Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Прыхільнікі Рады БНР на Кангрэс не прыехалі, таму форум стаў зьездам аднадумцаў: людзей, якія аднолькава бачылі мэты й задачы арганізацыі. Старшынём Кангрэсу быў абраны настаяцель парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай а. Мікалай Лапіцкі, які быў маральным аўтарытэтам для новых беларускіх эмігрантаў. Віцэ-старшынём стаў Язэп Ляшчынскі (Міхась Кавыль)161 — на той час галоўны рэдактар «Беларускай трыбуны», друкаванага органу ЗБАДК. Сакратаром Кангрэсу была абраная Лёнгіна Брылеўская, а ў склад прэзыдыюму ўвайшлі Леў Высоцкі, Ігар Шчорс, Алег Махнюк і Лявон Шурак.
Найбольш прадстаўнічым зьездам беларусаў Амэрыкі — у гэтым выпадку прыхільнікаў БЦР —■ быў абвешчаны Кангрэс беларусаў Амэрыкі. Меркавалася, што яны будуць склікацца раз на тры гады. У форс-мажорных варунках павінен быў склікацца Надзвычайны кангрэс. Але гэтае права ні разу больш чым за пяцьдзясят гадоў не выкарыстоўвалася.
Выканаўчым органам кангрэсаў беларусаў Амэрыкі абвяшчаўся Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА), які мусіў весьці ўсю грамадзкую працу ў пэрыяд між форумамі.
160 Першы беларускі кангрэс у ЗША // Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). Нядзеля, 25 лютага 1951.
161У паваенных лягерах Нямеччыны Міхась Кавыль для большай пэўнасьці (каб ня быць дэпартаваным у СССР) зьмяніў сваё прозьвішча Лешчанка на Ляшчынскі і некалькі гадоў карыстаўся гэтым прозьвішчам, у тым ліку і пасьля прыезду ў ЗША (напрыклад, у паперах БККА і газэтах ён пазначаны як Язэп Ляшчынскі). Потым ён зьвярнуўся да свайго сапраўднага — Лешчанка, хоць у беларускім асяродзьдзі наагул больш карыстаўся літаратурным псэўданімам — Кавыль.
Сярод задачаў БККА былі: каардынаваць працу розных беларускіх арганізацыяў у ЗША, выступаць ад іх імя перад амэрыканскімі палітычнымі й грамадзкімі, а таксама міжнароднымі арганізацыямі162. Выбары сяброў БККА мелі праходзіць шляхам тайнага галасаваньня на спаборнай аснове ці агульным сьпісам. Падчас Кангрэсу ўправа (урад) БККА здавала справаздачу яго ўдзельнікам, якія ацэньвалі зробленую працу, абіралі новы склад Кангрэсавага камітэту й рэвізійную камісію, вызначалі плян дзейнасьці на наступныя тры гады163.
Першым старшынём БККА стаў Мікалай Шчорс — на той час кіраўнік арганізацыі, што стала фундамэнтам БККА — Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Акрамя яго ў склад БККА абралі: першым віцэ-старшынём — Ігната Лабача (БАНР, Чыкага), другім віцэ-старшынём — Барыса Кіта (ЗБАДК, Каліфорнія), выканаўчым сакратаром (скарбнікам) — Івана Хіхлушу, сакратаром — Міхася Сеньку. Урад БККА: Сьвятаслаў Коўш (віцэ-старшыня Галоўнай управы ЗБАДК), які павінен быў курыраваць пытаньні культуры, асьветы й рэлігіі; Аляксандра Сабалеўская (АБЖ); Аляксандар Русак (старшыня Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва) — рэфэрэнт міжнародных зносінаў; Мікалай Філіповіч — скарбнік і рэфэрэнт сацыяльнай апекі; Сымон Жамойда — прэс-сакратар164.
Галоўнай мэтай Кангрэсу беларусаў Амэрыкі абвяшчалася «абарона інтарэсаў Амэрыкі і Беларусі». Арганізацыя павінна была дзейнічаць ва ўсіх ЗША «шляхам супрацоўніцтва з урадам ЗША ды іншымі ўрадавымі дзейнікамі, з прадстаўніцтвам беларускага народу й праводзіць адпаведную дзейнасьць сярод амэрыканцаў беларускага паходжаньня»165.
Сярод іншых дакумэнтаў, прынятых I Кангрэсам беларусаў Амэрыкі, быў адзін цікавы дакумэнт, што выдатна характарызуе настроі ў асяродзьдзі тагачаснай беларускай эміграцыі ў
162 Першы Панамэрыканскі Беларускі Кангрэс у ЗША // Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 2 (5). 25 сакавіка 1951. С. 3-4.
163 Statut Bielaruskaha (Demakratycnaha) Kangresavaha Kamitetu Ameryki [Prajekt]. 1951. 3 архіву Івана Касяка.
164 Першы Панамэрыканскі Беларускі Кангрэс у ЗША...
165 Фінансавае забесьпячэньне мусіла ісьці празь беларускія арганізацыі шляхам адлічэньняў, прадугледжваліся таксама і ахвяраваньні паасобных дзеячаў. Гл.: Статут Беларускага Кангрэсавага камітэту. 3 архіву Івана Касяка.
82 Стварэньне Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі сьвеце. Маецца на ўвазе тэлеграма да кіраўніка NATO — і на той час віцэ-прэзыдэнта ЗША — Дўайта Эйзэнгаўэра:
Першы Беларуска-Амэрыканскі Кангрэс у ЗША, які адбыўся ў Саўт-Рывэры, N. J., дня 11 лютага 1951 г. вітае Вас на новым адказным становішчы і жадае як найлепшых посьпехаў у Вашай дзейнасьці.
Мы, беларусы ў Амэрыцы, дэкляруем поўную салідарнасьць з Вамі і поўную падтрымку ў змаганьні вольнага сьвету з камуністычным імпэрыялізмам.
Беларускі народ — першая ахвяра савецкага імпэрыялізму, болып 30 гадоў знаходзіцца ў няроўнай барацьбе з расейска-бальшавіцкім агрэсарам і побач іншых народаў зьяўляецца натуральным саюзьнікам дэмакратыяў166.
Зьяўленьне гэтай тэлеграмы было выклікана тагачаснымі падзеямі на Далёкім Усходзе, а менавіта вайной у Карэі (1950-1953).
У першай палове 1950-х прадстаўнікі паваеннай хвалі эміграцыі разглядалі сваё знаходжаньне на чужыне як часовае. Быў нават такі тэрмін: «сядзеньне на валізах». Шмат хто спадзяваўся, што ў хуткай будучыні краіны дэмакрагычнага блёку пачнуць вайну супраць СССР, вынікам якой для ўцекачоў II Сусьветнай стане магчымасьць вярганьня на радзіму. Падчас прэзыдэнцтва Гары Трумэна (1945-1952) была выпрацаваная дактрына актыўнага супраціву камунізму, якая й жывіла надзеі беларусаў. 3 асаблівым энтузіязмам успрынялі вайну ў Карэі, калі на абарону Паўднёвай Карэі ад экспансіі Кітаю, КНДР і СССР стаў увесь дэмакратычны блёк. Беларускія эмігранты — ня толькі ў ЗША, але ў Аўстраліі, Канадзе, Аргентыне, Англіі — чакалі, што гэтая вайна справакуе ваенны канфлікт з СССР, і той пацерпіць паразу. Таму шмат якія беларусы й «сядзелі на валізах»: не прымалі грамадзянства новай краіны, ня бралі доўгатэрміновых крэдытаў і г. д.
У рэчышчы гэтых надзеяў падтрымка курсу Захаду ў барацьбе з камунізмам выглядае лягічнай. Аднак гэта быў ня першы падобны дакумэнт для беларускай эміграцыі. Яшчэ 7 ліпеня 1950 г. зьявілася адозва прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага «Да Ўсяе Беларускае Эміграцыі» з заклікам да беларусаў запісвацца добраахвотнікамі на вайну167. Гэтай вай-
166 Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 1 (4). Нядзеля, 25 лютага 1951.
167 Астроўскі Р. Да Усяе Беларускае Эміграцыі... Поўны тэкст звароту зьмешчаны ў Дадатку да кнігі.
ной, надумку Астроўскага, павінен быў пачацца крыжовы паход за вызваленьне сьвету ад камуністычнай чумы. Аднак зварот не тлумачыў мэханізму вярбоўкі беларускіх добраахвотнікаў, дый уласна вярбоўка «ў розных прадстаўніцтвах і дэлегатурах БЦР» была праблематычнай. Таму адозву Радаслава Астроўскага варта разглядаць хутчэй як заклік быць напагатове палітычнай сытуацыі і пры спрыяльных варунках рыхтавацца да вяртаньня ў Беларусь. У падобным рэчышчы дзейнічала тады й Рада БНР, заснаваўшы ў 1950 г. Беларускі антыбалыпавіцкі фронт, што таксама быў водгукам на пачатак Карэйскай вайны. Таму цалкам зразумела, што Кангрэс беларусаў Амэрыкі, што абвясьціў сябе рэпрэзэнтантам беларускай эміграцыі, мусіў таксама выказацца ў падтрымку антыкамуністычнага змаганьня. Прычым першапачатковы тэкст тэлеграмы быў нашмат больш жорсткі, але цягам абмеркаваньня фармулёўкі значна зьмягчылі168.
Таксама была высланая вітальная тэлеграма прэзыдэнту Гары Трумэну, у якой выказвалася поўная падтрымка захадам амэрыканскага ўраду ў справе вайны ў Карэі.
Беларуска-амэрыканскі кангрэс ад імя амэрыканцаў беларускага паходжаньня й новае беларускае іміграцыі ў ЗША з задавальненьнем вітае апошнія мерапрыемствы ачольванага Вамі Ўраду ЗША, накіраваныя супроць расейска-камуністычнае агрэсіі, выражае словы ўдзячнасьці за праводжаньне іх у жыцьцё ды выказвае сваю поўную гатоўнасьць да іх рэалізацыі ўключна аж да збройнага змаганьня за рэпрэзэнтаваныя Вамі і Амэрыканскім Народам ідэалы: Волі і Свабоды!169
Гэта былі першыя дакумэнты ў падтрымку антыкамуністычнай палітыкі ЗША, якую надалей стала выказваў БККА. I яшчэ адна акалічнасьць: ад самага пачатку знаходжаньня ў ЗША новая беларуская эміграцыя імкнулася называць сябе
168 «Мы, беларусы ў Амэрыцы, дэкляруем поўную салідарнасьць з Вамі і дапамогу ў справе разгрому савецкай тыранскай турмы народаў і вызваленьня паняволеных бальшавізмам народаў. Беларускі народ на бацькаўшчыне збройна змагаецца з крывавай савецкай акупацыяй і зьяўляецца Вашым натуральным саюзьнікам у супольнай барацьбе з супольным ворагам — бальшавіцкім агрэсарам» (цыт. паводле дакумэнту з архіву Івана Касяка).
169 Прэзыдэнту Гары Трумэну// Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 1 (4). Нядзеля, 25 лютага 1951.
84 Стварэньне Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі амэрыканцамі беларускага паходжаньня, г. зн. яны прымалі лад і дапамогу гэтай краіны, чаго не было ў Вялікабрытаніі, Канадзе й Бэльгіі.
Асобны пункт статуту зазначаў, што Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі зьяўляецца часовай установай, пакуль усе беларускія арганізацыі на амэрыканскім кантынэнце не аб’яднаюцца пад парасонам Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Але рэальная гісторыя БККА аказалася іншай, як меркавалася пры яго стварэньні. Паўплывалі на яе розныя абставіны.
V. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМПЭТ АМЭРЫКІ Ў 1951-1957 ГГ.
Умовы дзейнасьці БККА: амэрыканская палітыка й эміграцыйная супольнасьць
Для разуменьня ініцыятываў і ўмоваў дзейнасьці БККА варта найперш акрэсьліць асаблівасьці тагачаснага грамадзкага жыцьця ў ЗШ А й сьвеце.
У першыя паваенныя гады, калі мінула захапленьне ад супольнай перамогі над нацызмам, паміж ранейшымі саюзьнікамі пачалося новае процістаяньне: халодная вайна170. ЗША, як і іншыя краіны заходняга блёку, сталі разглядаць СССР у якасьці верагоднага праціўніка ў барацьбе за ўплыў у сьвеце. Аднак у новай сытуацыі прыярытэтным бачылася ня столькі ваеннае вырашэньне супрацьстаяньня, колькі мірнае. На дапамогу былі пакліканыя мэтады палітычнай прапаганды ды — як важны сродак у супрацьдзеяньні СССР — некалькі сотняў тысячаў выхадцаў з СССР/Расеі, што засталіся жыць у эміграцыі, пераважна ў Паўночнай Амэрыцы. У жніўні 1948 г. была зацьверджаная сакрэтная дырэктыва Рады нацыянальнай бясьпекі 20/1 «Мэты ЗША ў дачыненьні Расеі». Яе галоўная выснова сьцьвярджала магчымасьць дасягненьня мэтаў вайны ў мірны час без прымяненьня сродкаў узброенага гвалту171. Найлепшым варыянтам лічылася палітычнае ўрэгуляваньне крызісу, а ў пэрспэктыве замена ўраду ў СССР на дэмакратычны. Абаперціся ў гэтай справе было вырашана на розныя