Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Усе згаданыя палітычныя, рэлігійныя й моўныя супярэчнасьці справакавалі глыбокі раскол сярод беларускіх уцекачоў, адштурхнулі ад грамадзкай дзейнасьці вялікую колькасьць эмігрантаў, што не жадалі браць удзелу ў спрэчках і часта не разумелі іх прычынаў.
Сапраўды, прыхільнікі й Радаслава Астроўскага, і Міколы Абрамчыка былі патрыётамі-незалежнікамі, вызнавалі ідэалы 25 Сакавіка й лічылі галоўнай мэтай змаганьня стварэньне незалежнай беларускай дзяржавы з усімі яе дэмакратычнымі атрыбутамі, нэгатыўна ставіліся да бальшавізму й не прызнавалі БССР. А карані расколу палягалі ў рэчышчы міжасабовых
59 Юрысдыкцыя канстантынопальскага (г. зн. сусьветнага) патрыярха была досыць сымбалічная. У Турцыі, дзе жыў патрыярх, ён знаходзіўся ў няпэўным стане й быў фактычна пустэльнікам у Стамбуле, таму рэальнае ўлады ня меў.
60 Лапіцкі М. Канстантынопальскі патрыярхат // Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 275.
дачыньненьняў і пэрсанальных амбіцыяў лідэраў, а не ў ідэалягічных супярэчнасьцях іх праграмаў.
Праўда, у падзеле беларускай эміграцыі сталі абвінавачваць савецкія спэцслужбы, якія, нібыта, імкнуліся не дапусьціць адзінства беларускай эміграцыі. Зазначалі, што непасрэдна да расколу спрычыніўся славуты савецкі разьведчык Кім Філбі. Ён быў шэфам сакрэтнага аддзелу брытанскай выведкі (аддзел 9) і сапраўды ў 1945-1946 гг. навязаў кантакты з Радаславам Астроўскім61. Аднак імкненьне сьпісаць раскол выключна на дзейнасьць савецкай выведкі наўрад ці можа мець абгрунтаваньне. Асноўнымі прычынамі расколу былі ўласныя амбіцыі беларускіх палітычных дзеячаў, іх жаданьне аднаасобна кіраваць на эміграцыі ды рэпрэзэнтаваць Беларусь на міжнароднай арэне, а таксама няўменьне ісьці на кампраміс з апанэнтамі.
61 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Праніклівасьць
і практычны падыход. Нью-Ёрк, 1992. С. 118-119.
II.	ПРЫЕЗД БЕЛ АРУСКІХ УЦЕКАЧОЎ У ЗШ A
Запрашэньне і ўладкаваньне Ды-Пі
Выезд зь лягераў Ды-Пі пачаўся ў ліпені 1947 г. і працягваўся да пачатку 1950-х. Усяго Міжнародная арганізацыя справаў уцекачоў (IRO) дапамагла ў выезьдзе на сталае месца жыхарства ў розныя краіны сьвету 1 млн. 39 тыс. чалавек62.
Для выезду неабходна было атрымаць запрашэньне зь якой-небудзь краіны. У кожнай быў свой інтэрас і патрабаваньні да імігрантаў. Прыкладам, іміграцыйная палітыка Вялікабрытаніі была скіраваная на працоўную іміграцыю. У выніку, брытанскія выспы прынялі болып за 80 тыс. Ды-Пі, пераважна працоўнага ўзросту. Меркавалася, што частка зь іх, адпрацаваўшы патрэбны тэрмін на вугальных шахтах, тэкстыльных фабрыках ці ў сельскай гаспадарцы, пакіне краіну. Па сканчэньні тэрміну кантрактнай працы блізу чвэрці былых Ды-Пі выехалі на сталае месца жыхарства з Брытаніі ў іншыя краіны63. Аўстралія напачатку таксама аддавала перавагу маладым нежанатым мужчынам, якія б асвойвалі новыя землі, будавалі гідраэлектрастанцыі і г. д. Але ўжо ад 1949 г. Аўстралія пачала прымаць Ды-Пі цэлымі сем’ямі й сустрэла каля 182 тыс. імігрантаў64.
Акрамя таго, з паваеннай Нямеччыны, Аўстрыі, Італіі запрашалі Ды-Пі Канада (125 тыс. чалавек), Францыя (38 тыс. чалавек), Аргентына (33 тыс. чалавек), Бразылія (29 тыс. чалавек), Бэльгія (22 тыс. чалавек) і іншыя краіны. 132 тыс. чалавек
“ International Migration 1945-1957... Р. 50.
“ Гардзіенка Н. Беларускія перамешчаныя асобы (DP) у Вялікай Брытаніі // Беларускі гістарычны агляд (Мінск). Т. 13. Сш. 2 (25). 2006. С. 254.
64 International Migration 1945-1957... Р. 283.
зьехалі ў Ізраіль65. Аднак найбольшую колькасьць паваенных уцекачоў прынялі ЗША.
Злучаныя Штаты Амэрыкі адны зь першых прапанавалі прытулак уцекачам II Сусьветнай вайны. Яшчэ ў чэрвені 1944 г. прэзыдэнт Франклін Дэлано Рузвэльт абвясьціў пра стварэньне ў Асўэга ў штаце Нью-Ёрк адмысловага часовага лягеру для тысячы ўцекачоў. Сюды прыбылі 982 чалавекі з Італіі, якія па сканчэньні вайны мусілі вярнуцца на радзіму. Аднак пераважная бальшыня насельнікаў гэтага лягеру адмовілася выяжджаць у Эўропу і ў 1945 г., паводле пастановы прэзыдэнта Гары Трумэна, атрымала статус імігрантаў66. Тая ж дырэктыва ад 22 сьнежня 1945 г. вызначала й новы парадак выдаваньня візаў для імігрантаў з паваеннай Эўропы, спрыяльны для прыбыцьця ў ЗША адносна вялікай групы ўцекачоў. Перавага мусіла быць аддадзеная дзецям-сіротам. Кандыдаты на прыезд у ЗША павінны былі атрымаць так званы «карпаратыўны афідавіт»— запрашэньне ад якойнебудзь грамадзкай арганізацыі, што возьме на сябе апеку над новапрыбылымі ў ЗША67.
Арганізацыяй перасяленьняў і апекай займаліся некалькі дабрачынных інстытуцыяў. Найбольш спрычыніліся пратэстанцкая сусьветная арганізацыя World Church Service, каталіцкая дабрачынная Caritas Catholica, з грамадзкіх арганізацыяў вялікую ролю ў запрашэньні ўцекачоў з СССР адыграў Талстоўскі фонд (Tolstoy Foundation), заснаваны дачкой пісьменьніка Ганнай Талстой68.
У выніку рэалізацыі пастановы Трумэна да канца чэрвеня 1948 г. у ЗША прыбылі больш за 41 тыс. Ды-Пі. Сярод іх было каля 16 тыс. нарадзінцаў Нямеччыны, каля 12 тыс.—Польшчы, каля 3,5 тыс. — Чэхаславаччыны, каля 2 тыс. — СССР, a
65 International Migration 1945-1957... Р. 51.
66 Vemant J. The Refugee in the Post-War Period. New Haven: Yale University Press, 1953. P. 480.
67 Тамсама. P. 481-482.
68 Ульянкнна T. Роль Толстовского фонда в спасеннн русскнх ученыхэмнгрантов от репатрнацнн в послевоенной Европе (1944-1952). http:// www.russcience.euro.ni/papers/ul02i.htm; Судьба Дл-Пн. [Передача Росснйской службы Радно «Свобода» от 24.09.2005]. http://www. svoboda.org/programs/otbl/2005/otbl.092405.asp.
таксама асобы зь іншых краінаў69. Былі сярод іх і беларусы, якія, праўда, пераважна ня ўлічваліся як асобная нацыянальная група. Так, сярод тых, хто апынуўся ў ЗША дзякуючы закону, падпісанаму Гары Трумэнам, былі Франук Шаўроўскі, Майк Філіповіч, Іван Ермачэнка, Барыс Кіт, Міхаіл Ігнатовіч і іншыя беларускія дзеячы.
Відавочна, што запыт на выезд у ЗША сярод Ды-Пі ў Эўропе быў значна большы, чым прадугледжвала пастанова Трумэна 1945 г., і 41 тыс. прыбылых у краіну істотна ня зьменшылі канцэнтрацыі ўцекачоў на тэрыторыі паваеннай Нямеччыны, Аўстрыі й Італіі. Таму ў 1948 г. амэрыканскі прэзыдэнт ініцыяваў разгляд і прыняцьце кангрэсам адмысловага Закону аб перамешчаных асобах (The Displaced Persons Act 1948), які прадугледжваў запрашэньне ў ЗША каля 400 тыс. Ды-Пі да канца 1951 г. У выніку ад 1 ліпеня 1948 г. да 31 сьнежня 1951 г. у краіну пераехалі 339 тыс. асобаў розных нацыянальнасьцяў, што складае амаль траціну (31,6%) ад усёй колькасьці зарэгістраваных Ды-Пі70. Бальшыню тых, хто эмігравалі ў 3I1IA паводле новага закону, складалі нарадзінцы Польшчы (амаль 155 тыс. асобаў)71. Пераехалі за акіян 74 тыс. украінцаў, 37,5 тыс. жыхароў Латвіі72,36 тыс. жыхароў СССР, каля 25 тыс. літоўцаў, 20тыс. жыхароў Югаславіі, каля 13,5 тыс. вугорцаў і прадстаўнікі іншых нацыянальных групаў73. Найбольшая колькасьць беларусаў пераехала ў ЗША таксама дзякуючы закону 1948 г.
Дакладны лік беларусаў, што перабраліся з Эўропы ў ЗША, вызначыць немагчыма, паколькі ў афіцыйнай статыстыцы асобна яны пераважна не пазначаліся й найчасьцей прыбывалі паводле польскай квоты (як былыя польскія грамадзяне). Улічваючы колькасьць беларускіх Ды-Пі, жаўнераў Арміі Андэрса, а таксама афіцыйную статыстыку, можна
69 Vemant J. The Refugee in the Post-War Period... P. 497.
70 Тамсама.
71 За дзесяць гадоў, ад 1945-га да 1954 г., у ЗША прыбылі каля 178 тыс. асобаў, што назвалі сябе нарадзінцамі Польшчы. Гл.: Stany Zjednoczone, Displaced Persons // Encyklopedia Polskiej Emigracji i Polonii. T. 4. Warszawa, 2005
72 Усяго з 1948-ra na 1961 r. y ЗША прыехалі 40 тыс. латышоў. Гл.: Аппне Н. Латышская днаспора в Росснн н Амернке — пснхологаческне особенностн Н Днаспоры. 2002. № 3. С. 131-152.
73 Vemant J. The Refugee in the Post-War Period... P. 497.
меркаваць, што ў ЗША па вайне перабраліся каля 20 тыс. беларусаў74.
Злучаныя Штаты Амэрыкі прымалі адразу цэлымі сем’ямі. Акрамя згаданага вышэй афідэвіту (запрашэньня) неабходныя былі ашуранс (паручыцельства, якое ўключала ў сябе страхаваньне запрошанай асобы, а таксама забраніраванае месца працы), а часам унясеньне залогу за пераезд у памеры 150 даляраў на асобу. Паколькі ў бальшыні нашых суайчыньнікаў такіх грошай не было, іх уносіла адна з вышэй названых арганізацыяў. У некаторых выпадках цягам году ці некалькіх гадоў гэтыя грошы трэба было вярнуць або адпрацаваць у любым вызначаным для імігранта месцы.
Перад выездам зь Нямеччыны кожны Ды-Пі мусіў прайсьці г. зв. скрынінг (ад анг. «фільтрацыя», «прасейваньне») — адмысловую праверку ў СІС5. Тут высьвятлялі, ці не зьяўляецца патэнцыйны перасяленец ваенным злачынцам або ворагам амэрыканскага ладу жыцьця — напрыклад, камуністам. Ад вынікаў скрынінгу залежала атрыманьне права на прыезд у ЗША. Зважаючы на наяўнасьць пэўнай канкурэнцыі за магчымасьць атрыманьня амэрыканскай візы сярод Ды-Пі, а таксама ўлічваючы згаданую вышэй барацьбу палітычных груповак у асяродзьдзі беларускіх уцекачоў, правяральнікі з выведкі не заўсёды рабілі праўдзівыя высновы. На гэта працавалі тайныя й адкрытыя ўзаемныя абвінавачаньні кандыдатаў на выезд (практыка такіх даносаў у асяродзьдзі грамадзкіх дзеячаў актыўна выкарыстоўвалася яшчэ ў час нямецкай акупацыі76). Напрыклад, кіраўнік СБМ на Слуцкую акругу журналіст Палікарп Манькоў у пачатку 1950-х праз такія даносы не прайшоў скрынінг і не атрымаў амэрыканскай візы, а здолеў выехаць у ЗША толькі ў 1958 г.77. Пра падобныя справы згадваў і Яўхім Кіпель:
74 Нягледзячы на тое, што розныя дзеячы і арганізацыі вызначалі колькасьць паваеннай хвалі беларусаў у ЗША ў 50 тыс. асобаў і гэты ж лік прыняты Вітаўтам Кіпелем для кнігі «Беларусы ў ЗША», сам аўтар апошняй больш схіляецца да ліку блізу 20 тыс. (Ліст Вітаўта Кіпеля да Алега Гардзіенкі ад 4 верасьня 2007 г.)
75 СІС — Counter Intelliegence Corps.
76 Падрабязьней гл.: Гардзіенка А. Граблі міталягізацыі // ARCHE. 2007. № 3. С. 67-73.
77 Ліставаньне Аляксандра Русака і Дзьмітрыя Касмовіча. 3 архіву Аляксандра Русака, што захоўваецца пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).