Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Ha III Кангрэсе беларусаў Амэрыкі (23 кастрычніка 1960 г.) прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі заявіў, што старэйшае пакаленьне мусіць пакінуць актыўнае грамадзкае жыцьцё, «каб даць дарогу маладым»321. Абраны днём раней на пленуме ў Саўт-Рывэры на пасаду прэзыдэнта БЦР на чарговую пяцігадовую кадэнцыю, дзеяч склаў зь сябе паўнамоцтвы. Канчаткова Радаслаў Астроўскі сышоў з палітычнай арэны ў 1962 г., вярнуўшыся да кіраваньня БЦР толькі ў 1974 г. Гэтыя дванаццаць гадоў БЦР дэ-факта бязьдзейнічала.
Магчыма, прамова найстарэйшага беларускага палітыка паўплывала на дэлегатаў Кангрэсу, і ў кіраўнічыя органы БККА прыйшло шмат новых маладзейшых асобаў. Старшынём арганізацыі пераабралі Івана Касяка, віцэ-старшынямі сталі Барыс Шчорс і Міхась Сенька, а генэральным сакратаром — Лёнгіна Брылеўская. На скарбніка выбралі Пётру Орсу, на сяброў ураду БККА — Уладзімера Пелясу, Валянціну Ковэт (Вайцяхоўскую), Лёлю Касоўскую й Міхася
319 Адметна, што нэкралёгаў, напісаных па парафіянах (у Таронта, СаўтРывэры, Гайлэнд-парку), болей, чым нэкралёгаў па грамадзкіх дзеячах.
320 Палітычна-грамадзкая эліта эміграцьй па II Сусьветнай вайне зьвяртала ўвагу на арганізацыі беларускіх прыходаў. У 1910-1920-я нацыянальная эліта на царкву зьвяртала малую ўвагу. Царква прыцягвае масы, якія лічаць сябе беларусамі. — Заўв. Вітаўта Кіпеля дарукапісу кнігі ад 11 сьнежня 2007 г.
321 Пратакол III Кангрэсу Бел. Амэрыкі, каторы адбыўся дня 23 кастрычніка 1960 г. у Саўт-Рывэры ў залі Шакаў, 25 Уайтхэд Авэ a 13.00 пасьля паўдня. 3 архіву Івана Касяка.
Бахара. Праўда, у рэвізійную камісію ўвайшлі прадстаўнікі старэйшага пакаленьня: Нікандар Мядзейка (старшыня, 1911 г. н.), Хведар Высоцкі (1887 г. н.) і Васіль Місюль (1889 г. н)— для захаваньня своеасаблівага кантролю за дзейнасьцю маладых322.
На фоне зьніжэньня прадстаўніцтва кангрэсаў беларусаў Амэрыкі расла колькасьць удзельнікаў кіраўнічых органаў БККА. Калі на III Кангрэсе (1960) у кіраўніцтва арганізацыі быліабраныязгаданыявышэй 12 чалавек,топасьля!ЎКангрэсу (1963) іх ужо было 16, а колькасьць сяброў Рады павялічылася да сямі чалавек323, на V Кангрэсе вырасла таксама колькасьць сяброў рэвізійнай камісіі (з трох да пяці), а колькасьць сяброў Рады БККА — да 17324.
Пасьля IX Кангрэсу (1979) колькасьць сяброў кіраўніцтва БККА наагул перавысіла сорак чалавек, а ў Раду ўваходзілі больш за дваццаць асобаў. Склад кіраўнічых органаў БККА выглядаў так: I. Касяк — старшыня; Анатоль Плескачэўскі, В. Цярпіцкі, М. Бахар — віцэ-старшыні; Міхась Сенька, Аляксандар Дарафейчук — сакратары; Жорж Навумчык — скарбнік. Сябры ўраду: Грыгоры Арцюшэнка, Мікалай Манцывода, Кастусь Мерляк, Андрэй Мінчук, Уладзімер Пеляса, Васіль Пунтус, Ігар Шчорс, Кастусь Вайцяхоўскі. Рэвізійная камісія:
322 Пратакол III Кангрэсу Бел. Амэрыкі, каторы адбыўся дня 23 кастрычніка 1960 г.
323 Іван Касяк — прэзыдэнт, Эмануіл Ясюк і Анатоль Плескачэўскі — віцэпрэзыдэнты, Міхась Сенька, Лявон Шурак — сакратары, Ксенафонт Вайцяхоўскі — скарбнік. Сябры ўраду: Міхась Бахар, У. Брылеўскі, В. Цярпіцкі, У. Пеляса, В. Пунтус, А. Сацэвіч, Б. Шчорс. Пастанова аб выданьні «Гісторыі Беларусі» ў ангельскай мове. 3 архіву Івана Касяка.
324 Іван Касяк — прэзыдэнт, Анатоль Плескачэўскі й Міхась Бахар — віцэ-прэзыдэнты, Барыс Шчорс, Міхась Сенька — сакратары, Віталь Цярпіцкі — скарбнік. Сябры Ўраду БККА: Эмануіл Ясюк, Васіль Пунтус. Рэвізійная камісія: Нікандар Мядзейка— старшыня, сябры— Аляксандар Буглай, Нік Касьцюк. Рада БККА'. Антон Даніловіч (старшьіня), Уладзімер Брылеўскі (сакратар). Сябры: Мікалай Лапіцкі, Алег Мірановіч, Д. Дзядовіч, Сяргей Касьцюк, Мікалай Манцывода, Андрэй Мінчук, М. Міжэвіч, Сьцяпан і Жорж Навумчыкі, Міхась Палюховіч, Уладзімер Пеляса, Ігар Шчорс, Аляксей Шудзейка, Хведар Высоцкі, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Аўген Занковіч (паводле афіцыйнага блянку БККА ў 1966-1969 гг. 3 архіву Івана Касяка).
Аляксандар Банкет, Барыс Плескачэўскі, Ян Марахоўскі. Рада БККА: Антон Даніловіч — старшыня, Лёля Касоўская — сакратар. Сябры: Сьвятаслаў Коўш, Язэп Строк, Пётра Саўчыц, Алег Махнюк, Рыгор Арцюшэнка-малодшы, Ксаверы Барысавец, Бабі Цупрык, Адам Горбат, К. Юрцэвіч, Камянкова, Міхась Кавыль, Пётра Клінцэвіч, С. Касьцюк, Я. Казьлякоўскі, Люда Махнюк, П. Мельяновіч, Я. Мяжэвіч, Сьцяпан Навумчык, Міхась Палюховіч, Янка Шымчык, Кастусь Вайцяхоўскі, Пётра Захаркевіч, Пётра Зыбайла. Прадстаўнікамі БККА ў штатахбылі: Лёнгіна Брылеўская, Валянціна Ковет (Паўночная Караліна), Сяргей Грамыка (Канэктыкут), сп-ня Н. Кучура (Канзас), Мікола Латушкін (Ілінойс), Часлаў Найдзюк (Каліфорнія), Аркадзь Сацэвіч (Агаё), Хведар Шыбут (Каларада), Янка Шыбут (Нэбраска), Ян Супрунюк (Мэйн), Аляксандар Шостак (Дэлавэр), Сымон Жамойда (Нью-Джэрзі)325.
Амаль такі ж склад захаваўся й пасьля X Кангрэсу зь невялікімі выняткамі: толькі Жорж Навумчык стаў віцэпрэзыдэнтам БККА, Сьцяпан Навумчык — сакратаром, а Леў Высоцкі — скарбнікам. Дадаўся таксама прадстаўнік БККА на штат Нью-Ёрк Васіль Шчэцька326.
Вялікую колькасьць людзей у кіраўнічых органах можна вытлумачыць жаданьнем лішні раз падштурхнуць пазасталых сяброў БККА, найперш моладзь, да працы, штучна падтрымаць грамадзкую актыўнасьць. Часта маладое пакаленьне не разумела важнасьці працы, што рабілася іх бацькамі. Так, Канстанцін Вайцяхоўскі прызнаваў: «Жыцьцё ў Амэрыцы, асабліва маладых людзей, шматфазавае, са шматлікімі рознымі цікавасьцямі й інтарэсамі. I мала хто з нас асэнсоўваў важнасьць нашага жыцьця для будучых пакаленьняў, ці то беларусаў, ці наагул іншых людзей»327.
Напярэдадні X Кангрэсу з адкрытым лістом да ягоных дэлегатаў зьвярнуўся Кастусь Мерляк, які зь сямейных прычынаў ня мог прыехаць, аднак выказваў свой погляд на актывізацыю дзейнасьці БККА, улічваючы, што «нацыянальна
125 Паводле афіцыйнага блянку БККА ў 1979-1982 іт. 3 архіву БККА.
326 Паводле афіцыйнага блянку БККА, што выкарыстоўваўся ў 19821986 гт. 3 архіву БККА.
327 Ліст Кастуся Вайцяхоўскага ад 9 сакавіка 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
сьведамы беларускі актыў зьменшыўся й паступова зьменшваецца надалей»328. Кастусь Мерляк прапаноўваў рэанімаваць ід эю стварэньня беларускага агульнага грамадзка-палітычнага прадстаўніцтва на эміграцыі. Для дасягненьня гэтае мэты трэба было «пакінуць Раду БНР і БЦР і іхнія заслугі для гісторыі». Для ўмацаваньня аўтарытэту Кангрэсавага камітэту Кастусь Мерляк заклікаў чарговы раз актывізаваць працу ў стварэньні Беларускага праваслаўнага епіскапату на эміграцыі329. Але ідэі віцэ-старшыні БАЗА не ўхвалілі іншыя сябры арганізацыі.
Грамадзкая актыўнасьць нават у рамках кіраўнічых органаў БККА стала згасаць. 3 прычыны фізычнага адыходу некаторых грамадзка-актыўных беларусаў, а таксама ад’езду Івана Касяка ў 1976 г. зь Нью-Ёрку ад другой паловы 1970-х перасталі склікацца паседжаньні ўправы БККА. Старшыня арганізацыі ажаніўся з полькай Крыстынай і пасяліўся ў ваколіцах Чыкага, a таму з-за аддаленасьці330 ня мог удзельнічаць у паседжаньнях у Саўт-Рывэры. У 1980-х перастала выконвацца палажэньне статуту БККА аб скліканьні раз на тры гады Кангрэсу беларусаў Амэрыкі. Так, X Кангрэс (15 кастрычніка 1982 г.) стаў апошнім пры жыцьці Івана Касяка. На ім не прынялі нейкіх важных рашэньняў, толькі традыцыйныя рэзалюцыі:
1. Пажаданьне ўвядзеньня ў праграму радыё «Голас Амэрыкі» беларускай мовы — выслаць сакратару Дзяржаўнага дэпартамэнту ў Вашынгтоне і іншым дзейнікам.
2. Пажаданьне ўвядзеньня ў беларускую праграму радыё «Свабода» беларускіх нацыянальна-вызвольных і дзяржаўных спраў — выслаць сакратару Дзяржаўнага дэпартамэнту, дырэкцыі радыё «Свабода» і іншым дзейнікам.
3. Высьвятляючы сутнасьці расейска-савецкага юбілею 60годзьдзя СССР, адзначанага ў гэтым годзе — выслаць [рэзалюцыі] місіям дзяржаў Аб’еднаных Нацый331.
328 Зварот К. Мерляка да старшыні БККА Івана Касяка ад 21 красавіка 1976 г. 3 архіву БККА.
329 Тамсама.
330 Адлегласьць паміж Чыкага і Нью-Ёркам складае 797 міляў, г. зн. прыкладна столькі паміж Чыкага і Саўт-Рывэрам.
331 Рэзалюцыя 10-га Кангрэсу Беларусаў Амэрыкі з дня 16 кастрычніка 1982 г. у Саўт-Рывэры, Н. Дж. 3 архіву Івана Касяка.
Надалей да 1990-х кангрэсы болып не склікаліся. Сама ж дзейнасьць БККА стала зводзіцца да супольнага— разам з управай Беларускага грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры, парафіяй сьв. Эўрасіньні Полацкай і Беларуска-амэрыканскім аб’еднаньнем у Нью-Ёрку— адзначэньня нацыянальных або рэлігійных сьвятаў. Праўда, працягвалася праца на міжнародным і рэгіянальным кірунках.
Рэпрэзэнтацыйная дзейнасьць БККА
ІЦягам некалькіх кангрэсаў, з 1957-га па 1982 г., старшынём Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі пераабіраўся Іван Касяк. Гэта тлумачылася ня толькі адсутнасьцю альтэрнатывы — Іван Касяк неаднаразова падчас кангрэсаў прасіўся ў адстаўку. Ha IV Кангрэсе (31 жніўня 1963 г.) падчас вылучэньня кандыдатураў у кіраўнічыя органы БККА дзеяч папрасіў не вылучаць яго з увагі на праблемы са здароўем. Аднак Ксенафонт Вайцяхоўскі, Эмануіл Ясюк, Аўген Занкавіч, Янка Шымчык, Васіль Пунтус і а. Мікалай Лапіцкі — актыў Камітэту — дамагліся, каб Іван Касяк і надалей кіраваў арганізацыяй, прынамсі, вылучыў кандыдатуру на выбарах332. Цягам чатырох наступных кангрэсаў ён абіраўся кіраўніком БККА на безальтэрнатыўнай аснове.
Галоўная прычына нязьменнасьці хавалася ў добра наладжаных сувязях старшыні БККА з прадстаўнікамі кангрэсу ЗШ А, уплывовымі чыноўнікамі, а таксама ва ўменьні складаць мэмарандумы, якія рассылаліся зацікаўленым амэрыканскім кангрэсмэнам, супрацоўнікам Дзярждэпартамэнту, губэрнатарам, дэлегацыям пры ААН. Сотні, калі ня тысячы асобнікаў мэмарандумаў БККА некалькі разоў на год распаўсюджваліся ў палітычных колах амэрыканскага грамадзтва. Яны зьяўляліся напярэдадні 25 Сакавіка, гадавіны Слуцкага паўстаньня, а таксама перад важнымі датамі й падзеямі: прыездам савецкага кіраўніцтва ці беларускіх пісьменьнікаў у ЗША, савецкімі выставамі, гадавінамі СССР ці народзінамі Леніна й г. д.
332 Пратакол 4-га Кангрэсу беларусаў Амэрыкі, які адбыўся 31 жнівеня 1963 г. у Саўт-Рывэры. 3 архіву Івана Касяка.
Старшыня БККА Іван Касяк, прэзыдэнт БЦР Радаслаў Астроўскі, зяць Астроўскага Мікалай Мінкевіч. 1974 г.