Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Ну, брат, нарэшце і мяне паклікалі да SIS. Першае ўражаньне супрацоўнікі SIS зрабілі на мяне такое, што яны нібыта хацелі мяне рэпатрыяваць. Прызнацца табе, я трошачкі струсіў, і, як хлапчук, пачаў запірацца: што ні я і г. д. Яны ўзялі кінулі мяне і паехалі. Тут я супакоіўся і сам паехаў да іх у Людвігсбург. Там я паказаў паперы свае і расказаў ім, хто я. Праз два дні яны йзноў прыехалі, апыталі мяне, а потым сказалі, каб я напісаў сваю біяграфію. У заключэньне яны сказалі, што пытаньне аб маёй эміграцыі вырашыцца ня так скора — празь месяц або два. У часе гутарак я зразумеў, што на мяне пададзены велізарнейшы данос, што я, адным словам, камуніст і ў лягерах, калі і бьгў, дык памагаў камуністам.
Пра ўсё гэта я даў грунтоўны адказ пра маю ролю ў Б[еларускай] Ц[энтральнай] Радзе да капітуляцыі і ў барацьбе з «крывічамі» пасьля капітуляцыі. Цікавіліся Астроўскім і Сабалеўскім, іншымі не цікавіліся. Дакумэнты мае аб лягерах трымалі тыдні два, а потым вярнулі, таксама цікавіліся дыплёмам, паказаў я ім усе газэты, якія я выдаваў. Ну вось і ўсё.
Ад твае нявесткі я атрымаў ліст. Пісала яна аб сваіх справах, больш за ўсё аб сваіх сяброўках.
Ну, брат, «крывічы» і даліся нам у знакі. Яны кажуць, што мяне ні за пгго ня пусьцяць у Амэрыку. Ігнатовічу адмовілі ў эміграцыі ў ЗША. прычыны невядомыя. Таксама па даносу [затрымалі] Жарскага сьвяшчэньніка і да гэтага часу яшчэ ня высьветлілі. Яму па даносу «крывічэй» прад’явілі абвінавачваньне, іпто ён агент маскоўскага патрыярха. Вось, брат, на якія гадасьці здольныя «крывічы»78.
Натуральна, што й апанэнты, г. зн. прадстаўнікі крыла БЦР, ня грэбавалі такімі ж даносамі.
Пры пасьпяховым праходжаньні скрынінгу патэнцыйны перасяленец з пакетам неабходных дакумэнтаў адпраўляўся на поўнач Нямеччыны, бліжэй да партоў на Паўночным моры (Брэмэрхафэн, Гамбург, Вільгельмсхафэн) у часовыя транзытныя лягеры. У такіх лягерах эмігранты знаходзіліся ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў. У ЗША пасяленцы траплялі на амэрыканскіх ваенных караблях «Генэрал Старгіс», «Генэрал Мюір», «Генэрал Блэйк» ды інш. За адзін рэйс (а іх было за 400) перавозілі ад 700 да 900 чалавек. У часе пераезду ў ЗША на караблях працавалі беларускія лекары, выдаваліся беларускамоўныя бюлетэні79.
78 Ліст Яўхіма Кіпеля да доктара Мікалая Сьцяпанава, напісаны ў 1950 г. (бяз даты). 3 архіву Івана Касяка.
79 Кіпель В. Беларусы ў ЗША... С. 164.
Атрыманьне запрашэньня й сама вандроўка за акіян у невядомае рабілі вялікае ўражаньне на эмігрантаў. Беларускі грамадзкі дзеяч Леанід Галяк згадваў:
Празь некалькі дзён павезьлі нас у Брэмэрхафэн. Цягнік пад’ехаў амаль да самага карабля, там пастаяўшы з гадзіну ў чарзе, трапілі на борт гэтага ваеннага транспарту. Мужчыны й жанчыны асобна. Паказалі, дзе знаходзіцца прызначанае памешканьне, а ложкі выбіралі самі. Ложкі ў два паверхі. Памешканьне вялікае, ад барту да барту— ніжэй паверхні вады. Пры кажным ложку ратаўнічая камізэлька, набітая капокам. Ручны багаж у гэтым самым памяшканьні. (...) Са знаёмых на караблі былі: Сянькевічы, Палягошка, П. Кулеш, А. Плескачэўскі й Сапанкевіч. Усіх працаздольных прыдзялілі да розных рабочых брыгадаў. Я зрабіўся на час падарожжа маляром, маляваў карабель звонку80.
Іншая беларуска Ліза Літаровіч (дзявочае прозьвішча Кайко) пісала:
Mae бацькі плянавалі паехаць у Аўстралію, куды выехаў мой брат Уладзімер, але ён ня мог нас узячь, бо мусіў адрабляць кантракт 2 гады. У між часе Church World Service брала ў Амэрыку, і так мы прайшлі камісію і 2 лютага 1950 г. селі на ваенны параплаў General Sturgis, плылі 3 тыдні, бо пагода была вельмі бурлівая... На параплаве было 900 асобаў розных нацыяў. Палякі, украінцы, найбольш гэбраяў. I беларусаў можа 50 чалавек. Усіх прозьвішчаў ня ведаю... Грычыкі — 3 чалавекі — паехалі ў Каліфорнію, матушка Еўдакія Стукаліч [маці Юркі Віцьбіча. — А. Г.] ехала з намі, і мы ёй апекаваліся. Стукалічы былі ў адным з намі бараку ў Міхэльсдорфе81.
Лёнгіна Брылеўская, якая напісала ўспаміны спэцыяльна для гэтай кнігі, так апісвала свой пераезд у ЗША:
Знаёмых беларусаў на параплаве [General Muir. — А. Г.] не было відаць. Гэта быў першы транспарт з Ангельскай зоны, дзе акрамя Ватэнштэту беларускіх лягероў не было. Ехалі ўсе па афідавіту ад крэўных у ЗША. Ніхто на сабе не насіў цэтліка, хто ён і куды. Тым больш што кожны беларус ехаў або на польскую, або на расейскую квоту. Залежала, дзе ты радзіўся. Мы ехалі на польскую
80 Галяк Л. Успаміны. Кн. 2... С. 101-102.
81 Ліст Лізы Літаровіч да Алега Гардзіенкі ад 3 траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
квоту, Барыс Кіт — на расейскую [Барыс Кіт нарадзіўся ў СанктПецярбургу. — А. Г.], а беларускай як такой не было. Кожны ехаў затаіўшы дыханьне, а ну ж нехта з «прыяцеляў» па зайздрасьці (ці іных междуўсобіцаў) зробіць уладам данос і... цябе, ужо ў дарозе на моры, высадзяць і адвязуць на месца, адкуль выехаў (было й такое)...82
У ЗША беларусы прыбывалі ў парты Бостану, Нью-Ёрку, Балтымару. Тут іх сустракалі прадстаўнікі дабрачынных арганізацыяў, сваякі або калегі па лягерах, што прыехалі ў Амэрыку раней. Згаданая Лёнгіна Брылеўская так апісвала той узьнёслы настрой чаканьня новага лепшага жыцьця, зь якім разам з мужам ступіла на амэрыканскі бераг:
У гэтым [2006] годзе мінула 57 гадоў, як амэрыканскі параплаў «Джэнэрал Мюір» пасьля дзевяцідзённага калыханьня на Атлянтычным акіяне падплыў да прыстані ў Бостане (ЗША). Капітан у мікрафон жадаў нам усім посьпехаў і шчасьлівага жыцьця ў новай краіне. На беразе Амэрыканскі Чырвоны Крыж вітаў нас кубкам кавы і абаранкам (донут). Мяне з мужам Уладзімерам разам з другімі пасажырамі ў гэтым кірунку пасадзілі ў поезд з напрамкам да Нью-Ёрку, дзе ўжо вечарам на станцыі Цэнтрал-Стэйшан чакалі нас нашыя спонсары-сваякі: цётка Анця, сястра маёй маці, з мужам Джовам Сасонка і Зося Казак — дачка маёй другой цёткі, Марылі Асташонак (Зося Казак — матка будучага амэрыканскага амбасадара [Майкла Козака. — А. Г.] у Беларусі за часоў прэзыдэнтуры Біла Клінтана).
У сьціплай кватэры ў паўдзённым Мангэтане, дзе жыла цётка Марыля з мужам Юзікам Асташонкам, мы сядзелі, гаварылі, глядзелі адзін на аднаго, пазнаваліся. Цётку Анцю я памятала з часоў, як яна прыяжджала на Бацькаўшчыну ў 1928 г. Цётку Марылю бачыла ўпершыню. Яна выехала ў Амэрыку ў 1912 г. Першая сусьветная вайна перакрэсьліла іх усе пляны на будучыню. Яны тут ужо 37 гадоў, але не расплыліся ў «амэрыканскім катле». Мы ўсе гаварылі на адной мове, як дома83.
Геаграфія расьсяленьня новых беларускіх імігрантаў у ЗША вельмі шырокая: ад Новай Англіі на беразе Атлянтычнага акіяну (Нью-Гэмпшыр, Мэйн, Масачусэтс,
82 Ліст Лёнгіны Брылеўскай да Алега Гардзіенкі ад 24 траўня 2007 г. Захоўваецца ў прыватным архіве аўтара кнігі.
83 Успаміны Лёнгіны Брылеўскай. Захоўваюцца ў прыватным архіве ayTapa кнігі.
Канэктыкут, Род-Айлэнд) да ўзьбярэжжа Ціхага акіяну: Каліфорніі, Арэгону, Вашынгтону. Шмат хто, найперш выпісаныя Church World Service, адправіліся адпрацоўваць кантракты ў заходнія й паўднёва-заходнія землі: Арызону, Арканзас, Аклахому, дзе жылі спонсары, што дасылалі запрашэньні. Сям’я Рагалевічаў апынулася ў Пэнсыльваніі, Кіркевічы — у Каліфорніі, Палюховічы — у Паўночнай Караліне, Бахары — у Місысыпі, Шыбуты — у Каларада, Вайцяхоўскія — у Арканзасе.
Нашыя суайчыньнікі ня мелі асаблівага выбару, пасьля сталінскіх рэпрэсіяў, нямецкай акупацыі, паўгалоднага існаваньня ў Ды-Пі-лягерах з пагрозай выдачы савецкім рэпатрыяцыйным місіям яны першым часам радаваліся любой працы. 3 прыездам у ЗША многім давялося забыцца на ранейшую — часам інтэлектуальную — працу або адукацыю. Рабочыя, сяляне, былыя вайскоўцы, інтэлігенты апынуліся ў аднолькавых умовах, і бальшыня пачынала ад некваліфікаваных і малааплатных работнікаў.
Кадравы ваенны, шэф Беларускай краёвай абароны, а на эміграцыі адзін з кіраўнікоў Рады БНР, старшыня Беларускаамэрыканскага задзіночаньня Франц Кушаль зарабляў на жыцьцё ў ЗША, працуючы ліфтарам. Падчас пераезду ў ЗША Кушалю было 55 гадоў (нарадзіўся ў 1895 г.), занадта вялікі ўзрост для перавучваньня. Акрамя таго, ён ня ведаў і не хацеў вучыць ангельскай мовы84. Ягоная жонка беларуская паэтка Натальля Арсеньнева на адным зь нью-ёрскіх прадпрыемстваў раскладвала гуркі ў слоікі85. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, магістар права, перакладчык Леанід Галяк (нарадзіўся ў 1910 г.) сярод іншага намазваў салодкую патаку на вафлі на фабрыцы ў Нью-Ёрку86. Сьвятар Мікалай Лапіцкі працаваў у аддзеле пакаваньня на фабрыцы, што вырабляла лямпы для тэлевізараў87. Навуковец, супрацоўнік Інбелкульту Яўхім Кіпель па прыезьдзе ў ЗША працаваў на кандытарскай фабрыцы, ягоная жонка Марыя Кіпель, настаўніца з адукацыі, палола
84 Кушаль Уладзімер: Немцам было напляваць, чым займаюцца іх будучыя рабы Н Адзінец А. Паваенная эміграцыя... С. 284.
85 Натальля Арсеньнева пра сябе // Запісы БІНІМ. № 30. 2006. С. 272­273.
86 ГалякЛ. Успаміны. Кн. 2... С. 120-121.
87 Лапіцкі М. У служэньні Богу й Беларусі... С. 533.
кветкі ў парніках88. Віцэ-прэзыдэнт БЦР, пасол польскага сойму Юры Сабалеўскі рабіў сталяром у нью-ёрскім шпіталі89.
Для тых, хто паходзіў зь сялянскага (вясковага) асяродзьдзя, пераезд у ЗША быў пераходам на новы ровень жыцьця. Як, напрыклад, для сям’і Лізы Літаровіч.
Па прыезьдзе ў Нью-Ёрк нас паразьбіралі розныя арганізацыі. Наша сям’я (а. Эмільян Кайко, матушка Вера, мой брат Сяргей, я, мая сястра Ніна, цяпер Сільвановіч) і яшчэ некалькі беларускіх сямей аўтобусамі прывезьлі ў Windsor, Maryland. Па прыезьдзе: уражаньні і новы лад жыцьця «як у раі».
Тут намі апекаваліся два тыдні. Нашу сям’ю (потым) забрала Church of Brethren у Elizabethtown, Pennsylvania. Тут намі заапекаваліся на 100%. Усіх адзелі, 6 месяцаў кармілі, дабудавалі 2 пакоі да малога дому, пасадзілі агарод. Далі працы бацькам, Сяргей меў прафэсію сьлесара, так і ўладзіўся (з дапамогай) у горад Lancaster, Pennsylvania. Я пайшла ў 3-ю клясу гімназіі. Я не размаўляла па-ангельску, і мне далі дзяўчыну Марту. Яна мяне спатыкала з аўтобуса (School Bus), мы ішлі да яе дому, там яна займалася са мной мовай — вусна, гледзячы на абразкі дзіцячых кніжак. У 8:30 ішлі ў школу —я толькі слухала, ніякіх лекцый яны мне не задавалі. У верасьні 1950 г. я пачала тую самую клясу з тымі самымі вучнямі. Гэтым разам я нармальна адрабляла заданьні. У Пэнсыльваніі мы пражылі паўтара году90.