Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
19 У пленуме бралі ўдзел сябры БЦР: Радаслаў Астроўскі, Франц Кушаль, Аўген Калубовіч, Сымон Кандыбовіч, Пётра Орса, Станіслаў Станкевіч, Васіль Рагуля, Анатоль Шкутка (апошні быў уключаны ў склад Рады ўвосень 1944 г.), а таксама грамадзкія дзеячы: Мікола Шчорс і Аляксей Сянькевіч. Двое сяброў прэзыдыюму БЦР увесну 1945 г. трапілі ў рукі Саветаў: Канстанцін Езавітаў і Мікола Шкялёнак. Сьцяпан Калядка добраахвотна выехаў у СССР.
20 Пратакол паседжаньня Беларускай Цэнтральнай Рады ў Эшэрсбэкене (Нямеччына) з дня 23-24 верасьня 1945 г. 3 архіву БЦР.
21 Тамасама.
пушчальна меркаваў Астроўскі, аб’яднаў бы ўсіх беларусаў на чужыне22.
Мікола Абрамчык.
Здымак 1950-х.
Улетку 1945 г. на палітычную арэну выйшаў новы моцны дзеяч— інжынэр Мікола Абрамчык23. У 1920-х гг. ён быў эмісарам Рады БНР на Маладзечаншчыне й Вялейшчыне, у 1930-х — адным з арганізатараў беларускага жыцьця ў Францыі, а падчас II Сусьветнай вайны — кіраўніком Беларускага камітэту самапомачы ў Нямеччыне. Першапачаткова Мікола Абрамчык быў мала знаёмы эмігрантам ваеннай хвалі, але даволі хутка набраў вядомасьць24. Ён меў зразумелую праграму пераадоленьня крызісу ў беларускім грамадзкім жыцьці праз аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР.
Рада БНР не была зьвязаная зь нямецкімі акупацыйнымі ўладамі: падчас
22 На думку Юр’я Туронка, у першай палове 1944 г. Радаслаў Астроўскі разглядаў БЦР як прамежкавы этап для сваёй будучай дзейнасьці на эміграцыі. Ён ведаў, што канец акупацыі не за гарамі, а разам з гэтым надыдзе і эміграцыя зь Беларусі. Менавіта на эміграцыі БЦР і мела заняць нішу Рады БНР, якая са сьмерцю 14 сакавіка 1943 г. яе старшыні Васіля Захаркі спыніла нават намінальную дзейнасьць. У гэтым рэчышчы і трэба разглядаць скліканьне 27 чэрвеня 1944 г. II Усебеларускага кангрэсу, які прайшоў пад гукі савецкай ваеннай кананады і збораў нямецкіх чыноўнікаў: 28 чэрвеня пачалася эвакуацыя зь Менску. На Кангрэсе дэлегаты ўручылі БЦР і Радаславу Астроўскаму сымбалічны мандат на рэпрэзэнтацыю беларускіх інтарэсаў у будучыні. Гл.: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993. С. 185.
23 Мікола Абрамчык(16.08.1903,в.СычавічыВялейскагапав.Віленскай губ., сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. — 29.05.1970, Парыж). У 1932 г. у Францыі заснаваў арганізацыю беларускіх эмігрантаў «Хаўрус». У 1939-1943 гг. жыў у Бэрліне, працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Нямеччыне, супрацоўнічаў з газэтай «Раніца».
24 Росту аўтарытэту Міколы Абрамчыка паспрыяла й заснаваньне першага ў паваеннай Эўропе беларускага пэрыёдыку «Беларускія навіны» (рэдактар — Лявон Рыдлеўскі), які выдаваўся ў Парыжы ад 25 сьнежня 1945 г. да 28 чэрвеня 1947 г. Нягледзечы на тое, што выйшла толькі восем нумароў, газэта адыграла важную ролю лучніка для беларусаў, што былі расьцярушаныя па ўсёй Эўропе.
II Сусьветнай вайны яна наагул не выяўляла ніякай дзейнасьці, што (так уважалі шмат хто з тагачасных беларускіх лідэраў) было добрым аргумэнтам у вачах заходніх саюзьнікаў. Мікола Абрамчык таксама ня быў зьвязаны зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй у Беларусі, таму ня мог быць зьвінавачаны ў супрацоўніцтве з нацыстамі25. Акрамя таго, зьявілася інфармацыя пра тое, што апошні старшыня Рады БНР Васіль Захарка перад сьмерцю ў сакавіку 1943 г. пераказаў Міколу Абрамчыку й Ларысе Геніюш паўнамоцтвы перахаваньня архіву, сымболікі БНР.
Такім чынам, на арэну выйшлі два цэнтры рэпрэзэнтацыі палітычнае дзяржаўнасьці Беларусі: БЦР (Беларуская Цэнтральная Рада) і Рада БНР (Беларускае Народнае Рэспублікі) — і пачалася барацьба за ўплыў на дзясяткі тысячаў беларускіх уцекачоў паміж «старым» беларускім лідэрам Радаславам Астроўскім і «новым» —Міколам Абрамчыкам. Барацьба, якая
на дзесяцігодзьдзі перадвызначыла будучыню беларускай эміграцыі ва ўсім сьвеце.
Грамадзкія дзеячы, якія падтрымлівалі Радаслава Астроўскага, закідалі Міколу Абрамчыку, што ён дзеля сваіх палітычных мэтаў наладзіў цеснае супрацоўніцтва з Ватыканам, які, на іх думку, даваў грошы на Раду БНР. Ватыкан, які заплюшчваў вочы на палянізацыю насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1920-1930-х гг., а часам і патураў ёй, быў, паводле ўяўленьняў праваслаўнай беларускай грамады, што складала 80-85% эмігрантаў, значным ворагам.
3 ідэяй аднаўленьня Рады БНР не пагаджаўся й Радаслаў Астроўскі.
Ён меркаваў, што й Рада БНР, і БЦР — справы мінулага, праекты, якія варта пахаваць для гісторыі: неабходна стварыць
Радаслаў Астроўскі. Здымак пачатку 1940-х.
25 Пра старшынства Міколы Абрамчыка ў Беларускім камітэце самапомачы, які атрымліваў дапамогу ад Міністэрства ўнутраных справаў нацысцкай Нямеччыны, ніхто ня згадваў.
новую арганізацыю для прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў. Такім меўся стаць Беларускі нацыянальны цэнтар, заснаваны 15 жніўня 1945 г. на сходзе беларускага актыву ў Рэгенсбургу. Кіраўніком новае структуры быў абраны Аўген Калубовіч26. Пазьней яго замяніў Мікола Абрамчык, прычым сам Радаслаў Астроўскі рэкамэндаваў свайго будучага заклятага ворага на гэтую пасаду27. Аднак стварыць агульнабеларускую надпартыйную арганізацыю, якая б яднала ўсіх беларусаў, не ўдалося. Ужо празь некалькі месяцаў прыхільнікі Радаслава Астроўскага былі выціснутыя з БНЦ прыхільнікамі Міколы Абрамчыка.
У 1947-1948 гг. у дачыненьні да г. зв. «астроўшчыкаў» пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзыдэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-чальцы БЦР, што самі прымалі актыўны ўдзел у грамадзкім і ваенным жыцьці на акупаванай Беларусі: Барыс Рагуля — намесьнік прэзыдэнта БЦР на Наваградзкую акругу, Аўген Калубовіч, Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Франц Кушаль, Янка Станкевіч. Характэрны ў гэтым сэнсе артыкул «Антыбальшавізм і антыфашызм»28, надрукаваны ў газэце «Бацькаўшчына» ў пачатку 1948 г., дзе даваўся паказальны адлуп «беларускім квісьлінгам»29.
Паплечнікі Радаслава Астроўскага, у сваю чаргу, вінавацілі Міколу Абрамчыка й яго прыхільнікаў (Аўгена Калубовіча, Антона Адамовіча, Сымона Кандыбовіча, Франца Кушаля, Станіслава Станкевіча) у супрацоўніцтве з польскімі спэцслужбамі й камуністычнай Масквой у 1920-1930-х гг. Праўда, яны «забываліся», што Радаслаў Астроўскі ў 1924­1925 гг. быў віцэ-старшынём Беларускай сялянска-работніцкай
26 Пратакол паседжаньня Беларускай Цэнтральнай Рады ў Эшэрсбэкене (Нямеччына) з дня 23-24 верасьня 1945 г. 3 архіву БЦР.
27 Максімюк Я. Аднаўленьне Рады БНР пасьля Другой Сусьветнай вайны // Запісы БШІМ (Нью-Ёрк — Менск). № 25. 2001. С. 41 -48.
28 Бацькаўшчына (Нямеччына). № 3 (6). 8 лютага 1948 г. С. 1-2.
29 Найменьне «калябарант» у дачыненьні да тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі падчас нямецкай акупацыі, зьявілася пасьля выхаду ў 1952 г. Францускай энцыкляпэдыі. Калябарантамі называліся тыя, хто ў 1940 г. пайшоў на супрацоўніцтва зь немцамі, каб вонкава захаваць незалежнасьць Францыі: г. зн. урад Вішы (маршал Пэтэн, прэм’ерміністар Ляваль і г. д.). Да гэтага часу тых, хто супрацоўнічаў з нацыстамі, называлі на прозьвішча нарвэскага прэм’ер-міністра Відкуна Квісьлінга, які ў 1940 г. падпісаў зь немцамі перамір’е.
грамады (БСРГ), узначальваў Віленскі каапэратыўны банк, празь які паступалі з Масквы грошы на фінансаваньне БСРГ і беларускага нацыянальнага руху.
Радаслава Астроўскага добра ведалі ў беларускіх асяродках у паваеннай Нямеччыне й Аўстрыі празь яго папярэднюю амаль саракагадовую грамадзкую й пэдагагічную працу: ён быў арганізатарам першай беларускай гімназіі (Слуцак, 1917), міністрам асьветы ва ўрадзе БНР Рамана Скірмунта (1918 г.), загадчыкам Арганізацыі амэрыканскае дапамогі некаторым раёнам Заходняй Беларусі, аўтарам некалькіх падручнікаў30, цягам 12 гадоў, з 1924 па 1936 г., — дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Дадавала вядомасьці Радаславу Астроўскаму й актыўная грамадзкая дзейнасьць падчас нямецкай акупацыі ды тое, што ён пагадзіўся ўзначаліць пры канцы 1943 г. БЦР. Ягоныя заслугі прызнавалі й палітычныя апанэнты. Вялікай павагай Астроўскі карыстаўся ў моладзі, чые юначыя гады — школьніцтва і ўдзел у Саюзе беларускай моладзі — прыпалі на 1943-1944 гг. і пэўная частка якой апынулася на эміграцыі.
Актыўна пашыраў кола сваіх прыхільнікаў у Эўропе й Мікола Абрамчык. Барацьба двух лідэраў усё больш абвастралася. Сярод Ды-Пі зьявіліся чуткі, што беларусы на эміграцыі будуць абіраць з гэтых дзьвюх асобаў свайго прэзыдэнта.
У студзені [1947] я атрымаў ліст ад Аркадзя Арэхвы, у якім ён пытаў выказаць свой пагляд на справу прэзыдэнцкіх кандыдатаў: Радаслава Астроўскага й Міколы Абрамчыка. У адказ на ліст Арэхвы я выказаў думку, што да гэтай справы трэба падходзіць ня з пункту фармалістычна-праўнага, а з пункту дамэтнасьці. Паколькі М. Абрамчык праводзіць некаторую карысную для Беларусі дзейнасьць, дык не было б дамэтным выступаць супраць ягоных прэзыдэнцкіх прэтэнзіяў, але з другога боку, няма сэнсу ствараць факты, пацьвярджаючыя ягоныя прэтэнзіі.
Хай кажны з прэтэндэнтаў працуе й сваёй працай выкажа сваю карысьць для Беларусі [вылучэньне А. Г.], а лепшаму зь іх юрысты ўжо знойдуць належнае праўнае афармленьне. 3 такім становішчам згадзіўся і В. Тумаш, якому я паказаў ліст3’.
30 American Relief Administration European Children’s Fund Mission to Poland. Warsaw, May 1922. Радаслаў Астроўскі быў аўтарам наступных падручнікаў: «Касмаграфія» (Вільня, 1924), «Беларускі правапіс» (1925, 1930), «Арытмэтычны задачнік для пачатковых школ. Ч. 1», «Арытмэтычны задачнік для пачатковых школ. Ч. 2» (1929).
31 Галяк Л. Успаміны. Кніга 2. ЗША, 1983. С. 70.
Выбараў, зразумела, не адбылося, затое сталі зьяўляцца асобныя арганізацыйныя структуры прыхільнікаў абодвух дзеячаў. Групоўка Міколы Абрамчыка стварыла Акруговы камітэт у амэрыканскай акупацыйнай зоне, паплечнікі Радаслава Астроўскага — Міжлягерную раду, пазьней — Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва. Паступова афармляўся грамадзкапалітычны падзел у асяродзьдзі беларускіх Ды-Пі.
Спрычыніўся да падзелу эмігранцкіх колаў і лінгвістычны канфлікт. У паваеннай Нямеччыне, асабліва для саюзьніцкай адміністрацыі, словы «Беларусь» (Belarus'), «беларускі» стала асацыяваліся з Расеяй (Russia) і БССР, што часам магло значыць для нашых суайчыньнікаў прымусовую рэпатрыяцыю ў СССР. Дзеячы з асяродзьдзя Міколы Абрамчыка: Янка Станкевіч, Антон Адамовіч, Вацлаў Пануцэвіч — згадалі ідэі Вацлава Ластоўскага пачатку XX ст. і пачалі замяняць этнонімы «Беларусь» і «беларускі» на «Крывія» і «крывіцкі», каб дыстанцыяваць беларусаў ад Расеі й Савецкага Саюзу.