Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
3 заснаваньнем БККА210 канцэпцыя выданьня «Беларускай трыбуны» крыху зьмянілася. Г азэта, апроч падрабязнага апісань-
207 Беларуская трыбуна. № 1-2 (9-10). Студзень 1952.
208 Ад_№ 2 зьмяніўся пазначаны ў газэце адрас рэдакцыі: 45, Мэйн-авэню ў Ўолінгтане (Нью-Джэрзі). Па гэтым адрасе пражываў Аляксей Шудзейка.
209 Беларуская трыбуна. № 2. Нядзеля, 5 лістапада 1950 г.
210 Ад № 4 (люты 1951 г.) чарговы раз зьмяніўся адрас рэдакцыі. Цяпер гэта быў Гарфілд, Пасэйк, 44, дзе жыў будучы кіраўнік амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР Эмануіл Ясюк.
ня жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША (перадусім імпрэзаў у Саўт-Рывэры й Нью-Ёрку), Канадзе (найперш сяброўскага да БККА асяродку ў Вініпэгу), Аргентыне, Аўстраліі, Англіі, стала аддаваць шмат месца й агульным артыкулам на розныя злабадзённыя тэмы. Такія тэксты найчасьцей пісалі Радаслаў Астроўскі (пад псэўданімамі А. Корбут і Р. Калюш), Мікалай Шчорс (М. Панямонскі), Сьцяпан Шнэк (С. Ляднінскі). Матэрыялы тычыліся як агульнай міжнароднай сытуацыі, барацьбы з бальшавізмам, так і змаганьня са сваімі палітычнымі апанэнтамі: Радай БНР і палітыкай непрадрашэнства.
3 заснаваньнем у чэрвені 1951 г. Беларускага выдавецкага фонду вырасьлі ахвяраваньні на ўтрыманьне газэты. Так, паводле публікацыі ў № 2 (5) на яе друк было ахвяравана болыл за 270 даляраў. Але нягледзячы на стварэньне трывалай фінансавай базы, на сямнаццатым нумары ў лістападзе 1953 г. выданьне «Беларускай трыбуны» спынілася.
Гэта быў лягічны фінал. Пэрыядычнасьць газэты ўжо ў 1952 г. паменшала: калі ў 1951 г. выйшла пяць нумароў, то ў 1952 г. — тры падвойныя, у 1953 г. — таксама тры нумары, але першы за гэты год (№ 1-2 (15-16) пабачыў сьвет толькі ў ліпені. Аднак спыненьне было нечаканасьцю для чытацкай аўдыторыі. У апошнім (№ 17) нумары ніякага разьвітаньня з чытачамі не было. Публікавалася вялікая падрабязная справаздача Мікалая Шчорса пра яго сьветчаньні аб злачынствах бальшавікоў у дачыненьні да беларусаў, матэрыял «Банкроты пры працы» — аб непрадрашэнскіх арганізацыях, артыкул «Ягадкі апартунізму», які цяжкой артылерыяй біў па арганізацыі-канкурэнце: БАЗА й яе выдавецкім праекце газэце «Беларус»211.
Прычынай спыненьня выданьня газэты сталі, напэўна, непаразуменьні між яе галоўным рэдактарам і Беларускім выдавецкім фондам, што больш актыўна падтрымліваў БЦР (хоць фондам кіраваў Барыс Шчорс). Мікалай Шчорс прызнаваў БЦР за палітычнае прадстаўніцтва беларусаў на эміграцыі, але лічыў, што Рада не павінна ўмешвацца ў грамадзкія справы. Узьніклі супярэчнасьці паміж Шчорсам і БЦРаўцамі — Аляксандрам
211 Ягадкі апартунізму// Беларуская трыбуна. №3(17). Лістапад 1953.
У артыкуле сьцьвярджалася, што фундатарам «Беларуса» быў Фонд вольнай Расеі — арганізацыя, што апрыёры павінна была нэгатыўна ставіцца да беларускіх незалежніцкіх памкненьняў. Дзеячы Рады БНР у пачатку 1950-х імкнуліся не афішаваць крыніцы фінансаваньня газэты «Беларус».
102 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1951-1957 гг. Русаком, Аркадзем Арэхвам, Яўхімам Кіпелем, якія хацелі мець больш «сваю» газэту: болып БЦРаўскую, чым беларускаамэрыканскую.
Да спыненьня выхаду газэты таксама спрычынілася й агульнае зьніжэньне грамадзкай актыўнасьці, якое стала заўважацца ўжо ад 1952 г., а таксама стагнацыя ў дзейнасьці БККА, што прыйшлася на 1954 і 1955 гг.
Грамадзкія мерапрыемствы для беларусаў у ЗША
Важным кірункам дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, як і ўсіх беларускіх арганізацыяў на чужыне, былі супольныя беларускія мерапрыемствы. Грамадзкія сустрэчы, адзначэньне розных сьвятаў дапамагалі паваеннай эміграцыі захаваць нацыянальную ідэнтычнасьць ды застацца ў коле прыцягненьня дыяспары. Галоўным грамадзкім сьвятам беларусаў паваеннай хвалі эміграцыі быў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — 25 Сакавіка. Практыку сьвяткаваньня паваенная эміграцыя прывезла зь Беларусі. У Заходняй Беларусі адзначэньне Дня Волі ў прыватным парадку не забаранялася польскімі ўладамі. А падчас нямецкай акупацыі на тэрыторыі Генэральнай акругі Беларусь — адкуль паходзіла найбольшая колькасьць эмігрантаў — гэты дзень быў афіцыйным грамадзкім сьвятам. Яго шырака адзначалі ў гарадах і мястэчках, у якіх дзейнічала нямецкая й беларуская адміністрацыі. Так, у 1944 г. у Менску Дзень 25 Сакавіка быў урачыста адзначаны на Пляцы Волі. Да прысутных з балкону прамаўляў старшыня гораду Анатоль Комар. Гэты балкон, дарэчы, захаваўся і да нашага часу.
25 Сакавіка пачалі адзначаць адразу пасьля пераезду паваеннай эміграцыі на амэрыканскі кантынэнт. У 1949 г. першы Дзень Волі на амэрыканскай зямлі сустрэлі беларусы Нью-Ерку й Саўт-Рывэру212. У наступным, 1950-м, 25 Сакавіка адзначалі таксама ў Кліўлэндзе, Чыкага, Лос-Анджэлесе213. Безумоўна, розныя палітычныя колы паваеннай эміграцыі сьвяткавалі беларускі Дзень Незалежнасьці асобна ад апанэнтаў. Часам даходзіла да абсурду, калі адначасова ў Нью-Ёрку зьбіраліся дзьве групоўкі: прыхільнікі БЦР (сябры Злучанага беларуска-
212 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне: 1945-1984.
Менск, 2001. С. 44.
213 Тамсама. С. 44.
амэрыканскага дапамаговага камітэту й БККА) адзначалі 25 Сакавіка сваёй грамадой, прыхільнікі Рады БНР (у гэтым выпадку БАЗА) — сваёй.
Сябры ЗБАДК і створанага за паўтара месяца да гэтага БККА сабраліся ў Нью-Ёрку ў залі ў Ст’ювізэн Казіно214. Пачала мерапрыемстваўрачыстая багаслужба, якую адправілі а. Мікалай Лапіцкі й беларускі сьвятар, што належаў да Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы, Эмельян Кайко. Затым з урачыстым словам да гасьцей зьвярнуўся старшыня БККА Мікалай Шчорс. Сваю прамову ён скончыў словамі надзеі, што
...не за гарамі ўжо час, калі прарочыя словы нашага песьняра Янкі Купалы: ■— і будзе ўнукаў панаваньне, там, дзе сягодня плача дзед — стануцца рэчаістасьцю і Беларускі Народ як роўны з роўным зойме свой пачэсны пасад у сям’і вольных народаў сьвету215.
Віктар Чабатарэвіч прачытаў рэфэрат аб значэньні дня 25 Сакавіка, а саўт-рывэрскі хор пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца выканаў амэрыканскі й беларускі нацыянальныя гімны, пасьля чаго ўдзельнікі імпрэзы перайшлі да мастацкай праграмы, якая складалася з дэклямаваньня Лёнгінай Брылеўскай вершаў Янкі Купалы. 3 уласнымі вершамі выступіў Міхась Кавыль. Прагучалі музычныя творы ў выкананьні Раісы Евец, Мікалая Сіцька, Аркадзя Еўца. Гваздом праграмы стаў выступ мяшанага саўт-рывэрскага хору пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца216. Гэты калектыў карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод беларусаў. «Сьвяткаваньне пакінула найлепшае ўражаньне», — падвёў вынік карэспандэнт «Беларускай трыбуны»217.
Больш маштабнае сьвяткаваньне беларускага Дня Незалежнасьці адбылося ў 1952 г. Пра значнасьць падзеі й аўтарытэтнасьць беларускай грамады сьведчыць тое, што ўрачыстую багаслужбу ў саслужэньні беларускага духавенства адправіў экзарх канстантынопальскага патрыярха, архіяпіскап Міхаіл218.
214 Тут і далей будзе весьціся гаворка пра сьвяты, што адзначаліся пад эгідай БККА.
215 Беларуская трыбуна. № 3 (6). April 29, 1951.
216 Тамсама.
217 Тамсама. Найхутчэй, гэты артыкул у «Беларускай трыбуне» пісалі Міхась Кавыль або Мікалай Шчорс.
218 25 Сакавіка ў Нью-Ёрку // Беларуская трыбуна. № 3-4 (11-12). 1952.
Грамадзкая акадэмія таксама прайшла ў Ст’ювізэн Казіно. Адкрыў яе прывітальным словам старшыня БККА Мікалай Шчорс, а паэт Масей Сяднёў выступіў з прынагодным дакладам. Адмысловы рэфэрат прачытаў і адзін з кіраўнікоў амэрыканскага камітэту Ды-Пі, што апекаваўся перасяленцамі пасьля іх пераезду ў ЗША, прыяцель беларусаў Эдвард О’Конар.
У сваім 45-мінутным дакладзе прэлегент выявіў глыбокую веду гісторыі беларускага народу, дакладную ар’ентацыю ў сяньняшнім палажэньні беларускага нац.-палітычнага руху на Беларусі й на эміграцыі ды шчырае спачувань-
Выступ М. Шчорса на сьвяткаваньні беларускага Дня Незалежнасьці ў 1952 г.
не беларускаму народу ў ягоным змаганьні за волю й свабоду. Даклад быў уважліва выслуханы прысутнымі й шмат разоў прарываны бурнымі воплескамі. Пасьля заканчэньня дакладу прэлегенту была зладжана бурная авацыя219.
Прывітальныя тэлеграмы ўдзельнікам імпрэзы прыйшлі ад прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага, кангрэсмэнаў К. Армстранга й Чарлза Керстэна, генэральнага консула Літвы Будрыса220. Большую частку імпрэзы заняла канцэртная праграма. Хор пад кіраўніцтвам Аркадзя Еўца выканаў тры песьні: «Гэй, сябры ўдалыя» (музыка Алімпа Мяленьцева, «Падняты родны сьцяг дзяржавы» (Іванова), «Я ад Вас далёка» (Міколы Шчаглова-Куліковіча); дуэт Аркадзя й Раісы Еўцаў — песьні «Сьвеціць месяц маладзенькі», «Ціхі летні вечар», жаночы ансамбль сьпеў тры
219 25 Сакавікаў Нью-Ёрку...
220 Шмат заходніх дзяржаваў, у тым ліку й ЗША, не прызналі акупацыі прыбалтыйскіх краінаў у 1940 г. Савецкім Саюзам, таму сымбалічныя консульствы гэтых краінаў, у гэтым выпадку Літвы, былі адчыненыя.
народныя песьні: «Пасею гурочкі», «Як сарву я ружу-кветку», «Чырвоная каліначка». Затым Лёнгіна Брылеўская прадэклямавала верш Яякі Купалы «Паўстань з народу нашага, прарок...». Пры канцы Беларускі хор пад кіраўніцтвам А. Еўца выканаў песьні «Перапёлка», «А ў лузе каліна», Ой, зялёна, зялёна». У канцы ўрачыстасьці прагучала «Пагоня».
Пад асьвятленьне мерапрыемства «Беларуская трыбуна» адвяла цэлую старонку. Сапраўды, адзначэньне 34-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР мела важнае значэньне ў жыцьці беларускай грамады ў ЗША.
Апроч 25 Сакавіка беларускія эмігранты сьвяткавалі гадавіны Слуцкага збройнага чыну (27 лістапада), I Усебеларускага кангрэсу (канец сьнежня). Першыя некалькі гадоў адзначаліся ўгодкі сьмерці Янкі Купалы (28 чэрвеня) — панаваў і пануе пагляд, што песьняра забілі саветы. Але 4 ліпеня — праз тыдзень — быў Дзень незалежнасьці Амэрыкі, на які таксама прыпадалі нейкія агульныя беларускія зборкі, і ў пачатку 1950-х 28 чэрвеня перасталі адзначаць. He прыжылося на эміграцыі штогадовае сьвяткаваньне мабілізацыі ў Беларускую краёвую абарону (23 лютага). Магчыма, прычына была ў тым, што БКА была інтэграваная ў сыстэму нямецкіх вайсковых фармаваньняў. Праўда, адзначаліся круглыя даты гадавіны БКА: 10, 20, 25 гадоў. Займелі на эміграцыі грамадзкую афарбоўку й традыцыйныя рэлігійныя сьвяты — Каляды й Вялікдзень.