Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
36 Паводле загадаў Радаслава Астроўскага. 3 архіву БЦР.
37 Васіль (Касьцюк), епіскап Бруклінскі і Баранавіцкі. Гісторыка-кананічны нарыс Беларускае Праваслаўнае Царквы на эміграцыі (1944 -2004). Гэты тэкст быў разьмешчаны ў 2004 г. на сайце БАПЦ (www. belaoc. com) —прыхільнікаў мітрапаліта Ізяслава, але пасьля чарговага крызісу ў царкве і выдаленьня Васіля (Касьцюка) з ЗША быў прыбраны. Цыт. паводле электроннай вэрсіі, захаванай у аўтара гэтай кнігі.
Бальшыня беларускіх Ды-Пі была праваслаўная. I менавіта гэта сталася своеасаблівай гарантыяй захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці й давала магчымасьць не згубіцца ў безьлічы нацыяў спачатку ў паваеннай Эўропе, а потым і ва ўсім сьвеце.
У пачатку XX ст. у беларускіх эмігрантаў, якія ня мелі ні сваёй дзяржавы, ні сваіх арганізацыяў, не было выбару. У залежнасьці ад канфэсійнай прыналежнасьці яны далучаліся або да рускіх праваслаўных, або да польскіх каталіцкіх парафіяў, a часта й стваралі іх.
Паказальная ў гэтым сэнсе гісторыя гораду Саўт-Рывэр у Нью-Джэрзі, дзе ў першай палове XX ст. асела значная колькасьць выхадцаў зь беларускіх земляў. Гэтыя маласьвядомыя эмігранты-беларусы пабудавалі тут дзьве найбуйнейшыя й найвышэйшыя сьвятыні гораду: касьцёл Маці Божай Вастрабрамскай і Рускую царкву сьв. Пятра й Паўла. Падобныя сытуацыі, калі нарадзінцы Беларусі будавалі цэрквы й касьцёлы ды складалі значную частку вернікаў гэтых храмаў, мелі месца і ў іншых рэгіёнах Амэрыкі.
Уласна ж беларускія — у зьмесьце й форме — цэрквы адкрывала менавіта паваенная эміграцыя. Яна прыйшла на чужыну, дасьведчаная ў спробе стварэньня падчас нямецкай акупацыі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы38. Абвяшчэньне аўтакефаліі дэ-факта ў 1942 г. мела важнае значэньне. Урэшце зьявілася свая беларуская, незалежная ад Масквы й ад Варшавы, царква. Структуры БАПЦ (япархіі й благачыніі) аформіліся толькі на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь — там, дзе знаходзілася цывільная адміністрацыя. A 80% тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь да 1939 г.
38 30 жніўня — 2 верасьня 1942 г. у Менску прайшоў Царкоўны сабор, на якім агучылі рашэньне абвясьціць аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы. Канчатковае разьвязаньне пытаньня адклалі да канца вайны й вызнаньня іншымі аўтакефальнымі цэрквамі, аднак быў створаны сынод БАПЦ, які ўзначаліў мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі). За супраціў аўтакефалізацыі БПЦ мітрапаліт быў ізаляваны нямецкімі ўладамі напачатку ў манастыры ў Лядах (Смалявіцкі раён), а потым у Вялейцы. Функцыі Панцеляймона выконваў архіяпіскап Філафей (Нарко). У кіраўнітва БАПЦ уваходзілі таксама архіяпіскап Венядзікт (Бабкоўскі), япіскапы Апанас (Мартас), Сымон (Сеўба), Георгі (Барышкевіч), Аляксандар (Іназемцаў).
уваходзіла ў склад Польскай дзяржавы і, у параўнаньні з саветызаванай Усходняй Беларусьсю, на гэтай тэрыторыі быў вышэйшы ўзровень нацыянальнай сьвядомасьці насельніцтва. Аднак менавіта тут у 1930-х праваслаўныя службы сталі пераводзіцца на польскую мову, што сустрэла пасіўны супраціў і непрыманьне з боку беларусаў. Абвяшчэньне аўтакефаліі ў 1942 г. з энтузіязмам успрынялі грамадзкія дзеячы39. Але эвакуацыя 1944 г. перакрэсьліла пляны далейшай разбудовы БАПЦ.
Разам зь дзясяткамі тысячаў вернікаў-беларусаў на эміграцыю выехала царкоўнае кіраўніцтва, а таксама некалькі дзясяткаў сьвятароў, таму здавалася, што на эміграцыі ня будзе складанасьцяў аднавіць БАПЦ. Аднак у лягерах для перамешчаных асобаў зьявіліся некалькі беларускіх прыходаў: у Рэгенсбургу, Ватэнштэце, пазьней — у Остэргофэне, Віндзішбэргердорфе.. Увесну 1946 г. у нямецкім Рэгенсбургу
39 Самі ярархі БАПЦ досыць скептычна гладзелі на падзеі 1942 г. Самы беларускі (г. зн. які вельмі прыхільна ставіўся да беларускага нацыянальнага руху) зь іх, япіскап Апанас, пісаў: «У верасьні 1942 г. у Менску адбыўся Царкоўны сабор, які складаўся з выбраных прадстаўнікоў духавенства й цывільных вернікаў. Гэты сабор быў скліканы на патрабаваньне нямецкага генэральнага камісара Беларусі для абвяшчэньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Натхніў на гэта немцаў беларускі актыў у Менску, што складаўся зь пяці-шасьці чалавек, якія карысталіся даверам немцаў. Але дэлегаты, пгго зьехаліся на сабор, не абвясьцілі незаконна аўтакефаліі, толькі зацьвердзілі статут для гэтай царквы. Абвяшчэньне аўтакефаліі адклалі да спрыяльных кананічных умоваў пасьля вайны й незалежнасьці Беларусі. Немцы зьмірыліся з гэтым і не цікавіліся справай. Калі адбываўся Царкоўны Сабор, то мітрапаліт Панцеляймон знаходзіўся ў нямецкай высылцы ў былым манастыры Ляды за 30 км ад Менску. Ад яго запатрабавалі паўнамоцтвы архіяпіскапу Філафею, як ягонаму намесьніку. Мітрапаліт гэтае паўнамоцтва выдаў пад пагрозай. Адсюль яго ў хуткім часе перавезьлі ў горад Вілейку і памясьцілі ў доме сьвятара. Перад Вялікаднем 1943 г. на нашае запатрабаваньне — трох япіскапаў: Філафея, Стэфана (Сеўбы) і мяне, — немцы вярнулі яго ў Менск, дзякуючы чаму мы склалі паседжаньне Сыноду пад старшынствам мітрапаліта. Немцы тады ўжо ішлі на саступкі, бо іхнія посьпехі на савецкім фронце цярпелі фіяска. Царкоўны сабор 1942 г. перастаў усіх цікавіць. Пра яго змаўчалі нават царкоўныя актывісты. Стваралася ўражаньне, што гэтага сабору і не было» (цыт. паводле: Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай: у пяцідзесятыя ўгодкі сьвятарства 1928-1978. Успаміны. Нью-Ёрк — Менск — Варшава, 2005. С. 91-92).
намаганьнямі айца Мікалая Лапіцкага была пабудаваная царква сьв. Эўфрасіньні Полацкай, якую высьвяціў 25 сакавіка 1946 г. япіскап Апанас (Мартас), што падараваў скаўтам нацыянальны сьцяг з надпісам з аднаго боку «Крывія», з другога — «Беларусь». Сьцяг вышыла матушка Валянціна Лапіцкая40. Іншыя беларускія сьвятары, а іх толькі ў Нямеччыне ў 1944-1945 гг. было каля васьмідзесяці асобаў41, занялі пазыцыю чаканьня або шукалі кантактаў з Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквой (РЗПЦ).
Царква сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу. Здымак 1946 г.
Кіраўніцтва БАПЦ амаль адразу па сваім пераезьдзе ў Нямеччыну распачало інтэнсіўныя перамовы з РЗПЦ аб пераходзе пад яе юрысдыкцыю («для молнтвенного н духовного едннення»), Пра гэта даведаўся беларускі грамадзкі актыў і, каб не дапусьціць страты паўсталай у часе вайны аўтакефаліі, арганізаваў царкоўны камітэт на чале з а. Мікалаем Лапіцкім — настаяцелем праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай. 5 траўня 1946 г. ініцыятыўная група, куды ўваходзілі Натальля
ю Заўвагі Вітаўта Кіпеля да рукапісу гэтай кнігі ад 11 сьнежня 2007 г.
41 Беларускія праваслаўныя сьвятары ў Нямеччыне ў 1944-1945 гг. // Запісы БІНІМ (Нью-Ёрк — Менск). № 30. 2006. С. 246-249.
Арсеньнева, Аляксандар Асіпчык, Юрка Віцьбіч, Іван Касяк, Хведар Шыбут, склікала ў Рэгенсбургу I Зьезд беларускіх праваслаўных вернікаў. На ім прысутнічалі больш за шэсьцьдзесят дэлегатаў з трох акупацыйных зонаў Нямеччыны й Аўстрыі: амэрыканскай, брытанскай і францускай42. Старшынём зьезду быў абраны Мікалай Шчорс, які шмат зрабіў для ўнезалежненьня беларускай царквы ў першай палове 1940-х. Менавіта дзякуючы Шчорсу ў 1941 г. мітрапаліт ПАПЦ Дзяніс пагадзіўся высьвяціць беларускіх япіскапаў для будучае БАПЦ.
На парадак дня зьезду ў Рэгенсбургу былі вынесеныя тры пытаньні: арганізацыя рэлігійнага жыцьця на чужыне, стварэньне Беларускага праваслаўнага аб’яднаньня, прыняцьце адозвы да беларусаў на чужыне43. Удзельнікі сьлёзна прасілі япіскапаў БАПЦ не далучацца да РЗПЦ, а «застацца незалежнымі з сваім народам. Тым больш што Бел. Праваслаўная Царква ўжо стаіць на глыбокім шляху да Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы»44. Дэлегаты ня ведалі, што ў лютым 1946 г. епіскапат РЗПЦ ужо прыняў ярархаў БАПЦ у сваю юрысдыкцыю, а на саборы япіскапаў Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы, што прайшоў 7 траўня 1946 г. у Мюнхэне
42 Сярод удзельнікаў зьезду былі: Мікола Сільвановіч (Вярба), Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Міхал Ігнатовіч, Леанід і Лідзія Стаднікавы, Масей Сяднёў, Уладзімер Тамашчык, тры браты Шчорсы: Мікалай, Ігар, Барыс — і іх бацька Васіль, Уладзімер Сядура, Парфіры Трысмакоў, Міхась Белямук, браты Міхась і Ўладзімер Сенькі, Аляксандар Асіпчык, Юрка Віцьбіч, Раіса Жукоўская (будучая жонка старшыні Рады БНР Вінцэнта Жук-Грышкевіча), Хведар Ільляшэвіч, Аляксандар Калодка, Васіль Стома, Уладзімер Пеляса, Кастусь Сіткоўскі, Уладзімер Русак, Аўген Кабяка, Мікола Грэбень, Хведар Шыбут, Васіль Кендыш, Іван Касяк ды інш. (гл.: Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі/ Укл., прадм., камэнт. Ю. Гарбінскага. Нью-Ёрк— Варшава, 2005. С. 589­590) — тыя, хто праз два гады апынуўся ў розных палітычных групах беларускай эміграцыі: лягерах прыхільнікаў Рады БНР і БЦР.
43 Чацьвертым пытаньнем было прыняцьце ліста да прэзыдэнта ЗША Гары Трумэна, але гэтая акцыя была хутчэй данінай часу. Зьезд праходзіў у амэрыканскай акупацыйнай зоне, адпаведна, улада тут належала ЗША. Калі б зьезд адбываўся ў брытанскай акупацыйнай зоне, найхутчэй, аналягічны ліст быў бы накіраваны прэм’ер-міністру Брытаніі Клемэнту Этлі. Пра зьезд больш падрабязна гл.: Гарбінскі Ю. Прадмова // Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. XXVII.
44 Тамсама.
Архіяпіскап Філафей. Ашафэнбург, 1948.
пад старшынствам кіраўніка РЗПЦ мітрапаліта Анастасія (Грыбаноўскага), гэтае далучэньне было аформленае юрыдычна. Да РЗПЦ у той дзень далучыліся й некаторыя ўкраінскія аўтаномныя япіскапы, праўда, бязь вернікаў. Сама ж Украінская аўтакефальная праваслаўная царква засталася незалежнай, а зь ёй сотні тысячаў вернікаў пацьвердзілі адданасьць аўтакефаліі45.
Учынак беларускага епіскапату выклікаў шок сярод дыяспары ды паставіў беларускіх вернікаў перад пытаньнем: што рабіць далей? У 1947 г. паспрабавалі аднавіць БАПЦ пад кіраўніцтвам міт-
рапаліта Пінскага Аляксандра (Іназемцава), які не прызнаў далучэньня да РЗПЦ. Мітрапаліт Польскай праваслаўнай царквы Дзяніс падараваў мітрапаліту Аляксандру грамату на апеку над Віленскай, Пінскай і Гарадзенскай япархіямі БАПЦ — заходнебеларускімі тэрыторыямі, што ў 1920-1930-х гг. уваходзілі ў склад Заходняй Беларусі і дзе існавалі парафіі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (ПАПЦ). Гэтым самым Польская праваслаўная царква дала дазвол на беларускую аўтакефалію. Аднак мітрапаліт Аляксандар адмовіўся ўзначаліць БАПЦ46, аягоная сьмерць 9лютага 1948 г. у Мюнхэне пры загадкавых варунках (мітрапаліта скінулі зь лесьвіцы) канчаткова пахавала праект, які выглядаў юрыдычна законным і, галоўнае, прымальным дая ўсіх плыняў эміграцыі.