Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Выдавецкая дзейнасьць
Акрамя рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці ад імя беларусаў у амэрыканскім грамадзтве БККА пашыраў і ўзмацняў нутраныя сувязі беларускай грамады — у тым ліку праз выдаваньне ўласнага пэрыёдыку.
192 Леанід Галяк апісаў пэрыяд знаходжаньня Беларусі ў складзе Расейскай імпэрыі, доктар Шчорс — у міжваенны пэрыяд, Іван Касяк — у пэрыяд II Сусьветнай вайны.
193 Communist take over and occupation of Byelorussia. Special Report no. 9 of the Select Committee, 83rd Congress, 2nd Session. H. Res 346 and H Res 438. House Report no. 2684, pt 11. Washington, 1955. — 29 p.
194 Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 172.
Адной зь першых ініцыятываў навастворанага Кангрэсавага камітэту было заснаваньне 24 чэрвеня 1951 г. Беларускага выдавецкага фонду для «стварэньня здаровай матэрыяльнай базы пад выдавецкую справу»195. Узначаліў фонд Барыс Шчорс, брат кіраўніка БККА Мікалая Шчорса й грамадзкага актывіста Ігара Шчорса.
Сям’я Шчорсаў вартая асобнага дасьледаваньня. Стары Васіль Шчорс стаўся правобразам Базыля Трайчанскага ў трылогіі «На ростанях». Усе ІІІчорсы: Васіль, Сафія й іх сыны Мікалай, Барыс, Ігар — бралі актыўны ўдзел у беларускім руху як на радзіме, так і на эміграцыі.
Ігар быў наймалодшым. Сапраўдны беларус, артыст. У Міхэльсдорфе (Нямеччына) выступаў з групай Селяха-Качанскага. У «Загубленым жыцьці», «Пінскай шляхце», «Паўлінцы» і многіх іншых пастаноўках у Саўт-Рывэры196.
Барыс — гэта быў чалавек на ўсе рукі: інтэлігент, арганізатар, будаўнік. Як ён памёр, у нас многае завалілася. Ён вёў усё. Барыс быў сапраўдны беларускі дзеяч. Як ён памёр, то ўся царква плакала. Мой муж Лёня ня мог пагадзіцца, як такі чалавек адышоў у 63 гады197.
Намаганьнямі Барыса Шчорса Беларускі выдавецкі фонд стаў адным з самых пасьпяховых праектаў на эміграцыі198. Фонд прычыніўся й да выданьня газэты «Беларуская трыбуна».
Газэта наагул стала першай у ЗША, што выходзіла цалкам па-беларуску'". Першыя тры нумары рэдагаваў Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), потым рэдактар не пазначаўся. Аднак мяркуючы з характару матэрыялаў, можна сьцьвярджаць, што галоўным рэдактарам «Беларускай трыбуны» быў Мікалай Шчорс. Яго прыватны адрас на Джэксан-Гайтс у Нью-Ёрку быў пазначаны як афіцыйны адрас гэтага выданьня.
195 [Хроніка] Н Беларуская трыбуна. № 4 (7). Нядзеля, 29 ліпеня 1951.
196 Маюцца на ўвазе эстрадная група «Жыве Беларусь», што дзейнічала ў Нямеччыне, і Тэатральная студыя Вячаслава Селяха-Качанскага ў Саўт-Рывэры.
197 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 3 сакавіка 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
198 [Хроніка] Н Беларуская трыбуна. № 4 (7). Нядзеля, 29 ліпеня 1951.
199 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 266. БАЗА заснавала сваю газэту — «Беларус» — праз чатыры тыдні, 20 верасьня 1950 г.
Па першым часе заснавальнікам газэты, якая выходзіла з пазначэньнем «Орган незалежнай беларускай думкі», выступіў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. Прынамсі так дэкляравалася ў першых сямі нумарах. Беларускі выдавецкі фонд стаў афіцыйным выдаўцом газэты пасьля свайго стварэньня. Адпаведна, ад № 8 «Беларуская трыбуна» стала неафіцыйным органам БККА, а таму на сваіх старонках старалася надаваць увагу ўсім арганізацыям, што ўваходзілі ў камітэт.
27 жніўня 1950 г. на чатырох старонках фарматам крыху большым за A3200 пабачыў сьвет першы нумар «Беларускай трыбуны». Тут быў надрукаваны шэраг праграмных матэрыялаў, якія арэсьлівалі меркаванае месца й ролю газэты на эміграцыі. Так, у рэдакцыйным артыкуле «Маўчаць нельга» тлумачыліся мэты, якія будзе перасьледаваць пэрыёдык. Гаворка ішла найперш пра маральную дапамогу беларусам, што апынуліся па іншы бок жалезнай заслоны, у БССР. Аўтары звароту («Рэдкалегія») ясна здавалі сабе справу, што новыя эмігранты нават нягледзячы на міжнародную каньюнктуру занадта слабыя, каб рэальна вызваліць сваіх суайчыньнікаў на Бацькаўшчыне. Таму неабходна было шукаць нейкія іншыя формы дапамогі, адна зь якіх заключалася ў друкаваным слове. Газэце, на думку аўтараў звароту, было наканавана стаць беларускай трыбунай у вольным сьвеце: «Нас тут, па гэты бок, ня шмат. Мы яшчэ заслабыя, каб разьбіць ланцугі няволі й вызваліць зь іх наш народ. Пакуль што ў нашым распараджэньні маецца адзіная зброя. Гэтай зброяй зьяўляецца слова»201. Гэтае слова сілаю не павінна было саступаць атамнай бомбе, і яго трэба было выкарыстоўваць як мага прадукцыйна.
Зважаючы на тое, што ў ЗША апынулася больш за ўсё паваенных эмігрантаў, выдаўцы спадзяваліся, што «Беларуская трыбуна» будзе газэтай ня толькі амэрыканскай, але й для ўсёй беларускай дыяспары ў сьвеце.
2і»Гэткім фарматам у Беларусі выдаюцца газэты «Прессбол», «Комсомольская правда в Беларусн», «Белорусы н рынок», а ў ЗША — сёньняшняя газэта «Беларус». I надалей фармат і колькасьць старонак у «Беларускай трыбуне» захоўваліся. У 1952 і 1953 гт., калі яна стала выдавацца падвойнымі нумарамі, колькасьць старонак вагалася ад шасьці да васьмі.
201 Маўчаць нельга // Беларуская трыбуна. 1953. № 1. Нядзеля, 27 жніўня 1950 г.
Побач з жывым словам мы павінны мець сваё друкаванае слова, сваю газэту-трыбуну, зь якой можна б крыкнуць на ўвесь сьвет аб запраўдным абліччы крамлёўскіх заправілаў, аб пакутах нашага народу, аб тым, хто мы і чаго мы жадаем.
Усе мы зараз цяжка працуем. Усе мы яшчэ вельмі бедныя. Але, калі патрэбна жыцьцё ахвяраваць на аўтар бацькаўшчыны, — ахвяруем. Дык што ж тады каштуе для нас не паспаць лішнюю хвіліну, не пагуляць, а сесьці і напісаць пару слоў у сваю газэту ці паслаць для яе надрукаваньня пару даляраў, фунтаў ці марак.
Мы, ініцыятыўная група, якая ўзяла на свае плечы абавязак рэдагаваньня і выпуску газэты, спадзяемся, што наш пачын знойдзе ўсебаковую падтрымку з боку тых беларусаў, якім залежыць на лёсе нашага народу, нашай Радзімы.
Маўклівымі прахожымі не застанемся202.
На першай старонцы была зьмешчаная вядомая адозва прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага да «Ўсяе Беларускае Эміграцыі» з заклікам запісвацца добраахвотнікамі на вайну ў Карэі203 ды артыкул В. Дуба «3 Аб’еднанымі нацыямі за Незалежную Беларусь», дзе тлумачыліся некаторыя палажэньні адозвы Астроўскага й дадавалася патрыятычная рыторыка.
Заклік на Карэйскі фронт зьяўляецца арганізаваць і канцэнтраваць нашыя сілы пад сьцягам Аб’еднаных Нацыяў і нашым белчырвона-белым сьцягамі да вызваленьня нашае бацькаўшчыны.
Бяручы пад увагу ўсю сур’ёзнасьць агульна-сусьветнага палажэньня, ніводзін сумленны беларус, ніводная шчырая беларуска ня могуць знайсьціся вонкі гэтае акцыі.
(...)
Сьцяг Аб’еднаньгх Нацый ужо ўзьняты супроць балыпавізму, побач яго мы павінны ўзьняць высока і свой бел-чырвона-белы сьцяг на змаганьне на нашую шматпакутную БацькаўшчынуБеларусь204.
Нібы ў пацьверджаньне слушнасьці ідэі змагацца за Беларусь са зброяй у руках, у нумары былі зьмешчаныя некалькі прапагандысцкіх зацемак, якія яшчэ больш мусілі калі не заахвоціць эмігрантаў на збройнае змаганьне супраць камуніз-
202 Маўчаць нельга...
203 Падрабязней гл. у папярэдніх разьдзелах.
204 Дуб В. 3 Аб’еднанымі Нацыямі за Незалежную Беларусь // Беларуская трыбуна. 1953. № 1. Нядзеля, 27 жніўня 1950 г.
му, то прынамсі падагрэць у іх нянавісьць да бальшавікоў: «Вылюдненьне Беларусі» і «Партызаны змагаюцца». Апошні артыкул нібы мімаходзь паведамляў, што супраць партызанаў органы бясьпекі прымянілі танкі205. Гэты допіс, з аднаго боку, безапэляцыйна сьцьвярджаў пра магутны партызанскі рух — супраць іх нават прымянілі цяжкую тэхніку! — з другога боку, лішні раз падкрэсьлівалася бесчалавечнасьць сталінскага рэжыму. Зьмяшчаўся таксама прынагодны мілітарысцка-рэлігійны верш Міхася Кавыля «Мая малітва», які — нягледзячы на няпэўнасьці рыфмы й гістарычныя недакладнасьці — павінен быў натхняць на будучую барацьбу206.
Змагарны патас першага нумару «Беларускай трыбуны» цалкам зразумелы. Гэта быў пачатак 1950 г., Захад рыхтаваўся да вайны з СССР (прынамсі, думаў, што рыхтуецца), таму такія допісы ў чаканьні новай вайны не былі выпадковыя. Імі грашыла й іншая беларуская эміграцыйная прэса. I надалей рэдакцыя «Беларускай трыбуны» часта зьмяшчала матэрыялы пра партызанскую барацьбу ў Беларусі, на парадак пераболынваючы прыведзеныя зьвесткі. Так, беларуская прэса на Захадзе, у тым ліку й «Беларуская трыбуна», неаднаразова перадрукавала артыкул зь нямецкага «Ост-Вэст Кур’ер», у якім штабс-фэльдфэбэль Гагенакер прыводзіў «сэнсацыйныя зьвесткі» пра магутную партызанку ў БССР: тры дывізіі партызанаў вялі змаганьне з бальшавікамі.
205 Весткі з Бацькаўшчыны// Беларуская трыбуна. 1953. № 1. Нядзеля, 27 жніўня 1950 г.
206 Крыжы і кроў. На цэлым сьвеце,
Як хлеб, ці сьвет, — штодзённы дар
Народжаны ў Назарэце, Збавіцель наш і Уладар. Як паміраючы бяз хлеба Аб хлебе буду паўтараць: Зыдзі яшчэ адзін раз зь неба. He навучаць — зыдзі караць. Адамаў род ня верыць цуду, А слова праўды — не кажы, I мы, як Ты, па волі Юды Пакуты зносім на крыжы.
Зыдзі, зьбяры раскрыжаваных,
Вядзі ў сьвяты, апошні бой.
Пакутнікі зь зямлі устануць
I пойдуць з намі за Табой [9.4.50].
Пасьпяховая акцыя II дывізіі трывала да сакавіка 1951 г., да часу, пакуль агентам МВД не ўдалося пралезьці ў рады партызанаў і намовіць каманданта дывізіі зрабіць напад на тайны савецкі ваенны лягер каля Менску. 6 і 7 палкі савецкае арміі зрабілі заставу на партызанаў, у якую апошнія і трапілі, больш 13 000 забітых асталося на асьветленым пражэктарамі полі бою207.
У першым нумары «Беларускай трыбуны» друкавалася й самая каштоўная зь сённяшняга гледзішча інфармацыя: хроніка беларускага жыцьця на чужыне — зьвесткі пра падзеі ў Канадзе, Аўстраліі, Нямеччыне, але найперш — у ЗША. Больш увагі, натуральна, аддавалася імпрэзам, якія арганізоўваў ЗБАДК. Менавіта ў першым нумары «Беларускай трыбуны» быў выдрукаваны згаданы вышэй зварот «Да Беларускае Арганізаванае Грамадзкасьці ў ЗША», падпісаны Мікалаем Шчорсам (старшыня ЗБАДК), Аляксандрам Русаком і Лёнгінай Брылеўскай, які заклікаў беларускія грамадзкія арганізацыі да аб’яднаньня.
Надалей «Беларуская трыбуна», захоўваючы структуру свайго зьместу (перадавіца, жыцьцё ў грамадзкіх суполках, а таксама падзеі ў Беларусі), стала прысьвячаць болып увагі агульнаграмадзкім падзеям у ЗША, асабліва датычным замежнапалітычнаму курсу амэрыканскага ўраду. Другі нумар газэты208 (выйшаў 5 лістапада 1950 г.) зьмясьціў некалькі такіх матэрыялаў: «Пятая гадаўшчына ААН», «Арышты [камуністаў] у ЗША», «Гёнэрал Маршал міністрам абароны ў ЗША», «Савецкія войскі ў Кітаі», «Кангрэс зацьвердзіў антыкамуністычны закон» і г. д.209. Такая ўвага захоўвалася й надалей. Акрамя таго, газэта старалася як мага больш паведамляць пра падзеі ў беларускай дыяспары ў ЗША (безумоўна, пра арганізацыі, блізкія да ЗБАДК), а таксама тлумачыць важныя моманты зь міжнароднага і ўнутрыамэрыканскага жыцьця.