Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Нельзя забывать н того, что в Амернку прнедут только здоровые н трудолюбнвые людн! Кто же позаботнться о больных туберкулезом н ннвалвдах, которым вьезд в Амернку запреіцен? Такнх ведь наберется по крайней мере около двух тысяч человек. Для этого мы прнзываем Вас войтн в ряды органнзуемого землячества. Ваше актнвное в нем сотрудннчество мы будем прнветствовать, a Вашн пожертвовання будут употреблены на посылку лекарств н пніцевых пакетов.
Желаюіцнх прннять участне в обіцем добром деле прошу обрашаться по адресу...119
За гэты неадназначны з нацыянальнага гледзішча зварот Івана Ермачэнку крытыкавалі ў беларускім друку. Прадстаўнікі ж старой іміграцыі пераважна сустрэлі заклік маўчаньнем. Шмат хто зь іх пад уплывам камуністычных і расейскіх прапагандыстаў з падазронасьцю ставіліся да новапрыбылых, лічылі іх нацысцкімі злачынцамі120.
Зварот быў надрукаваны ў некалькіх газэтах, напр.: Россня (НьюЙорк). 22 сентября 1948.
120 Вітаўт Кіпель распавядаў, як аднойчы ў беларускі камітэт у СаўтРывэры прыйшоў мужчына сталага веку і заявіў, што шукае свайго стрыечнага брата. Ён адно ведаў, што брат— «фашыст» і падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі. Барыс Шчорс, які ў гэты час знаходзіўся ў камітэце, пачаў задаваць пытаньні. Высьветлілася, што спадар Васіль Коська (так звалі наведніка) шукаў свайго стрыечнага брата Яўхіма Кіпеля. Апошні ні дня падчас нямецкай акупацыі не служыў у паліцыі, аднак быў заангажаваны ў нацыянальна-культурнае жыцьцё: працаваў у выдавецкім аддзеле ў падрыхтоўцы школьных праграмаў і падручнікаў. Гэтая гісторыя яскрава сьведчыць, наколькі плённа працавала савецкая прапаганда нават у ЗША.
Нягледзячы ні на што, колькасьць новапрыбылых беларусаў з кожным месяцам усё большала. Таму насьпела неабходнасьць заснаваць уласную арганізацыю самапомачы, а таксама сваё пэрыядычнае выданьне, якое выконвала б камунікацыйныя функцыі, гуртуючы раскіданых па ўсёй краіне беларусаў. У сваю чаргу арганізацыя самапомачы ці ўзаемадапамогі мелася стаць трывалым фінансавым падмуркам для эмігрантаў, бо зьбірала б добраахвотныя ўнёскі ад суайчыньнікаў і дапамагала тым, хто меў у гэтым патрэбу: суайчыньнікам у Ды-Пілягерах або імігрантам пры пераезьдзе й разьмяшчэньні іх у ЗША. Аналягічна дзейнічалі рускія, украінскія, польскія ды іншыя арганізацыі.
Задумы ўдалося ажыцьцявіць увосень 1948 г. У верасьні было заснаванае першае ў ЗША паваеннае пэрыядычнае выданьне на беларускай мове — часопіс «Беларус у Амэрыцы». Гэты месячнік, выдаваны рататарным спосабам, выходзіў да сакавіка 1949 г. у Саўт-Рывэры. Матэрыялы ў ім друкаваліся па-беларуску й па-ангельску. Рэдактарамі выданьня былі Янка Ніхаёнак і Барыс Кіт121. Напэўна, супрацоўніцтва рэдактараў было абумоўленае іх ранейшым знаёмствам, яшчэ падчас нямецкай акупацыі. Сын эмігрантаў першай хвалі (бацькі вярнуліся на Маладзечаншчыну ў першай палове 1920-х) Янка Ніхаёнак жыў у Лебедзеве, дзе ў 1941 г. некаторы час у бацькоў жонкі жыў Барыс Кіт. Але ў Амэрыцы пасьля кароткага супрацоўніцтва шляхі двух дзеячаў разышліся. Янка Ніхаёнак улетку 1949 г. стаў адным са стваральнікаў Беларускаамэрыканскага задзіночаньня, то бок прызнаў вяршэнства палітычнай плятформы Рады БНР. Барыс Кіт у лістападзе 1948 г. стаў адным са стваральнікаў Злучанага беларускаамэрыканскага дапамаговага камітэту, арганізацыі, сябры якой пераважна падтрымлівалі БЦР.
Магчыма, менавіта гэтая акалічнасьць і паўплывала на тое, што выданьне «Беларуса ў Амэрыцы», які меў шанец стаць агульнаэміграцыйным пэрыёдыкам, спынілася на чацьвертым нумары. Надалей беларускія выданьні, што засноўваліся ў ЗША, адразу вызначаліся ў сваіх палітычных прыярытэтах.
8 лістапада 1948 г. паўстала першая паваенная беларуская арганізацыя ў ЗША: у штаце Нью-Ёрк быў зарэгістраваны з
121 Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography. Warsaw, 2006. P. 584.
правам юрыдычнай і фінансавай дзейнасьці Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. У першы яго ўрад увайшлі: Іван Ермачэнка (старшыня), Барыс Кіт, Майк Філіповіч ды амэрыканка ўкраінскага паходжаньня Джын Скуба (Jean Skuba\ якая шмат дапамагала беларусам122.
Паводле статуту арганізацыі, мэтамі ЗБАДК былі: наладзіць сувязі паміж прадстаўнікамі дзьвюх хваляў эміграцыі, дапамагаць новым эмігрантам адаптавацца ў краіне, аказваць дапамогу суайчыньнікам у Нямеччыне, рэпрэзэнтаваць Беларусь і беларускую дыяспару перад амэрыканскімі ўладамі як на фэдэральным, так і штатавым узроўні123.
Нягледзячы на ўласную ініцыятыву ў стварэньні арганізацыі й вялікі абсяг заплянаванай дзейнасьці, празь некалькі месяцаў па заснаваньні ЗБАДК доктар Іван Ермачэнка пакінуў пасаду яго старшыні. Прычынай сталі даносы, зробленыя беларускімі «добразычліўцамі» ў амэрыканскую выведку124. Дзеяча абвінавацілі ў цесным супрацоўніцтве зь немцамі падчас акупацыі Беларусі. Аднак галоўнай прычынай даносаў было, верагодна, імкненьне палітычных апанэнтаў спыніць кантакты Івана Ермачэнкі з амэрыканскімі чыноўнікамі. Дзеяч меў трыццацігадовы досьвед міжнароднай працы й мог хутка наладзіць шчыльныя стасункі з Вашынгтонам. Ва ўмовах канкурэнцыі за рэпрэзэнтацыю перад амэрыканскімі ўладамі беларускіх інтарэсаў палітычныя апанэнты (у гэтым выпадку зь лягеру прыхільнікаў Рады БНР) імкнуліся як мага больш сапсаваць рэпутацыю Ермачэнкі ў вачах амэрыканцаў. Абвінавачаньні настолькі моцна падзейнічалі на дзеяча, што ён ня толькі пакінуў пасаду кіраўніка ЗБАДК, але й назаўсёды наагул сышоў з акгыўнага грамадзкага жыцьця, беручы толькі пасіўны ўдзел у імпрэзах і сьвяткаваньнях. Цкаваньне Ермачэнкі ў 1949 г. было настолькі моцнае, што ён захварэў на дэпрэсію125.
Новым старшынём ЗБАДК стаў доктар Мікалай Сьцяпанаў, які кіраваў арганізацыяй да лістапада 1949 г. — часу правя-
122 Бюлетэнь Злучанага Беларуска-Амэрыканскага Дапамаговага Камітэту, аддзел Нью-Ёрк. № 2, лістапад 1953.
123 Статут Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту.
1948 г. Гл. у Дадатку да кнігі.
124 Ліст Аляксандра Русака да Івана Ермачэнкі ад 7 лютага 1949 г. 3 архіву Аляксандра Русака.
125 Тамсама.
Мікалай Шчорс.
дзеньня II Зьезду, калі кіраўніком Галоўнай управы быў абраны Барыс Кіт. На наступным, III Зьезьдзе (5 лютага 1950 г.) ЗБАДК узначаліў доктар Мікалай Шчорс.
За першыя гады дзейнасьці (да 1950 г.) філіялы Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту ўжо існавалі ў НьюЁрку (тут аддзел быў створаны першым), Пасэйку, Саўт-Рывэры, Лос-Анджэлесе126. У 1953 г. у ЗБАДК налічвалася дзьвесьце актыўных сяброў ва ўсіх ЗША127.
Натуральна, што Камітэт спрыяў найперш прыезду ў ЗША прыхільнікаў БЦР. У сваю чаргу прыхільнікі Рады БНР выпісвалі
сваіх паплечнікаў. Уласную арганізацыю -— Беларускаамэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) — яны стварылі на паўгоду пазьней за ЗБАДК, 31 ліпеня 1949 г. на сходзе актыву ў Нью-Ёрку.
Акрамя ЗБАДК прыхільнікі БЦР ад самага пачатку сваёй дзейнасьці ў ЗША заснавалі шэраг іншых арганізацыяў, забясьпечваючы разнастайнасьць формаў удзелу беларусаў у грамадзкім жыцьці, а таксама імкнучыся перамагчы ў суперніцтве з палітычнымі апанэнтамі з кола Рады БНР.
Іншыя арганізацыі прыхільнікаў БЦР
Сярод першых арганізацыяў прыхільнікаў БЦР у ЗША згадваецца Аб’еднаньне беларускіх жанчын (АБЖ, ужывалася й назва Згуртаваньне беларускіх жанчын). У 1948 г.
126 Аддзел у Лос-Анджэлесе часам называўся каліфарнійскім, што не зусім адпавядала рэчаіснасьці, паколькі ўсё грамадзкае жыцьцё беларусаў канцэнтравалася менавіта ў «горадзе анёлаў».
127 Да пятых угодкаў існаваньня ЗБАДКII Бюлетэнь Злучанага БеларускаАмэрыканскага Дапамаговага Камітэту. Аддзел Нью-Ёрк. № 2. Лістапад 1953.
прадстаўнічка Беларусі ўдзельнічала ў адным з украінскіх сьвятаў як дэлегатка гэтай арганізацыі. Аб’еднаньне юрыдычна не афармлялася, а дзейнічала як ініцыятыўная група, што займалася надзённымі справамі. Жанчыны, якія намінальна належалі да АБЖ, ладзілі імпрэзы, бралі на сябе арганізацыю банкетаў, абедаў, грамадзкіх сьвяткаваньняў, праводзілі дабрачынныя акцыі, зьбіралі пасылкі суайчыньнікам у Нямеччыну, а пазьней у Польшчу. Сярод акгыўных дзяячак былі Лёнгіна Брылеўская, Валянціна Шудзейка, Марыя Кіпель, Алена Кіркевіч, Ірына Калоша, Ліда Божка, Тацяна Жамойда, Лёля Касоўская, Валянціна Вайцяхоўская ды інш. Пасьля таго як грамадзкае жыцьцё гэтага крыла эміграцыі зьмясьцілася ў Саўт-Рывэр, Аб’еднаньне беларускіх жанчын таксама гуртавалася пераважна вакол гэтага гораду. У 1950-1951 гг. тут быў створаны аддзел АБЖ, які фактычна дубляваў дзейнасьць усёй арганізацыі. У канцы 1951 — пачатку 1952 г. у кіраўніцтва аддзелу ўваходзілі Лёнгіна Брылеўская (старшыня), Вера Коўш і Надзея Занкавіч128. Аднак ужо ў сярэдзіне 1950-х дзейнасьць Аб’еднаньня спынілася, а ягоныя функцыі пераняла сястрыцтва пры створанай у 1950 г. у Саўт-Рывэры парафіі царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Пры царкве Эўфрасіньні заўсёды было сястрыцтва. Было шмат старшыняў, зь іх самыя актыўныя сп-ня Надзя Занкавіч і сп-ня Люда Махнюк. Сястрыцтва ўпрыгожвала царкву і рабіла розныя імпрэзы, каб зарабіць грошы на карысьць царквы. (...) Беларускія жанчыны заўсёды цяжка працавалі. Яны рабілі розныя імпрэзы і заработкі аддавалі на беларускія справы. Яны ўсё рабілі бясплатна129.
Арганізаванае Згуртаваньне жанчын паўстала пазьней і толькі ў лякальным маштабе. Аддзелаў па ўсёй Амэрыцы не стварылі, бо ўсім было не да гэтага. Кожны быў заняты працай на хлеб штодзённы і клопатамі пра сям’ю. Нягледзячы на ўсё жанчыны ўлажылі многа працы ў жыцьцё і развыдіцё калёніі ў Саўт-Рывэры. Маладыя выходзілі замуж, радзілі новае пакаленьне, будавалі сем’і. Тыя, што прыехалі ў ЗША ўжо сямейныя, — сьпяшаліся радзіць перад адквітаньнем. Нягледзячы на ўсё былі робленыя банкеты: праф. Р. Астроўскаму (2), Кавылю, Сяднёву, Thanksgiving Day
128 Беларуская трыбуна. № 1-2 (9-10). 1952.
І2’Ліст Лёлі Касоўскай да Алега Гардзіенкі ад 5 чэрвеня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
(дажынкі — амэрыканскае сьвята), калядныя ялінкі для беларускіх дзяцей, навагоднія сустрэчы, вясельлі, хрэсьбіны і г. д. Пры ўсім гэтым выступленьні хораў у Саўт-Рывэры, Пасэйку, НьюБрансўіку ў Ратгерскім унівэрсытэце, на Rova Farm у Нью-Ёрку, Таронта, Канада. Сягоньня гэту работу перабрала Сястрыцтва пры царкве130.