Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
УСПАМІНЫ
Краўчанка Пятро. Скананьне імпэрыі. С. 1-14.
Выбраныя разьдзелы з кнігі ўспамінаў «Беларусь на распутье» (Беларусь на ростанях).
Лецка Яўген. На Вастрыі часу (паралельная размова). С. 15-21.
Успаміны-эсэ.
Гілевіч Ніл. 3 дзёньнікавых запісаў. С. 21-24, 36.
ЛІТАРАТУРА
Шпак Яўген. Кобра (маленькі раман). С. 25-35.
Працяг, пачатак у № 55.
Легастаева Вольга. Радавод па кудзелі да пятага калена. С. 36-39.
Гарбачонак Сьвятлана. Сафійскі сабор (верш). С. 39.
Гурская Тацяна. Глыбоцкі край (верш). С. 39.
ПАДЗЕІ
Касоўская Лёля. С. п. Ляля (Людміла) Лапіцкая. С. 40.
Сенька Міхась. С. п. Тацяна Рудзько Гэтман. С. 40.
С. п. Уладзімер Страпко. С. 40.
Хроніка. С. 41.
ПЕРАДРУКІ
Belarusians give Sweden a scare. C. 42.
Перадрук артыкулу з «The Cazette» (Montreal, May 4, 2008) пра матч беларускай хакейнай зборнай са зборнай Швэцын на чэмпіянаце сьвету па хакеі, што прайшоў у 2008 г. у Канадзе.
Russia survives shootout: Belarus goaltender almost steals show. C. 43. Перадрук з «The Cazette» (Montreal) артыкулу пра матч беларускай хакейнай зборнай са зборнай Расеі.
БІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗЬНІК'
Арцюшэнка Рыгор (20.10.1927, Хойнікі — 10.05.2004, Саўт-Рывэр, ЗША). Бацька быў рэпрэсаваны савецкай уладай. 3 1943 г. сям’я на эміграцыі. Па вайне — у беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў удзел у беларускім скаўтынгу, прафэсійна займаўся валейболам, быў адным з галоўных гульцоў беларускай каманды «Нёман». Ад 1949 г. — у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у моладзевым руху: актывіст Аб’еднаньня беларуска-амэрыканскай моладзі (у 1953-1956 гг. — старшыня Саўт-Рывэрскага аддзелу
АБАМ), адрадзіў у Саўт-Рывэры беларускую валейбольную дружыну «Нёман». У 1970-1980-я гг. належаў да БККА, сябра ўраду (управы). Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, цягам 12гадоў узначальваў карпарацыю «Белэр-Менск». Разам з жонкай Соняй Арцюшэнкай шмат зрабіў для дапамогі дзецям, — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Пахаваны на могілках Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай2.
Бахар Міхась (17.10.1929, в. Сьцюдзёнка, цяпер Вялейскі р-н Менскай вобл. — 11.02.2007, Саўт-Рывэр, ЗША). Улетку 1944 г.
разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. Па каппуляцыі апынуліся ў францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Вучыўся ў расейскай гімназіі ў Штутгарце. У ЗША з 1951 г. Напачатку паводле кантракту Бахары працавалі ў штаце Місысыпі на фэрмэрскай гаспадарцы. У Місысыпі М. Б. скончыў унівэрсытэт з дыплёмам інжынэра-элеетрыка (1959). Пазьней сям’я Бахараў пераехала ў Ёнкерз (штат
1 У паказьнік уключаныя біяграмы некаторых сяброў БККА, якія ўваходзілі ў яго кіраўнічыя структуры.
2 Далей — на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Нью-Ёрк), a М. Б. пасьля шлюбу зь Любай Урыўскай у 1961 г. пераехаў у Саўт-Рывэр. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці, быў сябрам рэдкалегіі часопісу «Беларуская моладзь», належаў да БККА (у 1980я — віцэ-прэзыдэнт), парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Дзякуючы ягонаму стараньню саўт-рывэрская грамада атрымала ў канцы 1960-х за мінімальную плату пляц пад пабудову новай царквы й Грамадзкага цэнтру. Быў скарбнікам акруговай арганізацыі Рэспубліканскай партыі, належаў да Амэрыканскай асацыяцыі інжынэраў-электрыкаў. Пахаваны на беларускіх могілках у аўт-Рывэры.
Букатка Бернард. У першай палове 1940-х жыў у Бэрліне. Працаваў у Беларускім прадстаўніцтве (Weissruthenische Vertauenstelle), створаным пры Міністэрстве ўнутраных справаў. У ЗША з канца 1940-х. Жыў у Кліфтане (паўночна-ўсходняя частка НьюДжэрзі). У 1957-1959 гг. — віцэ-старшыня БККА. Ад пачатку 1960-х адышоў ад беларускіх справаў.
Вайцяхоўскі Кастусь (на эміграцыі Кон Ворт, 23.07.1926, Стары Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н
Менскай вобл.). Сын грамадзкага дзеяча Ксенафонта Вайцяхоўскага. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Баранавіцкім дарожнабудаўнічым тэхнікуме, настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы, сябра СБМ. Зь лета 1944 г. на выгнаньні: спачатку ў Судэтах, потым у Баварыі. У Заходняй Нямеччыне належаў да беларускага скаўтынгу, скончыў Беларускую гімназію імя Янкі Купалы. У верасьні 1949 г. разам з бацькамі выехаў паводле кантракту ў ЗША. Жылі ў Арканзасе, працавалі на зьбіраньні бавоўны. У сьнежні 1949 г. прызваны ў амэрыканскую армію, служыў у вайсковай выведцы ў Карэі. Па дэмабілізацыі скончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт, працаваў у вайсковай сфэры. У першай палове 1950-х належаў да моладзевых рухаў. У 1970-1980-я ўваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА, у 1980-х — прадстаўнік БККА ў г. Сан-Хасэ (Каліфорнія). Жыве ў Сан-Дыега (Каліфорнія).
Вайцяхоўскі Ксенафонт (27.08.1899, Стары Сьвержань — 15.05.1986). У 1930-я гг. арганізоўваў беларускае культурнае жыцьцё на Стаўпеччыне, падчас нямецкай акупацыі — у структурах Беларускай народнай самапомачы, цывільнай адміністрацыі, быў дэлегатам II Усебеларускага кангрэсу (чэрвень 1944). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся разам з сынам у Беларускім лягеры ў Рэгенсбургу. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР у Эльвангене. У верасьні 1949 г. разам зь сям’ёй паводле кантракту прыехаў у штат Арканзас, дзе працаваў на зборы бавоўны. Празь некаторы час пераехаў у СаўтРывэр. Далучыўся да актыўнага грамадзкага жыцьця. Браў удзел у
жыцьці парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, належаў да кіраўнічых структураў БККА. У другой палове 1950-х— пачатку 1960-х узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, уваходзіў у склад рэдакцьіі часопісу «Беларуская думка». Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Высоцкі Леў (09.04.1913, Лібава, сёньня Ліепая, Латвія — 31.03.2002, Саўт-Рывэр, ЗША). Пасьля I сусьветнай вайны сям’я Высоцкіх вярнулася ў Стоўпцы. Л. В. скончыў сярэднюю тэхнічную школу ў Ломжы, служыў марскім кадэтам у польскім войску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у банку ў Стоўпцах. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У ЗША з 1949 г. Жыў у Саўт-Рывэры, быў актывістам парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, доўгагадовым скарбнікам і сябрам ураду БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. Сын Хведара Высоіікага.
Высоцкі Хведар (Тодар, 26.10.1887, Новы Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 17.09.1976). Нарадзіўся ў сялянскай незаможнай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходзкую школу, вывучыўся на бухгальтара й рахункавода. Працаваў чыноўнікам на чыгунцы. Перад Першай сусьветнай вайнойузяўшлюбзКацярынай Падбелай. 3 1944 г. — на эміграцыі. Зь верасьня 1949 г. у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці: ЗБАДК і БККА. Стараста (1950­
1971, зь невялікімі перапынкамі) парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Грэбень Мікалай (22.05.1922— 23.03.2005). Жыў у Фэніксьвіле (Пэнсыльванія). Быў вельмі актыўны ў Арганізацыі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў і некалькі дзясяткаў год арганізоўваў абвешчаньне штатам Пэнсыльванія Беларускага дня 25 Сакавіка. Зьяўляўся прыхаджанінам парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Прадстаўнік БККА на штат Пэнсыльванія. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Даніловіч Антон (псэўд. Янка Золак, Яз. Дольны ды інш. 01.11.1912, в. Лучнікі Слуцкага пав. — 30.12.2000,Мілтаўн,Нью-Джэрзі,ЗША),пісьменьнік, журналіст, выдавец, грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Газэце Случчыны». Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне друкаваў памножаныя на машынцы творы беларускіх пісьменьнікаў і гісторыкаў, заснаваўшы саматужнае выдавецтва «Ніва»: У. Дубоўку, У. Жылку, Т. Лебяду, У Ігнатоўскага ды інш. У 1950 г. пераехаў у ЗШ А,
пасяліўся ў цэнтральнай частцы Нью-Джэрзі. Жыў у Сэйрэвіле, Саўт-Рывэры, Мілтаўне. Прадаўжаў выдаваць кнігі беларускіх пісьменьнікаў, а таксама друкаваныя насьценныя беларускія календары. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае й навуковае таварыства. Ад 1960 г. — галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» (рэдагаваў № 1-6, № 10 — № №25-26, да 1983 г.). Браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да кіраўнічых органаў БККА.
Завістовіч Расьціслаў (01.09.1928, Случчына — 28.11.2000). У ЗША з 1949г. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у моладзевым руху: Аб’еднаньні беларуска-амэрыканскай моладзі. У першай палове 1950-х служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Па дэмабілізацыі вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі), па сканчэньні якога пераехаў у Вашынгтон. Перакладаў звароты БККА на ангельскую мову, рыхтаваў тэксты, прысьвечаныя бе-
ларускай тэматыцы, для Congressional Record. Зь сярэдзіны 1960-х на пэўны час адышоў ад актыўнай грамадзкай працы, вярнуўшыся толькі ў 1990 г., калі ўзначаліў БККА.
Захаркевіч Васіль (12.09.1910, в. Сітніца, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.— 02.07.1986, Нью-Ёрк). У 1950-я— актывіст БАЗА й прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1965 г. разам зь Мерляком пакінуў шэрагі БАЗА й заснаваў БАА ў штаце НьюЁрк, а ў 1968 г.— адзін з ініцыятараў заснаваньня прыходу сьв. Кірылы Тураўскагаў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўправы БККА.
Зыбайла Пётра (10.10.1911, в. Яблонка, сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл. — 03.10.1998). У 1950-я — актывіст БАЗА й прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1965 г. разам зь Мерляком пакінуў шэрагі БАЗА й заснаваў БАА ў штаце Нью-Ёрк, а ў 1968 г. — адзін з ініцыятараў паўстаньня прыходу сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў ва ўправу БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у СаўтРывэры.
Ігнатовіч Міхаіл. Нарадзіўся ў сям’і сьвятара з Глыбокага. Вучыўся ў Празе. У паваеннай Нямеччыне — камэндант беларускага лягеру ў Міхэльсдорфе. У ЗША пераехаў у 1948 г., быў адным з заснавальнікаў ЗБАДК. Жыў у Пасэйку. Заснаваў разам зь беларусам Вішнеўскім фабрыку вырабу вокнаў — IgWis. Памёр ад раку.
Кавыль Міхась (сапр. Язэп Лешчанка, 01.12.1915, Покрашава, сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл.). У 1930-х — рэпрэсаваны. У 1941 г. у Чырвонай Арміі, трапіў у нямецкі палон, празь некаторы час быў вы-
звалены. Скончыў прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Бэрлінам, на якіх рыхтавалі будучых кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі, працаваў у аддзеле прапаганды ў Менску. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Нямеччыне, потым выехаў на працы ў Бэльгію. У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў СаўтРывэры. Першы рэдактар газэты «Беларуская трыбуна», браў актыўны ўдзел у працы БККА ў 1950-я гг., віцэ-прэзыдэнт I Кангрэсу беларусаў Амэрыкі.