Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Найдзюк Часлаў (15.08.1915, Бойдаты, сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл. — 1995, ЛосАнджэлес, ЗША). Паводле адукацыі адвакат. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Вялейцы міравым судзьдзём, узначальваў акруговую ўправу БНС. Ад 1950 г. —уЗША.ЖыўуЛос-Анджэлесе,узначальваў мясцовы аддзел ЗБАД.К, быў прадстаўніком БККА на штат Каліфорнія.
Палюховіч Міхась (18.10.1925, Сэрнікі, Палесьсе — 01.08.1994, Саўт-Рывэр, ЗША). Падчас нямецкай акупацыі вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Па заканчэньні вайны апынуўся ў Беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў удзел у грамадзка-культурным жыцьці й скаўтынгу. Прыкладна ў 1948-1949 гг. сям’я Палюховічаў выехала ў Паўночную Караліну. Затым М. П. пераехаў у Саўт-Рывэр. Быў сябрам будаўнічага камітэту парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, старшынём царкоўнага хору, скарбнікам часопісу «Беларуская думка», належаў да ўправы БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Партлезьнік Мікалай (да 1945 г. Падлазьнік, 04.01.1904, Менск), вайсковец, сябра Арганізацыі беларускіх вэтэранаў. У канцы 1920-х скончыў Беларускую вайсковую школу ў Менску (АБВШ). Служыў у Чырвонай Арміі ў чыне капітана. Падчас нямецка-савецкай вайны трапіў у нямецкі палон. Пазьней знаходзіўся ў Арміі Ўласава. У лягерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне далучыўся да белару-
скага руху. Увайшоў у Арганізацыю беларускіх вэтэранаў, створаную Францам Кушалем. У канцы 1940-х пераехаў у ЗША. Жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі). Браў удзел у беларускіх арганізацыях, у тым ліку Арганізацыі беларускіх вэтэранаў, БККА. Пахаваны ў Спрынг Валей, штат Нью-Ёрк, на праваслаўных могілках.
Пеляса Ўладзімер (01.05.1918, Ліда, Гарадзенская вобл. — 24.04.2004, Нью-Ёрк). Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у структурах БНС. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне браў удзел у грамадзкім жыцьці, беларускім скаўтынгу. У 1949 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Кўінзе (Нью-Ёрк). Працаваў у кампаніі «Атланта-Карпарэйшн» (апэратарам машынаў). Узначальваў нью-ёрскі аддзел ЗБАДК, уваходзіў ва ўрад БККА, належаў да Амэрыканскіх
прыхільнікаў БЦР і Амэрыканскіх прыхільнікаў АБН, быў актывістам парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Блізу 20-ці гадоў скарбнік карпарацыі Белэр — Менск. У 1950-х заснаваў уласнае выдавецтва, у якім выдрукаваў за ўласны кошт некалькі кніг беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў. Пахаваны на праваслаўным могільніку ў Маспэце ў Нью-Ёрку. Ягоны архіў перададзены ў царкву ў СаўтРывэры.
Плескачэўскі Анатоль (28.02.1911, Глыбокае — 31.03.1980, Лексінгтан, ЗШ А). Сын Антона й Надзеі з Асташэўскіх. Брат Барыса Плескачэўскага. Скончыў Агранамічна-жывёлагадоўчую школу ў Грудзёнцы з дыплёмам жывёлавода-агранома. 3 1939 г.— аграном-жывёлавод у Віленска-Троцкім павеце. Падчас нямецкай акупацыі — галоўны інтэндант БКА, ад’ютант прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага, у другой палове 1944 г. працаваў у сакратарыяце БЦР у Бэрліне. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны вучыўся ў Вольным унівэрсытэце UNRRA ў Мюнхэне, затым ва Украінскім тэхнічна-сельскагаспадарчым інстытуце. У 1949 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Ірвінгтане (НьюДжэрзі). Працаваў у фармацэўтычнай кампаніі Pinick у г. Ньюарк, узначальваў аддзел антыбіётыкаў. Браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці беларусаў ЗША: уваходзіў ва ўправу БККА, быў сябрам і адным з кіраўнікоў Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР, віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскіх прыхільнікаў Антыбальшавіцкага блёку народаў, актыўным сябрам парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, належаў да Саюзу беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Пасьля выхаду на пэнсію жыў у Лексінгтане (штат Нью-Ёрк). Пахаваны на ўкраінскіх могілках у Баўнд-Бруку. Архіў Анатоля Плескачэскага захоўваецца ў архіўных зборах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры.
Русак Аляксандар (13.07.1907, Баранавіччына— 07.03.1957, Гарфілд, ЗША), грамадзкі дзеяч, інжынэр. Скончыў Познанскі ўнівэрсытэт (1934). У 1939-1941 гг.— заснавальнік і старшыня Беларускага камітэту ў Познані, улетку 1941 г.— арганізатар Беларускага нацыянальнага камітэту ў Горадні, у 1942 г. у Баранавічах заснаваў Адміністрацыйна-гандлёвую школу, яе першы дырэктар. Заснаваў Арганізацыю гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў. У 1943 г. — бурмістар Баранавічаў, удзельнік II Усебеларускага кангрэсу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне — галоўны арганізатар і старшыня Беларускага камітэту (лета 1945 г.), пазьней лягеру (восень 1945) у Рэгенсбургу. Спрычыніўся да арганізаванага выезду беларусаў у 3I1IA й стварэньня беларускага асяродку ў СаўтРывэры. 3 1948 г.— старшыня Галоўнай управы Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі, удзельнік аднаўленчага пленуму БЦР, у першым урадзе БЦР — міністар замежных справаў і аддзелу фінансаў БЦР. 3 25 лістапада 1952 г. — старшыня калегіі БЦР, а з 15 кастрычніка 1953 г.— старшыня Выканаўчага органу БЦР і кіраўнік замежных справаў БЦР. У ЗША прыехаў улетку 1949г. Пасяліўся ў Гарфілдзе (Нью-Джэрзі). Адзін з ініцыятараў стварэньня Кангрэсу беларусаў Амэрыкі й Беларускага кангрэсавага камітэту. Увайшоў у першы ўрад БККА. У 1955 г. праз хваробу паступова адышоў ад усіх беларускіх справаў. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры. Архіў Аляксандра Русака захоўваецца ў зборах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Селях Вячаслаў (на эміграцыі Качанскі, Селях-Качанскі, 15.12.1885, Лагойск — 08.08.1976, Саўт-Рывэр), опэрны сьпявак, тэатральны й грамадзкі дзеяч. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую сэмінарыю. У 1910 г. паступіў у опэрную клясу Пецярбурскай кансэрваторыі. У 1915 г. выбраны з 300 прэтэндэнтаў у Марыінскі імпэратарскі тэатар. Сыіяваў у «Князі Ігары», «Рыгалета», «Дэмане», «Барысе Гадунове», сумесна зь вядомым расейскім сьпеваком Фёдарам Шаляпіным — у «Хаваншчыне» й «Кармэн». У 1925 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме й кіруе музычнай сэкцыяй пры Інстытуце беларускай культуры (Інбелкульце). Паставіў першую опэру па-беларуску— «Русалка». 3 1927 г. — дырэктар БДТ-1 (сёньня — Купалаўскі тэатар). У 1933 г. рэпрэсаваны,павызваленьніжыўуЛенінградзкайвобласьці.У 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў кіраўніком аддзелу культуры й мастацтва пры Беларускай народнай самапомачы, потым узначальваў аддзел культуры ва ўрадзе БЦР. У 1944 г. у Нямеччыне стварыў тэатральна-мастацкую групу «Жыве Беларусь», зь якой гастраляваў па беларускіх асяродках. Ад 1950 г. — у Саўт-Рывэры, браў удзел у жыцьці мясцовай беларускай грамады, належаў да БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэрьі.
Сенька Міхась (нар. 02.01.1922, Новы Сьвержань, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) Падчас нямецкай акупацыі скончыў Баранавіцкую мэдыцынскую школу, працаваў кіраўніком аптэкі ў Стоўпцах. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у беларускім лягеры ў Ватэнштэце, скончыў гімназію, браў актыўны ўдзел у скаўтынгу. Вучыўся ва Ўкраінскім тэхнічна-гаспадарскім інстытуце ў Мюнхэне (1947-49). У 1949 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Працаваў на завод-
зе «Форд». Бярэ удзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Амэрыцы. У 1950-х узначальваў Аб’еднаньне беларуска-амэрыканскай моладзі, уваходзіў у царкоўную ўправу прыходу сьв. Эўфрасіньні Полацкай (сакратар), шматгадовы сакратар управы БККА.
Сіцько Мікалай (1924, Рыга — 2008). Скончыў беларускую гімназію ў Рызе. Падчас вайны выехаў у Нямеччыну, вучыўся на хімічным факультэце Бэрлінскага ўнівэрсытэту. У 1946-1948 гг. выкладаў ангельскую мову ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхэльсдорфе, працаваў перакладчыкам прьі структурах ЮНРРА. У 1949 г. выехаў у ЗША, жыў ў СаўтРывэры. Адзін з актывістаў прыходу сьв. Эўфрасіньні Полацкай, у 1960-1970-х належаў да ўраду БККА.
Пры канцы 1990-х адышоў ад парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, але браў ўдзел у жыцьці беларускай грамады ў Саўт-Рывэры.
Філіповіч Мікола (Мікалай) (20.09.1918, Кліўлэнд, ЗША— 1975). У 1921 г. ягоныя бацькі вярнуліся на Вялейшчыну. У 1940 г. быў рэпрэсаваны, служыў у II Польскім корпусе (Армія Андэрса), зь якім эвакуаваўся ў Англію. У ЗША з 1948 г., грамадзкі дзеяч. Быў адным зь першых прадстаўнікоў паваеннай эміграцыі, што прыехаў у ЗША й пачаў сьцягваць сюды беларускія сем’і. Разам з Іванам Ермачэнкам, Барысом Кітом — стваральнік ЗБАДК. У першым урадзе БККА — скарбнік і рэфэрэнт сацыяльнай апекі.
Хіхлуша Іван. Нарадзіўся ў ЗША. Калі быў малым дзіцём бацькі, што паходзілі са Случчыны, вярнуліся на Беларусь. Паводле адукацыі ■— настаўнік. Падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў Слуцкую акруговую ўправу БНС, ад 15 красавіка 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Слуцкую акругу. Дэлегат II Усебеларускага кангрэсу. Зь лета 1944г. — наэміграцыі.У 1948-1949гг.быўнастаўнікам матэматыкіў гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. У 1951-1955 гт. выканаўчы сакратар Беларускага кангрэсавага камітэту.
Цупрык Іван (18.02.1913, Слонім — 21.09.1983). Скончыў Наваградзкую беларускую гімназію, Варшаўскі ўнівэрсытэт. 3 1944 г.— на эміграцыі. У 1948 г. узяў шлюб з Ірэнай Жылінскай, зь якой у
1950 г. пераехаў у ЗША (Саўт-Рывэр). Працаваў хімікам у аддзеле нуклеарнай мэдыцыны ў фірме «Сквіб». Належаў да БККА, браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Бацька старшыні БККА Робэрта Цупрыка. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Цупрык Робэрт-Усевалад (Бабі, 26.09.1954, СаўтРывэр). Нарадзіўся ў сям’і Янкі Цупрыка й акторкі тэатру Ірэны з Жылінскіх. Скончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт (1976). Працуе ў бібліятэцы Мэдыцынскадантыстычнага штатнага ўнівэрсытэту. Браў удзел у моладзевым беларускім руху. 3 2001 г. — старшыня БККА, бярэ актыўны ўдзел у жыцьці парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Цярпіцкі Віталь (нар. 03.02.1923, м. Івянец, сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.). Нарадзіўся ў сям’і сьвятара Антона Цярпіцкага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі імя Пушкіна, затым — Наваградзкай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі — навучэнец настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы (1942-1944), у чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. 3 1944 г.— на выгнаньні. Разам з далучанымі да дывізіі Зіглінга беларускімі аддзеламі апынуўся ва Ўсходняй Францыі, дзе разам зь сябрамі перайшоў на бок францускіх партызанаў. Пазьней далучыўся да Арміі Андэрса, што ваявала ў складзе брытанскіх узброеных сілаў. У 1946 г. разам з корпусам эвакуаваўся ў Вялікабрытанію. Па дэмабілізацыі пасяліўся ў Брэдфардзе. Узначальваў аддзел Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў (арганізацыі, якая падтрымлівала БЦР) у Ёрку. У лістападзе 1950 г. пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у працы БККА, уваходзіў у яго кіраўнічыя органы, сакратар БЦР. У 1969-1972 гг. узначальваў будаўнічы камітэт узьвядзеньня царквы парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай.