Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Ад 1983 г.— сталы рэдактар часопісу «Беларуская думка». Аўтар некалькіх зборнікаў вершаў.
Казьлякоўскі Ян (13.12.1894, Калаўравічы, Піншчына — 24.03.1991), старшыня царкоўнай управы парафіі сьв. Кірылы Тураўскагаў РычмандГіле. Браў удзел, як сябра Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня ў Нью-Ёрку, у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, працы Царкоўнай рады БПЦ. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.
У Нямеччыне
Касяк Іван (01.11.1909, в. Гіры, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл. — 13.03.1989, Рывэр-Форэст, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў політэхнічны факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту (1941) у спэцыяльнасьці архітэктар. Падчас нямецкай акупацыі —адзін зь лідэраў беларускага грамадзкага жыцьця ў Менску: уваходзіўускладЦэнтраліБНС.актыўныпрыхільнік абвяшчэньня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, адзін з арганізатараў Царкоўнага сабору БПЦ (1942). У 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта БЦР наГлыбоцкуюакругу. Зьлета 1944 г. —наэміграцыі. — адзін з кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага
аб’еднаньня. He прызнаў аднаўленьня БАПЦ пад кіраўніцтвам Сяргея Ахатэнкі й аднаўленьня Рады БНР пад кіраўніцтвам Міколы Абрамчыка. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948-1951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР. У ЗША з 1949 г. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым з 1978 г.— у Рывэр-Форэсьце (Ілінойс). У 1957-1989 гг.— старшыня БККА. Зьяўляўся сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канфэрэнцыях у розных краінах сьвету, куды езьдзіў за свой кошт. Аўтар кніг «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (1956), «Byelorussia: historical outline...» (1989). Паводле тастамэнту пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Кіт Барыс (06.04.1910, Санкт-Пецярбург, Расея). Выкладчык і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, у 1939-1941 гг.— дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі. У 1943-1944 г.— заснавальнік і дырэктар Маладзечанскай гандлёва-тэхнічнай школы. Зь лета
1944 г. — на эміграцыі. У студзені 1948 г. пасяліўся ў ЗША, спачатку жыў у Саўт-Рывэры, у 1949-1950 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. У 1950 г. выехаў у Лос-Анджэлес (Каліфорнія), дзе стварыў аддзел ЗБАДК. У 1951— 1955 г.— другі віцэ-старшыня БККА. У сярэдзіне 1950-х, зь пераездам у Вашынгтон, адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці.
Коўш Сьвятаслаў а. (07.01.1917, Вільня (паводле іншых зьвестак — мястэчка Ільля (сёньня Вялейскі р-н)— 05.11.1997, Саўт-Рывэр, ЗШ А). Сын сьвятара Аляксандра Каўша. Скончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. У 1938 г. высьвячаны на дыякана. У 1938-1939 гг.— псаломшчык у Засульлі (Стаўпецкі р-н), у 1939-1941 гт.— настаўнік у Засульлі. У канцы 1943-44 — начальнік Клецкага павету. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне — камэндант Беларускага ля-
геру ў Вагэнштэце. 3 1949 г. — у ЗША. Адзін з ініцыятараў стварэньня парафіі ў Саўт-Рывэры, віцэ-старшыня Галоўнай управы БККА ў 1951-1957 гг. У 1969-1976 гг.— настаяцель парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле, у 1976-1986 гг.— у Саўт-Рывэры. Па сьмерці Мікалая Лапіцкага — адміністратар беларускіх (кананічных) парафіяў у Паўночнай Амэрыцы. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Лапіцкі Мікалай а. (31.12.1907, Грэлікі, сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл. — 08.08.1976, Глэн-Спэй, Нью-Ёрк, ЗША). Скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, абараніў магістарскую дысэртацыю «Праваслаўе ў ВКЛ у часы вялікага князя Ягайлы». Працаваў у прыходах у Ашмянах, Сьцяфанпалі, падчас нямецкай акупацыі — у Менску. Настаяцель першай беларускай царквы на Захадзе — царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу. 3 1950 г.— у ЗША. Арганізаваў парафію ў Саўт-Рывэры, яе настаяцель у 1950-1976 гг. У 1960-1970-я ўзначальваў ЗБАДК, браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА.
Літаровіч Віктар (1923, Барысаўшчына— 21.06.1967, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і Максіма Літаровіча й Натальлі з Дуброўскіх. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у адміністрацыі на Барысаўшчыне. Зь лета 1944 г.— на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў брытанскай акупацыйнай зоне, настаўнічаў у беларускай пачатковай школе ў Гановэры. У канцы 1940-х разам з бацькамі й братамі пераехаў у ЗША. Жыў у Саўт-
Рывэры. Адзін з арганізатараў Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Амэрыцы, заснавальнікаў парафіі ў Саўт-Рывэры. Браў удзел у II Кангрэсе беларусаў Амэрыкі ў якасьці ганаровага госьця. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Літаровіч Леанід (Лявон) (16.08.1928, Барысаўшчына— 12.08.1998, Саўт-Рывэр). Грамадзкі дзеяч, брат Віктара Літаровіча. Летам 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. У паваеннай Нямеччыне жыў у лягеры ў Гановэры. 3 1950 г. — у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў, актывіст парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Належаў да кіраўнічых органаў БККА, у 1968 г. увайшоў у склад будаўнічага камітэту новага будынку царквы (быў скарбнікам). Браў удзел у I
Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Мелешук Браніслаў (11.09.1908, Налібокі, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл — 3.12.1968, Пасэйк, ЗША). Пераехаўшы ў Пасэйк (Нью-Джэрзі) юраў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім і палітычным жыцьці. Уваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Мельяновіч Васіль (28.08.1934, в. Азярніца, сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл. — 06.10.2004, Брансўік, ЗША). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. У ЗША з 1950 г. У 1954—1956 гг. служыў у амэрыканскім войску ў Панаме. Скончыў гарадзкі ўнівэрсытэт Нью-Ёрку (1963) з бакаляўрскай ступеньню інжынэра, у 1972 г.— унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона (магістар мэнэджмэнту). Працаваў у тэлефоннай кампаніі AT&T. Жыў у г. Оўінгс-Мілз (Мэрылэнд). У 1960-1980-я гт. — прадстаўнік БККА на штат Мэрылэнд, быў першым старшынём Рады этнічных арганізацыяў штату Мэрылэнд, у 1979 г. выбраны старшынём Фэдэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў ЗША. У пачатку 1990х пераехаў у штат Агаё, працаваў у кампаніі «Стэйплз» у Брансўіку, браў удзел у жыцьці беларускай грамады ў Кліўлэндзе. Паводле тастамэнту спалены, а прах пахаваны ў в. Азярніца Лунінецкага р-ну.
Мерляк Кастусь (25.12.1919, в. Дзетамля, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. — 25.11.2006). Скончыў курсы крэдытных інспэктараў Дзяржбанку СССР у Беластоку, працаваў бухгальтарам, старшым крэдытным інспэктарам на Наваградчыне. Падчас нямецкай акупацыі— у беларускай адміністрацыі, Самапомачы, у 1944 г.— інтэндант у Наваградзкім беларускім швадроне Барыса Рагулі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Італіі, дзе быў інтэрнаваны амэрыканскімі войскамі. У 1947 г. выехаў у Аргентыну, дзе стварыў і
ўзначаліўЗгуртаваньнебеларусаў. У 1954 г. пераехаўу ЗША. Заняўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, быў радным БНР. У 1959-1964 гг.— старшыня Галоўнай управы БАЗА. У 1965-м выйшаў з БАЗА й заснаваў Беларуска-амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку, у 1968 г. разам з аднадумцамі — парафію сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у дзейнасьці БККА, уваходзіў у яго кіраўнічыя структуры, у 1970-я некаторы час — віцэ-прэзыдэнт БККА.
У сярэдзіне 1990-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. У 1992 г. выдаў успаміны «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцьіі».
Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансўіку.
Мінкевіч Мікалай (08.04.1909, Лунінец, сёньня Берасьцейская вобл.— 29.04.1980). Зь сям’і праваслаўнага сьвятара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, скончыў унівэрсытэт у Каўнасе (1942). Ажаніўся з дачкой Радаслава Астроўскага Галінай. У 1942-1944 гг. працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай мэдыцынскай школы, ад сакавіка 1944 г.—галоўны лекар БКА. Дэлегат II Усебеларускага кангрэсу. Зь
лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў лекарам пры UNRRA і IRO ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў у лягеры ў Ватэнштэце. У 1949 г. выехаў зь сям’ёй у Аргентыну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі г. Сан-Люіс. У студзені 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях у штатах Ілінойс, Агаё, Місуры, Індыяна, Мічыган. У 1976 г., пасьля выхаду на пэнсію, пераехаў у Фларыду. Ha XVIII Пленуме БЦР (4 ліпеня 1977 г.) выбраны віцэ-прэзыдэнтам БЦР, у 1970-я ўваходзіў ва ўправу БККА. Ягоны архіў, найперш ілюстраваныя альбомы з ЖЫЦЫІЯ вучняў Віленскай беларускай гімназіі, захоўваецца ў архіўных зборах пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
Мядзейка Нікандар (28.08.1914, в. Панькі, сёньня Івейскі р-н Гарадзенскай вобл. — 06.12.1987). Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах да яе ліквідацыі ў 1932 г. Скончыў гімназію ў Вільні. У 1936-1939 гг.— у польскім войску. У 1939-1941 гг. працаваў настаўнікам беларускай мовы й літаратуры ў Маладзечне. Падчас нямецкай акупацыі —школьны інспэктаруМаладзечанскім павеце, затым — у Лідзкай акрузе. Зь лістапада 1942 г. да верасня 1943 г. — кіраўнік акруговай управы БНС у Глыбокім. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне (француская зона акупацыі) скончыў
унівэрсытэт LTNRRA з дыплёмам інжынэра мэліярацыі. У лютым 1948 г. пераехаў у Францыю. Прэзыдэнтам Радаславам Астроўскім вызначаны кіраўніком дэлегатуры БЦР у Францыі. У красавіку 1954 г. разам зь сям’ёй выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Брансўіку (Нью-Джэрзі). 4 верасьня 1954 г. прызначаны першым віцэ-прэзыдэнтам БЦР. Быў скарбнікам БККА. Ha XVIII Пленуме БЦР (3-4 ліпеня 1977 г.)абраны прэзыдэнтам БЦР. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
Навумчык Сьцяпан (31.03.1933, Заастравечча, сёньня Клецкі р-н Менскай вобл. — 27.02.2006, Саўт-Рывэр, ЗША). У 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыі. Па капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце, належаў да беларускіх скаўтаў. 3 1950 г. — у ЗША. Служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Жыў у Саўт-Рывэры, працаваў у кампаніі «Джонсан-эндДжонсан». Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі
сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, у 1980-х належаў да рады БККА. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.