Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Дзейнасьць сястрыцтва пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай, у якое трансфармавалася Аб’еднаньне беларускіх
жанчын, працягваецца й сёньня.
24 верасьня 1950 г. (паводле іншых зьвестак— 9ліпеня 1950 г.)'31 было заснаванае Аб’еднаньне беларускай моладзі ў Амэрыцы (АБМА, ад другой паловы 1950-х — Саюз беларускаамэрыканскай моладзі). Першым старшынём АБМА стаў Міхась Сенька, заступнікам старшыні — Кастусь Вайцяхоўскі, сакратаром — Лявон Шурак132.
Аб’еднаньне беларускай моладзі ў Амэрыцы мела больш акрэсьленую структуру, чым арганізацыя жанчын, дый сама моладзь, не зьвязаная
Міхась Сенька.
сямейнымі повязямі, была болын
мабільнай і актыўнай сілай. Сябры АБМА мелі досьвед грамадзкай працы: бальшыня іх была сябрамі або функцыянэрамі Саюзу беларускай моладзі ў 1943-1944 г., а пасьля вайны ў лягерах Ды-Пі брала актыўны ўдзел у скаўтынгу, навучалася ў беларускіх школах і гімназіях. Арганізацыя моладзі была даволі вялікай. Напрыклад, у II Зьезьдзе АБМА, які прайшоў 30 траўня 1953 г. у Саўт-Рывэры, узялі ўдзел семдзесят дэлегатаў. Старшынём пераабралі Міхася Сеньку, першым заступнікам — Кастуся Вайцяхоўскага, другім заступнікам стала Валя Дульская, акрамя таго, у склад управы ўвайшлі Уладзімер Пеляса, Анатоль Шурак, Валянціна Вайцяхоўская,
130Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 22 лютага 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
131 Першую дату дае «Беларуская трыбуна», другую — Вітаўт Кіпель у кнізе «Беларусы ў ЗША» (с. 181).
132 Беларуская трыбуна. № 2. 5 лістапада 1950.
Мікалай Ігнатовіч, Віталь Цярпіцкі. Рэвізійную камісію склалі Ўладзімер Траскевіч, Вольга Лапека, Хведар Беразоўскі133.
Пераважна дэлегаты II Зьезду рэпрэзэнтавалі Нью-Джэрзі, а менавіта Саўт-Рывэр і ваколіцы. А саўт-рывэрскі аддзел быў найбольшы ў арганізацыі. Напрыклад, у 1953 г. старшынём аддзелу быў абраны Рыгор Арцюшэнка, заступнікам — М. Казакоў, сябрамі ўправы Генрык Яцэвіч, Міхась Палюховіч, Расьціслаў Завістовіч, Сяргей Казакоў. У склад рэвізійнай камісіі ўвайшлі Мікалай (Нік) Касьцюк, Стася Шурак, Соня Арцюшэнка134.
Акрамя ўвагі да спорту (дзейнічаў спартовы клюб «Нёман», які рэгулярна браў удзел у розных спартовых мерапрыемствах) і правядзеньня моладзевых вечарынаў, сябры арганізацыі актыўна займаліся грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Фактычна, АБМА была моладзевым крылом Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту й Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Амэрыцы, а ад 1951 г. і Беларускага кангрэсавага камітэту. Акрамя таго, моладзевая арганізацыя забясьпечвала астатнія пэрспэктыўнымі кадрамі. Сябры АБМА бралі ўдзел у розных імпрэзах і акцыях, ладжаных згаданымі структурамі, у тым ліку й у Парадах ляяльнасьці ці антыкамуністычных акцыях.
Шмат пазьней Саюз беларуска-амэрыканскай моладзі на фоне крокаў у збліжэньні розных грамадзка-палітычных суполак у Амэрыцы навязаў лучнасьць са Згуртаваньнем беларуска-амэрыканскай моладзі (ЗБАМ)— арганізацыяй, што знаходзілася ў блізкіх дачыненьнях з БАЗА (галоўнай інстытуцыяй прыхільнікаў Рады БНР у ЗША). У 1959 г. была наладжаная супольная спартовая сустрэча, а ў 1962 г. СБАМ і ЗБАМ нават сталі разам выдаваць часопіс «Беларуская моладзь»135. Такім чынам, моладзь у ЗША першай здолела аб’яднацца насуперак розным палітычным канцэпцыям разьвіцьця эміграцыі136.
15 кастрычніка 1950 г. у Саўт-Рывэры ініцыятыўная група заснавала Аб’еднаньне праваслаўных беларусаў у Амэрыцы
133 Беларуская трыбуна. № 1-2(15-16). 1953.
134 Тамсама.
135 У 1959-2962 гг. «Беларуская моладзь» выдавалася Згуртаваньнем беларускай моладзі.
136 У 1960-1970-я ладзіліся «Алімпіяды на Белэр-Менск».
(АПБ), якое ставіла на мэце «арганізацыю беларускага праваслаўнага рэлігійна-царкоўнага жыцьця ў Амэрыцы»137. Сябры АПБ не вызнавалі саборыку ў Канстанцы (Заходняя Нямеччына) у 1948 г., на якім была адноўленая Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. 23 лістапада 1950 г. на Зьезьдзе праваслаўных беларусаў Саўт-Рывэру й ваколіцаў, што прайшоў у Залі Шакаў на Ўайтгэд-авэню, 25, утварылі Беларускі праваслаўны царкоўны камітэт у Амэрыцы, куды ўвайшлі Ўладзімер Брылеўскі (старшыня), Сьвятаслаў Коўш, Міхась Сенька, Расьціслаў Завістовіч, Віктар Літаровіч, Хведар Высоцкі138. У гэты ж дзень была заснаваная беларуская праваслаўная парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры,
настаяцелем якой стаў а. Мікалай Лапіцкі.
Першая багаслужба ў саўт-рывэрскай парафіі была адпраўленая на Каляды 6-7 студзеня 1951 г. Паколькі свайго будынку не было, арандавалі царкву мэтадыстаў на рагу Мэйнстрыт і Гордан-стрыт139. Потым зьнялі залю па адрасе Ўайтгэд-авэню, 44. У 1953 г. габрэйская грамада Саўт-Рывэру прадала беларускаму царкоўнаму камітэту за 15 тыс.250 даляраўсваю сынаногу, якая разьмяшчалася на Ўайтгэд-
Беларускі царкоўны камітэт у Амэрыцы (Саўт-Рывэр):
Сядзяць зьлева направа: Хведар Высоцкі, а. Мікалай Лапіцкі, Уладзімер Брылеўскі.
Стаяць зьлева направа: Расьціслаў Завістовіч, Сьвятаслаў Коўш, Міхась Сенька, Віктар Літаровіч.
137 Беларуская трыбуна. № 2. 5 лістапада 1950.
138 Памятная кніга. 1950-1975. [South River], Byelorussian Greek Orthodox Church of St. Euphrosynia, 1975. C. 19.
139 У 1967 г. было вырашана пабудаваць уласную царкву ў Саўт-Рывэры. Набылі пляц зямлі на поўдні гораду за вуліцай Уайтгэд-авэню, стварылі будаўнічы камітэт пад кіраўніцтвам Віталя Цярпіцкага. У 1972 г. было завершанае будаўніцтва, і. новы храм урачыста асьвячоны. Падрабязьней пра гэта ў: Памятная кніга. 1950-1975. [South River], Byelorussian Greek Orthodox Church of St. Euphrosynia, 1975. — 79 c.
авэню, 187. Першая багаслужба тут адбылася 13 кастрычніка 1953 г., сьвятар Мікалай Лапіцкі цягам сямі гадоў езьдзіў у СаўтРывэр з Пасэйку кожныя выходныя адпраўляць службы, пакуль разам зь сям’ёй не перабраўся сюды на стала140.
Таксама на зьезьдзе 23 лістапада 1950 г. Сьвятаслаў Коўш прапанаваў зьвярнуцца да архіяпіскапа Міхаіла, экзарха канстантынопальскага патрыярха, каб той прыняў «пад сваю духоўную апеку й юрысдыкцыю ўсе беларускія парафіі, якія будуць паўставаць у Амэрыцы стараньнем Б[еларускага] П[раваслаўнага] Ц[аркоўнага] К-[амітэ]ту»141. Празь месяц архіяпіскап Міхаіл такую згоду даў. 14 кастрычніка 1953 г. у Дзень Пакрову Найсьвяцейшай Багародзіцы царкву сьв. Эўфрасіньні ў Саўт-Рывэры на Уайтгэд-авэню, 187высьвяціў архіяпіскап Міхаіл, экзарх канстантынопальскага патрыярха142.
У 1952 г. у канстантынопальскую юрысдыкцыю перайшоў наваствораны прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта (настаяцель— а. Міхась Мігай), у 1959 г. прыход сьв. Юр’я ў Чыкага. У Англіі — прыходы сьв. Мікалая ў Манчэстэры і Нотынгеме і Жыровіцкай Божай Маці ў Сток-он-Трэнце — гэтыя тры парафіі былі створаныя а. Алегам Мірановічам143. У сярэдзіне 1950-х у Мэльбурне (Аўстралія) быў заснаваны прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай (настаяцель — а. Аляксандар Грыцук), які таксама знаходзіўся ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха. Паказальна, што ўсе прыходы, якія падпарадкоўваліся сусьветнаму патрыярху, насілі імя сьв. Эўфрасіньні.
Пазьней Аб’еднаньне праваслаўных беларусаў стала ядром Беларускай царкоўнай рады Паўночнай Амэрыкі, якая аб’яднала парафіі ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха (Саўт-Рывэр, Чыкага, Таронта, Рычманд-Гіл).
У 1950 г. у Амэрыцы ўзьнікла Арганізацыя беларускіх вайскоўцаў (старшыня Аўген Занкавіч), якая мусіла аб’яднаць удзельнікаў усіх войнаў, але найперш гуртавала тых, хто
І40Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
141 Памятная кніга. 1950-1975... С. 19.
142 3 таго часу Дзень Пакрову лічыцца парафіяльным сьвятам царквы.
143 У 1970-х у Англіі зьявіўся яшчэ адна парафія ў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха, парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане.
служыў падчас II Сусьветнай вайны ў паліцыі, БКА ці быў у Арміі Андэрса. Дзейнасьць АБВ зводзілася, у асноўным, да ўдзелу яго прадстаўнікоў у агульных беларускіх сьвятах, а таксама шэсьці сяброў арганізацыі падчас антыкамуністычных дэманстрацыяў, адзначэньні асноўных вайсковых датаў, як, напрыклад, гадавіна Слуцкага збройнага чыну. Таксама ганаровая варта сяброў АБВ узяла непасрэдны ўдзел у грамадзянскай паніхідзе й пахаваньні прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага на могілках у Саўт-Рывэры ў кастрычніку 1976 г., у пахаваньнях Яўхіма Кіпеля, Нікандра Мядзейкі, Эмануіла Ясюка.
У 1952 г. у Саўт-Рывэры было створанае Аб’еднаньне беларуска-амэрыканскіх студэнтаў (АБАС). Падтрымліваючы палітычную плятформу БЦР, Аб’еднаньне знаходзілася ў сяброўскіх дачыненьнях з ЗБАДК і БККА. Старшынём АБАС быў абраны Анатоль Шурак. Ha II Агульным гадавым зьезьдзе сяброў АБАС, у 1953 г., былі выбраныя новыя кіраўнічыя органы. Анатоль Шурак быў пераабраны старшынём арганізацыі, Лёля Лапіцкая (Касоўская) стала сакратаром арганізацыі, Валянціна Вайцяхоўская — скарбнікам. У рэвізійную камісію ўваходзілі Сяргей Казакоў, Лідзія Каліноўская, Міхась Палюховіч144. Арганізацыя імкнулася аб’яднаць унівэрсытэцкую моладзь, што вызнавала палітычную плятформу БЦР і БККА, а яе сябры бралі ўдзел у розных грамадзкіх сьвяткаваньнях, а таксама антыбальшавіцкіх дэманстрацыях, пераважна ў тых, што праходзілі ў Нью-Ёрку й Вашынгтоне. У параўнаньні зь Беларускім студэнцкім таварыствам (што аб’ядноўвала прыхільнікаў ідэалягічнай плятформы Рады БНР), АБАС мела меншую колькасьць сяброў і адпаведныя магчымасьці.
У Саўт-Рывэры працавалі Згуртаваньне пісьменьнікаў і паэтаў «Шыпшына» (Юры Стукаліч) і Беларускае культурна-мастацкае й навуковае аб’еднаньне, якое ўзначальваў Антон Даніловіч (Янка Золак). Абодва аб’яднаньні прыкметнай актыўнасьці не выяўлялі, іх праца зболыпага абмяжоўвалася дзейнасьцю старшыняў, а таксама прадстаўніцтвам гэтых старшыняў на розных грамадзкіх імпрэзах.
144 3 студэнцкага жыцьця // Бюлетэнь Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Адзьдзел Нью-Ёрк. № 1. Жнівень 1953.
Пісьменьнікі: Уладзімер Сядура, Юрка Віцьбіч, Міхась Кавыль.
Здымак 1950-х.
У 1949 г. у Саўт-Рывэры быў створаны Беларускі мяшаны хор, якім кіравалі ў розны час Аркадзь Евец, Ксаверы Барысавец, Вячаслаў Селях-Качанскі, Юльян Рымко. Найбольшага посьпеху хор дасягнуў у 1950-1960-я, дзякуючы арганізатарскім здольнасьцям Барыса Шчорса, пад кіраўніцтвам якога былі запісаныя некалькі плытак песень'45. Хор выступаў ня толькі перад беларускімі арганізацыямі, але й іншымі этнічнымі групамі.