Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
У 1970-х гг. гэты хор, у той час пад кіраўніцтвам Дзьмітрыя Верасава, стаўся асновай беларускае песьні ў Беларускіх фэстывалях 1976, 1977 і 1979 гг., на якія зьбіралася ад трох да пяці тысячаў гледачоў.
У 1963 г. на аснове саўт-рывэрскага хору паўстаў асобны жаночы хор «Каліна», якім кіраваў Ксаверы Барысавец’46.
У пачатку 1950-х у Саўт-Рывэры Вячаслаў Селях-Качанскі заснаваў тэатральную студыю, якая аб’яднала маладых людзей, што жадалі вучыцца асновам тэатру й выканаўчага май-
145 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 205.
146 Тамсама. С. 206.
стэрства147. У былога опэрнага сьпевака, тэнара Марыінскага тэатру, а ў 1927-1933 гг. дырэктара Беларускага дзяржаўнага тэатру (БДТ-1 — сёньняшні Купалаўскі), пастаноўшчыка першай опэры на беларускай мове («Русалка», 1927) быў немалы досьвед. У Нямеччыне ў 1944 г. Вячаслаў Селях-Качанскі арганізаваў тэатральна-мастацкую трупу «Жыве Беларусь!», якая пасьпяхова гастралявала ў беларускіх асяродках. Дзейнасьць трупы аднавілася ўжо ў ЗША. У Саўт-Рывэры тэатральная студыя ставіла спэктаклі ды арганізоўвала мастацкія імпрэзы, а яе аснову складалі актыўныя сябры ЗБАДК, БККА, парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай148.
Так, ужо на пачатку 1950-х гг. прыхільнікі БЦР паспрабавалі наладзіць дзейнасьць арганізацыяў розных кірункаў, прызначаных для аб’яднаньня розных сацыяльных групаў. Аналягічныя высілкі прыкладалі й супернікі зь лягеру Рады БНР. Ня ўсе спробы былі аднолькава ўдалыя, а структуры жыцьцяздольныя, аднак усе працавалі на больш шчыльнае гуртаваньне грамады вакол нацыянальнай ідэі. Разам з тым, каб зрабіць дзейнасьць розных арганізацыяў эфэктыўнай, неабходна было стварыць адзіны каардынацыйны цэнтар — арганізацыю, што магла б выступаць ад імя ўсяе беларускае дыяспары адразу.
147 Тамсама. С. 207.
148 Па сьмерці Вячаслава Селях-Качанскага ў 1976 г. фактычнае кіраваньне пераняла былая акторка Купалаўскага тэатру Ірэна Цупрык — маці сёньняшняга кіраўніка Беларускага кангрэсавага камітэту.
IV.	СТВАРЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМПЭТУ АМЭРЫКІ
Падрыхтоўка да скліканьня агульнабеларускага Кангрэсу
ЗБАДК праз сваю сацыяльна-дабрачынную скіраванасьць ня мог каардынаваць дзейнасьці ўсіх суполак сваіх прыхільнікаў. Таму паўстала ідэя стварэньня новай арганізацыі, якая пераняла б на сябе агульныя функцыі «рэпрэзэнтацыі беларускага грамадзтва перад амэрыканскім грамадзтвам».
Ініцыятарам заснаваньня такой арганізацыі быў старшыня ЗБАДК Мікалай Шчорс, якога падтрымалі Лёнгіна Брылеўская й Аляксандар Русак. У жніўні 1950 г. яны выдалі зварот «Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасьці ў ЗША», дзе акрэсьлілі цяжкасьці, зь якімі сутыкнуліся новыя эмігранты, ды асноўныя праблемы існаваньня дыяспары. Аўтары звароту заўважалі, што дасягненьняў было куды меней, чым паразаў. Галоўная прычына слабасьці беларускага руху на эміграцыі, у параўнаньні з польскім ці ўкраінскім, хавалася ў саміх беларусах: непатрэбнай канкурэнцыі між рознымі грамадзкімі аб’яднаньнямі, а таксама адсутнасьці агульнай «беларускаамэрыканскай рэпрэзэнтацыі». Згаданыя акалічнасьці, на думку аўтараў звароту, паралюшавалі нацыянальна-грамадзкую працу ў ЗША149. Выйсьце бачылася ў скліканьні «панамэрыканскай канфэрэнцыі беларускіх арганізацыяў для стварэньня беларускае цэнтральнае нацыянальна-грамадзкае ўстановы».
Мы, ніжэй падпісаныя, прадстаўнікі розных беларускіх арганізацыяў, выступаем з ініцыятывай ды заклікам скліканьня агульнаамэрыканскае канфэрэнцыі беларускіх арганізацыяў з мэтаю даклад-
149 Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасьці ў ЗША // Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 1. 27 жніўня 1950.
Падрыхтоўка да скліканьня агульнабеларускага Кангрэсу 77 нага прааналізаваньня сучаснага палажэньня ды пакліканьня ў ЗША беларускае цэнтральнае нацыянальна-грамадзкае ўстановы, якая б:
1.	плянавала,
2.	каардынавала нацыянальна-грамадзкую працу,
3.	рэпрэзэнтавала нас навонкі, як перад афіцьійнымі дзейнікамі, так і перад іншымі нацыянальнасьцямі.
Браты Беларусы! Камуністычна-бальшавісцкая мафія знаходзіцца ў поўным наступе да апанаваньня сьвету. Гэты апошні стаіць напярэдадні вельмі важных і важкіх падзеяў. Падзеі гэтыя ня могуць прайсьці звонку, або побач нас. Яны павінны застаць нас у Вольнай і Дэмакратычнай Амэрыцы, гэтай найбольшай спаборніцы за правы адзінкі і народаў, зарганізаванымі, ацэмэнтаванымі ў адзін моцны беларускі маналіт.
Хопіць партыкулярызму і партызаншчыны ў нашых шэрагах на амэрыканскай зямлі.
Хай жыве супольны, адзіны і моцны беларускі фронт у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Інжынэр А. Русак, старшыня Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва,
Др. М. Шчорс, старшыня Галоўнай Управы ЗБАДК
Л. Брылеўская. Старшыня Згуртаваньня Беларускіх Жанчын150.
Сьледам за зваротам быў прыняты яшчэ адзін дакумэнт — «Арганізацыйныя асновы Першага Беларуска-Амэрыканскага кангрэсу ў Амэрыцы», які рэглямэнтаваў прынцыпы адбору дэлегатаў. Удзельнікамі Кангрэсу маглі быць усе беларусы, што пражывалі ў гэтай краіне: як народжаныя ў ЗША, так і тыя, хто прыбыў у краіну некалькі гадоў таму ці зусім нядаўна. Дэлегат выступаў або ад арганізацыі, або ад пэўнага асяродку (паселішча, гораду, штату) — абсалютная бальшыня новых эмігрантаў у гэты час, у 1950 г., працавала па кантракце, таму пераяжджала зь месца на месца, з гораду ў горад, са штату ў штат. Дэлегат выступаў ад імя 15 сяброў пэўнай арганізацыі ці асяродку. Калі зь нейкіх прычынаў (вялікая адлегласьць ці хвароба) абраны дэлегат ня мог прыбыць на Кангрэс, то арганізацыя ці асяродак мелі магчымасьць дэлегаваць свой голас даверанай асобе зь іншай мясцовасьці. Такія паўнамоцтвы неабходна было заверыць натарыяльна151.
150 Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасьці ў ЗША...
151 Arhanizacyjnyja asnovy Piersaha Biclaruska-Amerykanskaha Kangresu u Amerycy. 3 архіву Івана Касяка.
Запрашэньні на Кангрэс атрымалі ўсе аддзелы Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Чакалі прадстаўнікоў Арганізацыі беларускіх вайскоўцаў, Аб’еднаньня беларускіх жанчын, Аб’еднаньня беларускіх студэнтаў (БЦРаўскае), Аб’еднаньня праваслаўных беларусаў, Аб’еднаньня беларуска-амэрыканскай моладзі, Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі ў ЗША, Царкоўнай рады парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, Беларуска-амэрыканскай Рады ў Чыкага (Ігнат Лабач), Праваслаўнага Жыровіцкага брацтва ў Нью-Брансўіку, якое ўзначальваў Аляксандар Асіпчык. Згуртаваньне пісьменьнікаў і паэтаў у ЗША рэпрэзэнтаваў Юры Стукаліч (Віцьбіч). Быў запрошаны прадстаўнік ад Беларускае ініцыятыўнае групы з Кліўлэнду (штат Агаё, кіраўнік групы — Юры Харытановіч), якая яшчэ не аформілася ў трывалую арганізацыю152.
Геаграфія індывідуальных запрашэньняў была шырокая. Іх атрымалі беларусы Нью-Ёрку, Флэшынгу153 (Віктар Чабатарэвіч), Брукліну (Ян Асіповіч), Стэтэн-Айлэнду (праф. Мікалай Сьцяпанаў), Гарфілду154 (Эмануіл Ясюк), Ўолінгтану155 (Аляксей Шудзейка), Сэйрэвілу156 (Міхась Кавыль), Чыкага (Міхаіл Шасткоўскі), Рокфарду (Ілінойс, Ракуць), Спрынгфілду (Ілінойс, Аўген Русецкі), Сан-Францыска (Алена Кіркевіч), Дэйтану (Агаё, Антон Вайтовіч), Пуэбла (Каларада, Хведар Шыбут), Фэніксьвілу (Пэнсыльванія, а. Эмільян Кайко), Коры (Пэнсыльванія, Канстанцін Маталіцкі), Пэрт-Амбою (НьюДжэрзі, Міхаіл Сокал), Мэдфарду (Арэгон, Міхаіл Запольскі), Нюарку (Нью-Джэрзі, Іван Аўдзей), Дэтройту (Ян Скуратовіч і Пётра Палягошка), Алімфо (Пэнсыльванія, Юліян Рымко)157.
152 Vyslanyja zaprosiny na PierSy Bielaruska-Amerykanski Kangres. Bielaruskija arhanizacyi u USA. 3 архіву Івана Касяка.
153 Флэшынг — раён Вялікага Нью-Ёрку на востраве Лонг-Айлэнд.
154 Гарфілд— горад у паўночна-ўсходняй частцы штату Нью-Джэрзі, за 15 міляў на паўночны захад ад Нью-Ёрку. У 2006 г. у Гарфілдзе пражывалі 29 786 чалавек.
155 Ўолінгтан — горад у паўночна-ўсходняй частцы штату Нью-Джэрзі. У 2006 г. тут пражывалі каля 11 тыс. чалавек. Наагул у 1950-х гг. у гэтай частцы Нью-Джэрзі пасялілася вялікая колькасьць беларускіх эмігрантаў: гарады Гарфілд, Уолінгтан, Ірвінгтан
156 Сэйрэвіл — горад, што з паўночнага ўсходу прымыкае да СаўтРывэру.
157 Vyslanyja zaprosiny na Piersy Bielaruska-Amerykanski Kangres...
Былі таксама дасланыя запрашэньні палітычным апанэнтам: БАЗА (а таксама пэрсанальнае яго кіраўніку Міколу Гарошку), Крывіцкаму навуковаму таварыству імя Пранціша Скарыны (старшыня — Янка Станкевіч), асобным суполкам БАЗА ў Кліўлэндзе (Міхась Белямук), Саўт-Рывэры (Філарэт Родзька), Арганізацыі беларускіх студэнтаў (Міхась Тулейка), рэдакцыі газэты «Беларус»158.
Аднак усе «крывіцкія» арганізацыі адмовіліся ад удзелу ў Кангрэсе. Дый калі б яны прынялі запросіны, наўрад удалося б зь імі дамовіцца. У пачатку 1950-х кожная з супрацьдзейных групаў эміграцыі лічыла, што толькі яна мае права рэпрэзэнтаваць беларусаў за мяжой.
Арганізатары Кангрэсу запрасілі й прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, журналістаў этнічных газэтаў, а таксама аўтарытэтных грамадзкіх дзеячаў: Язэпа Варонку — першага прэм’ера ўраду БНР у 1918 г., Юр’я Сабалеўскага, Івана Ермачэнку, Вітаўта Тумаша, а таксама доктара Аляксандра Багдановіча, баптысцкага прапаведніка Данілу Яська, пісьменьнікаў Уладзімера Клішэвіча (Каліфорнія) ды Масея Сяднёва (Саўт-Рывэр), гісторыка, выкладчыка Гарвардзкага ўнівэрсытэту Мікалая Вакара.
Былі дасланыя запрашэньні і ў Канаду: у Вініпэг — Беларускай нацыянальнай радзе, а таксама Згуртаваньню беларусаў Канады й рэдакцыі «Беларускага эмігранта»159. Меркавалася, што калі ў Кангрэсе возьмуць удзел прадстаўнікі Канады, арганізацыя зможа называць сябе паўночнаамэрыканскай. Рыхтавалі нават адпаведныя праекты рэзалюцыяў. Але прадстаўнікі Канады на Кангрэс не зьявіліся: ЗБК і «Беларускі эмігрант» з-за палітычнага антаганізму, дэлегаты зь Вініпэгу — з прычыны аддаленасьці.
Такім чынам, задуманы як агульнабеларускі эміграцыйны форум, Кангрэс ад самага пачатку рызыкаваў ператварыцца ў чарговую арганізацыю адной з груповак і рэпрэзэнтаваць толькі прыхільнікаў БЦР.
158 Vyslanyja zaprosiny na Piersy Bielaruska-Amerykanski Kangres...
159 Тамсама.
I Кангрэс беларусаў Амэрыкі
I Кангрэс беларусаў Амэрыкі прайшоў 11 лютага 1951 г. у Саўт-Рывэры, у Залі Шакаў. Пратаколу мерапрыемства, як і бальшыні дакумэнтаў Кангрэсу, не захавалася, таму дакладная колькасьць прысутных невядомая. Але ўдзельнікі Кангрэсу згадвалі пра 30-40 чалавек, сабраных у залі. УI Кангрэсе бралі ўдзел прадстаўнікі ад ЗБАДК, Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады (Чыкага), Аб’еднаньня беларуска-амэрыканскай моладзі, Аб’еднаньня беларускіх жанчын, Аб’еднаньня праваслаўных беларусаў, Цэнтральнага прадстаўніцтва беларускай эміграцыі160.