Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Гэтаксама пад канец вайны на тэрыторыі Трэцяга Райху апынуліся сотні тысячаў чалавек, якія ўцякалі ад пагрозы трапіць пад савецкую ўладу. Збольшага гэта былі прадстаўнікі народаў Усходняй ці Паўднёвай Эўропы: палякі, рускія, украінцы, мусульманскія народы Расеі, каўказцы, балты, чэхі, сэрбы, харваты й г. д. Былі сярод іх і беларусы, якія пакінулі сваю радзіму ўлетку 1944 г. Вызначыць іх дакладную колькасьць немагчыма, паколькі ні нямецкая, ні беларуская адміністрацыі такой статыстыкі падчас хаатычнай эвакуацыі не вялі10.
3 усталяваньнем саюзьніцкай акупацыйнай адміністрацыі на тэрыторыі Нямеччыны й Аўстрыі паўстала пытаньне будучыні вымушаных перасяленцаў. Бальшыня остарбайтэраў
8 Паводле: Kay D., Miles R. Refugees or Migrant Workers? European Volunteer Workers in Britain 1946-1951. London— New York, 1992. P. 44.
9 Белорусскне остарбайтеры: нст.-аналнт. нсслед. / Г. Д. Кнатько, В. 14. Адамушко, Н. А. Бондаренко, В. Д. Селеменев; Под ред. Г. Д. Кнатько. Мннск: НАРБ, 2001. С. 108
10 Савецкая гістарыяграфія не заўважала эміграцыі 1944 г. Калі й закраналася гэтая тэма, то ў асноўным пісалі пра купку адшчапенцаў-паліцаяў, што здрадзілі радзіме, супрацоўнічаючы з нацыстамі. Колькасьць тых, хто эміграваў у 1944 г., не называлі, але стваралася ўражаньне, што лік ідзе на лічаныя сотні.
У 1990-х гг. дасьледнікі ў Беларусі таксама не займаліся падлікамі, традыцыйна спасылаючыся на ранейшыя эміграцыйныя працы, дзе лічбы часам перабольшваліся. Рабілася гэта, з аднаго боку, з-за адсутнасьці крыніцаў для падліку ці статыстыкі. 3 другога боку — сьвядома, каб дабіцца пэўных прэфэрэнцыяў і субсыдыяў ад замежных урадаў (напрыклад, заснаваньня радыё). Аўген Калубовіч ацаніў колькасьць нашых суайчыньнікаў, якія ў 1944 г. пакінулі Беларусь, у некалькі сотняў тысячаў чалавек, без уліку ваеннапалонных і вывезеных на прымсусовыя працы (Калубовіч А. Нашы папярэднікі II Крокі гісторыі. Менск — Вільня — Беласток, 1993. С. 38).
жадала вярнуцца на радзіму. Гэта прадугледжвалі й міжнародныя дамовы. Паводле Ялцінскіх пагадненьняў 1945 г., у СССР мусілі вярнуцца грамадзяне СССР (БССР), вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну, ваеннапалонныя, якія былі ўзятыя ў палон у нямецкай ваеннай форме, асобы, што належалі да савецкіх узброеных сілаў да 22 чэрвеня 1941 г., савецкія грамадзяне, калі было даказана, што яны супрацоўнічалі зь немцамі11. Каб спрыяць павароту на радзіму ды палегчыць працэс, савецкія рэпатрыяцыйныя місіі былі адкрытыя на ўсёй тэрыторыі Нямеччыны й Аўстрыі.
He падлягалі рэпатрыяцыі асобы, што мелі да верасьня 1939 г. польскае грамадзянства ці да лета 1940 г. грамадзянства прыбалтыйскіх краінаў. Гэта было істотна для жыхароў Заходняй Беларусі, якія складалі прыкладна 70-75% беларускіх уцекачоў 1944 г. Побач зь імі з такой магчымасьці застацца на Захадзе скарыстоўвалі й суайчыньнікі з Усходняй Беларусі. Яны выраблялі сабе фальшывыя дакумэнты, што сьведчылі, нібыта іх уладальнікі нарадзіліся на тэрыторыі Польшчы і, адпаведна, мелі польскае грамадзянства. Такую практыку згадваў, прыкладам, Кастусь Вайцяхоўскі:
Аднойчы вяртаюся з працы, а рабіў я на кухні, і бачу перад хатай амэрыканскі аўтамабіль. Салдаты нам кажуць: «Зьбірайцеся, паедзеце дадому, на радзіму». Бацька [Ксенафонт Вайцяхоўскі] і адказвае: «Прабачце, мы — былыя грамадзяне Польшчы, і рэпатрыяцыйныя дамовы нас не чапляюць».
Дарэчы, тата перад уцёкамі на Захад набраў на працы стос афіцыйных блянкаў зь пячаткамі. I потым, запоўніўшы, раздаваў іх усходнім беларусам, каб тыя маглі пазьбегчы прымусовага вяртаньня ў СССР. Пазначаў, што ўраджэнцы Заходняй Беларусі. Шмат каго ад сьмерці выратаваў...12
Часам падман тычыўся толькі «краіны нараджэньня», тады як месца нараджэньня падавалася рэальнае. Так, у сьпісах Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў пэрсанальных зьвестках падавалася, што Масей Сяднёў сапраўды нарадзіў-
11 Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939-1951 гадох. Менск, 1994. С. 63-64.
12 Кастусь Вайцяхоўскі: Сакрэтны агент // Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Менск, 2007. С. 197.

16 Беларуская эміграцыя на захад у першай палове XX cm. ся ў в. Мокрае, але не ва ўсходняй Магілёўшчыне, а на тэрыторыі Польшчы, Мікалай Партлезьнік — Менск (краіна — Полыпча)13. Для большай надзейнасьці нашыя суайчыньнікі запісваліся таксама літоўцамі, латышамі.
Пасьля рэпатрыяцыі на тэрыторыі Заходняй Эўропы засталося каля мільёна ўцекачоў, што не жадалі ці ня мелі магчымасьці вяртаньня на радзіму (рускія, украінцы, балты, каўказцы, габрэі, палякі, харваты, славакі, румыны, сэрбы, баўгары, вугорцы)14. Гэтыя людзі атрымалі статус перамешчаных асобаў, або Displaced Persons (Ды-Пі) і на пэўны тэрмін сяліліся ў адмысловых лягерах, якімі апекавалася ЮНРРА (Адміністрацыя Аб’яднаных Нацыяў па дапамозе й рэабілітацыі — UNRRA — United Nations Relief and Rehabilitation Administration). У 1947 г. яе зьмяніла Міжнародная арганізацыя справаў уцекачоў {International Refugees Organization — IRO), якая актыўна занялася расьсяленьнем уцекачоў па розных краінах на сталае жыхарства.
Лягеры Ды-Пі часта арганізоўваліся паводле нацыянальнай прыкметы са сваёй унутранай адміністрацыяй. Насельнікі жылі ў былых казармах, бараках пры фабрыках ці заводах альбо спэцыяльна адведзеных будынках. Лягеры мелі ўласную адміністрацыю, паліцыю, тут дзейнічалі школы, садкі, шпіталі, прафэсійныя курсы, дазвалялася грамадзкая дзейнасьць. Жыхары Ды-Пі-лягераў забясьпечваліся з боку ЮНРРА харчаваньнем (2 300 калёрыяў на дзень), вопраткай і абуткам15.
Дакладна ня вызначана, колькі беларусаў апынулася ў лягерах Ды-Пі. Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу ацэньваў колькасьць тых, хто не пажадаў вяртацца ў СССР, у 75—ІООтыс. чалавек16. Чыноўнікі Міжнароднай арганізацыі справаў уцекачоў, якая займалася непасрэдным расьсяленьнем па розных краінах перамешчаных асобаў, наагул зазначалі,
13 U Halounuju Upravu Bielaruskaha Cantralnaha Pradstaunictva. Sprava: Persanalnyja danyja. 3 архіву БЦР, Царква сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі, ЗША).
14 International Migration 1945-1957. International Labour Office Studies and reports. New Series. № 54. Geneva, 1959. P. 51.
15 Вініцкі A. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі... С. 94.
16 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 159.
што за 1946-1951 гг. зь Нямеччыны былі расьселеныя 25 тыс. беларусаў, прычым толькі 5 145 пазначылі сябе такімі17.
У адрозьненьне ад эміграцыйнай хвалі пачатку XX ст. уцекачы часу II Сусьветнай вайны былі болын нацыянальна сьвядомыя. Гэтую^сьвядомасьць шмат хто зь іх прыдбаў як у Заходняй, так і Ўсходняй Беларусі. Значная частка набыла сьвядомасьць за часамі нямецкай акупацыі. Хваля беларусізацыі за немцамі найперш закранула вучнёўскую моладзь ды супрацоўнікаў мясцовай адміністрацыі й паліцыі (што часам былі вымушаныя вызначаць сваю нацыянальную адметнасьць у супрацьвагу палякам). Другая хваля беларусізацыі закранула ўцекачоў у лягерах Ды-Пі. Тут, у беларускіх лягерах ці беларускіх суполках інтэрнацыянальных лягераў, існавалі сапраўдныя нацыянальныя міні-рэспублікі: дзейнічала ўласная адміністрацыя, паліцыя (найперш у Рэгенсбургу, Міхэльсдорфе, Ватэнштэце), працавалі беларускія школы, гімназіі, дзіцячыя садкі, дзейнічалі мастацкія й тэатральныя калектывы й распаўсюджваліся дзясяткі найменьняў беларускіх друкаў.
У лягерах Ды-Пі жыла істотная праслойка нацыянальнай інтэлігенцыі: грамадзкіх дзеячаў, пісьменьнікаў, журналістаў, музыкаў, якія сваёй прысутнасьцю й грамадзкай дзейнасьцю значна ўплывалі на шараговых насельнікаў.
Яшчэ адно адрозьненьне гэтай хвалі беларускай эміграцыі — яе выразны антыкамунізм, часам нават пры ўнутрыбеларускай апалітычнасьці. Калі пры канцы XIX — на пачатку XX ст. Беларусь пакідалі найперш сацыяльна неўладкаваныя пласты грамадзтва, то ў 1944 г. Беларусь пакідалі заможныя сяляне, сяляне-сераднякі, якія не прымалі савецкага ладу жыцьця й калгаснай сыстэмы. Падчас вайны яны былі вымушаныя цярпець ад партызанскіх рэквізыцыяў. Галоўным віноўнікам свайго выгнаньня яны лічылі савецкую ўладу. Іншую частку выгнанцаў складала антысавецкі настроеная інтэлігенцыя, што за немцамі працавала на беларусізацыю й не магла разьлічваць на спакойнае жыцьцё ў Савецкай Беларусі. Пакінулі Беларусь у 1944 г. і некалькі дзясяткаў праваслаўных сьвятароў са сваімі сем’ямі, што ратаваліся таксама перад пагрозай рэпрэсіяў. Нелюбоў да сацыялістычнага ладу жыцьця й страх перад са-
17 IRO Press Release № 231/1 of the 22nd of October, 1951.
18 Беларуская эміграцыя на захад у першай палове XX cm. вецкай рэпрэсійнай сыстэмай большыня згаданых эмігрантаў пранесьла праз усё жыцьцё на чужыне18.
Палітычны раскол
3 капітуляцыяй Нямеччыны з-за боязі перад рэпрэсіямі саюзьнікаў за супрацоўніцтва з нацыстамі на кароткі час спынілі дзейнасьць усе беларускія арганізацыі, створаныя яшчэ ў першай палове 1940-х або прыбылыя сюды ў 1944 г. зь Беларусі. Пад пагрозай было далейшае існаваньне найбольш значнай і прадстаўнічай зь іх— Беларускай Цэнтральнай Рады. 24 верасьня 1945 г. на паседжаньні XI Пленуму, што прайшло ў вёсцы Эшэрсбэкен пад Вюрцбургам, усе наяўныя ў Нямеччыне сябры арганізацыі вырашылі часова прыпыніць дзейнасьць БЦР19. Абгрунтаваньне такой пастановы было звязанае з тым «каб (...) ня даць бальшавіком магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзьнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва зь немцамі ў мэтах канчальнага зьнішчэньня супрацьбальшавіцкага актыву»20.
Ідэю Астроўскага—БЦР ня можа быць зьліквідаваная, але яе дзейнасьць павінна быць часова ўстрыманая — падтрымалі ўсе сябры БЦР. XI пленум БЦР часова прыпыніў дзейнасьць арганізацыі, але не распускаў яе (пытаньне нават ня ставілася на галасаваньне)21. Тым ня менш, Радаслаў Астроўскі, што заставаўся адной з цэнтральных фігураў на эміграцыі, ператварыўся ў генэрала бяз войска. Ён быў пазбаўлены апоры на арганізацыю, на якую яшчэ ў Беларусі ўскладаў вялікія надзеі. БЦР ня здолела стаць эміграцыйным урадам, які, як пры-
18 Усё ж невялікая частка новых эмігрантаў трапіла пад камуністычны ўплыў, як, напрыклад, пісьменьнік Уладзімер Клішэвіч. Захаваў піетэт да БССР узору 1920-х Янка Ліманоўскі.