Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
У ЗША я прыехаў зь Нямеччыны ў пачатку 1948 г. Сярод паваенных беларускіх эмігрантаў ступіў на амэрыканскую зямлю адным зь першых. Што мне дапамагло так хутка, у параўнаньні з астатнімі, пакінуць зруйнаваную Эўропу? Па-першае, будучы народжаным у Санкт-Пецярбурзе, я выкарыстаў расейскую квоту. (...) Па-другое, меў на руках пасьведчаньне, што быў перасьледаваны нацыстоўскім рэжымам, сядзеў у гестапаўскіх турмах.
Спыніўся напачатку ў Нью-Ёрку. Але празь якіх пару тыдняў перабраўся ў штат Нью-Джэрзі, у горад Саўт-Рывэр. Там жыла значная колькасьць выхадцаў зь Беларусі, старых эмігрантаў, сярод якіх былі й сваякі маёй жонкі, што паходзілі з Маладзечаншчыны. 3 паваенных эмігрантаў быў толькі Франук Шаўроўскі, які й запрапанаваў пачаць супольную справу. 3 Франуком я пазнаёміўся
105 Пазьней яе перакупілі новыя эмігранты— Арцюшэнкі, а ў 1990-я яна стала ўласнасьцю партугальцаў, цяпер тут рэстаран Ria Mar. Ад сярэдзіны 1970-х беларусы больш ахвотна ішлі ў свой грамадзкі цэнтар.
106 Сёньня ў Саўт-Рывэры з эмігрантаў візуальна пераважаюць партугальцы. У ЗША частка насельніцтва мае традыцыю вывешваць ля ўласнага дому сьцягі. Натуральна, што сьцягі вісяць не каля кожнага, і не каля кожнага другога дому. Але на поўначы штату Нью-Джэрзі, у гарадках Хаўарт ці Бэргенфілд абсалютна пераважаюць амэрыканскія сьцягі. А ў Саўт-Рывэры дзьве траціны сьцягоў ля хаты — партугальскія.
ў Лебедзеве, на радзіме маёй жонкі, дзе я жыў на пачатку нямецкай акупацыі...107
Шаўроўскі, Кіт і Філіповіч108 аб’ядналіся й сталі сыстэматычна выпісваць зь Нямеччыны суайчыньнікаў. Паралельна ў Нью-Ёрку гэтым займаліся Іван Ермачэнка й Вікгар Чабатарэвіч. Увосень 1948 г. сваю ініцыятыву яны аформілі юрыдычна, заснаваўшы й зарэгістраваўшы ў Олбані (сталіца штату Нью-Ёрк) Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт109. Ідэя масава выпісваць беларусаў узьнікла ў Франука Шаўроўскага, які празь некаторы час адышоў ад актыўнага грамадзкага жыцьця, але сваёй дзейнасьцю на пачатковым этапе відавочна спрычыніўся да беларусізацыі Саўт-Рывэру.
Ад 1949 г. каардынаваць працэс выпісваньня беларускіх сем’яў зь лягераў ДыПі стаў Барыс Кіт. Ягоны дом на Г эрман-стрыт {Herman street, 24) стаў сапраўдным беларускім штабам110. Тут, а таксама ў спэцыяльна нанятым Злучаным беларускаамэрыканскім дапамаговым камітэтам доме на Юніёнстрыт, разьмяшчалі на некалькі дзён новапрыбылых, папярэдне сустрэўшы ў ньюёрскім порце й правёўшы ў Саўт-Рывэр111.
У Саўт-Рывэры ці яго ваколіцах новыя эмігранты-
Дом па адрасе Гэрман-стрыт, 24.
Здымак 2006 г.
107 Успаміны Барыса Кіта, запісаныя Аляксандрам Адзінцом у Нямеччыне ўзімку 2007 г. на просьбу Алега Гардзіенкі.
108 «Тры Кіты» — паводле вобразнага вызначэньня доктара Івана Ермачэнкі.
109 Падрабязьней пра гэтую арганізацыю глядзі ў наступным разьдзеле кнігі.
"° Інфармацыя ад Віталя Цярпіцкага для аўтара кнігі ад 9 кастрычніка 2006 г.
111 Мэты і заданьні ЗБАДК. Бюлетэнь Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Аддзел Нью-Ёрк. № 1. Жнівень 1953 г.
мужчыны працавалі або на заводзе «Форд», або ў прыватных гаспадароў і на дробных прадпрыемствах. Жанчыны— на фабрыках вопраткі або таксама на невялікіх прадпрыемствах. Заробак мужчынаў быў крыху вышэйшы за жаночы: ад 80 цэнтаў да 1 даляра за гадзіну (6,4-8 даляраў за дзень або да 200 даляраў за месяц). Жанчыны атрымоўвалі 60 цэнтаў за гадзіну (4,8 даляра за дзень). На ежу выдаткоўвалі блізу 1 даляра на дзень, найманьне кватэры каштавала 20-30 даляраў за месяц, патрыманы аўтамабіль — ад 500 даляраў, уласны дом, у залежнасьці ад раёну й выгляду, — ад 3 да 12 тыс. даляраў112.
Мая першая праца была ў Brodsky (кіеўскі жыд), у фабрыцы блюзак за 60 цэнтаў на пачатак. Як запісалася ў прафсаюз — стаўка 1,00даляр альбо акорд (зьдзельная). На акорд можна было вырабіць 80-120 даляраў за тыдзень. Але гадамі працуючы на акорд — тэмпо жыцьця станавілася акордным.
Мужа першая праца была «па прафэсіі» — у яблычным садзе Herr Schmidta, абшарніка-садавода за 65 цэнтаў за гадзіну. Доўга там не пабыў, шукаючы больш аплатную працу. У канцы апынуўся ў Форда на канвэеры, дзе працаваў на працягу 16 гадоў, аж да часу пераезду ў Фларыду.
Першае, што мы купілі ў Амэрыцы, гэта раскладушку-канапу, бо прыяжджалі людзі зь Нямеччыны. Трэба было спатыкаць, уладкоўваць’13.
Барыс Кіт афармляў запрашэньні для беларускіх ДыПі на просьбу Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Нямеччыне — грамадзкай арганізацыі, што аб’ядноўвала прыхільнікаў БЦР. Кіраўнік арганізацыі Аляксандар Русакраіў, каго трэба найперш выпісаць, складаўсьпісы, афармляўусю неабходную дакумэнтацыю й вёў працу ў Нямеччыне. Барыс Кіт і ягоныя паплечнікі рыхтавалі неабходныя для ўезду паперы, рабілі афідавіты (запрашэньні) і ашурансы (страхавалі імігрантаў), шукалі для іх працу, дамаўляючыся з працадаўцамі — і ўрэшце высылалі запрашэньні ў Нямеччыну.
Патрабавалася паперка, што ён (спонсар) гарантуе выпісанаму эмігранту жыльлё, працу й лекарскую апеку. Мы ў Саўт-Рывэры пачалі «фабрыкаваць» такія паперкі, шукаючы спонсараў. 3 працай
"2Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
113 Тамсама.
для жанчын праблемаў не было. Фабрыканты рады былі новаму наплыву эмігрантаў, бо плацілі ім па 60 цэнтаў у гадзіну ў той час, калі стаўка дзяржаўная была 1,00 даляр у гадзіну. 3 працай для мужчын было цяжэй, бо дэмабілізаваны амэрыканскі жаўнер запаўняў рынак працы.
3 пачаткам 1950 г. пачалі прыбываць намі выпісаныя людзі. Трэба было кожнага спаткаць у порце, прывезьці ў Саўт-Рывэр і заапекаваццаўладжаньнем накватэру, на працы. Тыя,што прыехалі, выпісвалі другіх, і ўсе ўплывалі ў калёнію «старой іміграцыі». У кожнага зь іх знаходзіўся пакойчык, кватэра, старыя мэблі. I ўсе чуліся як дома"4.
Барыс Кіт пісаў Аляксандру Русаку, адзначаючы цяжкасьці ў запрашэньні нашых суайчыньнікаў.
...Хачу адразу зазначыць, што нашая акцыя помачы ў прыезьдзе ў ЗІПА нашых Ды-Пі, на жаль, не змагла прыняць такіх разьмераў, як у ўкраінцаў ці іншых народаў. А толькі агранічылася да таго, што кожны з нас, лічаных асобаў, стараўся знайсьці такіх тутэйшых амэрыканцаў, маючых дамы і прадпрыемствы, якія згадзіліся б падпісаць для нашых Ды-Пі гэтак званыя запэўніваньні памяшканьня і працы. У большасьці, калі не ў ва ўсіх выпадках, прышлося прыра-
Аляксандар Русак. Здымак сярэдзіны 1940-х.
каць гэтым паручыцелям, што нашы людзі не прынясуць ім ніякіх турботаў, што пасьля іх прыезду мы самі імі цалком зоймемся і дапаможам ім уладзіцца тут. Мне такім чынам удалась здабыць тут каля 25 такіх дакумэнтаў на 25 нашых сем’яў.
Як бачыце, дзейнічалі мы толькі індывідуальна і не арганізацыйна. Чым гэта было выклікана? Чаму мы не маглі нічога зрабіць арганізацыйна? Прычынаю гэтаму ўсяму ёсьць тое, што мы не знайшлі сярод тутэйшых беларусаў, прыехаўшых сюды раней, ніякага падтрыманьня.
Ня гледзячы на тое, што мы залажылі і залегалізавалі Беларускі Дапамаговы Камітэт, зварочваліся да беларусаў празь мясцовыя ўкраінскія і расейскія газэты, вынік быў ніякі. Здэнацыяналізаваныя камплектна, запісаныя ў розныя расейскія ці польскія арганізацыі, замест падтрымаць нас, аднесьліся да нас проста варожа.
114 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
He маючы падтрыманьня ад сваіх, мы шукалі помачы ў сваіх «родных братоў» украінцаў. I так яшчэ ўвосені прошлага году доктар Галан, старшыня дапамаговага ўкраінскага камітэту, абяцаў публічна на сходзе, што дапаможа нам прывезьці 100 нашых сем’яў. У гэтай справе я асабіста езьдзіў у Філадэльфію і пасьля атрыманьня слова ад доктара Галана, што сапраўды нам паможа хоць невялікай колькасьці патрэбных сьпісак нашых Ды-Пі. Пасьля двухмесячнага маўчаньня сягоньня [14 траўня 1949] якраз атрымаў адказ, што яны нічога нам ня могуць дапамагчы. На гэтым канчаецца «помач» нам ад украінцаў115.
Дзякуючы саўт-рывэрскаму аддзелу Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту ды асабіста Барысу Кіту ў ЗША перабраліся Хведар Шыбут зь сям’ёй, Вячаслаў і Волыа Сэлях-Качанскія, браты Шчорсы, Іван Касяк, Мікалай Шчаглоў-Куліковіч, Часлаў Найдзюк, Юры Віцьбіч, Хведар і Леў Высоцкія, Сьвятаслаў Коўш, Аляксей Шудзейка, Пётра Орса, Аўген Кудасаў, Вітаўт Рамук, Аўген Вярбіцкі, Філарэт Родзька зь сям’ёй, Эмануіл Ясюк, Мікалай Хмыз ды інш. Было дасланае запрашэньне й пісьменьніку ды журналісту Хведару Ільляшэвічу. Але 6 лістапада 1948 г. ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе ля Ватэнштэту ў паўночна-заходняй Нямеччыне. Усяго ж Барыс Кіт выпісаў зь Нямеччыны некалькі дзясяткаў сем’яў. Таксама дасылалі запрашэньні суайчыньнікам Іван Ермачэнка, Майк Філіповіч, Францішак Шаўроўскі, Лёнгіна і Уладзімер Брылеўскія. Бальшыня выпісаных належала да лягеру БЦР (за выняткам раднага БНР Філарэта Родзькі) і была сябрамі ці сымпатыкамі Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Нямеччыне.
Так, на пачатку 1950-х гг. Саўт-Рывэр стаў сталіцай прыхільнікаў БЦР ня толькі ў ЗША, але й ва ўсім заходнім сьвеце. Паўстаньню тут «беларускага» гораду з колькімі арганізацыямі паспрыяла й заснаваньне ў 1950 г. беларускай праваслаўнай парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай (настаяцель — а. Мікалай Лапіцкі). Беларуская царква прыцягнула ў Саўт-Рывэр яшчэ больш народу, бо рэлігійная самасьвядомасьць у беларускіх імігрантаў часам пераважала над нацыянальнай.
Ад пачатку 1950-х у Саўт-Рывэры сталі рэгулярна праходзіць імпрэзы й грамадзкія сходы пад эгідай БЦР і прыязных
115 Ліст Барыса Кіта да Аляксандра Русака ад 14 траўня 1949 г. 3 архіву Аляксандра Русака.
ёй арганізацыяў. Тут прайшлі ўсе кангрэсы беларусаў Амэрыкі, тры зь пяці праведзеных у ЗША пленумаў БЦР. Адбыліся ў Саўт-Рывэры й некалькі зьездаў беларусаў Канады й ЗША.
Прыклад Саўт-Рывэру паказальны для цэлага штату НьюДжэрзі, які ўжо на самым пачатку 1950-х стаў самым грамадзка актыўным беларускім штатам у ЗША. Тут склаўся моцны асяродак Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, дзейнічалі два з чатырох аддзелаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту (у Пасэйку й Саўт-Рывэры). 3 часам у штаце Нью-Джэрзі былі адкрытыя чатыры беларускія праваслаўныя парафіі: у Саўт-Рывэры, Гайлэнд-парку / Нью-Брансўіку, Пасэйку, Дораці116. Акрамя таго, толькі ў Нью-Джэрзі былі заснаваныя ўласныя беларускія нэкропалі: у Іст-Брансўіку (парафіі БАПЦ Жыровіцкай Маці Божай) і Саўт-Рывэры (парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха).