Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
Прыхільнікі Радаслава Астроўскага й Беларускай Цэнтральнай Рады сьвяткавалі гадавіны II Усебеларускага кангрэсу (27 чэрвеня 1944 г.), дэлегаты якога ўручылі БЦР і прэзыдэнту Астроўскаму сымбалічны мандат адзінага законнага прадстаўніка беларускага народу на эміграцыі. Адпаведна, упадабенцы Рады БНР не лічылі гэта за сьвята, уважаючы дзейнасьць БЦР на эміграцыі ад імя ўсяго беларускага народу за незаконную.
Апроч таго, у ЗША беларусы адзначалі амэрыканскі Дзень Незалежнасьці (4 ліпеня), Мэморыял-дэй (30 траўня) — Дзень памяці палеглых у войнах Амэрыкі, Дзень вэтэранаў (другая субота лістапада), Дзень працы (Лэйбор-дэй, у першыя выходныя верасьня), Дзень падзякі (трэці чацьвер лістапада).
Ці ня першае агульнаамэрыканскае сьвята было адзначанае беларусамі ў лютым 1951 г., калі сябры Беларускага кангрэсавага камітэту й беларусы Саўт-Рывэру сустракалі 219-ю
106 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1951-1957 гг. гадавіну з дня народзінаў першага прэзыдэнта ЗША Джорджа Вашынгтона. Для нашых суайчыньнікаў гэта быў адмысловы Дзень падзякі — падзякі зямлі Вашынгтона за тое, што яна дала прытулак вымушаным выгнанцам.
Па ініцыятыве аддзелу Беларуска-амэрыканскага Кангрэсавага камітэту ў Саўт-Рывэр[ы] была наладжана Акадэмія з нагоды 219-й гадавіны Дня народзінаў Джорджа Вашынгтона, першага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Акадэмія адбылася 24 лютага ў «Шакс-Гол» [Залі Шакаў. — А. Г.]. Быў прачытаны рэфэрат аб жыцьці й дзейнасьці Вашынгтона, пасьля чаго адбылася літаратурна-мастацкая частка з удзелам хору пад кіраўніцтвам сп. Еўца, дэклямацыямі, дуэтамі ў выкананьні артыстак Марыі й Валянтыны Мяленьцевых пад акампанэмэнт Алімпа Мяленьцева. Дэклямавалі сп. сп. Цупрык і Брылеўская. Акадэмія пакінула на шматлікую аўдыторыю самае лепшае ўражаньне221.
Двума месяцамі раней у Саўт-Рывэры сьвяткавалі 30-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня. Імпрэзу арганізавалі Галоўная ўправа ЗБАДК і аддзел ЗБАДК у Саўт-Рывэры. На ўрачыстасьці з дакладам выступіў Сьвятаслаў Коўш.
Ад 1950 г. беларусы бралі сталы ўдзел у Парадзе ляяльнасьці, які звычайна праводзіўся прадстаўнікамі этнічных групаў пры канцы красавіка — на пачатку траўня, у піку сьвята 1 Мая, якое мела выразную калі не камуністычную, то сацыялістычную афарбоўку, то бок было апазыцыйным існаму ў Амэрыцы ладу. Парады ляяльнасьці сьведчылі падтрымку курсу ўраду. Першы раз беларусы ўзялі ўдзел у Парадзе ляяльнасьці ў 1950 г. Калёну нашых суайчыньнікаў сфармаваў ЗБАДК222. Наступныя разы арганізацыяй беларускіх групаў займаўся БККА, а з боку палітычных апанэнтаў — Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне. Амэрыканцы, якіх мала цікавілі. расколы ў беларускай дыяспары, прымушалі беларусаў да аб’яднаньня хаця б у рамках праходжаньня парадам па Нью-Ёрку.
«30 траўня 1951 г., у Мэморыял-дэй, беларусы Саўт-Рывэру ў нацыянальных строях прайшлі ў складзе агульнай калёны месьцічаў да гарадзкіх могілак, дзе ад свайго імя ўсклалі бел-чырвона-белы вянок да помніка загінулым у сусьветных
221 Дзень Вашынгтона // Беларуская трыбуна. № 2 (5). March 25, 1951.
222 Беларуская трыбуна. № 1. Sunday, August 27, 1950.
войнах. Удзел беларусаў адзначыла ў публікацыях мясцовая ангельскамоўная прэса»223. Лёнгіна Брылеўская згадвала:
У1950 г., калі нас ужо было многа, у дзень Памяці Амэрыканскіх Герояў дзьвюх сусьветных войнаў (Мэморыял Дэй), 30 траўня, мы ўсе выйшлі на вуліцу на парад з жыхарамі гораду і вэтэранамі, каб паказаць сваю салідарнасьць і аддзяліцца ад «чырвоных».
Мы выйшлі зь бел-чырвона-белым вянком з надпісам «To the fighters for freedom — [Палеглым за свабоду]» і амэрыканскім сьцягам. Першы раз у гісторыі гораду Саўт-Рывэру быў пастаўлены бел-чырвона-белы вянок побач амэрыканскага вянка. Ніхто з нас ня меў яшчэ фотаапарата, каб сфатаграфаваць гэту падзею, і ніхто з нашых «вялікіх лідэраў» не сказаў талковага прынагоднага слова, бо яшчэ не ўладаў ангельскай мовай224.
У арганізацыі беларускіх грамадзкіх мерапрыемстваў у ЗША з ініцыятывы БККА ці суполак, што ў яго ўваходзілі, на пачатку 1950-х гг. толькі пачыналі закладацца ўласныя традыцыі. Для дзеяньняў-імпрэзаў абіраліся нагоды рознага кшталту. Найболып важна было як мага спраўней выкарыстаць тое натуральнае памкненьне трымацца ў грамадзе, што панавала ў эмігранцкім асяродзьдзі ў першыя гады жыцьця на чужыне. I закладзеныя ў гэты пэрыяд традыцыі сьвяткаваньняў мусілі стаць неад’емнай часткай супольнага жыцьця беларускай грамады.
Крызіс у БККА й сыход Мікалая Шчорса
Сярэдзіна 1950-х адзначылася зьменай прыярытэтаў міжнароднай і амэрыканскай палітыкі й настрояў у эмігранцкіх колах. Надзеі на пачатак вайны з СССР хутка разьвейваліся. У першай палове 1950-х спынілася закідваньне дывэрсантаў у БССР для стварэньня агентурнай сеткі й будучай Арміі вызваленьня. Герой II Сусьветнай вайны, кіраўнік НАТО, віцэпрэзыдэнт Дўайт Эйзэнгаўэр у сваёй кампаяіі рабіў стаўку на гучныя палітычныя лёзунгі: перамога над камуністамі ў Карэі й далейшы актыўны супраціў экспансіі камунізму. Беларусы (як і іншыя імігранты) яшчэ ня мелі грамадзянства ЗША, але зь цікавасьцю сачылі за пэрыпэтыямі прэзыдэнцкай гонкі.
223 Беларуская трыбуна. № 4 (7). Sunday, July 29. 1951.
224 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
У эмігранцкіх асяродках (у тым ліку й беларускіх) адбывалася вярбоўка ахвотнікаў для дывэрсійнай працы (гэта былі вельмі нацыянальна сьвядомыя асобы), што, паводле гучных абяцаньняў, мелі рыхтавацца да ваенных дзеяньняў на савецкай тэрыторыі, а Эйзэнгаўэр без праблемаў апярэдзіў на выбарах кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Эдлая Стывэнсана.
Аднак хутка пасьля выбараў агрэсіўную рыторыку адкінулі, і на зьмену канцэпцыі вызваленьня ад камунізму паступова прыйшла дактрына «стрымліваньня камунізму, там, дзе ён знаходзіцца»225. ЗША і іх эўрапейскія саюзьнікі амаль ніяк не адрэагавалі на падаўленьне антысавецкіх выступленьняў у сацыялістычных краінах. У 1953 г. былі задушаныя народныя пратэсты ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы, у 1956 г. — хваляваньні ў Польшчы й антысавецкае паўстаньне ў Вугоршчыне. Куды большую цікавасьць Захад выяўляў цяпер да краінаў Трэцяга сьвету, дзе й ЗША, і СССР больш рэальна спаборнічалі за сфэры ўплыву.
На хвалі гэтых зьменаў Амэрыканскі камітэт вызваленьня народаў Расеі, які дасягнуў сваёй галоўнай першапачатковай мэты— вонкава аб’яднаў эмігрантаў з СССР і стварыў магутную прапагандысцкую машыну ў выглядзе радыё «Вызваленьне» — ад 1954 г., затрымаўся на здабытых пазыцыях, а шмат у якіх дзялянках і згарнуў сваю дзейнасьць.
Па зьмяншэньні цікавасьці амэрыканскай і міжнароднай палітыкі да імігрантаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы надзвычай важным стала аб’яднаць намаганьні розных нацыянальных арганізацыяў для ўтрыманьня ўвагі да тае ці іншае дыяспары. Аднак у выпадку беларусаў, і гэта засьведчыла дзейнасьць БККА, пераадоленьня нутраных супярэчнасьцяў у беларускай грамадзе не адбылося.
Іншай важнай зьявай сярэдзіны 1950-х гг., справакаванай стратай спадзеваў на хуткую вайну з СССР і вяртаньне на радзіму, стала паступовая зьмена прыярытэтаў у жыцьці саміх эмігрантаў. Ранейшае «сядзеньне на валізах» з адчуваньнем часовасьці эміграцыі ўсё больш яскрава замяняла «распакоўваньне» — уладкаваньне ў чужой краіне на стала, з улікам доўгатэрміновых пэрспэктываў будучыні на чужыне. 3 кожным годам імігрантаў з такой сьвядомасьцю станавілася ўсё
225 Амернканскне презнденты: 41 нсторнческнй портрет от Джорджа Вашлнггона до Бнлла Клннтона. Ростов-на-Дону, 1997. С. 444 454.
болыв. Яны разумелі, што вяртаньне на радзіму калі й рэальнае, то адкладаецца, а таму трэба імкнуцца рэалізоўвацца тут і цяпер: зарабляць грошы, інтэгравацца ў палітычнае й эканамічнае жыцьцё новай краіны, прымаць яе грамадзянства, — трывала станавіцца на ногі, каб дабівацца прэфэрэнцыяў для сябе як дыяспары ў ЗША (Канадзе, Англіі й г. д.) і знаходзіць магчымасьці для дапамогі сваім суайчыньнікам у Беларусі.
Прыкметай масавага працэсу «распакоўваньня валізаў» беларускімі імігрантамі стала заснаваньне ўласных беларускіх могілак у Саўт-Рывэры. Стварэньне свайго нэкропалю (у адрозьненьне ад, напрыклад, пабудовы цэркваў ці грамадзкіх дамоў) азначае, што беларусы рэальна разьвітваліся з ілюзіямі вяртаньня на радзіму й вырашалі ня толькі жыць, але й паміраць на чужыне. Укладзеныя ў набыцьцё царквы ці грамадзкага будынку грошы можна вярнуць праз продаж, могілкі ж — не прадасі226.
Вынікам «распакоўваньня валізаў» стаў паступовы адток пэўнай, раней актыўнай часткі дыяспары ад грамадзкіх арганізацыяў. Імігранты сталі болып засяроджвацца на ўладкаваньні ў новым грамадзтве, набыцьці свайго жыльля, магчымай прафэсійнай самарэалізацыі, забесьпячэньні будучыні дзяцей. Грамадзкія справы й патрэба трымацца разам з часам сталі адыходзіць на другі плян. Тыя ж, хто застаўся актыўным у грамадзкім руху, пачалі больш выразна атаясамліваць сябе з новай краінай, вызначаючы сябе менавіта амэрыканскімі беларусамі, і ставіць на першы плян дасягненьне сваіх мэтаў у ЗША.
На час згаданых зьменаў прыярытэтаў у амэрыканскіх уладных колах і эмігранцкім асяродзьдзі прыпаў першы значны крызіс дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Нягледзячы на выразныя дасягненьні першага этапу яго працы па рэпрэзэнтацыі нацыянальных інтарэсаў беларусаў, нама-
226 Пляц пры Гілсайд-авэню, разьмешчаны па другі бок ад гарадзкіх могілак, быў куплены ў 1953 г. Тут было зырашана разьмясьціць беларускія могілкі пры царкве сьв. Эўфрасіньні. Па іроніі лёсу, першым тут быў пахаваны стараста гэтай царквы Сьцяпан Прыдыбайла, які памёр у лістападзе 1956 г. Другім стаў бурмістар Баранавічаў падчас нямецкай акупацыі, старшыня Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва й сябра ўраду БККА Старшыня Выканаўчага органу БЦР Аляксандар Русак (памёр у сакавіку 1957 г.)— адзін з тых, чыім дбаньнем быў створаны беларускі Саўт-Рывэр.
ганьні аб’яднаць беларускую грамаду ў ЗША пацярпелі паразу, значнасьць якой добра ўсьведамляў кіраўнік БККА Мікалай Шчорс. Ягоная пазыцыя й дзеяньні сталі адлюстраваньнем крызісу ў арганізацыі.
7 жніўня 1955 г. у Саўт-Рывэры прайшла чарговая Міжарганізацыйная нарада прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі. У нарадзе ўзялі ўдзел 18чалавек: Віктар Чабатарэвіч, Уладзімер Брылеўскі, Іван Касяк, Нікандар Мядзейка, Пётра Орса, Тодар Высоцкі, Віталь Цярпіцкі, Уладзімер Пеляса, Аляксей Шудзейка, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Аляксандар Русак, Яўхім Кіпель, Язэп Лешчанка (Міхась Кавыль), Мікалай Новік, Барыс Шчорс, Лёнгіна Брылеўская, Расьціслаў Завістовіч, Васіль Місюль227.