Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
3. Існуючыя асобныя дзяржаўныя рэпрэзэнтацыі і асобныя царкоўныя арганізацыі пастаноўлена трактаваць на маніфэстацыі раўнапраўна, у форме, не навязваючай сторанам не адпавядаючага прызнаваньня.
4. Пастаноўлена не прыцягваць да актыўнага ўдзелу ў сьвяткаваньні непрадрашэнцаў.
5. Для падрыхтоўкі і правядзеньня сьвяткаваньня створаны Задзіночаны Беларуска-Амэрыканскі Сьвяткавальны Камітэт, які складаецца з 2-х старшыняў і 4-х сяброў, у роўнай колькасьці з кажнага ўзору268.
Супольнае сьвяткаваньне 45-й гадавіны незалежнасьці Беларусі адбылося 24 сакавіка 1963 г. у Нью-Ёрку, у Білтмаргатэлі. Урачыстасьць наведалі прадстаўнікі розных этнічных групаў, арганізацыяў, журналісты этнічных газэтаў269.
268 Беларуская думка. 1963. № 5. С. 31.
269 На сьвяткаваньні прысутнічалі прадстаўнікі наступных арганізацы-
яў: Асамблея эўрапейскіх народаў, паняволеных СССР; Амэрыканскі камітэт народаў, паняволеных у СССР; Амэрыканскія прыхільнікі
АБН; Канфэрэнцыя амэрыканцаў з Усходне-Цэнтральнай Амэрыкі; Выканаўчы камітэт Украінскай нацыянальнай рады; Польска-амэрыканскі кангрэс; Украінскі кангрэсавы камітэт Амэрыкі; Камітэт вольнай Албаніі; Усеіндыйская фэдэрацыя нацыянальных цэркваў; Украінскі народны саюз; Амэрыканская рада незалежнай Казакіі; Казацкі нацыянальны вызвольны рух; Харвацкая нацыянальная рада; Грузінскі саюз у Амэрыцы; Баўгарскі нацыянальны фронт; Украінскі работніцкі саюз; Галоўнае казацкае прадстаўніцтва на эміграцыі; Казацка-амэрыканскі нацыянальны саюз; Паўночна-казацкае аб’еднаньне; Украінскі клюб круглага стала; Арганізацыя абароны лемкаўшчыны; рэдактар польскай газэты «Новы сьвят»; Саюз украінска-амэрыканскай моладзі; Польскае аб’еднаньне ў Брукліне; Украінскі цэнтар у Пасэйку.
Прывітальныя лісты даслалі розныя беларускія арганізацыі, а таксама кангрэсмэны й генэральныя консулы Незалежнай Літвы і Эстоніі — Злучаныя Штаты не прызналі акупацыю ў 1940 г. прыбалтыйскіх краінаў, таму ў ЗША дзейнічалі іх незалежныя консульствы.
вай і прыкладам мог запаліць паплечнікаў. «Ён [Мерляк] ажывіў беларускае жыцьцё ў Нью-Ёрку ва ўсіх напрамках, праявіўшы якасьці лідэра, якога так не хапала нашым арганізацыям», — згадваў Васіль Шчэцька273.
Кастусь Мерляк меў у БАЗА сваіх прыхільнікаў, Станіслаў Станкевіч— сваіх, пераважна з асяродку інтэлектуалаў. Падагрэла канфлікг прамова на сумесным з БККА сьвяткаваньні 25 Сакавіка ў 1963 г., калі Мерляк скрытыкаваў дзейнасьць Рады БНР і асабіста Міколу Абрамчыка за палітыку непрадрашэнства:
Адзначаючы 45-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, мы, беларусы на эміграцыі, заявім, што ідэал, выяўлены ў Акце 25 Сакавіка, не зьяўляецца й ніколі ня будзе зьяўляцца аб’ектам гандлю, уступак ці якога-небудзь кампрамісу, што воля беларускага народу не падлягае ніякім інтэрпрэтацыям у сьвятле непрадрашэнства, што мы на эміграцыі будзем старацца дапамагаць, пакладаючы ўсе нашы сілы, каб наш народ на Бацькаўшчыне змог вызваліцца як найхутчэй зь няволі274.
Словы Мерляка азначалі фактычнае непадпарадкаваньне БАЗА рашэньням Рады БНР і парушэньне субардынацыі. У выніку ў нетрах Задзіночаньня зарадзілася апазыцыя, якую ўзначаліў Станіслаў Станкевіч. Празь некаторы час Кастусь Мерляк быў пазбаўлены пасады кіраўніка.
Адбылося гэта падчас выбараў новай управы БАЗА на X Кангрэсе арганізацыі ў 1963 г.Кангрэспраходзіўдраматычна. Найбольшыя спрэчкі разгарнуліся над справаздачным дакладам Кастуся Мерляка, наконт якога выказаліся аж 25 дэлегатаў. Церазь некалькі гадоў былы старшыня БАЗА здолеў паглядзець на сытуацыю 1963 г. з іроніяй: «Адны апрабавалі дзейнасьць, другія ганьбілі, а трэція балбаталі бяз толку»275. Сэнс спрэчак зводзіўся да аднаго: ухваліць дзейнасьць управы за старшыняваньнем Кастуся Мерляка ці не. Галоўную ролю ў канфлікце адыграў старшыня прэзыдыюму X Кангрэсу Антон Адамовіч — найбліжэйшы паплечнік Станіслава Станкевіча.
273 Шчэцька Васіль. Гартаючы старонкі біяграфіі // Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 444-445.
274 Прамова К. Мерляка, старшыні Галоўнай Управы БАЗА на Акадэміі, ладжанай 24 сакавіка 1963 г. у Ню-Ёрку// Беларуская думка. 1963. № 5. С. 2-4.
275 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 240.
Старшыня кангрэсу праф. Адамовіч, чымся паставіць прапановы [аб праробленай працы] на галасаваньне, узяў апошняе слова. Ён сыпаў рэплікі для ўступаючага старшыні К. Мерляка, паказваючы веліч свае эрудыцыі, зласьлівымі прыметнікамі й цынізмам старшыня кангрэсу пералічыў усе Мерляковыя недахопы ў дзейнасьці: несубардынацыя Радзе БНР, крытыка яе палітыкі і дзейнасьці прэзыдыюму Рады БНР, спробы адарваць БАЗА ад БНР, антыбээнэраўская прамова на акадэміі 45-х угодкаў 25 Сакавіка, спробы аб’яднацца з БЦР і г. д. — ды скончыў словамі: «Ніякае падзякі таварышу Мерляку». Тут Мерляк не ўцярпеў і запрагэставаў: «Таварыш адносіцца да Вас, прафэсар Адамовіч. Я выйшаў не з тае самае школы». У выніку галасаваньня прайшла абсалютнай балыпынёй прапанова рэвізійнай камісіі276.
Такім чынам, старшыню БАЗА абвінавацілі ў грэбаваньні субардынацыяй у дачыненьні Рады БНР, крытыцы кіраўніцтва Рады, антыабрамчыкаўскай прамове на сьвяткаваньні 25 Сакавіка, а таксама спробах аб’яднаньня з БККА. Але дэлегаты ўхвалілі дзейнасьць Мерляка за яго кіраваньнем Галоўнай управай БАЗА ў 1959— 1963 гг.277. Аднак на выбарах новага старшыні зь перавагай у два галасы перамог Станіслаў Станкевіч.
Кастусь Мерляк пазьней заявіў, што выбары старшыні БАЗА прайшлі незаконна: заміж заяўленых павод-
Станіслаў Станкевіч і Антон Адамовіч.
1960-я гг.
т Тамсама. С. 241.
277 Тамсама. С. 240-241.
ле рэглямэнту пяці дэлегатаў ад Кліўлэндзкага аддзелу прыехалі на Кангрэс дванаццаць, якія й прагаласавалі за кандыдатуру Станіслава Станкевіча. Але Мерляк дапусьціў істотную памылку: не аспрэчыў адразу вынікаў выбараў, а спачатку зьмірыўся з паразай і нават 16 чэрвеня 1963 г. перадаў усе справы новай управе БАЗА й толькі потым падаў пратэст аб працэсуальных парушэньнях на Кангрэсе. Гэты пратэст ужо не адыграў важнае ролі, паколькі Мерляк раней, фактычна, прызнаў сваю паразу278.
Паводле меркаваньня Васіля Шчэцькі, сапраўднай прычынай замены Кастуся Мерляка на пасадзе старшыні БАЗА была пазыцыя прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка, які й ініцыяваў гэтае адхіленьне:
У 1960 г. вонкі сэсіі Рады БНР К. Мерляк пастанавіў пагаварыць на тэму «апазыцыі» з прэзыдэнтам Абрамчыкам сам-насам. Вынікам гутаркі было, што «прэзыдэнт падумае аб гэтым і адкажа Мерляку». Ад гэтае гутаркі К. Мерляк стаўся «ворагам народу» ў БНР. Прэзыдэнт Абрамчык і група даверу выдалі прысуд Мерляку: здрада кірунку БНР. Пастанавілі адсунуць гэтага пасягальніка на ўладу з кіраўнічых становішчаў як БНР, так і ўсіх ейных арганізацыяў. I пайшло ўсё ўверх дном! Наступныя гады былі часам пазбаўленьня К. Мерляка права кіраваць беларускім палітычным і царкоўным жыцьцём.
Гэта была самая неабдуманая й блізарукая палітыка М. Абрамчыка й яго дараднікаў. Яна прывяла да рэарганізацыі ў Радзе БНР, падзел у Нью-Ёрскім аддзеле БАЗА, цывільны ад БАПЦ і падзел прыходу ў Брукліне, Нью-Ёрк279.
Некаторы час Кастусь Мерляк заставаўся кіраўніком акруговай управы БАЗА ў Нью-Ёрку, але 14 чэрвеня 1964 г. на Агульным гадавым сходзе акругі частка сяброў управы пакінула па-
278 Леанід Галяк пісаў: «У вас быў вельмі моцны козыр у руках, а менавіта: вы не павінны былі перадаваць новавыбранаму ўраду становішча й справаў, і праз гэта або змусілі б новавыбраны ўрад стаць на судовую дарогу і дамагацца перадачы БАЗА, і тады самім сабой справа важнасьці пастановаў кангрэсу сталася б прадметам судовага вырашэньня: шляхам новых выбараў ці нечага падобнага» (цыт. паводле: Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 242-243).
279 Шчэцька В. Прадмова // Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. VII-XII.
седжаньне. Праз два тыдні, 27 чэрвеня 1964 г., яны стварылі паралельную акруговую ўправу. Спрэчка наконт легітымнасьці структураў цягнулася некалькі месяцаў, пакуль Г алоўная ўправа БАЗА ня стала на бок новай акруговай управы, забараніўшы прыхільнікам Кастуся Мерляка й Васіля Шчэцькі карыстацца назвай арганізацыі.
У выніку, Кастусь Мерляк з паплечнікамі 5 чэрвеня 1965 г. канчаткова пакінулі шэрагі БАЗА й заснавалі Беларускаамэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку (БАА). Сярод яго найбольш актыўных сяброў, акрамя старшыні Кастуся Мерляка, былі Пётра Мельяновіч, Васіль Захаркевіч, Васіль Юрцэвіч, Ян Казьлякоўскі, Пётра Зыбайла ды іншыя. У верасьні 1965 г. сябры БАА паспрабавалі зьявіцца на Кангрэс БАЗА, што прайшоў у Гайлэнд-парку (Нью-Джэрзі), аднак мандатная камісія не прызнала іх паўнамоцтваў.
Пры канцы 1965 г. кіраўніцтва БАА распаўсюдзіла зварот да беларусаў Нью-Ёрку й ваколіцаў, дзе зазначала, што былыя сябры Акруговай управы БАЗА (хто жадае) аўтаматычна станавіліся сябрамі Аб’еднаньня:
Управа БАА падае да ведама сваім сябром і ўсім зацікаўленым наступнае:
1. Кожны сябра былога Акруговага Аддзелу БАЗА аўтаматычна зьяўляецца сябрам Беларуска-Амэрыканскага Аб’еднаньня, і ня патрабуецца ніякага пераафармленьня. Новыя сябры, жадаючыя ўступіць у БАА, павінны злажыць пісьмовыя заявы.
2. Правы і абавязкі сяброў БАА застаюцца бязь зьменаў.
3. Сяброўскія складкі ў суме 12.00 даляраў за год павінны сплачвацца рэгулярна. Управа просіць усіх сяброў неадкладна ўрэгуляваць аплату складак, перасылаючы грошы скарбніку БАА спадару: D. Klincevich, 1148 Blake Avenue, Brooklyn, N. Y, 11208.
4. Управа БАА зьвяртае ўвагу ўсіх грамадзян на тое, каб не прыдавалі ніякага значэньня заклікам сп. Р. Гарошкі перасылаць на ягоны адрас нейкія складкі і афяры ў БАЗА, бо ўсім ведама, што ім патрэбныя толькі грошы, а не Беларусы280.
3 выдаленьнем Кастуся Мерляка з кіраўніцтва БАЗА перамовы наконт агульнай Беларускай кангрэсавай рады спыніліся,
280 Bulletin. Byelorussian-American Union of New York = Бюлетэнь.
Беларуска-Амэрыканскае Аб’яднаньне Нью-Ёрку. Люты 1966.
але супольныя сьвяткаваньні працягваліся. Так, у 1964 г. Дзень 25 Сакавіка БККА адзначаў разам з галоўнай управай БАЗА, a пасьля разрыву дачыненьняў з кіраўніцтвам, у 1965 г. было наладжанае супольнае сьвяткаваньне разам зь Нью-Ёрскай акруговай управай, якую тады яшчэ ўзначальваў Кастусь Мерляк281. Між іншага, гэтае сьвяткаваньне адбылося ў прэстыжным нью-ёрскім гатэлі «Астор». Упершыню ў імпрэзе ўзяў удзел афіцыйны амэрыканскі чыноўнік: кангрэсмэн ад штату НьюЁрк Сэймур Галпэрн. Гэта адлюстравала пэўны плён рэпрэзэнтацыйнай дзейнасьці беларусаў, некаторую ўвагу да іх з боку афіцыйнага Вашынгтону. Амэрыканскія палітыкі праз увагу да беларускай дыяспары спадзяваліся на крокі ў адказ: падтрымку з боку беларусаў таго ці іншага кандыдата на выбарах. Прамова Сэймура Галпэрна на сьвяткаваньні «вызначалася глыбінёй думак, веданьнем гісторыі й праблемы Беларусі ды аптымізмам, што да разьвязаньня гэтае праблемы»282. Выступіў на імпрэзе й прадстаўнік управы акругі Мідлсэкс, у якую ўваходзіць СаўтРывэр, — Джон Бёрн.