Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
На паседжаньні Мікалай Шчорс нечакана для ўсіх заявіў пра тое, што пакідае пасаду старшыні БККА. Сыход тлумачыўся рознымі няўдачамі, найперш невыкананьнем галоўнай мэты статуту БККА — аб’яднаньня ўсяе беларускай эміграцыі. Доктар Шчорс разумеў, што дасягнуць пэўных прэфэрэнцыяў ад амэрыканскіх уладаў, ня маючы супольнай арганізацыі, немагчыма. Падтрымаўшы ў 1948 г. аднаўленьне БЦР, ён ужо ў 1952 г. пакінуў яе шэрагі. Мікалай Шчорс лічыў БЦР мінулым днём, арганізацыяй, якая, як і Рада БНР, павінна адысьці ў гісторыю. Дзьве сілы прэтэндавалі на званьне беларускага ўраду на выгнаньні ў той час, калі насьпела патрэба глыбокай інтэграцыі ў жыцьцё на чужыне, а значыць, стварэньня агульнай грамадзкай, а не палітычнай структуры228.
Адстаўка Шчорса шакавала паплечнікаў. Старшыня БККА карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод беларускай дыяспары й быў добра вядомы чыноўнікам у Вашынгтоне. Складанасьць сытуацыі, у якой апынуўся Камітэт з сыходам Шчорса, адлюстроўвае заклік сакратара Міхася Сенькі да Івана Касяка. На шаблённым, загадзя падрыхтаваным тэксьце, які рассылаўся
227 Ліста прысутных на арганізаванай БКК у Амэрыцы Міжарганізацыйнай нарады Беларускіх арганізацыяў штатаў Ню-Ёрк і Ню-Джэрзі. 3 архіву БККА.
228 Вітаўт Кіпель зазначае: «Прыпушчаю таксама, што шмат энэргіі ў Шчорса брала лекарская практыка. Каб пашырыць практыку, ён выехаў у Пляцбург. Гэтае разважаньне выцякае з майго знаёмства з д-рам Тумашам. Колькі разоў доктар Тумаш адмаўляўся ад павышэньня на працы, выключна з-за таго, каб мець больш часу для беларускае дзейнасьці». Ліст да аўтара кнігі Алега Гардзіенкі ад 3 сьнежня 2007 г.
розным дзеячам22’, Сенька дапісаў для Касяка ад рукі просьбу абавязкова прыехаць на паседжаньне 21 жніўня 1955 г.: «Прыедзьце ж абавязкова. Трэба ратаваць вытварыўшуюся сытуацыю, бо інакш прападуць зусім дарма нашыя высілкі грамадзкага й палітычнага жыцьця на абшары ЗША»230.
На паседжаньні грамадзкія дзеячы зьвярнуліся да доктара Шчорса з просьбай застацца на пасадзе старшыні, прынамсі фармальна, да часу правядзеньня II Кангрэсу беларусаў Амэрыкі:
[Мы] пастанавілі зьвярнуцца да Вас з наступнымі справамі:
1. Неадкладна абняць становішча старшыні Беларуска-Амэрыканскага Кангрэсавага Камітэту, да чарговых выбараў Б-АКК на 2-м Кангрэсе.
2. Падрыхтаваць і злажыць у адпаведным часе справаздачу Б-АКК за пару яго дзейнасьці ад 1951 г.
3. Ачоліць статутовую камісію Б-АКК і дапільнаваць падрыхтоўку праекту зьменаў статуту Б-АКК у тэрміне да дня 30 верасьня 1955 г.231.
Мікалай Шчорс пагадзіўся на просьбу сяброў арганізацыі. У 1956 г. ён зрабіў чарговую спробу аб’яднаць беларускую грамаду ў ЗША, гэтым разам навязаўшы кантакты непасрэдна зь Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем. VI Кангрэс БАЗА паклікаў спэцыяльную камісію ў складзе Вітаўта Тумаша, Канстанціна Мерляка й Міхася Тулейкі, якая мусіла весьці перамовы з БККА аб стварэньні супольнай Беларускай кангрэсавай рады Амэрыкі для «каардынацыі беларускай працы на замежным кірунку».
Былі распрацаваныя два варыянты статуту. Камісія БАЗА ў чэрвені выпрацавала свой варыянт і перадала яго доктару
229 «У сувязі з тым, што на апошняй міжарганізацыйнай нарадзе др. М. Шчорс зрокся з займанага становішча старшыні БККА, і згодна пастановы міжарганізацыйнае нарады з дня 7-га жніўня паведамляю Вас, што ў нядзелю 21-га жніўня а 1-й гадзіне пасьля паўдня ў залі парахвільянае школкі пры царкве сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры адбудзецца нарада сяброў управы БККА, Экзэкутывы, Камісіяў Статутовай і Рэзалюцыйнай дзеля палагоджаньня заіснаваўшага крызісу ў БККА і наладжаньня далейшага пляну працы» (цыт. паводле: Ліст Міхася Сенькі да Івана Касяка ад 14 жніўня 1955 г. 3 архіву БККА).
230 Ліст Міхася Сенькі да Івана Касяка ад 14жніўня 1955 г. 3 архіву БККА.
231 Зварот да Мікалая Шчорса ад 21 жніўня 1955 г. 3 архіву БККА.
Шчорсу, які праз тры з паловай месяцы паказаў уласны варыянт232. 17 студзеня 1957 г. БАЗА выказала свае заўвагі да прапановаў Шчорса... Але ў хуткім часе супрацоўніцтва між БККА й БАЗА было спыненае.
Прычыны перарваньня кантактаў праясьніў у сваіх успамінах Канстанцін Мерляк: ідэю супольнай Беларускай кангрэсавай рады пахавалі менавіта сябры БЦР, якія не жадалі ні з кім аб’ядноўвацца. Тым самым Мікалай Шчорс заставаўся, фактычна, сам-насам са сваёй ініцыятывай.
Мерляк спаслаўся на артыкул «Дарэмныя намаганьні» А. Аркея, выдрукаваны ў органе БЦР у Амэрыцы — газэце «Беларускае Слова» (№2(3), кастрычнік 1958 г.). Мяркуючы з стылістыкі, пад псэўданімам А. Аркей выступіў старшыня Выканаўчага органу БЦР Аркадзь Арэхва— другая асоба пасьля Радаслава Астроўскага ў кіраўніцтве Цэнтральнай Рады. Аркей закідаў Мікалаю Шчорсу, што ён зьвязаўся з «крывіцкім рухам», які ёсьць не беларускім у сутнасьці, а чужою агентураю.
У такім выпадку «зарубежнікам», — піша Мерляк, — не выпадала пакінуць сваё зарубежжа ды яднацца зь не-беларусамі. У гэтым артыкуле нямала давялося др. М. Шчорсу, вялікаму дзеячу й палітыку, а перадусім беларускаму патрыёту за тое, што ён «палічыў крывічоў за беларусаў»233.
У хуткім часе Мікалай Шчорс зрабіў яшчэ адну спробу аб’яднаньня беларускай грамады ў ЗША. 14 сьнежня 1958 г. ён разам зь Янкам Станкевічам спрычыніўся да заснаваньня ў Нью-Ёрку новай арганізацыі — Беларуска-амэрыканскі зьвяз (БАЗ)234. Мэтай было аб’яднаньне беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў у кааліцыю, «якая б прадстаўляла й прапагандавала ідэю незалежнасьці Беларусі»235. У кіраўнічы ўрад БАЗ увайшлі Янка Станкевіч (віцэ-прэзыдэнт), які ў тым самым годзе добраахвотна пакінуў шэрагі Рады БНР у знак нязгоды зь яе палітыкай, Леанід Галяк (сакратар), Міхась Бахар (скарбнік) ды Лёнгіна Брылеўская. На жаль, Беларуска-амэрыканскі зьвяз так і застаўся суполкай, колькасьць сяброў у якой не пе-
232 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 147.
233 Тамсама. С. 148.
234 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 178.
235 Тамсама.
равышала колькасьці чальцоў ураду. Зарганізаваць рэальнай дзейнасьці не атрымалася, як і аб’яднаць беларускую грамаду. Апошняя актывізацыя БАЗ, пасьля дзесяцігодзьдзя маўчаньня, адносіцца да 1970 г.236. Відаць, яна была выкліканая сьмерцю прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка, калі ўзьніклі ілюзіі аб кроках насустрач сярод розных крылаў палітычнай эміграцыі. «Так нічога й не зьвязалі», — самакрытычна ахарактарызавала дзейнасьць арганізацыі Лёнгіна Брылеўская237. Больш жорстка выказаўся Кастусь Мерляк:
У актыве розных палітычных напрамкаў у Зьвязе не было людзей па-за яго ўрадам. У даным выпадку палітычнага напрамку ніхто не рэпрэзэнтаваў, хіба толькі свайго асабістага палітычнага погляду, зь якім ніхто не лічыўся, бо яны ў сапраўднасьці былі эгаістычныя індывідуалістычныя, не рэальныя, а перадусім незразумелыя. I вось гэтыя людзі сабіраліся аб’яднаць, пашыраць супрацоўніцтва, увесьці дэмакратызм, талеранцыю ўнутры беларускага грамадзтва ў вольным сьвеце, і хто б падумаў, што ў людзей на погляд разумных магла быць такая фантазія238.
Даволі хутка Мікалай Шчорс зразумеў марнасьць сваіх аб’яднаўчых высілкаў і канчаткова сышоў з грамадзка-палітычнай арэны. «Плюну і адыду, — казаў ён. — Ня знаю, ці плюнуў, але адышоў», — іранізуе Лёнгіна Брылеўская239. Доктар Шчорс пакінуў Нью-Ёрк, дзе ён жыў у паўночна-заходнім Мангэтане ў раёне Ўошынгтан-Гайлэндс, і пераехаў на поўнач штату ў памежны з Канадай Пляцбург. Там доктар Шчорс адчыніў клініку, дзе потым лячыліся беларусы, што прыяжджалі адмыслова з розных куткоў Злучаных Штатаў.
Мікалай Шчорс зрабіў выдатную кар’еру ў мэдычнай галіне, быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Амэрыканскай асацыяцыі хірургаў. Займаўся і дабрачыннай дзейнасьцю. Напрыклад, быў адным з асноўных фундатараў падчас пабудовы царквы ў Саўт-Рывэры, ахвяраваўшы 6,5 тыс. даляраў. Кожны год на
236 Пасьля маўчаньня ў некалькі гадоў, у 1970-м была выдадзеная Дэклярацыя Беларуска-амэрыканскага зьвязу. Гл. у: Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 308.
237 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 22 лютага 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
238 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 165.
239 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
25 Сакавіка Мікалай Шчорс прыяжджаў у Саўт-Рывэр, каб адзначыць зь землякамі Дзень Незалежнасьці БНР.
Доктар Мікалай Шчорс хоць і ня быў царкоўным чалавекам, але цаніў традыцыю праваслаўнай рэлігіі й арганізаванае жыцьцё вакол царквы. Цаніў высілак пабудовы новай царквы ў СаўтРывэры, памагаючы шчодрымі датацыямі.
3 прычыны ўжо слабога здароўя перайшоў на адпачынак, перабраўшыся жыць у цёплую Фларыду. У выпадку сьмерці хацеў быць пахаваным у сваёй грамадзе, сярод сваіх на беларускім могільніку ў Саўт-Рывэры. Ведаючы, што ня мог спадзявацца на жонку, запэўніў сваё пахаваньне на беларускім могільніку кантрактам з уласьнікам пахароннага бюро Maliszewski Funeral Home з подпісамі сьведкаў: Міхася Сенькі й Ігара Шчорса (брат).
На магільніку ў Саўт-Рывэры ўжо не хапае месца для наплыву новых кандыдатаў. Усе мроі пра вольную Беларусь, увесь энтузіязм, усе сваркі, споры, міжусобіцы — усё спакойна лягло на горцьі беларускага Алімпу. Ад прафэсара Радаслава Астроўскага, а. Мікалая Лапіцкага да Івана Касяка, Юрыя Стукаліча, Масея Сяднёва, Антона Даніловіча, Вячаслава Селях-Качанскага, Аркадзя Еўца, Дзьмітрыя Верасава, Ксаверыя Барысаўца, Барыса і Ігара Шчорсаў і іх маці Сафіі, Уладзіміра Брылеўскага.
А доктара Міколы Шчарса там няма. Пасьля яго сьмерці 22 сьнежня 1995 г. жонка-немка ліквідавала зроблены доктарам Шчорсам кантракт, забрала ўложаныя там 10 тысяч даляраў, ліквідавала месца на могілках, дзе ён хацеў спачыць вечна. Ягонае цела дала спаліць — і ніхто ня ведае, дзе ягоны прах240.
Асоба Мікалая Шчорса была ў значнай меры вызначальнай на першым этапе існаваньня Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі, ён быў рухавіком арганізацыі. Аднак мара пра аб’яднаньне пад шыльдай БККА ўсіх беларускіх сілаў у ЗША ня мела шанцаў ажыцьцявіцца на той час: занадта сьвежы быў раскол, занадта вялікія амбіцыі й пляны асобных дзеячаў. Тым ня менш, ініцыятыва доктара Шчорса «стварыла прэцэдэнт» памкненьняў аб’яднаньня ў лягеры прыхільнікаў БЦР, які пазьней спрабавалі выкарыстаць іншыя дзеячы ў БККА. Першы пэрыяд дзейнасьці Камітэту засьведчыў таксама тую вялікую ролю, якую ў гісторыі гэтай арганізацыі адыгрывалі асобы яе кіраўнікоў.