Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
305 Ліст Станіслава Станкевіча да Радаслава Астроўскага ад 29 верасьня 1974 г. 3 архіву БЦР.
306 Увага зьвярталася таксама і на чыста амэрыканскі (бытавы) кірунак — прапаганда назвы і краіны Беларусь. Пачынаючы ад канца 1950-х БККА ўваходзіць у асноўную энцыкляпэдыю-даведнік амэрыканскіх арганізацыяў. Уключаны БККА і ў іншыя даведнікі.
307 Амернканскне презвденты... С. 483—484.
У 1960-1970-х гг. склалася іншая міжнародная сытуацыя. Hi Джон Кенэдзі308, ні Ліндан Джонсан, ні наступныя прэзыдэнты — Рычард Ніксан, Джэралд Форд і Джымі Картэр — ня толькі не зьбіраліся ваяваць з СССР, але нават не дэкляравалі пра неабходнасьць перамогі над СССР з прапагандысцкімі мэтамі. Рычард Ніксан (1968-1974) наагул стаў першым амэрыканскім прэзыдэнтам, што наведаў СССР, у тым ліку й Менск309, і Кітай: ягоныя паездкі 1972 г. разглядаліся як спробы наладзіць стасункі з гэтымі дзяржавамі. Першапачатковыя мары пра хуткую вайну й перамогу Захаду ў асяродзьдзі эмігрантаў паступова зьніклі. Тым ня менш, беларускія дзеячы на эміграцыі стараліся падтрымаць палітыкаў, якія больш бескампрамісна ставіліся да палітыкі Масквы. Напрыклад, у 1964 г. і БККА, і БАЗА заклікалі падтрымаць на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Бары Галдўотэра, які пабудаваў кампанію на двух лёзунгах: перамога над камунізмам у сьвеце й як мага найменшае ўмяшаньне фэдэральных уладаў у эканоміку. Аднак кандыдат-рэспубліканец перамог толькі ў шасьці штатах і з істотным адставаньнем прайграў выбары болып памяркоўнаму ў дачыненьні да СССР Ліндану Джонсану310.
Беларускі кангрэсавы камітэт падтрымліваў карэспандэнцыйную сувязь з рознымі асобамі і групамі антыкамуністычнага кірунку. Прыкладам, у карэспандэнцыйнай папцы БККА за
308 Хоць Джон Кенэдзі ўспрымаўся вельмі дадагна, асабліва пасьля «кубінскага крызісу», калі СССР быў вымушаны забіраць свае ракеты з Кубы.
309 Ва ўнясеньні ў праграму візыту Менску была немалая заслуга беларускіх арганізацыяў. Юрэвіч Лявон. Летапісны звод чалавека сьведамага. Менск, 2006. С. 116-117; Беларус. № 207, 1974.
310 Беларускія дэмакратычныя клюбы склаліся яшчэ пры канцы 1920-х. Напрыклад, у 1928 г. беларусы падтрымлівалі на прэзыдэнцкіх выбарах Алфрэда Сьміта, які прайграў тады Гербэрту Гувэру. Другое дыханьне клюбы набылі ў 1960-х гг., калі яны дзейнічалі ў штатах Мічыган, Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк. Моцнай была суполка ў Саўт-Рывэры, дзе клюб узначальваў Янка Цупрык. Першы ж Беларускі рэспубліканскі клюб аформіўся ў 1958 г. у Дэтройце (ягоны заснавальнік—Васіль Пляскач). У 1972 г. была заснаваная Фэдэрацыя беларускіх рэспубліканскіх клюбаў, якую ачоліў Вітаўт Кіпель. Падрабязьней пра гэта: Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 195-196.
1972 год ёсьць перапіска з Кацярынай Іваноўскай, якая выступала ў 26 штатах ЗША, распавядаючы пра пагрозу камунізму сьвету і пра стан у БССР. У кнізе Вітаўта і Зоры Кіпеляў «Беларускі друк на Захадзе» (2006) пад № 2303 ёсьць пазыцыя — Іваноўская — аўтарка лістоўкі «Божа, блаславі гэту краіну» (1967) — зьмест дакладу яе ў сярэдняй школе гораду Рамсэй (Нью-Джэрзі) аб пагрозе камунізму. Арганізатар дакладу і выданьня ўлёткі —John Birch Society — вельмі кансэрватыўнае амэрыканскае палітычнае таварыства.
У гэты час у беларускім жыцьці ў ЗША зьявіўся новы фактар: пачаўся працэс зьмены пакаленьняў— на грамадзкую арэну паступова стала выходзіць маладая эміграцыя (дзеці імігрантаў II Сусьветнай), хоць галоўную ролю працягвала адыгрываць старэйшае пакаленьне. Праўда, колькасна актыўнага маладога пакаленьня эмігрантаў было меней, і таму, з увагі на фізычны адыход старэйшых дзеячаў, стала назірацца зьніжэньне колькаснага складу ўдзельнікаў беларускіх арганізацыяў. Як вынік, пачалася паступовая стагнацыя, а потым і спад грамадзкай актыўнасьці беларусаў у Амэрыцы.
Калі ў II Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (30 жніўня 1957 г.) удзельнічалі 56 дэлегатаў (цягам пяцідзесяці гадоў гэ' тая колькасьць так і не была пераўзыдзеная), то ўжо ў III Кангрэсе (23 кастрычніка 1960 г.) іх колькасьць зьменшылася на траціну (у форуме ўдзельнічалі 38 чалавек). Наступныя два дзесяцігодзьдзі лічба істотна не мянялася. У IV Кангрэсе (31 жніўня 1963 г.) удзельнічалі 33 дэлегаты, у VI (29 лістапада 1969 г.), VII (2 сьнежня 1972 г.) і VIII Кангрэсах (2 траўня й 20 чэрвеня 1976 г.) —па34 чалавекі.УІХКангрэсе(7 красавіка 1979) бралі ўдзел толькі 20 чалавек.
Зьмяншэньне актыўнасьці грамадзкага жыцьця было характэрнае й для іншых беларускіх арганізацыяў, прычым ня толькі ў Амэрыцы. Прыкладам, у апошнім пленуме БЦР (1987 г.) бралі ўдзел толькі восем асобаў, якія, аднак, мелі дэлегаваныя галасы ад больш як трыццаці чалавек, што ня здолелі прыбыць у Саўт-Рывэр. Для параўнаньня, на XII Аднаўленчым пленуме БЦР у 1948 г. зарэгістраваліся 54 чалавекі311. Праўда, другая палова 1940-х была пікам беларускага грамадзкага жыцьця на чужыне.
311 Пратакол XII Пленуму БЦР у Эльвангене. 3 архіву БЦР.
Традыцыйна ня бралі фізычнага ўдзелу ў кангрэсах дэлегаты, што жылі ў аддаленых ад Нью-Джэрзі штатах— усе кангрэсы й надалей праходзілі ў Саўт-Рывэры. Прыкладам, ніводнага разу не прыяжджаў на форумы прадстаўнік БККА з Каліфорніі Часлаў Найдзюк. Пераезд цягніком быў занадта доўгім, а самалётам ён лётаць баяўся. Таму свой голас і справаздачу Часлаў Найдзюк заўсёды перадаваў праз сакратара БККА Міхася Сеньку. Аналягічна з магчымасьці дэлегаваньня голасу карысталі Хведар Шыбут (Каларада), Янка Шыбут (Нэбраска), дэлегаты з Канзасу, а часам і Чыкага (штат Ілінойс). Пасьля свайго пераезду ў Фларыду перастала прыяжджаць і адна з закладальніц БККА Лёнгіна Брылеўская. Разам з мужам Уладзімерам яны перасылалі дэлегацкі мандат і справаздачу праз шматгадовага сакратара й сябра прэзыдыюму Міхася Сеньку.
Часта ўдзельнікі Кангрэсу выступалі ад імя некалькіх арганізацыяў і мелі адразу некалькі дэпутацкіх паўнамоцтваў. У IX Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (7 красавіка 1979 г.) непасрэдна бралі ўдзел дваццаць чалавек312, у той час як агульная колькасьць мандатаў, што мелі права голасу, раўнялася сарака313. Прыкладам, Антон Даніловіч (Янка Золак) быў адначасова дэлегатам ад парафіі Беларускай праваслаўнай царквы ў Саўт-Рывэры, Беларускага культурна-мастацкага й навуковага таварыства, часопісу «Беларуская думка». Віталь Цярпіцкі — ад Беларускага кангрэсавага камітэту ў Амэрыцы, клюбу Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры, парафіі сьв.Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Сьвятаслаў Коўш — ад парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, БККА й Злучанага беларускаамэрыканскага дапамаговага камітэту. Жорж Навумчык — Саюзу беларуска-амэрыканскай моладзі, клюбу Беларускага грамадзкага цэнтру, футбольнага клюбу «Нёман», БККА. Толькі
312 Ha IX Кангрэсе беларусаў Амэрыкі прысутнічалі: Анатоль і Барыс Плескачэўскія, Антон Даніловіч, Мікалай Сіцько, Аляксандар Дарафейчук, Аўген Занкавіч, Міхась Бахар, Сьвятаслаў Коўш, Нікандар Мядзейка, Грыгоры Арцюшэнка, Язэп Марахоўскі, Іван і Жорж Навумчыкі, Іван Касяк, Міхась Сенька, Аляксандар Банкет, Вітаўт Кіпель, Аркадзь Евец, Ігар Шчорс.
313 Рэестар дэлегатаў, удзельнікаў Дзевятага Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, 7 красавіка 1979 г. Саўт-Рывэр, Н. Дж. 3 архіву Івана Касяка.
пяць чалавек выступалі ад імя адной арганізацыі314 ды Вітаўт Кіпель зьяўляўся пэрсанальна запрошаным дэлегатам315.
Яшчэ адна характэрная рыса пэрыяду. Калі ў I і II Кангрэсах адносная бальшыня ўдзельнікаў дэлегавалася ад ЗБАДК ці БККА, то пазьней перавага была за радай Беларускай праваслаўнай царквы й непасрэдна парафіі сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры. Так, сярод удзельнікаў IX Кангрэсу дзесяць асобаў рэпрэзэнтавалі саўт-рывэрскі прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай316, а дзевяць чалавек— БККА317. Ад Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту прысутнічаў адзін чалавек318 — Сьвятаслаў Коўш, які адначасовы быў і дэлегатам парафіі ў Саўт-Рывэры, і БККА.
Менавітарэлігійныя суполкі аказваліся больш жыцьцяздольнымі. Нават у паваеннай хвалі беларускай эміграцыі рэлігійная сьвядомасьць значна пераважала над нацыянальнай. Вялікая колькасьць нашых суайчыньнікаў пачувалася беларусамі, прыхільна ставілася да беларускай справы, аднак іх заангажаванасьць у жыцьці дыяспары не выходзіла далей за рамкі той ці іншай парафіі. Напрыклад, прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у сярэдзіне 1970-х яднаў каля 350 парафіянаў -— колькасьць, пра якую іншыя беларускія парафіі ці арганізацыі маглі б толькі марыць. Натуральна, што частка парафіянаў належала да ЗБАДК, БККА, БЦР і іншых, але бальшыня цікавілася толькі жыць-
зм Анатоль Плескачэўскі — ад Амэрыканскіх прыхільнікаў АБН, Аўген Занкавіч— ад БККА, Іван Навумчык— ад парафіі сьв. Эўфрасіньні Полацкай, Міхась Сенька— ад БККА (ён дадаткова меў 2галасы: Ўладзімера й Лёнгіны Брылеўскіх), Іван Касяк — ад БККА.
315 Рэестар дэлегатаў, удзельнікаў Дзевятага Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі, 7 красавіка 1979 г. Саўт-Рывэр, Н. Дж. 3 архіву Івана Касяка.
316 Барыс Плескачэўскі, Антон Даніловіч, Аляксандар Дарафейчук, Сьвятаслаў Коўш, Нікандар Мядзейка, Язэп Марахоўскі, Іван Навумчык, Віталь Цярпіцкі, Ігар Шчорс, Аркадзь Евец.
317 Барыс Плескачэўскі, Анатоль Плескачэўскі, Аляксандар Дарафейчук, Сьвятаслаў Коўш, Язэп Марахоўскі, Віталь Цярпіцкі, Іван Касяк, Міхась Сенька, Аляксандар Банкет.
318 Са сьмерцю ў 1976 г. доўгачасовага старшыні ЗБАДК а. Мікалая Лапіцкага дзейнасьць арганізацыі амаль спынілася. Аднавіць яе ўдалося толькі ў пачатку 1980-х, пасьля разьвязаньня розных юрыдычных праблемаў— гэтым і тлумачыцца, што на Кангрэсе ў 1979 г. ад ЗБАДК быў адзін чалавек, яго старшыня.
цём прыходу319. Сытуацыя захавалася да нашага часу, і цяпер асноўная актыўнасьць часта групуецца вакол парафіяў, паколькі пры іх гуртуюцца людзі, якія ў ніякія арганізацыі не ўваходзяць, і грамадзкія дзеячы гэта ўлічваюць320.
Нягледзячы на агульнае зьніжэньне колькасьці актыўных удзельнікаў грамадзкага жыцьця, кангрэсы беларусаў Амэрыкі заставаліся галоўнай падзеяй грамадзкага жыцьця аднаго крыла эміграцыі. Падчас кангрэсаў ня толькі падсумоўвалася зробленае БККА й арганізацыямі, якія ў яго ўваходзілі, а часам абмяркоўваліся дачыненьні з палітычнымі й грамадзкімі арганізацыямі, як беларускімі, так і амэрыканскімі. Вырашаліся таксама «рэлігійныя пытаньні», як, напрыклад, справа юрысдыкцыі беларускіх кананічных гтраваслаўных парафіяў і высьвячэньне асобнага япіскапа для беларусаў.