• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

    Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

    Алег Гардзіенка

    Памер: 536с.
    Смаленск 2007
    102.57 МБ
    4.	Ці Вы ўважаеце за магчымае і карыснае неадкладна арганізацыйнае аб’еднаньне ўсіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у форме стварэньня супольнага камітэту для выступленьняў на вонкі ў СШПАмэрыкі?
    255 Пратакол паседжаньня грамадзкага актыву 1 лістапада 1959 г. у НьюЁрку. 3 архіву Івана Касяка.
    256 Тамсама.
    5.	Калі адказ на 4-е пытаньне будзе пазытыўны, то якую арганізацыйную схему Вы прапануеце для трывалага аб’яднаньня: а) парытэтнае прадстаўніцтва ад ідэалягічных напрамкаў, ці б) прадстаўніцтва ад паасобных арганізацыяў прапарцыянальна колькасьці іх сяброў, ці в) па якому іншаму ключу?
    5а. Калі адказ на 4-е пытаньне будзе нэгатыўны, то якія прычыны Вы бачыце на перашкодзе гэтаму і якую іншую форму аб’яднаньня ці каардынацыі дзейнасьці на вонкавым адрэзку ў СШПАмэрыкі Вы знаходзіце зараз магчымай?
    Просім прыслаць Ваш адказ у бліжэйшым часе, бо ад яго будзе залежаць далейшы ход парушанай справы каардынацыі257.
    Зварот высылаўся ня толькі грамадзкім арганізацыям, але й асобным людзям, у тым ліку Васілю Пунтусу (БАНР у Чыкага), Янку Шымчыку (Беларускі вызвольны фронт, Кліўлэнд), Кастусю Еўсу (Беларуска-амэрыканскае культурна-дапамаговае аб’яднаньне, Кліўлэнд), а. Мікалаю Лапіцкаму, Хведару Высоцкаму (Праваслаўны царкоўны камітэт у Саўт-Рывэры), Мікалаю Шчорсу (Беларуска-амэрыканскі зьвяз), Леаніду Галяку (Камітэт незалежнай Беларусі), Уладзіславу РыжамуРыскаму (Саюз вольных журналістаў), Нікандру Мядзейку, Ксенафонту Вайцяхоўскаму (кіраўніцтва ЗБАДК), Уладзімеру Пелясу (аддзел ЗБАДК у Нью-Ерку), Аляксею Сянкевічу (аддзел ЗБАДК у Саўт-Рывэры), Аляксею Шудзейку (аддзел у Пасэйку), Барысу Шчорсу (Беларускі выдавецкі фонд), Рыгору Арцюшэнку (Саюз беларуска-амэрыканскай моладзі), Лёлі Касоўскай (Аб’еднаньне беларуска-амэрыканскіх студэнтаў), А. Бендзераву (Беларускі асэкурацыйны аддзел у Пасэйку), Ігару Шчорсу (Беларускі асэкурацыйны аддзел у Саўт-Рывэры), Эмануілу Ясюку (Рэвізійная камісія БККА). Інфармацыя пра магчымае аб’яднаньне была дасланая й прэзыдэнту БЦР Радаславу Астроўскаму ў Л ёндан, Сяргею Хмару — галоўнаму рэдактару «Беларускага голасу» і Рыгору Беразоўскаму — кіраўніку Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня ў Таронта258.
    3 арганізацыяў адказы даслалі Амэрыканска-беларускае культурна-дапамаговае аб’еднаньне, царкоўны камітэт Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай, Беларускі вызвольны фронт, Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. Усе пагаджаліся з даўно насьпелай па-
    257 Зварот да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у СШПАмэрыкі. 3 архіву Івана Касяка.
    258 Spisy dla rassylki Zvarotu. 3 архіву Івана Касяка.
    126 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1957-1989 гг. трэбай стварэньня агульнай арганізацыі, зазначаючы, што аб’яднаньне трэба рабіць неадкладна.
    Камітэт незалежнай Беларусі: «...Нашая арганізацыя ня мае дастатковых даных для ацэнкі сучаснага стану абслугоўваньня вонкавага адрэзку беларускай нацыянальна-вызвольнай справы; калі прыняць, што ўсялякая праца ў гэтым кірунку аб’ектыўна зафіксоўваецца прэсай, дык у такім выпадку, безумоўна, гэтая праца ёсьць недастатковай.
    П. 2. Факт адсутнасьці адзінага кіраўніцтва на вонкавым адрэзку беларускай справы ў Амэрыцы нашая арганізацыя ацэнівае як для нас некарысны.
    П. 3. Для вырашэньня гэтай справы найбольшай карысным было б дакладнае выясьненьне пазыцыяў, займаных паасобнымі арганізацыяміў найбольш важных беларускіх справах. (...)
    П. 4. Нейкую форму арганізацыйнага аб’еднаньня беларускіх арганізацыяў у 3. Ш. Амэрыкі ўважаем за карысную, але лічым таксама, што безадкладна гэтага зрабіць нельга, бо перад гэтым трэба правесьці вялікую працу...»259.
    Амэрыканска-беларускае культурнае дапамаговае аб’еднаньне ў Кліўлэндзе: «АБКДА лічыць факт адсутнасьці адзінага супольнага рэпрэзэнтацыйнага камітэту навонкі шкодным.
    Арганізацьія АБКДА ўважае вельмі патрэбным стварэньне такога супольнага камітэту, як адзінай рэпрэзэнтацыі беларусоў Амэрыкі.
    АБКДА лічыць карысным і неадкладным арганізаваць усе Беларуска-амэрыканскія арганізацыі СШАмэрыкі ў форме камітэту»260.
    Царкоўны камітэт Беларускай праваслаўнай царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай: «Абслугоўваньне вонкавага адрэзку беларускай нацыянальна-вызвольнай справы ў СШП Амэрыкі ёсьць незадавальняючае, і для болып эфэктыўнай дапамогі нацыянальна-вызвольнай справе беларускага народу, паняволенага Савецкай Расеяй, неабходна аб’еднаньня беларускіх арганізацыяў, якія сягодня падзелены на розныя ідэалягічныя напрамкі;
    адсутнасьць адзінага беларуска-амэрыканскага кіраўніцтва на вонкавым адрэзку ў СШП Амэрыкі зьяўляецца ад’емным і шкодным;
    пры абгаворваньні справы, стварэньня супольнага камітэту для выступленьняў навонкі, ня трэба парушаць царкоўных спраў, якія належаць да духавенства, вернікаў і царкоўных арганізацыяў;
    259 Беларускаму Кангрэсава.му Камітэту ў Амэрыцы. [Адказ Камітэту незалежнай Беларусі ад 4 студзеня 1960 г.]. 3 архіву Івана Касяка.
    260 Ліст Амэрыка-беларускага культурна-дапамаговага камітэту да I. Касяка ад 8 сьнежня 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
    неадкладнае арганізацыйнае аб ’ еднаньне ўсіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў, падзеленых на розныя ідэалягічныя напрамкі, у форме стварэньня супольнага камітэту для выступленьняў навонкі, ёсьць вельмі карысным;
    парытэтнае прадстаўніцтва ад ідэалягічных напрамкаў ёсьць больш прыемлівае і справедлівае, чымся іншыя ключы»261.
    Беларускі вызвольны фронт. Краёвы штаб у Амэрыцы (Кліўлэнд): «Краёвы штаб Беларускага Вызвольнага Фронту ня ёсьць беларуска-амэрыканскай арганізацыяй, а чыста беларуская нацыянальная вайсковая арганізацыя і беспасярэдне падпарадкуецца БЦР і Галоўнаму Штабу БВФ, але Краёвы Штаб БВФ лічыць факт адсутнасьці адзінага супольнага рэпрэзэнтацыйнага камітэту ў Амэрыцы як за недастатковае зразуменьне беларускімі арганізацыямі той вялікай вартасьці такога Галоўнага і адзінага рэпрэзэнтаваньня.
    Краёвы Штаб БВФ уважае вельмі патрэбным і карысным, a такжа за неадкладным арганізаваньнем такога супольнага каардынацыйнага камітэту ў Амэрыцы»262.
    Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт: «Паасобныя выступленьні існуючых беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў з рознымі ідэалягічнымі напрамкамі і на вонкавым адрэзку ствараюць, паводле нашай думкі, непатрэбны і некарысны дуалізм.
    Нягледзячы на разыходжаньні нутранога характару справа ўтварэньня адзінага рэпрэзэнтацыйнага беларускага воргану навонкі, на наш пагляд, зьяўляецца зусім магчымай і пажаданай.
    Дзеля гэтага мы прапануем неадкладна арганізаваць супольны Каардынацыйны камітэт, у які ўвайшлі б прадстаўнікі масавых арганізацыяў: старэйшага грамадзтва, моладзі і студэнтаў бэцээраўскай арыентацыі і прадстаўнікі аналягічных арганізацыяў бээнэраўскай арганізацыі»263.
    Толькі Фэдэрацыя вольных журналістаў — ад яе імя выказаўся Ўладзіслаў Рыжы-Рыскі — прапанавала, каб у новую арганізацыю ў роўнай колькасьці ўваходзілі прыхільнікі ня дзьвюх, а трох палітычных сілаў: Рада БНР, БЦР, а таксама
    261 Да БККА. [Адказ Царкоўнага камітэту БПЦ імя сьв. Эўфрасіньні Полацкай] ад 15 сьнежня 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
    262 Ліст Начальніка Краёвага Штабу Беларускага вызвольнага фронту К. Гоўшы да старшыні БККА I. Касяка ад 10 сьнежня 1959 г. 3 архіву Івана Касяка.
    263 Да Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. [Адказ БККА ад 15 лютага 1960 г.]. 3 архіву Івана Касяка.
    арганізацыі, якія афіцыйна дыстанцыяваліся ад БНР і БЦР264. Галоўныя — і часам адзіныя — ролі ў згаданых арганізацыях «незалежнікаў» выконвалі Ўладзіслаў Рыжы-Рыскі й Сяргей Сіняк (Хмара).
    Нягледзячы на хуткую падтрымку ініцыятывы БАЗА й БККА працэс аб’яднаньня расьцягнуўся на чатыры гады. Да гэтага спрычыніліся рэдкія зборкі ініцыятыўнай групы, якія адбываліся раз ці два разы на год.
    Актывізацыя адбылася ў 1963 г. Кіраўнікі БАЗА й БККА выпрацавалі новую адозву «Да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзянства ў ЗШПАмэрыкі». У дакумэнце чарговы раз зьвярталася ўвага на падзел эміграцыі, які перашкаджаў «адзінству беларускай акцыі пры абароне беларускай праблемы перад вонкавым сьветам»265. Натуральна, аб’яднаньне вымагала саступак аднаго з бакоў. Пэўная саступка была зробленая, калі ў 1962 г. Радаслаў Астроўскі прыпыніў дзейнасьць БЦР, склаўшы зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта з увагі на ўзрост (яму было 77 гадоў)266. Фармальна БЦР працягвала існаваць, паколькі выканаўчы орган не распускаўся, але рэальнай дзейнасьці да 1974 г.267, вяртаньня Астроўскага, не выяўляла.
    Вынікам намаганьняў у аб’яднаньні сталі супольныя сьвяты. Першае зь іх адбылося ў 1963 г., на 45-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР. За некалькі месяцаў да сьвяткаваньня кіраўніцтва БККА зьвярнулася зь лістом да Галоўнай Управы БАЗА з прапановай супольна адзначыць Дзень беларускай незалежнасьці. Пытаньне абмеркавалі на нарадзе прадстаўнікоў БККА й БАЗА 19студзеня 1963 г. «Пасьля дыскутаваньня спрэчных прынцыповых разыходжаньняў» пастанавілі:
    264 У адказе гаварылася: Asnova reprezentacyji й Kaardynacyjnym Kamitecie; a) Beceeraiiskaja hrupa, b) Radabeeneratiskaja hrupa, c) Niezaleznyje, jak, napryklad, FVBZ [Federacyja volnych bielaruskich zumalistau], BielamskaAmerykanski Zviaz, BNA, Bielaruska-Amerykanskaja Nac. Rada й Cykaho, Intemacyjanalny Instytut Bielarusaviedy sv. Eufrasinni Polackaj, Litaratumaja Sustac «Bajavaja Uskalos». Jaho Milasci Starsym Bielaruskaha Kanhresovaha Kamitetu Ameryki inZ1. Kasiaku... Ks. Dr. U. Ryzy-Ryski z upaunavaznennia Federacyji Volnych zumalistau. 3 архіву Івана Касяка.
    265 Зварот да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзянства ў ЗШПАмэрыкі. 3 архіву БККА.
    266 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 404.
    267 Дэкрэт Радаслава Астроўскага ад 17 жніўня 1974 г. 3 архіву БЦР.
    1.	Неабходна арганізаваць разам агульнабеларускі Сакавіковы юбілей у Нью-Ёрку ў 1963 г. на базе беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў.
    2.	Пастаноўлена ўключыць у праграму інфармацыйных матэрыялаў усю гісторыю беларускага народу, уключаючы дзейнасьць з пэрыяду 2-е сусьветнай вайны, як: 2-гі Усебеларускі Кангрэс, дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады, барацьбу Беларускай Краёвай Абароны і г. д.