• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфалогія. Духоўныя вершы

    Міфалогія. Духоўныя вершы


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 471с.
    Мінск 2003
    274.55 МБ
    18
    Зямля, нібы карабель, плавае на паверхні мора, а яе хістанні, якія называюць землятрусамі, выкліканы зрухамі сусветных вод. Вучань Фалеса Анаксімандр сцвярджаў, што ўсё нарадзілася з першастваральнага рэчыва — апейрона, а што яно сабою ўяўляе канкрэтна — не ведаў.
    Паўднёваафрыканцы лічылі, што першапачатковага Бога звалі Ама. Калі яму стала вельмі сумна і самотна, то ён пачаў кідаць угару шарыкі з тэлургічных рэчываў і такім чынам стварыў нябесныя свяцілы. Ён зрабіў і два сферычныя гліняныя гаршкі, адзін упрыгожыў спіралямі з чырвонай медзі, другі — спіралямі з белага металу. Так з’явілася Сонца, што міралюбіва адносілася да белых людзей, і Месяц, які апекаваў чорных людзей. Потым боскі ганчар стварыў сваю жонку — Зямлю.
    У гэтых плямёнаў характэрнай рысай традыцыйных паданняў і легенд з’яўляецца фразеалагічная гнуткасць і эпічная расцягнутасць. Таму кожны з апавядальнікаў мае права на ўласную інтэрпрэтацыю традыцыйнага міфа, няхай сабе і самага кананічнага.
    Рэчыўнымі доказамі сімвалаў непарыўнага саюзу Неба і Зямлі ў архаічных касмалогіях былі дождж, які дае пачатак жыцця раслінам і жывёлам. а таксама маланка і ўдар метэарыта. Месца ўдару маланкі звычайна лічылася свяшчэнным. Непасрэдна ад маланкі, г. зн. ад шлюбу Неба і Зямлі, нараджаюцца людзі, адзначаныя нейкімі асаблівымі ўласцівасцямі, — гэтакае шырокавядомае славянскае паданне аб паходжанні вешчуноў. У некаторых міфалогіях свету народжанымі ад пары Неба — Зямля лічацца грыбы, якія гэтым самым абагаўленнем сакралізуюцца.
    Зямля — не толькі жонка Неба, якая ўдзельнічае ў стварэнні космасу, але і пладародная зямля, глеба, а таксама нетра, што даволі часта ў касмаганічных міфах суадносіцца з Апраметнай. Натуральна, што ўвасабленне Зямлі як стыхіі пладароддзя ўзнікае толькі ў земляробчых народаў. У паляўнічых плямёнаў, асабліва сібірскіх, можна сустрэць уяўленне аб Зямлі як аб недакранальнай прыроднай істоце, якую забараняецца раніць нават капаніцай або плугам. У земляробчых народаў, насупраць, распаўсюджана эратычная сімволіка Зямлі: пасеў асацыіруецца з апладатварэннем, плуг — з фаласам і г. д. У якасці боства пладароддзя Зямля таксама з’яўляецца жонкай Неба, але можа стаць мужам Сонца ці якоганебудзь іншага боства. Часам пералічаныя намі функцыі супадаюць у вобразе адной багіні, якая звычайна выступае ў вобліку жаночага пачатку,
    19
    што нараджае Сусвет, — багініМаці. Гэта малаазійская Кібела, Цінеў у старажытных мая, старажытнаславянская Мацісырая Зямля, культ якой ужо значна пазней зліўся з культам хрысціянскай Багародзіцы. Часам функцыі раздзяляюцца паміж некалькімі боствамі, кожнае з якіх з’яўляецца самастойнай іпастассю Зямлі. Напрыклад, у шумерскай міфалогіі МаціЗямля Нінхурсаг і Неба Ан ёсць існасць прародзіча Сусвету, аднак у гэтым пантыёне прысутнічае яшчэ і багіня зямных нетраў Нінсун. Рымская МаціЗямля (Цеплус) шанавалася адначасова з Онай — багіняй пладароддзя глебы і жонкай Сатурна, а боствам зямных нетраў і падземнага свету з’яўлялася «нямая багіня» дзіва Ангерона.
    Пры падзеле космасу на Неба, Зямлю і Апраметную Зямля разглядалася як месца існавання людзей, для якіх тым самым перамяшчэнне ў іншую зону абавязкова становіцца падарожжам уніз або ўверх. Адзін — рэальны фізічны свет, у якім жывуць людзі, а другі — фантастычны «іншы» свет багоў, духаў. нябожчыкаў. Такое ўяўленне ляжыць у аснове ўсялякай рэлігіі ўвогуле і, відаць, з'яўляецца адной з найстаражытнейшых ідэй першабытнай свядомасці. Знаёмства з самымі прымітыўнымі касмалагічнымі схемамі (напрыклад, аўстралійскімі) паказвае, што ў суаднесснасці з гэтым уяўленнем падзяляўся і Сусвет: канкрэтная тэрыторыя пражывання племені ўспрымалася як рэальны свет жывых людзей, тады як прастора за яе межамі асэнсоўвалася ў якасці невядомай і небяспечнай вобласці варожых сіл і духаў. У залежнасці ад ступені рэлігійных уяўленняў сілы «таго» свету ўсё больш выразна размяжоўваліся на два класы — добрых і злых. Першым было адведзена Неба, другім — Апраметная. Людзям жа заставалася Зямля.
    Становішча Зямлі, акружанай сусветным акіянам, аказваецца сярэднім і для гарызантальнай праекцыі космасу. Яна ўспрымалася як цэнтр космасу, таму характарызавалася максімальнай сакралізаванасцю і чысцінёй: цэнтр разглядаецца як свяшчэнны эмбрыён, своеасаблівы космас у космасе. Адсюль атаясамліванне ў антычнай міфалогіі Зямлі з Гестыяй — багіняй свяшчэннага ачага, які размяшчаўся ў сярэдзіне свету. Геацэнтрычная каннэпцыя, што перабольшвае ў архаічнай культуры, з’яўляецца, мабыць, першакрыніцай шырокараспаўсюджаных уяўленняў аб тым, што памёршы павінен быць пахаваны ў роднай зямлі ці пры пахаванні павінна быць выкарыстана хоць жменя яе. Зямля, якая выкарыстоўвалася ў рытуале пахавання, ёсць Зямля свяшчэнная, замкнутая заўсёды ў акрэсленых і сакральных межах. Супрацьлеглым вынікам гэтых жа ўяўлен
    20
    няў была зараастрыйская забарона на пахаванне нябожчыкаў у зямлі, таму што труп апаганьвае яе чысціню. 3 другога боку, ва ўсіх вядомых нам міфалагічных сістэмах прысутнічае ўяўленне аб непасрэднай сувязі Зямлі з рознымі хтанічнымі страшыдламі і дакасмічнымі істотамі, пра блізкасць Зямлі да першастваральнага хаосу. У індаеўрапейскай міфалогіі праціўнік грамавержца часцей за ўсё з’яўляецйа параджэннем Зямлі. Паводле агульнаславянскіх міфаў, дрэвы, вужы, камяні, гадзюкі — таксама вынік прамога параджэння Зямлі.
    Згодна з другім паданнем, якое ўваходзіць у «Валам Олум» — вядомы эпічны твор паўночнаамерыканскіх індзейцаў — у даўнія часы магутны і агромністы Змей, што жывым колам абхапіў усю Зямлю, каб згубіць яе, пачаў выліваць са сваёй бяздоннай пашчы патокі вады.
    У старажытным індыйскім мастацтве Сусвет маляваўся наступным чынам: вялізны сусветны Змей, які абвівае Сусвет, нясе на сабе каласальную чарапаху, на спіне якой стаяць чатыры кіты, што падпіраюць сабою Зямлю; у цэнтры зямнога акіяна знаходзіцца населены людзьмі кантынент — Джамбудвіна, там у сваю чаргу таксама стаяць касмічныя сланы, а на іх спінах узвышаецца сусветная гара Меру. Асаблівую йікавасць у гэтай карціне ўяўляе тое, што побач з чарапахай тут важнае месца адводзіцца змяі. У творы «Вішнупурана» сказана: «Пад самай нізкай, сёмай, Зямлёй ёсць змяя, якую называюць Шэша, і яе шануюць духоўныя істоты. Яе таксама называюць Ананта. У яе тысяча галоў і яна трымае на сабе землі, не адчуваючы гэтага вялізнага цяжару»5.
    Пад уплывам індуізму гэта ўяўленне шырока распаўсюдзілася ў паўднёваўсходняй Азіі. Напрыклад, батакі Суматры лічаць, што Зямлю трымае на галаве касмічная рагатая змяя Нага Падоха, зрухі цела якой быццам бы і выклікаюць землятрусы. Паводле ўяўленняў многіх народаў свету, сховішчам змяі служыць Апраметная. Больш таго, часам сама Апраметная малюецца ў вобліку фантастычнага Змея. У гэтай сувязі можна ўказаць на сярэднявечныя хрысціянскія светапогляды, паводле якіх Апраметная ёсць нішто іншае, як каласальны вялізны Змей з разяўленай пашчай, які прагна пажырае душы грэшнікаў. Такія ўяўленні знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх абразках і лубках на рэлігійныя тэмы.
    Адгалоскі гэтага выяўляюцца ў «Апакаліпсісе» (гл. 20, с. 1—3): «Н увндел я ангела, сходяшего с небес, который нмел ключ от
    5 Бнруня, Абу Рейхан. Нзбр. пронзв.: В 2 т. М., Т. 2. Нндня. 1963. С. 225
    21
    бездны н большую цепь в руке своей. Он взял дракона, змея древнего, который есть дьявол н сатана, н сковал его на тысячу лет, м ннзверг его в бездну, н заключнл его, н положнл над ннм печать».
    Паводле індуісцкіх уяўленняў, пад Зямлёю ярусамі размяшчаецца сем падземных светаў, якія аб’ядноўваюцца агульнай назвай Патана. У сваю чаргу яны абапіраюцца на міфічную змяю Шэшу (у некаторых варыянтах гэта не змяя, а змей), якая ляжьшь у сусветных водах і падтрымлівае Зямлю.
    Славянская мадэль стварэння Сусвету. Пяройдзем непасрэдна да адшукання першавытокаў шанавання Зямлі ў беларускім фальклоры, бо вызначаны намі славянскі варыянт (мадэль) і беларускае паходжанне Сусвету — Зямлі ў многім пераклікаюцца.
    На дзіва даследчыкаў, першае адлюстраванне боства, якое першабытны чалавек выразаў з дрэва ці зляпіў з гліны. уяўляла сабою не Госпада Бога, а Гаспажу Багіню. Гэта было адлюстраванне МаціЗямлі, звышнатуральнай вегетатыўнай сілы, якой людзі пакланяліся на золку сваёй «зялёнай эпохі», з яе яны выйшлі, яна іх карміла, у яе яны вярталіся.
    Можна прыгадань словы Ф. Буслаева, які паспрабаваў больш канкрэтна прааналізаваць тэму ўзнікнення Зямлі ў рускім фальклоры і прыйшоў да высновы, што «Зямля, у сімвалічным вобразе каровы, паходзіць ад быка. Гэты міф, як бачым, не толькі супадае са старажытнымі ўяўленнямі з індаеўрапейскіх моў, па якіх паняцці пра Зямлю, карову паказваюцца адным і тым жа словам, але і глыбока ўваходзіць у аснову міфічных і паэтычных паданняў роднасных моў...
    Гэтая міфічная маці бостваў да сапраўднага часу ў народных казках іграе ролю нешчаслівай маці, якая і ў пераўвасобленым выглядзе каровы не перастае суцяшаць і гушкаць сваю дачушкусірацінку»6.
    Аднак і гэтыя разважанні канкрэтна не адказваюць на Hama пытанне: дзе ж карані архетыпа «Зямля», дзе трэба шукаць яго вытокі?
    Увесь свет патрыярхальных людзей складаўся з чатырох частак: Зямлі, двух нябёсаў і падземнаводнай прасторы. Цяжэй за ўсё разгадаць старажытныя ўяўленні пра Зямлю, пра вялікую зямную прастору. У многіх народаў Зямля паказвалася як акруглая пляскатасць, акружаная вадой. Вада канкрэтызавалася ў выглядзе дзвюх рэчак, якія з абодвух бакоў абмывалі Зямлю.
    6 Буслаев Ф. Н. О лнтературе: Мсследованпя. Статьн. М., 1990. С. 45.
    22
    што можа з’яўляцца яшчэ больш архаічным і лакальным варыянтам касмаганічнага міфа: дзе чалавек ні жыў, ён заўсёды знаходзіўся на мясцовасці, якая абавязкова абмывалася з двух бакоў нейкімі рэкамі (вялікімі, малымі, вядомымі ці зусім невядомымі).
    А ўяўленне пра трох кітоў, якія бьшнам бы сваімі спінамі падпіраюць Зямлю, у наш час вядома, бясспрэчна, кожнаму. Яно настолькі папулярнае і распаўсюджанае, што даўно стала ідыёмай, сімвалам непарушнай асновы або апоры. Між іншым, усе ведаюць і пра тое, што казачныя кіты — вобраз далёка не выпадковы і ўвогуле не пустая выдумка шчодрага на творчую фантазію народнага ўяўлення. У даным выпадку фальклор захаваў сляды адной з самых старажытных карцін Сусвету, якая калінебудзь была створана чалавецтвам. Маецца на ўвазе вельмі архаічная канцэпцыя, дзе частка свету ці ўвесь ён атаясамліваецца з якойнебудзь жывёлінай: «Між нашым простанароддзем існуе паданне, што свет стаіць на спіне каласальнага кіта, і калі цуда гэтае, якое давіцца пад цяжарам зямнога кола, паводзіць хвастом, — то бывае землятрус. Іншыя сцвярджаюць, што з даўніх часоў падпораю Зямлі служылі чатыры кіты, што адзін з іх памёр, і смерць яго была прычынаю сусветнага патопу і іншых пераваротаў у Сусвеце; калі ж памруць і астатнія тры, у той час надыдзе канец свету. Землятрус бывае ад таго, што кіты, якія адляжалі свае бакі, пераварочваюцца на іншы бок. Распавядаюць яшчэ, што ў пачатку было сем кітоў, але калі Зямля пацяжэла ад грахоў людскіх, то чатыры пайшлі ў глыбіню эфіопскую, а ў дні Ноя і ўсе хадзілі туды — і таму здарыўся ўсеагульны патоп»7.