Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Калі ў сям’і Кайко ўражаньні ад Пэнсыльваніі былі пазытыўныя, то беларусам Вайцяхоўскім у паўднёвым Арканзасе не спадабалася.
Беларусаў там [у Арканзасе. — А. Г.] сабралася чалавек 70, быў з намі і бацюшка Аляксандар Лічко. Найцяжэйшай працы цяжка прыдумаць: з шостай раніцы да шостай вечара поўзаеш на каленях і зьбіраеш вату. Жылі ў драўляных халупах, якія час ад часу затаплівала Місысыпі. Сьпякота, машката ў хату прэцца — расчараваньне страшэннае. Зараблялі каля даляра ў дзень. Сабраныя 100 фунтаў ваты каштавалі 2,5 даляра91.
88 Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998. С. 250.
89 Паводле архіву Юр’я Сабалеўскага, што захоўваецца ў царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі, ЗША).
90 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 3 сакавіка 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
91 Кастусь Вайцяхоўскі: Сакрэтны агент... С. 197-198.
Празь некаторы час сем’і Вайцяхоўскіх і Кайко пераехалі ў штат Нью-Джэрзі, дзе пражывала вялікая колькасьць беларусаў.
Беларускі Саўт-Рывэр
Многіяпаваенныя эмігранты, прыяжджаючы ў ЗША, абіралі месцам пражываньня горад Нью-Ёрк або сяліліся ў штаце
Нью-Джэрзі, які з трох бакоў (захаду, поўначы, поўдня) абступае НьюЁрк92. Нью-Джэрзі, нягледзячы на сваю мянушку {nickname) «штат садоў» {Garden state), ёсьць прамысловым штатам, тут сканцэнтраваныя фармацэўтычная, хімічная, электронная, аўтамабільная, харчовая вытворчасьці, ёсьць значныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Працы — хоць і некваліфікаванай — тут мусіла хапіць усім.
Разам з тым, у НьюДжэрзі няма буйных прамысловыхцэнтраў.Толькі чатыры гарады сёньня маюць насельніцтва больш за 100 тыс. чалавек93. Бальшыня мястэ-
чак мае насельніцтва па 10-20 тыс.
Карта сярэдняй часткі штату Нью-Джэрзі.
92 Штат Нью-Ёрк толькі невялікім перашыйкам на поўдні далучаны да гораду Нью-Ёрк.
93 У Ньюарку жыве 274 тыс. чалавек, Джэрзі-Сіці — 240 тыс., Патэрсане—150 тыс., Элізабэце — 121 тыс. Паводле зьвестак на 2006 г.
Прыбылыя ў Нью-Джэрзі беларусы сяліліся ў розных кутках штату. У паўночнай частцы яны жылі ў акругах Юніён, Бэрген, Гудзон, Эсэкс: у гарадах Гарфілд, Уолінгтан, Рутэрфорд, Кліфтан. Гэтыя мястэчкі разьмешчаныя за дзясятак кілямэтраў на паўночны захад ад Нью-Ёрку. Вялікае паселішча беларусаў зьявілася ў Пасэйку. Тут пасьля вайны жылі каля 50 тыс. чалавек94, і амаль дзясятую частку іх складалі беларусы (пераважна старой эміграцыі). 3 паваенных імігрантаў у Пасэйку пасяліліся Яўхім і Марыя Кіпелі, Сымон Жамойда, Бэрнард Букатка, а. Мікалай Лапіцкі, у блізкіх Ірвінгтане й Г арфілдзе—Анатоль Плескачэўскі, Эмануіл Ясюк, Аляксандар Русак.
Іншы беларускі асяродак склаўся ў цэнтральнай частцы штату: у гарадах Саўт-Рывэр, Нью-Брансўік, Іст-Брансўік. Самая моцная грамада беларусаў склалася ў Саўт-Рывэры (акруга Мідлсэкс).
Паселішча ў Саўт-Рывэры (South River — ад анг. «паўднёвая рака») было заснаванае яшчэ ў каляніяльны час, у 1720 г. Але гэтую назву і само найменьне гораду Саўт-Рывэр атрымаў толькі пры канцы XIX ст.95. Тады пачаўся імклівы рост мястэчка, чаму спрыялі і эмігранты. У 1890г. у Саўт-Рывэры жылі 1 796 чалавек, у 1900-м — 2 792 чалавекі, у 1905-м — 3 585, у 1910-м —4 772, у 1915-м — 6 691.1 Сусьветная вайна спыніла прыток эмігрантаў. У 1920 г. у горадзе жылі 6 596 чалавек, але ўжо да 1930 г. насельніцтва павялічылася больш чым у 1,5разу— да 10 759 чалавек. У 1930-х гг. колькасьць насельніцтва крыху зьменшылася, але ад канца 1940-х— часу прыбыцьця паваенных эмігрантаў— стала павольна расьці. У 1950 г. — 11 308, у 1960-м — 13 397, у 1970-м— 15 428, у 1980-м — 14 361, у 1990-м — 13 692, у 2000-м — 15 32296.
94 Цяпер насельніцтва Пасэйку складае 67 тыс. чалавек.
95 Сэмюэл Уілет (Willef), унук першага мэра Нью-Ёрку Томаса Ўілета, выбраўся ў разьведку ваколіцаў рэчак Гудзон і Рарытан-Рывэр і натрапіў на пасяленьне некалькіх сямей у Саўт-Рывэр-Лэндынг. Новае месца было названае Ўілеттаўнам, пакуль у 1784 г. не было перайменаванае ў Вашынггонтаўн. У 1870 г. Вашынгтонтаўн быў далучаны да суседняга Іст-Брансўіку. Прычынай было тое, што часам высыланая ў Вашынгтонтаўн пошта памылкова прыходзіла ў Вашынгтонтаўн у акрузе Ўорэн. У 1897 г. Саўт-Рывэр аддзяліўся ад Іст-Брансўіку і абраў свайго першага мэра — Джэймза Бісэта.
96 Паводле сайту http://www.rootsweb.com/~njsrhps/history/population.html.
Што да нацыянальнага складніка, то ў 1900 г. перапіс зафіксаваў: з 2 792 чалавек, якія жылі ў Саўт-Рывэры, 1 154 нарадзіліся па-за межамі ЗША. Найбольшая колькасьць імігрантаў прыбыла з Полынчы (293 чалавекі) і Нямеччыны (285), іншыя паходзілі з Вугоршчыны (134), Ірляндыі (107), Швайцарыі (95), Аўстрыі (51), Даніі (43), Расеі (38), Італіі (ЗЗ)97.
Верагодна, першыя беларусы сталі сяліцца ў Саўт-Рывэры ад канца XIX — пачатку XX ст. побач зь вялікімі асяродкамі вугорцаў (вэнграў), палякаў, габрэяў. Беларусь не фігуравала ў перапісе як краіна паходжаньня імігрантаў, на тагачаснай палітычнай мапе такой краіны й не было. Праўда, не было й Польшчы, аднак новапрыбылыя пазначалі яе як край свайго паходжаньня. Беларусы, у адрозьненьне ад палякаў, на той час былі нацыянальна несьвядомыя. Хутчэй за ўсё, сярод тых, хто называў месцам свайго нараджэньня Польшчу, былі ня толькі этнічныя палякі й габрэі, якія масава выяжджалі з тых земляў, але й беларусы-каталікі, а часам і праваслаўныя з заходнебеларускіх земляў (пераважна Віленшчыны й заходняй Меншчыны). Былі беларусы й сярод тых, хто задэкляраваў свае расейскія карані (бо паходзілі з Расейскай імпэрыі).
Каталікі, што лічылі сябе палякамі й якіх тут налічвапася 252 сям’і з 450 дзецьмі, пабудавалі ў пачатку XX ст. у СаўтРывэры касьцёл у гонар Маці Божай Вастрабрамскай98. Лічыцца, што пераважна яны паходзілі зь Віленшчыны.
Можна дапусьціць, што на пачатку XX ст. нарадзінцы беларускіх земляў складалі ў Саўт-Рывэры некалькі сотняў чалавек. Так, менавіта сяляне з ваколіцаў Менску, Маладзечна, Вялейкі пабудавалі ў 1905-1906 гг. у горадзе Рускую праваслаўную царкву сьв. Пятра й Паўла й заснавалі ўласную парафію". У 1906-1915 гг. тут налічвалася 250 парафіянаў100.
97 Далей лічбы былі такія: Англія — 25, Францыя — 13, Багемія (Чэхія) — 11, Швэцыя— 8, Шатляндыя— 6, Ісьляндыя— 5, Нарвэгія— 3, Канада, Кітай, Англія — па 1, народжаны ў моры — 1. Паводле: http:// www.rootsweb.com/~njsrhps/history/population.html.
98 Commemorative Book. In celebration of South River’s 275th Anniversary 1720-1995. [South River, 1995], R 36.
99 Тамсама. P. 34.
100 Тамсама.
Сярод праваслаўнага насельніцтва гораду нашыя землякі мелі абсалютную бальшыню.
Касьцёл Вастрабрамскай Божай Маціў Саўт-Рывэры.
Саўт-Рывэр быў горадам індустрыі жаночай вопраткі, а гэтым самым — горадам імігрантаў101: польскіх, мадзярскіх і беларускіх або рускіх — як яны, беларусы, сябе называлі — імігрантаў пярэдадня Першай сусьветнай. Уласьнікі фабрык (жыды) забіралі іх з Эліс-Айлэнд («Выспа сьлёз»)102 [у Нью-Ёрку. — А. Г.] і аўтобусамі прывозілі ў Саўт-Рывэр. Беларускія эмігранты, на дзіва, амаль усе былі з-пад Маладэчна. Амаль усе мае землякі, якія зналі майго дзеда й бацьку. Тут я знайшла двух дзядзькоў: Андрэй Вайцяховіч і Тамаш Аўсяёнак — для іх я была жаваранкам з роднага поля'03.
Беларускія насельнікі Саўт-Рывэру пачатку XX ст. не ўсьведамлялі сябе беларусамі: праваслаўныя лічылі сябе рускімі, каталікі — палякамі. I першыя, і другія гутарылі між сабой пабеларуску і часам ня ведалі ні рускай, ні польскай мовы. Ліза Літаровіч згадвала такі выпадак. У канцы 1950-х у Саўт-Рывэр на сталае пераехала з Бразыліі сапраўдная руская. Дачуўшыся, што ў гарадку жывуць «рускія», яна моцна ўзрадавалася й загарэлася сустрэцца зь імі. Сустрэліся, але паразумецца ня
101 На тэкстыльных прадпрыемствах традыцыйна быў меншы заробак, а таму на іх працавалі менавіта імігранты, стаўка аплаты працы якіх была ніжэйшай за агульнасярэднюю.
102 На востраве Эліс-Айлэнд знаходзіўся офіс міграцыйнай службы, якая «фільтравала» новапрыбылых, правярала дакумэнты, наяўнасьць грошай. У пачатку XX ст. патрабавалася мець з сабой на ўезд пэўную суму. Каля 30% новапрыбылых не праходзілі працэдуры адбору і адпраўляліся назад. Таму Эліс-Айлэнд і атрымаў назву «Выспа сьлёз».
103 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай.
здолелі. Нашыя землякі, якія лічылі, што гавораць па-руску, не разумелі сапраўднай рускай мовы гэтай жанчыны. Тады яны прыйшлі да беларусаў — прадстаўнікоў паваеннай хвалі. «Мы
не разумеем, якой мовай яна гаворыць». — «Яна гаворыць па-руску». — «Няпраўда, гэта мы гаворым па-руску, а яна невядома на якой мове». Урэшце ўдалося пераканаць, што яны гавораць па-беларуску, а жанчына — па-руску104.
На «рускіх» могілках пры праваслаўнай царкве сьв. Пятра й Паўла больш чым на 90% магільных плітаў — беларускія прозьвішчы, пераважна зь вялейскамаладзечанскага рэгіёну. Уласна рускія прозьвішчы сустракаюцца на адносна нядаўніх паха-
ваньнях, г. зн. належаць Праваслаўная царква сьв. Пятра / Паўла пазьнейшым імігрантам.	ў Саўт-Рывэры.
Беларусы ў Саўт-
Рывэры мелі свае крамы, трымалі бэнзазапраўку, стаматалягічны кабінэт, кіравалі паліцыяй. Так, у 1960-х камісарам паліцыі быў нарадзінец беларускіх земляў Сыраквас; а ў 1970—1975 г. на пасадзе мэра гораду знаходзіўся беларус Уолтэр (Уладзімер) Кулік.
Браты Шакі, што паходзілі з-пад Вялейкі, укладалі грошы ў добраўпарадкаваньне гораду. Яны пабудавалі грамадзкую за-
104 3 расповеду Лізы Літаровіч ад 13 лістапада 2006 г.: «Лічачы сябе рускімі, нашы землякі нават называлі мясцовыя вуліцы імёнамі вядомых расейскіх пісьменьнікаў: Пушкіна, Талстога, Горкага. Была ў СаўтРывэры Маскоўская вуліца (Moscow street). Падчас халоднай вайны вуліцы былі перайменаваныя» (цыт. паводле: Commemorative Book. In celebration...).
лю105, дзе праходзілі гарадзкія імпрэзы, у тым ліку й беларускія. Шакі таксама купілі вялікі надзел зямлі ў паўднёвай частцы Саўт-Рывэру пад могілкі для Рускай праваслаўнай царквы сьв. Пятра й Паўла. Удзячныя жыхары паставілі ім помнік на гэтых могілках ды назвалі ў іх гонар у горадзе вуліцу106.
***
Першым беларусам, які пасьля II Сусьветнай вайны прыехаў у Саўт-Рывэр, быў, напэўна, Франук Шаўроўскі — былы начальнік паліцыі ў мястэчку Лебедзева (Маладзечанскі раён). Яго «выпісалі» (даслалі запрашэньне й паручыцельства) зь Нямеччыны сваякі, што перасяліліся ў Саўт-Рывэр яшчэ да пачатку I Сусьветнай. Франук Шаўроўскі, у сваю чаргу, выпісаў зь Нямеччыны Мікалая Філіповіча, а ў пачатку 1948 г. у Саўт-Рывэр зь Нью-Ёрку да сваякоў жонкі Ніны Корсак, што таксама паходзіла зь Лебедзева пад Маладзечнам, пераехаў Барыс Кіт.