Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
240 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
VI. БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ Ў 1957-1989 ГГ.
II Кангрэс беларусаў Амэрыкі
Рашэньне аб правядзеньні II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі было прынятае на нарадзе беларускага актыву 19 траўня 1957 г. у залі парафіяльнай школкі пры царкве сьв. Эўфрасіньні. У ёй бралі ўдзел 15 чалавек241, старшыняваў Міхась Сенька, сакратаром быў Лявон Шурак. Удзельнікі нарады вырашылі склікаць II Кангрэс беларусаў Амэрыкі 30 чэрвеня 1957 г. у СаўтРывэры, у той самай Залі Шакаў Іван Касяк — а менавіта ён разглядаўся ў якасьці галоўнага кандыдата на пасаду старшыні БККА — узяўся падрыхтаваць новы статут арганізацыі з улікам тых зьменаў, што адбыліся ў жыцьці беларускай грамады ў ЗША за шэсьць гадоў.
У адрозьненьне ад I Кангрэсу беларусаў Амэрыкі, калі запрашэньні высылалі да беларускіх арганізацыяў бяз розьніцы палітычных поглядаў, гэтым разам у форуме ад самага пачатку меркаваўся ўдзел толькі прадстаўнікоў аднаго— «антыкрывіцкага» — кола эміграцыі. Ha II Кангрэс дэлегаваліся прадстаўнікі Галоўнай управы ЗБАДК і яе чатырох аддзелаў, беларускага аддзелу Амэрыканскіх прыхільнікаў Антыбальшавіцкага блёку народаў, Саюзу беларускаамэрыканскай моладзі, Аб’яднаньня беларуска-амэрыканскіх студэнтаў, Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады ў
241 Ксенафонт Вайцяхоўскі — старшыня ЗБАДК, Віталь Цярпіцкі, Іван Касяк, Ігар і Барыс Шчорсы, Мікалай Новік, Аляксей Шудзейка, Тодар Высоцкі, Віктар Чабатарэвіч, Барыс Плескачэўскі, Міхась Сенька, Лявон Шурак, Уладзімер Брылеўскі, Антон Даніловіч, а. Мікалай Лапіцкі. Выпіска з пратаколу паседжаньня беларускага грамадзкага актыву ў Саўт-Рывэры 19 траўня 1957 г. 3 архіву БККА.
Чыкага, Беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту ў Кліўлэндзе, Беларускага страхавога аддзелу, Беларускага царкоўнага камітэту. Асабістыя запрашэньні атрымалі 29 асобаў: Іван Калоша, Хведар Шыбут, Іван Аўдзей, Юрка Віцьбіч, Пётра Палягошка, Бэрнард Букатка ды інш.
На Кангрэсе прысутнічалі разам 56 чалавек — найбольшая колькасьць дэлегатаў за ўсю гісторыю гэтых мерапрыемстваў. Дэлегатамі былі Эмануіл Ясюк, Нікандар Мядзейка — прэзыдэнт БЦР у 1976-1987 гг., Іван Касяк, Барыс Шчорс, Бэрнард Букатка, Расьціслаў Завістовіч, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Уладзімер Пеляса, Віталь Цярпіцкі, Барыс Плескачэўскі ды інш. He вытупалі ні ад якіх арганізацыяў, але ў якасьці ганаровых гасьцей бралі ўдзел Іван Ермачэнка, Юры Сабалеўскі, Вячаслаў Сэлях-Качанскі, Іван Касяк, Аркадзь Арэхва, Яўхім Кіпель, Анатоль Шурак, Віктар Літаровіч. Вёў Кангрэс Іван Касяк, а ў прэзыдыюм увайшлі Бэрнард Букатка, Лёнгіна Брылеўская (сакратар) і Аляксей Шудзейка (старшыня мандатнай камісіі).
3 прывітальным словам да дэлегатаў зьвярнуўся адзін з найстарэйшых беларускіх дзеячаў — Юры Сабалеўскі. Празь некалькі дзён пасьля гэтага апошняга публічнага выступу ён пакінуў Амэрыку й вярнуўся ў Нямеччыну, дзе нечакана памёр ад сардэчнага завалу 26сьнежня 1957 г. Вітаў Кангрэс і Іван Ермачэнка, які падзяліўся ўспамінамі пра Раду БНР у 1918-1920 гг. Ня здолеў прыехаць на сустрэчу Радаслаў Астроўскі, у якога ўзьніклі праблемы зь візай, але прэзыдэнт БЦР даслаў зварот, які зачытаў яго намесьнік Аркадзь Арэхва.
Адным з найбольш важных пунктаў парадку дня Кангрэсу было абмеркаваньне новага статуту БККА. Іван Касяк падаў свой праект, і Эмануіл Ясюк прапанаваў прыняць яго за аснову. Але спакойны ход абмеркаваньня перарваў Яўхім
Юры Сабалеўскі. Здымак 1940-х гадоў.
Кіпель, які рэзка раскрытыкаваў новы статут. Яго абурыла тое, што ў дакумэнце ня згадвалася прэса БККА (яго друкаваныя органы), а таксама не акрэсьліваліся ўзаемадачыненьні паміж БККА й БЦР ды БККА й крывіцкімі арганізацыямі. Яўхіма Кіпеля падтрымаў Аркадзь Арэхва, які дадаткова прапанаваў у рамках БККА ўвесьці Грамадзкі суд. Такі суд, фактычна, можна было б выкарыстоўваць для публічнага разгляду ўчынкаў сяброў арганізацыі. Аднак ініцыятывы абодвух дзеячаў не знайшлі падтрымкі ўдзельнікаў Кангрэсу. За прапанову Яўхіма Кіпеля аб вызначэньні ўзаемадачыненьняў БККА й БЦР ды крывіцкіх арганізацыяў выказаліся толькі тры чалавекі. He знайшла падтрымкі й прапанова Аркадзя Арэхвы пра абавязковае ўзгадненьне дзейнасьці БККА з БЦР. Гэтай прапанове запярэчыў Іван Касяк — адзін з блізкіх сяброў Радаслава Астроўскага, які сам меў уплыў на палітыку БЦР. Ён заявіў, што БККА ёсьць арганізацыяй выключна амэрыканскага характару й не павінна падлягаць ніякай вонкавай структуры, у тым ліку й такой сяброўскай, як БЦР242.
Узьніклі спрэчкі й вакол назвы арганізацыі. Бэрнард Букатка прапанаваў пакінуць варыянт 1951 г. — Whiteruthenian Congress Committee, згодна з традыцыяй. Супраць выказаўся Аркадзь Арэхва, які лічыў, што першае слова варта пісаць як Byelorussian, паводле аналёгіі з назвай, якая ўжывалася ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Таксама Аркадзь Арэхва прапанаваў выкінуць са статуту пункт аб мэтах БККА: «Бараніць існуючы лад Амэрыкі», — маўляў, гэта пярэчыць прынцыпам статуту БЦР — «вызваленьня беларускага народу ад розных акупантаў». Але ўдзельнікі Кангрэсу былі аднадушныя й прагаласавалі супраць прапановы. Таксама вырашылі пакінуць у назьве прыметнік Whiteruthenian.
Некаторыя дэлегаты падтрымалі Яўхіма Кіпеля й Аркадзя Арэхву, таму пытаньні паправак да праекту статуту паставілі на галасаваньне. За прапанову Яўхіма Кіпеля прагаласавалі толькі 8 чалавек, супраць— 23, 16— устрымаліся. За праект Касяка прагаласаваў 31 чалавек, супраць — 5, устрымаліся — 20243.
242 ПратаколІІ-гаКангрэсуБеларускагаКангрэсавагаКамітэтуўАмэрыцы, які адбыўся дня 30 чэрвеня 1957 г. у Залі Шакаў у Саўт-Рывэры а гадз. 14.00 з наступным парадкам дня. 3 архіву Івана Касяка.
243 Тамсама.
Самыя вялікія спрэчкі разгарэліся вакол абраньня старшыні БККА. Здавалася, Іван Касяк, які рыхтаваў Кангрэс да працы, без праблемаў зойме пасаду старшыні. Але перад самым паседжаньнем паўстала іншая кандыдатура — Бэрнарда Букаткі, які падчас II Сусьветнай вайны ўзначальваў Беларускае прадстаўніцтва ў Бэрліне.
Лёнгіна Брылеўская згадвала пра гэтую сытуацыю:
Прайшлі чуткі, што зарганізаванай групе эмігрантаў з Усходняе Эўропы (выхадцы із Сав. Саюзу), дзеля антысавецкай прапаганды ў халоднай вайне, амэрыканскі ўрад будзе даваць пэўныя нейкія субсыдыі. Вось усе і паднялі вушы!
На Кангрэс БККА ў Саўт-Рывэры зьявілася найбольшая колькасьць людзей: зь Нью-Ёрку, Пасэйку, Саўт-Рывэру. Па дарозе ў залю Шакаў, дзе меў адбыцца Кангрэс, пасэйкаўцы Ясюк, Ігнатовіч, Маслоўскі, Букатка заехалі да Сьвеціка Каўша, добра падбадзёрыліся, выбралі спасярод сябе кандыдагуру Букаткі на старшыню БККА і ўвесь час, падчас паседжаньня, уносілі абструкцыю па ўсіх прапановах. Кангрэс выбраў Івана Іванавіча Касяка244.
Прычынай канфлікту былі ня толькі дэструктыўныя паводзіны групы дэлегатаў, але й тэхнічная «памылка», што ўзьнікла падчас вылучэньня кандыдатур у кіраўнічыя органы БККА.
Адмысловая камісія (г. зв. «камісія маткі») прапанавала на пасаду старшыні БККА выбраць кандыдата з двух асобаў: Івана Касяка ці Бэрнарда Букаткі. Акрамя таго, на заступнікаў былі прапанаваныя Аркадзь Арэхва й Ксенафонт Вайцяхоўскі, на сакратара— Міхась Сенька й Расьціслаў Завістовіч, на скарбніка — Пётра Орса й Барыс Шчорс, у склад сяброў ураду БККА — Яўхім Кіпель, Карповіч, Мікалай Новік, у склад рэвізійнай камісіі — Эмануіл Ясюк, Віталь Цярпіцкі, Уладзімер Пеляса й Лявон Шурак245.
Аднак галасаваньне па такім «галіновым» сьпісе супярэчыла статуту БККА, у якім прадугледжвалася галасаваньне паводле агульнага сьпісу сяброў ва ўправу. Гэтую супярэчнасьць заўважыў Барыс Плескачэўскі, і Кангрэс прыняў заўвагу. Але пасьля спрэчак і самаадводаў за аснову быў усё ж узяты гэ-
244 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
245 Пратакол ІІ-га Кангрэсу Беларускага Кангрэсавага Камітэту ў Амэрыцы...
ты складзены «камісіяй маткі» сьпіс, дзе было зазначана, што Івана Касяка падалі на пасаду старшыні, Бэрнарда Букатку — на намесьніка, а ў сябры ўраду БККА прапанавалі ўключыць Міхася Сеньку, Лёнгіну Брылеўскую, Мікалая Новіка, Ксенафонта Вайцяхоўскага, Аляксея Шудзейку. Мандатная камісія папрасіла не зважаць на ранейшыя пазнакі й адмыслова адзначаць пры галасаваньні насупраць, напрыклад, Івана Касяка або Бэрнарда Букаткі, ці абіраюць яго «на старшыню» ці «на намесьніка».
Бэрнард Букатка, што ў старым сьпісе фігураваў на другім месцы як кандыдат на намесьніка старшыні, агулам набраў 49 галасоў. За Івана Касяка прагаласавалі толькі 45 чалавек, але ўсе пазначылі, што яго бачаць як старшыню (такіх пазнакаў насупраць прозьвішча Бэрнарда Букаткі не было). Аднак Букатка не пагадзіўся з такой трактоўкай і запатрабаваў прызнаць яго абраным на пасаду старшыні. Дэлегаты Кангрэсу, трымаючыся апошніх правілаў галасаваньня, вызналі старшынём БККА Івана Касяка246.
Пастанова Кангрэсу моцна пакрыўдзіла Бэрнарда Букатку, празь нейкі час ён увогуле адышоў ад актыўнай працы ў БККА. Як сьведчыў Вітаўт Кіпель, Букатка наагул дэманстрацыйна аддаліўся ад беларусаў, не жадаючы мець зь імі нічога супольнага.
II Кангрэс беларусаў Амэрыкі прыняў новы статут і абраў новага старшыню арганізацыі, перадвызначыўшы такім чынам прыярытэты яе далейшай дзейнасьці ў новых грамадзка-палітычных абставінах. Ён жа засьведчыў наяўныя супярэчнасьці ў самім лягеры прыхільнікаў плятформы БЦР і розьніцу поглядаў грамадзкіх дзеячаў на месца БККА ў сыстэме беларускіх эміграцыйных арганізацыяў.
БККА пасьля II Кангрэсу: першыя крокі новага кіраўніцтва
3 новым кіраўніцтвам і статутам, але старымі задачамі Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі павінен быў дзейнічаць у іншай грамадзкай сытуацыі. Неабходна было ўлічваць і зьмененыя прыярытэты амэрыканскай палітыкі, і зьмяншэньне актыўнасьці ды памкненьняў шараговых сяброў беларускай
246 Пратакол ІІ-га Кангрэсу Беларускага Кангрэсавага Камітэту ў Амэрыцы...
грамады. Без уліку згаданых варункаў дзейнасьць арганізацыі наўрад ці магла быць пасьпяховай.
Першае паседжаньне новага ўраду БККА прайшло ўжо 14 ліпеня 1957 г., праз два тыдні пасьля II Кангрэсу. У нарадзе, што адбылася ў Саўт-Рывэры, бралі ўдзел дзевяць чалавек: Іван Касяк, Бэрнард Букатка, Аляксей Шудзейка, Мікалай (Нік) Новік, Эмануіл Ясюк, Лёнгіна Брылеўская, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Віталь Цярпіцкі й Расьціслаў Завістовіч247. Прысутныя былі людзьмі рознага ўзросту. Найстарэйшым зь іх быў старшыня ЗБАДК Ксенафонт Вайцяхоўскі, яму на той час было 58 гадоў. наймаладзейшым — Расьціслаў Завістовіч, якому было 29.