Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
170 Традыцыйна пачаткам халоднай вайны лічыцца знакамітая прамова Уінстана Чэрчыля, сказаная ім 5 сакавіка 1946 г. у Фултанскім каледжы ў ЗША.
171 Карпов С. В. Росснйская эмнграцня в ннформацнонной войне протнв Советского Союза. http://nature.web.ru/db/msg.html?mid=l 187221.
86 Беларускі кангрэсавы камігпэт Амэрыкі ў 1951-1957 гг. эмігранцкія суполкі. Першая спроба стварэньня такой базы з апорай на прадстаўнікоў даваеннай эміграцыі мела месца яшчэ ў другой палове 1940-х гг., але праект пацярпеў паразу172.
18 студзеня 1951 г. Дзярждэпаргамэнт ініцыяваў стварэньне Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі. Ён быў заснававаны як прыватная арганізацыя ў штаце Дэлавэр, каб дэюрэ адмежавацца ад афіцыйнай палітыкі Вашынгтону й падаваць дзейнасьць Камітэту як прыватную ініцыятыву выхадцаў з СССР173. Галоўнай задачай новай арганізацыі (першы кіраўнік — Юджын Лаёнз) было стварэньне адзінага каардынацыйнага цэнтру змаганьня народаў Расеі супраць бальшавізму174.
Амэрыканскі камітэт завязаў шчыльныя кантакты з эмігранцкімі арганізацыямі ў ЗША й Заходняй Эўропе. Гэтым разам стаўка рабілася на паваенную эміграцыю — былых Ды-Пі, уцекачоў ад савецкай улады, жаўнераў вайсковых фармаваньняў, перадусім уласаўцаў, красноўцаў і г. д. — усіх тых, хто надта адмоўна ставіўся да савецкай улады. Разам з этнічнымі рускімі ўдзельнічаць у паступовым разбурэньні СССР павінны былі іншыя народы былой Расейскай імпэрыі. Каб заахвоціць да супрацоўніцтва, дэкляравалася стварэньне магутнай радыёстанцыі для трансьляцыі на СССР, а таксама шырокая фінансавая падтрымка розных выдавецкіх ды іншых эмігранцкіх праектаў175. 17-20 жніўня 1951 г. на зьезьдзе ў Штутгарце пры палітычным і матэрыяльным спрыяньні Амэрыканскага камітэту вызваленьня народаў Расеі быў створаны Саюз вызваленьня народаў Расеі (СВНР) са штаб-кватэрай у Мюнхэне. У гэтую арганізацыю ўвайшлі Ліга барацьбы за свабоду народаў СССР, Нацыянальна-працоўны саюз, Расейскі народны рух, Саюз барацьбы за свабоду Расеі, Саюз барацьбы за вызваленьне народаў Расеі176.
Дактрына Саюзу вызваленьня народаў Расеі палягала ў барацьбе з камуністычнаю дыктатураю да яе поўнай ліквідацыі,
172 Карпов С. В. Россяйская эмнграцня в ннформацяонной войне протяв Советского Союза...
173 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 120.
174 Тамсама.
175 Карпов С. В. Россяйская эмяграцня в янформацнонной войне протяв Советского Союза...
176 Панямонскі М. [Мікалай Шчорс]. Аб’еднаньне расейскай эміграцыі, а паняволеныя Масквою народы? П Беларуская трыбуна (Нью-Ёрк). № 5 (8). Нядзеля, 30 верасьня 1951.
прызнаньні раўнапраўя ўсіх народаў, вызнаньні іх права на вызначэньне ўласнага лёсу на падставе ўсенароднага галасаваньня, пераглядзе тэрытарыяльных захопаў, ажыцьцёўленых камуністамі; аднаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэту краінаў, гвалтам далучаных да СССР177. Савет СВНР павінен быў складацца з шасьцідзесяці сяброў: дваццаць расейцаў, дваццаць прадстаўнікоў нацыянальнасьцяў Расейскай імпэрыі (CCCP): беларусы, украінцы, грузіны й г. д. — і дваццаць вядомых палітычных і культурных дзеячаў, незалежна ад нацыянальнасьцяў (мелі вылучацца першымі сарака сябрамі паводле ўзаемнага пагадненьня)178. Саюз распачаў актыўныя перамовы зь іншымі этнічнымі арганізацыямі, у тым ліку й беларусамі. 17 верасьня 1951 г. адзін з кіраўнікоў СВНР, старшыня Часовага ўраду Расейскай рэспублікі ў 1917 г. Аляксандар Керанскі, зьвярнуўся да прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. У выніку 7 лістапада 1951 г. у Вісбадэне было падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве. Свае подпісы пад дакумэнтам паставілі прадстаўнікі 12 эмігранцкіх арганізацыяў— пяці расейскіх: Народна-працоўнага саюзу (НТС), Саюзу барацьбы за вызваленьне Расеі, Саюзу барацьбы за вызваленьне народаў Расеі, Расейскага народнага руху, Лігі барацьбы за народную свабоду, а таксама: Азэрбайджанскі народны савет, Грузінскі нацыянальны савет, Туркестанскі нацыянальны камітэт, Саюз за свабоду Армэніі, Паўночнакаўкаскі антыбальшавіцкі нацыянальны рух і Рада БНР179. Ад імя апошняй падпісаўся М. Брагулія — такі псэўданім выкарыстаў намесьнік старшыні Рады БНР Барыс Рагуля, правая рука Міколы Абрамчыка.
Вісбадэнскае пагадненьне замацоўвала г. зв. прынцып «непрадрашэнства»: спачатку перамога над бальшавізмам, a пасьля шляхам скліканьня Устаноўчага сходу — вырашэньне нацыянальных пытаньняў. Беларускія грамадзкія дзеячы на эміграцыі справядліва непакоіліся, што ў выніку нацыянальнае пытаньне павісьне ў паветры, і беларусы, нават па тэарэтычным вызваленьні ад бальшавізму, застануцца ў складзе Расеі. Улічваючы даволі далёкія пэрспэктывы магчымай пе-
177 Юрэвіч Л. Архіў Рады БНР // Запісы. №31. 2008.
178 Тамсама.
179 Карпов С. В. Росснйская эмнграцня в ннформацнонной войне протнв Советского Союза...
88 Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі ў 1951-1957 гг. рамогі над СССР, значная частка беларускіх дзеячаў палічылі прынцып непрадрашэнства за фактычную адмову ад прыярытэту нацыянальнага, ад няхай і пакуль сымбалічнага прызнаньня незалежнасьці Беларусі. Таму Мікола Абрамчык і Барыс Рагуля сутыкнуліся з жорсткай крытыкай ня толькі з боку палітычных апанэнтаў зь Беларускай Цэнтральнай Рады, але і ўнутры Рады БНР. Падпісаньне Вісбадэнскага пагадненьня выклікала крызіс у Радзе БНР, што спрычыніўся да выхаду зь яе групы дзеячаў180. Ярлык «непрадрашэнства» стаў успрымацца як сынонім здрады нацыянальным інтарэсам дзеля асягненьня пэўнай фінансавай выгады, паколькі дзейнасьць створаных на яго падставе структур шчодра фінансавалася амэрыканскім урадам'81.
Тым ня менш Рада БНР — а менавіта Мікола Абрамчык і Барыс Рагуля — працягвала кантактаваць з Саюзам вызваленьня народаў Расеі. Хоць і не заўсёды адкрыта, а праз наваствораную арганізацыю, як, напрыклад, Беларускі антыбальшавіцкі фронт (старшыня — Янка Жытка). Зь іншага боку, 14 сакавіка 1953 г. на паседжаньні ў Парыжы «нерасейскія народы» дадаткова заснавалі Міжнацыянальны антыбальшавіцкі каардынацыйны блёк (Парыскі блёк), куды ўвайшлі прадстаўнікі Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, казакоў, Грузіі, Крыму (туркі), Паўночнага Каўказу, Туркестану, Украіны. Гэты блёк цесна супрацоўнічаў з Каардынацыйным цэнтрам антыбальшавіцкай барацьбы (КЦАБ)— так стаў называцца Саюз вызваленьня народаў Расеі пасьля пратэсту «нерасейскіх народаў» — выступілі й іншыя нацыянальныя арганізацыі: украінскія, прыбалтыйскія, некаторыя закаўкаскія ды мусульманскія. 14 кастрычніка 1951 г. у Нью-Ёрку была створаная арганізацыя паняволеных народаў Расеі «Клюб Прамэтэй», у якую ўвайшлі й беларусы. У 1953 г. яе ўзначаліў Мікалай Шчорс,
180 VII сэсія Рады БНР (7-8 лістапада 1953 г., 4 красавіка 1954 г.) ухваліла супрацоўніцтва з Амэрыканскім камітэтам, прычым насуперак рэкамэндацыям, агучаным падчас VI сэсіі. Дэклярацыя VII сэсіі выклікала шмат пярэчаньняў і пратэстаў, што прывяло да сыходу шэрагу дзеячаў з Рады БНР. Цягам найбліжэйшых месяцаў Раду БНР пакінулі Аўген Каханоўскі, Лявон Савёнак, Міхась Рагуля, Леанід Галяк, Янка Станкевіч ды інш.
181 Прадстаўнікі народаў падпісалі дакумэнт, у якім абавязаліся не рабіць ніякіх крокаў да часу поўнага вызваленьня народаў СССР ад бальшавізму.
а ад беларусаў таксама ўваходзіў Віктар Чабатарэвіч. Але ў параўнаньні з КЦАБ сур’ёзнай ролі на эміграцыі ні Парыскі блёк, ні тым больш «Прамэтэй» не адыгрывалі.
Што да Каардынацыйнага цэнтру антыбальшавіцкай барацьбы, то ён канчаткова аформіўся ў кастрычніку 1952 г. (кіраўнік Сяргей Мельгуноў) зь сядзібай у Мюнхэне. У 1953 г. быў запачаткаваны галоўны праект Амэрыканскага камітэту й КЦАБ — радыё «Вызваленьне» (цяпер — радыё «Свабода»). У структуры радыё была створаная й Беларуская рэдакцыя (першы кіраўнік —ВінцэнтЖукГрышкевіч). Трыма гадамі раней, у 1950 г., у Мюнхэне быў заснаваны
Віктар Чабатарэвіч. Здымак пачатку 1950-х.
Інстытут вывучэньня СССР, які ад 1951 г. стаў атрымліваць сталыя датацыі Амэрыканскага камітэту. Галоўнай мэтай Інстытуту было навуковае дасьледаваньне жыцьця ў СССР (з гістарычнага, геаграфічнага, рэлігійнага, культурнага, статыстычнага гледзішча), што цалкам адпавядала новай канцэпцыі супрацьстаяньня. Былі сярод супрацоўнікаў Інстытуту й беларусы (Антон Адамовіч, Сымон Кандыбовіч, Станіслаў Станкевіч, Павал Урбан, Надзея Тэадаровіч (Абрамава), Алесь Марговіч ды інш.), выдаваліся беларускаі ангельскамоўныя «Беларускія зборнікі»182.
У згаданых умовах зацікаўленасьці ў актыўнасьці эмігранцкіх арганізацыяў антысавецкай скіраванасьці й нават сур’ёзнага спрыяньня іх дзейнасьці з боку амэрыканскіх уладаў пачынаў сваю працу Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што меркаваў выступаць ад імя ўсяе беларускай дыяспары ў краіне.
182 Беларускі зборнік / Рэд. Станіслаў Станкевіч. Мюнхэн: Інстытут Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР. Кн. 1, студзень— сакавік 1955 — кніга 12, 1960; Belorussian Review. 1955-1960 (выйшла 8 кніг, частка матэрыялаў перакладалася зь беларускай мовы). Гл.: Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West... P. 580, 662.
БККАў 1951-1955 гг.
Для беларусаў у ЗША (як і ў іншых краінах) канец 1940-х — пачатак 1950-х быў пікам грамадзкай актыўнасьці. Гэта быў час вялікіх спадзяваньняў на будучыя перамены. Удзельнікамі грамадзкіх арганізацыяў рухала шчырае жаданьне рабіць Hern­ia карыснае для беларусаў і Беларусі. Акрамя таго, трывалымі былі яшчэ навязаныя ў Нямеччыне кантакты й жаданьне трымацца разам, захаваць сваю адметнасьць у новым шматнацыянальным сьвеце.
Дзейнасьць БККА павінна была ісьці ў пяці кірунках:
1)	інфармаваньне аб беларускай праблеме амэрыканскіх палітычных, грамадзкіх і культурных колаў;
2)	рэпрэзэнтацыя амэрыканска-беларускага арганізаванага грамадзтва перад афіцыйнымі й прыватнымі ўстановамі ды інстытуцыямі;
3)	актыўны ўдзел у працы антыкамуністычных амэрыканскіх установаў;
4)	удзел ў амэрыканскім грамадзкім і палітычным жыцьці;
5)	супрацоўніцтва зь іншанацыянальнымі арганізацыямі'83.
Такім чынам, найперш актыўнасьць Кангрэсавага камітэту мусіла мець рэпрэзэнтацыйны характар.
Фармуляваньне «беларускага пытаньня» перад амэрыканскім грамадзтвам
Ібверасьня 1951 г. з ініцыятывы ўправы БККА ў СаўтРывэры адбылася канфэрэнцыя прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў штагаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі. У паседжаньні апроч кіраўніцтва БККА ўзялі ўдзел сябры Галоўнае ўгіравы ЗБАДК, яго аддзелаў, Аб’еднаньня беларускіх жанчын, Беларускага выдавецкага фонду, Галоўнай кватэры Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў, Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту, Галоўнай управы Аб’еднаньня беларускай моладзі, Беларускага спартовага аб’еднаньня «Нёман», Беларускага хору ды прадстаўнікі рэдакцыяў «Царкоўнага сьветачу» й «Беларускай трыбуны». Некаторыя ўдзельнікі нарады выступалі адразу ад некалькіх арганізацыяў, таму канфэрэнцыя не была асабліва шматлюднай.