Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
Частка эмігрантаў, найперш моладзь, што падтрымлівала ідэю адраджэньня Рады БНР, ухваліла гэтую прапанову. Сталі стварацца моладзевыя арганізацыі, што мелі ў сваіх назвах слова «крывіцкі» (напрыклад, Крывіцкае студэнцкае згуртавань-
не, Згуртаваньне крывіцкіх скаўтаў на чужыне й г. д.). Аднак пераважная частка эмігрантаў паставілася рэзка нэгатыўна да гэтай ініцыятывы. У выніку, ад крывіцкай ідэі было вырашана адмовіцца, але словы «крывічы» і «крывіцкі» сталі трывала асацыявацца з прыхільнікамі Рады БНР на эміграцыі, хоць у гэтым асяродзьдзі з часам станавілася ўсё больш праціўнікаў зьмены назвы.
Пры канцы 1947 г. палітычны падзел аформіўся «юрыдычна». 29 сьнежня 1947 г. у Остэргофэне (Нямеччына) на сходзе, прысьвечаным ЗО-й гадавіне I Усебеларускага кангрэсу, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР на чале з прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам. У склад адноўленай
3-я сэсія Рады БНР, Остэргофэн, 1948.
Рады БНР увайшлі 72 асобы, а ўрад БНР узначаліў Аўген Калубовіч (Каханоўскі).
На наступны дзень, 30 сьнежня 1947 г., Радаслаў Астроўскі зьвярнуўся да беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» ды правесьці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва— арганізацыю, якая павінна была аб’яднаць прыхільнікаў БЦР. Нягледзячы на тое, што пра само аднаўленьне БЦР пакуль гутаркі не вялося, Радаслаў Астроўскі падпісаў згаданы зварот як яе прэзыдэнт і пацьвердзіў магчымае аднаўленьне дзейнасьці арганізацыі:
Беларусы і беларускі!
У 1944 г., калі тварылася Беларуская Цэнтральная Рада, для ўсіх было хіба ясна, што немцы вайну прайгралі. Тым больш гэта было ясна для мяне, які стаяў на старожы разьвіцьця міжнародных падзеяў.
He зважаючы, аднак, на гэта, я лічыў сваім абавязкам падпарадкавацуа грамадзкай дысцыпліне і прыступіць да арганізацыі Беларускай Цэнтральнай Рады [вылучэньне А. Г.].
Наступныя падзеі паказалі, што рашэньне грамадзкага актыву ў гэтай справе было правільным: ашалелы ад няўдачаў на франтох нямецкі гітлерызм бязьлітасна паліў нашыя вёскі ды нішчыў народ на занятых усходніх абшарах. I вось, якраз дзякуючы існаваньню БЦР, удалося ўратаваць ад вынішчэньня сотняў беларускіх вёсак і захаваць жыцьцё дзясяткаў тысячаў беларусаў.
Уважаючы, што пасьля гітлерызму найбольшай небясьпекай для ўсяго сьвету зьяўляецца маскоўскі бальшавізм, Беларуская Цэнтральная Рада, апынуўшыся па-за межамі свае Бацькаўшчыны, не спыніла сваёй працы, а супольна з усімі паняволенымі народамі былой Расіі ўтварыла адзіны супроцьбальшавіцкі фронт.
Аднак пасьля капітуляцыі Нямеччыны і Японіі ды фармальнага заканчэньня ваенных дзеяньняў БЦР уважала мэтазгодным часова спыніць сваю палітычную дзейнасьць, каб гэтым самым ня даць бальшавікам магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзьнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва БЦР зь немцамі ў мэтах канчальнага зьнішчэньня супроцьбальшавіцкага беларускага актыву, які апынуўся на тэрыторыі Нямеччыны.
Арганізацыяй беларускай эміграцыі ў Нямеччыне заняўся гэтак званы Беларускі Цэнтар, які і павінен быў стварыць беларускае аўтарытэтнае эміграцыйнае прадстаўніцтва.
I вось прайшло ўжо больш двух гадоў, а такога беларускага аўтарытэтнага эміграцыйнага прадстаўніцтва, на жаль, як не было, так і няма. Замест гэтага ўтварыліся шматлікія, часта нават фікцыйныя арганізацыі і ўстановы, якія, безумоўна, усяе беларускае эміграцыі не рэпрэзэнтуюць і рэпрэзэнтаваць яе ня могуць. У выніку такога нездаровага зьявішча пачаліся нутраныя міжарганізацыйныя сваркі, якія прывялі да пэўнай дэзарганізацыі сярод беларускай эмігрцыі.
Браты беларусы! Бацькаўшчына наша ізноў паняволена чужынцам. Сем’і нашыя, страціўшыя падчас вайны тры чвэрці свайго складу, ізноў выганяюцца балыпавіцкімі чысткамі ў далёкую і халодную тайгу Сібіру, сёлы і вёскі пусьцеюць... А вы? Замест таго, каб на чужыне стварыць адну дружную беларускую сям’ю і загартаваць дух свой для прадаўжэньня барацьбы за вызваленьне Беларусі, паднімаеце шкодныя пустыя ды нікому не патрэбныя спрэчкі.
Дарагія сябры! Заклінаю вас усім сьвятым, з пашаны да пралітае найлепшымі сынамі нашай Бацькаўшчыны крыві, спыніць гэтыя шкодныя сваркі.
Шмат хто з Вас ужо выехаў у далёкія заакіянскія краіны, недалёкі той час, калі ўсіх вас разьвязуць па ўсім сьвеце. Хто ведае, якімі шляхамі пойдуць міжнародныя падзеі? Хто ведае, у якія варункі трапяць нашы эмігранты ў чужых краінах? Хто ж за іх заступіцца, хто іх абароніць? Мы і толькі мы самі, калі будзем арганізаванымі і дружнымі. Толькі нашая адзіная эміграцыйная беларуская рэпрэзэнтацыя здольна будзе споўніць гэтае заданьне.
Заходнія саюзьнікі сяньня ўжо пазналі сапраўднае аблічча бальшавізму, і дзеля гэтага ў трох заходніх зонах Нямеччыны вы можаце зусім свабодна выказваць сваю волю, карыстаючыся агульным, роўным, беспасярэднім, тайным і прапарцыянальным галасаваньнем. Такі і толькі такі сапраўды дэмакратычны спосаб пакліканьня эміграцыйнага прадстаўніцтва будзе аўтарытэтным і здольным бараніць вас. Дзеля гэтага зьвяртаюся заклікам у першую чаргу да тых парлямэнтарных прадстаўнікоў на чужыне, якія маюць індывідуальны давер усяго народу, а таксама да найболып актыўных дзеячоў як з моладзі, так і з старэйшага грамадзянства: Вазьмеце ініцыятыву ў свае рукі! Правядзеце па ўсіх зонах выбары на чэсных дэмакратычных падставах для ўтварэньня беларускага зміграцыйнага прадстауніцтва [вылучэньне А. Г.].
Да працы, беларускі сялянска-работніцкі актыў!
Да працы, беларуская інтэлігенцыя!
Спынеце шкодныя звадкі ды спрэчкі!
Згуртуйцеся ў адну дружную беларускую сям’ю на чужыне! Кожная страта часу можа быць сьмерці падобнай.
Эміграцыя, сьнежань 1947 г.
Праф. Радаслаў Астроўскі,
Прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады32.
Хутка пасьля зьяўленьня гэтага дакумэнту, у студзені 1948 г., да Радаслава Астроўскага зьвярнулася група беларускіх дзеячаў (Васіль Рагуля, Юры Сабалеўскі, Мікола Шыла ды інш.) з просьбай аднавіць дзейнасьць БЦР. 9 траўня 1948 г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР33, на якім Беларуская Цэнтральная Рада была абвешчаная «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі».
БЦР прызнавала Акт 25 сакавіка 1918 г., дзейнасьць Рады БНР у 1918-1920 гг., але лічыла сябе пераемніцай ураду й Рады БНР, якія — паводле ўяўленьняў «астроўшчыкаў» — канчаткова спынілі сваё існаваньне па сьмерці Васіля Захаркі.
На пленуме ў Эльвангене Радаслава Астроўскага пераабралі прэзыдэнтам на чарговы чатырохгадовы тэрмін34. Першым віцэ-прэзыдэнтам БЦР стаў Васіль Рагуля, другім — Мікалай
32 Тэкст быў выдадзены й распаўсюджваўся ў выглядзе ўлёткі.
33 Удзел у XII Пленуме ўзялі 48 чалавек: Радаслаў Астроўскі, Янка Бекіш, Аляксандар Буглай, Аляксандар Вабішчэвіч, Ксенафонт Вайцяхоўскі, Людвік Галубовіч, Аляксандар Гузоўскі, Сьцяпан Дашкевіч, Раіса Евец, Міхаіл Ігнатовіч, Хведар Ільляшэвіч, Ільля Калько, Іван Касяк, Яўхім Кіпель, Барыс Крыстовіч, Янка Кудрук, Антон Курыловіч, Уладзімер Лазарэвіч, Мікалай Лапіцкі, Нік Лапушынскі, Іван Любачка, Віктар Мелюк, Мікалай Мінкевіч, Часлаў Найдзюк, Алесь Падун, Анатоль Плескачэўскі, Юры Прускі, Васіль Рагуля, Усевалад Родзевіч, Сяргей Розмысл, Аляксандар Русак, Юры Сабалеўскі, Ціхан Селівончык, Уладзімер Сенька, Юры Стукаліч, Масей Сяднёў, Павал Сьвірыд, Аляксей Сянькевіч, Анатоль Ушал, Вікгар Чабатарэвіч, Андрэй Чарэўка, Іван Шакун, Сымон Шаўцоў, Анатоль Шкутка, Марк Шпакоўскі, Мікалай Шчорс, Хведар Шыбут, Эмануіл Ясюк. Паводле: Сьпіс удзельнікаў Сэсіі БЦР (XII Пленум) у Эльвангене. 3 архіву БЦР.
34 Тады ўжывалася польскае слова «кадэнцыя».
Шчорс. Старшынём Рады міністраў быў абраны Юры Сабалеўскі, сакратаром БЦР — Іван Касяк35.
Пасьля Пленуму БЦР у Эльвангене. 1948.
Уладзімер Каракулька быў прызначаны першым віцэміністрам фінансаў Беларускай Народнай Рэспублікі, Усевалад Родзевіч — другім віцэ-міністрам фінансаў, Уладзімер Сенька — віцэ-міністрам унутраных справаў, Мікалай Мінкевіч — міністрам аховы здароўя й грамадзкай апекі, Ксенафонт Вайцяхоўскі — віцэ-міністрам кулыуры й асьветы, Эмануіл Ясюк — міністрам замежных справаў, Юры Стукаліч (Віцьбіч) — міністрам прэсы й прапаганды, Анатоль Шкутка— віцэ-старшынём Рады міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі, Аляксандар Русак — міністрам фінансаў, Сьцяпан Шнэк — міністрам Краёвай абароны, Іван Касяк — міністрам унутраных справаў, Янка Бекіш, Сьцяпан Рудзь— раднымі БЦР, Мікалай Сьцяпанаў— міністрам культуры й асьветы.
35 На пасаду першага віцэ-прэзыдэнта былі вылучаныя тры кандыдатуры: Васіля Рагулі (19 галасоў), Юр’я Сабалеўскага (14) і Анатоля Шкуткі (7). Мікалай Шчорс набраў 29 галасоў, Анатоль Шкутка— 17 (тут галасаваньне ішло за пасаду другога віцэ-прэзыдэнта). Паводле чарнавікоў пратаколу і бягучых папераў XII Пленуму БЦР у Эльвангене. 3 архіву БЦР.
Іван Ермачэнка быў вызначаны паўнамоцным паслом БЦР у Злучаных Штатах36.
Такім чынам, былі арганізацыйна аформленыя два цэнтры прыцягненьня беларускіх паваенных эмігрантаў: Рада БНР і БЦР. А раскол, які падзяліў беларускіх Ды-Пі ў Нямеччыне й Аўстрыі, зь іх выездам на сталае жыцьцё ў іншыя краіны быў перанесены ў наваствораныя беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.
Царкоўныпадзел
Палітычныя супярэчнасьці ў асяродзьдзі беларускіх Ды-Пі ў Нямеччыне былі цесна пераплеценыя з царкоўным падзелам. Мітрапаліт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Андрэй (Крыт) так характарызаваў памкненьні беларускіх эмігрантаў:
Мы прыйшлі на эміграцыю з маленькімі дзеткамі, са старэнькімі бабулямі і замеж таго, каб спачатку разбагацець, пачалі капаць духовую крыніцу — будаваць цэрквы, каб гэтым падзякаваць Богу за свой ратунак, каб пакінуць пасьля сябе вечны помнік нашага побыту на выгнаньні— Беларускую Царкву, творачы гэтым карысьць для будучай Вольнай Беларусі37.
Сапраўды, менавіта рэлігійная самасьвядомасьць у значнай ступені была элемэнтам, які лучыў беларускую дыяспару. Бальшыню эмігрантаў паваеннай хвалі складалі сяляне, што як у Беларусі, так і на эміграцыі не ўяўлялі сябе па-за межамі рэлігійнай супольнасьці. Для шараговага беларускага эмігранта — як і для ўкраінца, рускага, паляка, харвата — важным было рэгулярнае наведваньне царквы, адзначэньне галоўных гадавых рэлігійных сьвятаў, магчымасьць хрысьціць дзіця, вянчацца й г. д.