Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Беларускія дзеячы, што спрычыніліся да аднаўленьня ў 1947-1948 гг. Рады БНР, палічылі адзіна правільным зьвярнуцца па дапамогу да Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царк-
45 Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай... С. 108.
46 Ліст а. Мікалая Лапіцкага да а. Віталя Сагайдакіўскага ад 24 травеня
1963 г. // Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 469.
вы, якой кіраваў мітрапаліт Палікарп (Сікорскі)47. Кіраўніцтва УАПЦ пагадзілася паспрыяць беларускай аўтакефаліі й нават «дэлегавала» для беларусаў, якія цяпер ня мелі сваіх япіскапаў, япіскапа Сяргея (Ахатэнку).
5 чэрвеня 1948 г., у дзень сьв. Эўфрасіньні Полацкай48, у горадзе Канстанц, на беразе Бодэнскага возера (БадэнВюртэмбэрг, Нямеччына) прайшоў саборык БАПЦ, які быў скліканы з ініцыятывы Беларускага часовага праваслаўнага рэлігійнага камітэту ў Нямеччыне (старшыня — протаярэй Сьцяпан Войтанка). У саборыку ўдзельнічалі япіскап Сяргей (Ахатэнка), мітрафорны протаярэй Анані Сагайдакіўскі, протаярэі Барыс Маслоўскі, Якаў Мяфодзіўскі, дыякан Уладзімер Піндзюра і некалькі сьвецкіх дзеячоў. Яны абвясьцілі пра аднаўленьне БАПЦ і яе часовае падпарадкаваньне япіскапу Сяргею (Ахатэнку)49. Тым самым БАПЦ, вонкава захоўваючы незалежнасьць, перайшла ў пэрсанальную вунію, празь япіскапа Сяргея, з УАПЦ. У юрысдыкцыю япіскапа Сяргея, які кіраваў праваслаўным царкоўным жыцьцём у францускай зоне акупацыі Нямеччыны (паўднёва-заходняй частцы краіны), перайшлі беларускія сьвятары Аляксандар Кулакоўскі, Анатоль Кунцэвіч, дыякан Уладзімер Зялінскі, высьвячаны падчас саборыку ў сьвятары Міхась Шчурко, Хведар Данілюк50. Саборык заявіў пра пераемнасьць традыцыі Беларускай праваслаўнай царквы, выводзячы яе ад Рыгора Цамблака (1414-1419) і незалежнай Наваградзкай мітраполіі ды пацьвярджаючы сабо-
47 У кастрычніку 1947 г. на зьезьдзе ў Ашафэнбургу адбыўся раскол, ад УАПЦ была адлучаная частка япіскапаў на чале з Грыгорыем (Агійчуком).
48 На эміграцыі парафіі, названыя ў гонар сьв. Эўфрасіньні Полацкай, належалі да канстантынопальскай (г. зн. кананічнай, сусьветнай) юрысдыкцыі: у Мэльбурне, Лёндане, Таронта, Саўт-Рывэры.
49 Мінулай датай у пратакол саборыку былі ўнесеныя беларускія сьвятары Сьцяпан Войтанка й Аляксандар Казлоўскі. Гл.: Ліст япіскапа Сяргея да а. Сьцяпана Войтанкі ад 7 чэрвеня 1948 г. // Збор дакумантаў сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (на выгнаньні). Authorized by Metropolitan Andrew. Compiled by the Consistory of BAOChurch. [Б. m.J, 1983. C. 11.
50 Першыя чацьвёра выехалі ў Аўстралію, дзе спрычыніліся да разбудовы беларускага праваслаўнага жыцьця, Хведар Данілюк і Сьцяпан Войтанка — у ЗША, дзе стварылі парафіі БАПЦ у Нью-Брансўіку й Нью-Ёрку.
ры 1922 і 1942 гг. Удзельнікі саборыку вырашылі працягнуць дзейнасьць БАПЦ на эміграцыі пад часовым кіраўніцтвам япіскапа мелітопальскага УАПЦ Сяргея (Ахатэнкі)51 да моманту зьяўленьня двух япіскапаў-беларусаў52. У 1948 г. была створаная Кансысторыя БАПЦ у складзе гераманаха Васіля (былога грамадзкага дзеяча Ўладзімера Тамашчыка), які за кароткі час прайшоў шлях ад палітычнага дзеяча да сьвятара й япіскапа БАПЦ, аа. Хведара Данілюка, Аляксандра Кулакоўскага, Міхася Шчурка й сьвецкіх дзеячаў Аляксея Вініцкага, Міколы Дзямідава, Лявона Савёнка.
19 сьнежня 1949 г. у Розэнгайме ераманах Васіль быў высьвячаны ў япіскапы53, а цягам наступных некалькіх гадоў парафіі БАПЦ былі заснаваныя ў Новым Сьвеце: у 1950 г. — сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, у 1951 г.— парафіі ў Кліўлэндзе й Нью-Брансўіку (абедзьве — Жыровіцкай Божай Маці)54, у 1954 г. — у Таронта (сьв. Кірылы Тураўскага). У 1951 г. парафія БАПЦ была зарэгістраваная ў Адэляйдзе (Паўднёвая Аўстралія). Такім чынам, праект БАПЦ, што вонкава выглядаў найперш на палітычны, можна было лічыць удалым.
Тым ня менш, у БАПЦ зьявілася шмат праціўнікаў у асяродзьдзі беларускіх эмігрантаў. Найперш гэта былі палітычныя апанэнты Рады БНР — прыхільнікі БЦР і Радаслава Астроўскага. Для дыскрэдытацыі БАПЦ яны заявілі, што аднаўленьне царквы на саборыку ў Канстанцы й высьвячэньне Васіля (Уладзімера Тамашчыка) у япіскапы адбылося незаконна, з парушэньнямі ўстаноўленых кананічных і царкоўных нормаў. Зьвярталася ўвага на тое, што япіскап УАПЦ Вячаслаў (Лісіцкі), які браў удзел у высьвячэньні, празь некаторы час
51 Мітрапаліт УАПЦ Палікарп выдаў 5 лютага 1944 г. япіскапу Сяргею адпаведнае пасьведчаньне: «Даеться це посвідчення Епнскопові Сергію (Охотенко) в тому, mo він е Егшскопом Украінскоі Автокефальноі Православноі Церкві і керуе Мелітопольскаю Епархіею, іцо стверджую сванм підпнсом і печаткою» (цыт. паводле: Збор дакумантаў сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы... С. 6).
52 Збор дакумантаў сьв. Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы... С. 7.
53 Канчаткова БАПЦ адасобілася ад Украінскай царквы ў 1968 г., калі былі высьвячаныя два япіскапы: Мікалай (Мацукевіч) і Андрэй (Крыт).
54 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 219-222.
36 Беларуская эміграцыя на захад у першай палове XX cm. быў перавысьвячаны: г. зн. на момант хіратоніі Тамашчыка япіскапам не зьяўляўся55.
u Непрыманьне палітычных апанэнтаў выклікала сама асоба Уладзімера Тамашчыка, вядомага палітычнага й грамадзкага дзеяча, аднаго з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР (у 1930-х будучы япіскап БАПЦ, які ў той час жыў у Празе, быў сакратаром пры старшыні Рады Васілю Захарку). У 1945-1948 гг. Уладзімер Тамашчык быў адным з галоўных палітычных дзеячаў у Нямеччыне, правай рукой Міколы Абрымчыка, адным з арганізатараў Сусьветнага зьезду беларускай эміграцыі, што прайшоў у лістападзе 1948 г. у Парыжы. Ён уваходзіў у склад Рады БНР і пазьней, ужо маючы япіскапскае званьне. Дадаваліся сюды й кантакгы дзеячаў Рады БНР з Ватыканам і папам Піем XII, найперш у адукацыйнай сфэры, што давала падставы вінаваціць дзеячаў Рады БНР у прапагандзе вуніі. Спрыяла росту гэтага недаверу й актыўная дзейнасьць апостальскага візытатара й адміністратара вуніяцкай царквы ў Нямеччыне а. Міхаіла Ваякоўскага, які выдаў адозву да беларусаў з заклікам запісвацца ў вуніяцкія сьвятары, а таксама стварэньне беларускіх каталіцкіх місіяў у асноўных асяродках: у Францыі (а. Леў Гарошка), Вялікабрытаніі (а. Часлаў Сіповіч), Рыме (а. Пётра Татарыновіч), у Нямеччыне (а. Міхась Маскалік)56.
Асноўнай прычынай непрыманьня БАПЦ было тое, што яе аднаўленьне ініцыявалі прыхільнікі Рады БНР. У барацьбе за ўплыў на грамаду беларускіх уцекачоў БЦР і адданыя ёй арганізацыі мусілі прапанаваць уласны рэцэпт захаваньня незалежнай беларускай царквы. Пэўны час лідэры гэтага кола эміграцыі спрабавалі пераканаць япіскапаў пакінуць шэрагі РЗПЦ і вярнуцца да беларускіх вернікаў. На гэта наклалася сытуацыя з аднаўленьнем у 1948 г. БЦР і навязаньнем кантактаў з заходнім сьветам, калі важна было заручыцца падтрымкай маральных аўтарытэтаў для беларусаў— япіскапаў БАПЦ, якія цяпер складалі Беларускую мітраполію РЗПЦ57. Вонкавая аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы захавалася, паколькі РЗПЦ
55 Аднак паводле кананічнага права, калі хаця б адзін з трох япіскапаў, што высьвячаюць кандыдата на япіскапскую пасаду, быў высьвячаны кананічна (праўна), то само высьвячэньне новага ярарха лічыцца правамоцным.
56 Найдзюк Я. Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993. С. 351.
57 Галяк Л. Успаміны. Кн. 2... С. 76.
была незалежная ад непрымальнай на Захадзе Маскоўскай патрыярхіі ды рэзка нэгатыўна ставілася да камунізму. Беларускія япіскапы РЗПЦ і падначаленыя ім сьвятары насамрэч апекаваліся беларусамі ў лягерах для перамешчаных асобаў, спрыялі ім у расьсяленьні ў розныя краіны, падпісвалі й афармлялі неабходныя дакумэнты. Заўважных зьменаў у рэлігійных практыках з далучэньнем да РЗПЦ таксама не назіралася.Тамушматхтоўспрыняўіндыферэнтнапраблемунаконт таго, каму беларускія сьвятары мусяць падпарадкоўвацца на эміграцыі. Найлепшым чынам адлюстраваў сытуацыю прыклад архіяпіскапа Апанаса: з аднаго боку, яго, як і іншых япіскапаў, вінавацілі ў палітычнай здрадзе, зь іншага — падчас багаслужбаў прымалі прыхільна.
На сьвята Дабравесьця Прасьвятой Дзевы Марыі я служыў літургію ў царкоўнай супольнасьці ў Заўльгаў на поўдні Баварыі і ўсклаў мітру на настаяцеля гэтай супольнасьці протаярэя Ю. Альхоўскага, які належаў да Наваградзкай япархіі на радзіме. Потым я правёў Набажэнства ў горадзе Равэнсбургу, дзе служыў сьвятаром протаярэй М. Гарбацэвіч з катэдральнага сабору ў Наваградку. Адтуль мяне павезьлі ў вёску, дзе часова жыла група бежанцаў са Слоніму, якіх абслугоўваў протаярэй А. Самойлавіч. Гэтыя тры царкоўныя супольнасьці былі маёй паствай з наваградзкай япархіі з радзімы. У сьвята Пяцідзясятніцы я служыў літургію ў горадзе Марбургу, дзе знаходзілася група студэнтаў з Наваградчыны, якія вывучалі мэдыцыну. У час літургіі яны сваім хорам сьпявалі на працягу ўсяго набажэнства. Іх настаяцелем быў а. Барадаеў. Усюды мяне прымалі добра й з радасьцю. Я рады быў наведваць сваіх землякоў на чужыне й маліцца зь імі58.
Падтрымка япіскапаў грамадзкімі дзеячамі з кола БЦР трывала некалькі гадоў і зьнікла пры канцы 1940-х— пачатку 1950-х. У 1946 г. перайшоў у каталіцтва япіскап Бранскі Павал (Мяленьцеў). 30 сьнежня 1950 г. памёр кіраўнік беларускай мітраполіі РЗПЦ мітрапалітПанцеляймон, 3 верасьня 1951 г. — Венядзікт (Бабкоўскі). Зь іх сыходам намінальная аўтаномія Беларускай мітраполіі ў складзе РЗПЦ зьнікла. Пазасталыя япіскапы так і не паддаліся на ўгаворы вярнуцца ў БАПЦ, a таму цікавасьць да іх з боку прыхільнікаў БЦР паступова аслабла. Аднак на доўгія дзесяцігодзьдзі за прыхільнікамі БЦР
58 Архіепіскап Апанас (Антон Мартас). На ніве Хрыстовай... С. 108 109.
замацавалася мянушка «зарубежнікі», таксама як і мянушка «крывічы» ў дачыненьні да ўсяго крыла Рады БНР.
Разам з тым, уласны варыянт існаваньня «кананічнай» беларускай царквы рэлігійныя й сьвецкія дзеячы з кола БЦР знайшлі, празь беспасярэдняе падпарадкаваньне сваіх парафіяў юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха. Менавіта з Канстантынопалю ў пачатку XV ст. Беларусь атрымала аўтакефалію. Гэтая патрыярхія, як і сам патрыярх, паводле рашэньняў VII Усяленскага Сабору (VI ст.) лічыцца Сусьветнай, г. зн. галоўнай сярод праваслаўных цэркваў. Сёньня Канстантынопальскі патрыярхат ёсьць найбуйнейшай праваслаўнай структурай у сьвеце: у 1950-х гг. ён аб’ядноўваў 12 мітрапаліцтваў, 60 япархіяў: 39 у Грэцыі, 10 —навыспах вакол Грэцыі, а таксама па адной у Англіі, Аўстраліі, Паўночнай Амэрыцы59. Менавіта на карысьць гэтай, не залежнай ні ад кога іншага юрысдыкцыі й аддалі перавагу беларускія сьвятары з кола БЦР. Ініцыятар «грэцкай юрысдыкцыі» а. Мікалай Лапіцкі казаў: «3 Канстантынопалю нашы продкі прынялі праваслаўную веру, а таму Бізантыя зьяўляецца маткай нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы, а не Масква»60. Аднак пераход пад апеку Канстантынопалю адбываўся ўжо па-за паваеннай Нямеччынай і Аўстрыяй, і найперш у ЗША.