Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Разам з тым, дзейнасьць Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі адлюстравалася ў шматлікіх архіўных дакумэнтах, на жаль, малавядомых беларускім дасьледнікам. Асноўныя крыніцы падзеленыя паміж двума вялікімі зборамі: архівамі, што захоўваюцца пры
1 Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. С. 175-176.
2 Kipel V. Belarusans in the United States. Lanham — New York — Oxford: University Press of America, 1999. P. 220-222.
3 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора i сяньня. Менск, 1993. С. 356.
4 Ляднёва А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2: Аршыца — беларусцы. Мінск, 1996. С. 472.
5 Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. Менск, 1995.
царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, і архівам Івана Касяка ў бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту ў Нью-Брансўіку.
Саўт-рывэрскія архівы вартыя асобнага дасьледаваньня, настолькі яны багатыя і рэпрэзэнтатыўныя. Фармаваньне збору пачалося пры канцы 1970-х— пачатку 1980-х. Тут сабраныя ня толькі дакумэнты што да дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі й Беларускай Цэнтральнай Рады, але й паперы, што тычаць парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, беларускага скаўтынгу ў Нямеччыне, архівы грамадзкіх дзеячаў Анатоля Плескачэўскага, Аляксандра Русака, Юркі Віцьбіча, Аркадзя Арэхвы ды інш., асабістыя архівы Радаслава Астроўскага, беларуская эміграцыйная пэрыёдыка, нават гадавікі менскага «Голасу Радзімы». Уласна архівы БККА складаюць невялікую частку саўт-рывэрскага збору. У пераважнай большасьці гэта мэмарандумы, адозвы, пратаколы, пастановы, унутраная дакумэнтацыя ды інш.
Прыкладна такія ж са зьместу дакумэнты знаходзяцца ў архіве Івана Касяка ў бібліятэцы Ратгерскага ўнівэрсытэту. Паперы перадала сюды Лёля Касоўская — жонка ягонага брата Лявона.
Яшчэ адзін цікавы корпус дакумэнтаў — архіў трэцяга старшыні БККА (1990-2000) Расьціслава Завістовіча, што захоўваўся ў ягоным доме ў Танталоне пад Вашынгтонам. Частка гэтых дакумэнтаў была таксама выкарыстаная пры падрыхтоўцы гэтай кнігі.
Нягледзячы на існаваньне згаданай багатай крыніцазнаўчай базы, розныя пэрыяды дзейнасьці БККА нераўназначна адлюстроўваюцца ў дакумэнтах. Няшмат зь іх датычыць гісторыі арганізацыі 1951-1957 гг. He захаваўся пратакол I Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Нястачу дакумэнтальных крыніцаў, праўда, магчыма часткова пераадолець дзякуючы згадкам пэрыядычнага друку (зьвесткі пра дзейнасьць БККА зьяўляліся ў «Беларускай трыбуне», «Беларускай думцы», часопісе «Царкоўны сьветач»), а таксама ўспамінам удзельнікаў і сьведкаў тых падзеяў (Лізы Літаровіч, Вітаўта Кіпеля, Лёнгіны Брылеўскай, Кастуся Вайцяхоўскага, Жоржа Навумчыка, Янкі Шыбута і інш.).
Выкарыстаньне ўсяго комплексу друкаваных, рукапісных і вусных сьведчаньняў дазваляе аднавіць гісторыю і сучаснасьць Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі ва ўсёй неадназначнасьці ды разнастайнасьці, паспрабаваць упісаць дзейнасьць гэтай арганізацыі ва ўжо вядомыя дасьледнікам і аматарам эміграцыйнай гісторыі падзеі беларускага жыцьця ў ЗША. Такім чынам, магчыма ў некаторай ступені выправіць пэўную гістарычную несправядлівасьць айчыннай гістарыяграфіі — няўвагу да БККА — ды адкрыць новую старонку ў вядомай грамадзкасьці гісторыі замежнай Беларусі.
Вялікая падзяка за дапамогу і фактычнае ініцыяваньне працы над кнігай належыць Вітаўту Кіпелю й Янку Запрудніку. Бязь іх актыўнага спрыяньня, кансультацыяў, парадаў, а таксама заўвагаў да рукапісу не было б гэтай кнігі.
10
Алег Гардзіенка
За апеку й гасьціннасьць у Саўт-Рывэры шчыра дзякую Валянціне й Міхасю Сенькам, Віталю ды Ірыне Цярпіцкім, Янку й Надзеі Запруцнікам, Жоржу Навумчыку. За парады й дасланыя зьвесткі — сардэчная падзяка Ірэне Цупрык (Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі), Янку Шыбуту (Норт-Плэйт, Нэбраска), Кастусю Вайцяхоўскаму (СанДыега, Каліфорнія), Юр’ю Туронку (Варшава, Польшча), Лёлі Касоўскай (Трэнтан, Нью-Джэрзі), Аляксандру Адзінцу (Боблінген, Нямеччына). Асабліва ўдзячны Лізе Літаровіч (Саўт-Рывэр) за сталую дапамогу матэрыяламі, успамінамі, фатаздымкамі, атаксама апеку ў Саўт-Рывэры.
За перахаваньне й арганізацыю архіўнай часткі БККА ў Вашынгтоне шчырая падзяка спадарыні Іраідзе Завістовіч і спадарычні Алесі Кіпель.
Адмысловая падзяка за падтрымку і дапамогу ў працы над кнігай — Лявону Юрэвічу (Нью-Ёрк), а таксама маёй жонцы Натальлі Гардзіенцы — самаму першаму чытачу, рэдактару, дарадцы і кансультанту.
Алег Гардзіенка
I.	БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ НА ЗАХАД У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XX СТ.
Злучаныя Штаты Амэрыкі прынялі некалькі хваляў беларускай эміграцыі. Найбольшая прыйшлася на канец XIX — пачатак XX ст. (да 1914 г.). Цягам двух дзесяцігодзьдзяў у пошуках лепшай долі беларускія губэрні пакінулі некалькі соцень тысячаў чалавек. Нашы суайчыньнікі зьяжджалі ў розных напрамках. У 1907-1914 гг., падчас правядзеньня сталыпінскай аграрнай рэформы, у Сібір зь беларускіх губэрняў пераехалі 335,4 тыс. чалавек (у абсалютнай бальшыні сяляне-беларусы), назад вярнуліся толькі 10,5% перасяленцаў (36,5 тыс.)1. У адрозьненьне ад перасяленцаў у Сібір, якіх расейскі ўрад намагаўся больш-менш дакладна ўлічваць, эмігрантаў таго ж часу ў заходнім кірунку асабліва не пільнавалі. А выяжджалі беларусы й на сэзонныя працы ў Заходнюю Эўропу: Францыю, Нямеччыну, Данію, — і з пэрспэктывай далейшага ўладкаваньня — у ЗША, Бразылію, Аргентыну, Канаду.
Пасьля афармленьня замежнага пашпарту губэрнскія ўлады мала цікавіліся лёсам нашых суайчыньнікаў. Да таго ж, частка перасяленцаў перабіралася ў ЗША й іншыя краіны нелегальна, у абыход тагачасных расейскіх законаў. Таму статыстыка выездаў жыхароў зь беларускіх губэрняў ня можа рэальна адлюстроўваць памераў тагачаснай хвалі эміграцыі. Амэрыканскія ж улады не рэгістравалі беларусаў, як і шмат якія іншыя нацыянальныя групы, як асобную нацыю, фіксуючы пераважна дзяржаўную прыналежнасьць імігрантаў. Акрамя таго, у статыстычным уліку новых амэрыканцаў адыгрывала сваю ролю й іх яскрава вызначаная канфэсійная самасьвядомасьць. У выніку, праваслаўныя найчасьцей запісваліся рускімі, а каталікі — палякамі.
1 Сталыпінская аграрная рэформа II Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Мінск, 2001. С. 399-400.
Расейская дарэвалюцыйная статыстыка ацэньвае колькасьць сваіх падданых, што на стала аселі ў ЗША перад I Сусьветнай вайной, у 1 млн. 300 тыс. асобаў2. Пераважна яны паходзілі з паўночна-заходніх і заходніх рэгіёнаў імпэрыі: Фінляндыі, Прыбалтыкі, Прывісьленскага краю, украінскіх й беларускіх земляў. Каля паловы ўсіх эмігрантаў з Расеі — габрэі. Паводле беларускіх дасьледнікаў, да 1914 г. у Злучаных Штатах аселі каля 450-500 тыс. этнічных беларусаў3. У асноўным гэта былі бедныя сяляне, малаадукаваныя або проста
непісьменныя й нацыянальна несьвядомыя. Яны не маглі стварыць нацыянальных арганізацыяў, паколькі не разумелі, што такое нацыянальная сьвядомасьць, а далучаліся, у залежнасьці ад канфэсійнай прыналежнасьці, да рускіх, украінскіх, польскіх ці агульнаславянскіх суполак4. Такім чынам, нягледзячы на адносна вялікую ў колькасьці прысутнасьць у ЗША выхадцаў зь беларускіх земляў на пачатку XX ст. яны былі амаль не заўважныя сярод іншых імігрантаў і нябачныя для амэрыканскіх эміграцыйных ведамстваў як асобная нацыянальная група.
У міжваенныя дзесяцігодзьдзі іміграцыя беларусаў у ЗША не была значная. У гэты час нашыя суайчыньнікі выяжджалі амаль выключна з Заходняй Беларусі й больш ахвотна
Выспа Эліс-Айлэнд, куды спачатку прыбывалі эмігранты з Эўропы.
2 Оболенскнй (Ослнскнй) В. Международные н межконтннентальные мнграцнн в довоенной Росснн н СССР. Москва, 1928. С. 14.
3 Ціхаміраў А. Беларуская эміграцыя ў 90-я гады XIX ст. — 1917 г. Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. Мінск, 1994. С. 22.
4 Падрабязьней пра гэта гл.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. С. 99-100.
накіроўваліся ў Канаду й Аргентыну5. У ЗША ж перабраліся, верагодна, толькі некалькі тысячаў беларусаў6. Сярод іншых на пачатку 1920-х у Чыкага пераехалі палітычныя ўцекачы зь Беларусі: першы прэм’ер-міністар БНР (старшыня Народнага сакратарыяту) Язэп Варонка ды грамадзкі дзеяч Янка Чарапук. У 1923 г. супольна зь беларускімі дзеячамі Макарам Аблажэем і Ігнатам Лабачом яны заснавалі Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю (БАНА)7. Цягам дваццаці гадоў БАНА (з 1941 г. — БАНРада) была адзінай беларускай арганізацыяй, а Чыкага — адзіным месцам, дзе на амэрыканскім кантынэнце была беларускасьць.
Сапраўдную ж Беларускую Амэрыку стварыла іншая хваля эміграцыі, тыя беларусы, што пакінулі радзіму ў часе II Сусьветнай вайны. Пераважная іх бальшыня перабралася ў ЗША з паваеннай Нямеччыны й Аўстрыі, былыя палонныя са скандынаўскіх краінаў, Англіі, а таксама — у нязначнай ступені — з Марока.
Але менавіта ў Эўропе закладаліся падваліны грамадзкага й культурнага жыцьця беларускай дыяспары, і адтуль яе дасягненьні й праблемы разышліся ва ўсім сьвеце й былі прынесеныя ў тым ліку і ў Паўночную Амэрыку.
Беларусы ў паваеннай Нямеччыне й Аўстрыі
Сацыяльныя характарыапыкі
Пасьля капітуляцыі ў траўні 1945 г. Нямеччына й Аўстрыя былі падзеленыя саюзьнікамі на чатыры акупацыйныя зоны: савецкую, брытанскую, амэрыканскую й францускую.
5 Паводле польскіх зьвестак, у 1926-1938 гг. з тэрыторыі тагачаснай Польшчы ў Канаду выехалі 57 тыс. украінцаў і беларусаў (улічваліся як адна катэгорыя), а ў Аргентыну— 50 тыс. беларусаў. Гл.: Janowska Н. Emigracja z Polski w latach 1918-1939 // Emigracja z ziem polskich w czasach nowozytnych i najnowszych. Warszawa, 1984. S. 423.
6 Паводле польскіх зьвестак, y 1926-1938 гг. y ЗША выехалі каля 5 тыс. украінцаў і беларусаў. Суадносіны ў межах гэтай статыстычнай групы не вызначаліся польскімі дасьледнікамі. Гл.: Janowska Н. Emigracja z Polski w latach 1918-1939... S. 422-423.
7 Старшынём арганізацыі стаў Язэп Варонка, скарбнікам — Макар Аблажэй, Янка Чарапук — старшынём рэвізійнай камісіі. Гл.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. С. 107.
Перад канцом вайны на тэрыторыі Нямеччыны, Аўстрыі й Італіі апынуліся каля 6 млн. чалавек немясцовага насельніцтва8. Гэта былі прымусова вывезеныя на працы на тэрыторыю Трэцяга Райху людзі, шмат палонных жаўнераў розных войскаў ды палітычных вязьняў канцэнтрацыйных нацысцкіх лягераў. Толькі на прымусовыя работы зь Беларусі ў Нямеччыну трапілі 399 тыс. чалавек’.