсальную схему Сусветнага дрэва $ якасці вобраза будовы Сусвету.
    Такая мадэль космасу была найбольш пашыранай і магла канкурыраваць толькі з антрапаморфнай. Больш таго, як адзначаў Е. Меляцінскі, усе мадэлі космасу сумяшчаюцца: «тэрыяморфныя вобразы адцясняюцца ў падземны свет, а касмічнае дрэва структурыруе свет»65. Нярэдка Сусветнае дрэва, асабліва яго варыянт — Дрэва Жыцця, бывае прадстаўлена як жаночы (мацярынскі) персанаж ці як локус гэтага персанажа. Дрэва Жыцця выяўляецца як жаночы пачатак з прычыньі таго, што яны абодва — носьбіты жыццёвых субстанцый. «З’яўляючыся ўвасабленнем магіі, — адзначае А. Галан, — вобраз дрэва звязваўся з жаночым полам увогуле»66.
    64 Лнпннская Я.. Марцнняк Н. Мнфологня Древнего Егнпта. М.. 1983 С. 24.
    65 Мелетннскнй Е. М. Поэтнка мнфа. М.. 1976. С. 230.
    66 Голан А. Мнф п снмвол. С. 157.
    71
    Цесная міфалагічная сувязь дрэваў з жаночымі боствамі, якія ўжо ў сваёй аснове мелі два палюсы ўзаемавыключнай характарыстыкі («тая, якая дае жыццё, можа і адабраць яго»), абумовіла і адпаведныя адносіны да гэтых раслін. Да таго ж рэлігійныя перавароты, калі мужчынскія багі сталі выцясняць жаночых і ставіць іх у ранг адмоўных, выклікалі і адмоўныя адносіны да атрыбутаўсімвалаў гэтых бостваў (дрэваў). Амбівалентнасць сімвалаў дрэваў таксама з’яўляецца вынікам іх далучанасці да іншасвету, які з цягам часу набыў адмоўныя характарыстыкі і стаў локусам як продкаў, так і нячыстай сілы. У У. Пропа чытаем: «Некалі святочнае ператвараецца ў варожае, вялікае ў шкоднае, злое ці пачварнае. Але разам з тым старое калініколі пры гэтым захоўваецца без асаблівых змен, мірна ўжываючыся з новымі вобразамі і адносінамі... Нарэшце, старое проста пераасэнсоўваецца... адпаведна новаму жыццю, новым уяўленням, новым формам свядомасці»67. Гэтымі працэсамі, акрамя ўсяго іншага, тлумачацца розныя, нярэдка дыяметральна супрацьлеглыя адносіны да тых самых сакральна вылучаных дрэваў, нават у межах адной мясцовасці і часу. Гэта натуральна ўздзейнічала на фарміраванне і развіццё семантычнага комплексу разглядаемых фальклорных сімвалаў.
    Старажытнейшым, уласцівым толькі чалавеку спосабам пазнання Сусвету з’яўлялася яго антрапаморфнае ўспрыняцце, што абумовіла магчымасць перакадзіроўкі паміж часткамі дрэва, чалавечага цела і Сусвету, а таксама прыпісванне дрэвам, якія, як і чалавек, маюць вертыкальнае становішча і падпарадкоўваюцца прыродным цыклам: нараджаюцца, растуць, старэюць і паміраюць, бываюць здаровымі і хворымі.
    He выключана, што матыў узнікнення вярбы з загінуўшага мужчыны ці замяшчэнне ёю партнёра жанчыны з’яўляецца вытворным, пазнейшым па паходжанні і ўзнікшым у выніку забыцця таго субстрату, на якім і ўтварыўся фальклорны вобраз Сусветнай вярбы. Аднак, можна дапусціць, што матыў суаднесенасці вярбы з памерлымі абодвух палоў на глыбінным узроўні, калі ў семантыцы вярбы актуалізавалася міфалагема Сусветнага дрэва, — гэта пераадоленне смерці наогул. 3 цягам часу міфалагічны аспект асновы, на якой утварыўся сімвал вярбы, дэсакралізуецца і саступае месца чыста мастацкаму разуменню. Прамы сэнс міфаў часткова захоўваецца ў фальклоры, але толькі як абстрактнаверагодны, другасны, перша
    67 Пропп В. Я. Русскне аграрные праздннкн: Опыт мсторнкоэтнографнческого нсследовання. Л.. 1963. С. 168.
    72
    чарговае значэнне набывае іх сімвалічная, духоўная інтэрпрэтацыя.
    Згодна з міфалагічнымі ўяўленнямі, у вярбе магло не толькі працягвацца чалавечае жыццё ў змененым выглядзе, але яна з’яўлялася сродкам, пры дапамозе якога памерлых ці семантычна ім блізкіх — лянотных — можна заставіць рухацца («жыць»). У кантэксце судачынення вярбы з замагільным светам неабходна вызначыць патрабаванні поўнай цішыні. Так, у Галіцыі існавала павер’е, паводле якога гукі дудкі, зробленай з зялёнай вярбы, што расла ў дрымучым лесе і ніколі не чула ні шуму вады, ні крыкаўгарлання пеўня, здольны былі падымаць нават мёртвых з магілы і прымусіць скакаць лянотныя і непаваротлівыя ногі. А паводле рускага павер’я вынікала, што такая дудка можа падняць на ногі памерлых і тыя потым самі прыдуць з таго свету6х. Такім чынам, вынікала, што ігра на вярбовай дудачцы давала чалавеку магчымасць напрамую ўступаць у кантакт з іншасветам. Разам з тым, калі танец — праява сілы смерці і мёртвага, то ігра на музычным інструменце або спяванне — форма абярэгу ад мёртвага.