Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)  Алег Гардзіенка

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)

Алег Гардзіенка
Памер: 536с.
Смаленск 2007
102.57 МБ
СЛАВА ЗМАГАРАМ
ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ w to those who rhmn top freedom ASpINDfH
СЛАВА ЗМАГАРАМ
ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ IY TO THOSE WHO FiMJCHT POP FREEDOM |
\чр TMDE Pf NDFM4Of RYT
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (бкка)
Беларускі інстытут навукі й масгацтва
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
1<ніга 16
Алег Гардзіенка
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)
Смаленск
2009
УДК 325.2(73)(=826)(091)
ББК 63.3(4Бен)
Г20
Сэрыя заснаваная ў 2004 годзе
БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ
Выдавецкая камісія:
Касоўская Алена — старшыня камісіі Цупрык Робэрт — старшыня БККА Арцюшэнка Жорж Аўдзей Ірына	 |Брылеўская Лёнгіна| Запруднік Надзя
Лешчанка Жорж Літаровіч Ліза Навумчык Жорж Сенька Валянціна Сенька Міхась Цярпіцкі Віталь
Беларускі інстытут навукі й мастацтва
Рэцэнзэнты: д-р Вітаўт Кіпель д-р Ян Запруднік
© Гардзіенка А., 2009
© БІНІМ, 2009
ЗЬМЕСТ
Дзяржаўніцкая арганізацыя	6
Прадмова	8
I.	БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ НА ЗАХАД У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XX СТ.	11
Беларусы ў паваеннай Нямеччыне й Аўстрыі	13
Сацыяльныя характарыстыкі	13
Палітычны раскол	18
Царкоўны падзел	28
II.	ПРЫЕЗД БЕЛАРУСКІХ УЦЕКАЧОЎ У ЗША	40
Запрашэньне і ўладкаваньне Ды-Пі	40
Беларускі Саўт-Рывэр	49
III.	ПАЧАТКІ ГРАМАДЗКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ БЕЛАРУСАЎ У ЗША ПА II СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЕ	60
Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт (ЗБАДК)	60
Іншыя арганізацыі прыхільнікаў БЦР	67
IV.	СТВАРЭНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСАВАГА КАМІТЭТУ АМЭРЫКІ	76
Падрыхтоўка да скліканьня агульнабеларускага Кангрэсу	76
I Кангрэс беларусаў Амэрыкі	80
V.	БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ Ў 1951-1957 ГГ.	85
Умовы дзейнасьці БККА: амэрыканская палітыка й эміграцыйная супольнасьць	85
БККАў 1951-1955 гг.	90
Фармуляваньне «беларускага пытаньня» перад амэрыканскім грамадзтвам	90
Выдавецкая дзейнасьць	95
Грамадзкія мерапрыемствы для беларусаў у ЗША	102
Крызіс у БККА й сыход Мікалая Шчорса	107
VI.	БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ Ў 1957-1989 ГГ.	115
II Кангрэс беларусаў Амэрыкі	115
БККА пасьля II Кангрэсу: першыя крокі новага кіраўніцтва	119
Спробы аб’яднаньня з БАЗА й стварэньня супольнай Беларуска-амэрыканскай рады	122
Умовы дзейнасьці БККА ў 1960-1980-х гг.	145
Рэпрэзэнтацыйная дзейнасьць БККА	154
Царкоўнае пытаньне й БККА	160
Дзейнасьць рэгіянальных аддзелаў і прадстаўніцтваў БККА ды арганізацыяў, што ў яго ўваходзілі	168
Аддзелы БККА	169
Прадстаўніцтвы БККА	180
Арганізацыі, што ўваходзілі ў БККА	195
Выдавецкая дзейнасьць БККА	200
«Справа» Лофтуса	212
VII.	БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ
Ў 1990-Я	220
Арганізацыйныя зьмены	220
Новыя тэндэнцыі міжнародньіх дачыненьняў і дзейнасьць БККА	225
Кантакты БККА з амэрыканскімі чыноўнікамі й палітыкамі	230
БНР / БЦР: канец палітычнага супрацьстаяньня	238
VIII.	БЕЛАРУСКІ КАНГРЭСАВЫ КАМІТЭТ АМЭРЫКІ СЁНЬНЯ	247
ЗАКЛЮЧНЫЯ РАЗВАГІ	254
УСПАМІНЫ
Лёнгіна Брылеўская: Як засноўвалася калёнія ў Саўт-Рывэры	258
Барыс Kim: Mae ўспаміны	265
Лёля Касоўская: Mae ўспаміны пра Івана Іванавіча Касяка	267
ЛІСТАВАНЬНЕ
Ліставаньне Барыса Кіта з Аляксандрам Русаком	269
Ліставаньне Часлава Найдзюка з Іванам Касяком	277
Ліставаньне Васіля Шчэцькі і Івана Касяка	319
ДАКУМЭНТЫ
Открытое пнсьмо к амернканцам белорусского пронсхождення	321
Браты Беларусы! (Зварот Галоўнай управы ЗБАДК)	322
Да беларускае арганізаванае грамадзкасьці ў ЗША	324
Заклік Першага Беларуска-амэрыканскага кантрэсу
да ўсіх беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсіх амэрыканцаў беларускага паходжаньня	325
Рэзалюцыя Першага Беларуска-амэрыканскага кангрэсу
ў ЗША ў справе супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі групамі	326
Тэкст сьветчаньня старшыні Беларускага кангрэсавага камітэту перад падкамісіяй замежных справаў
Палаты рэпрэзэнтантаў	327
Ініцыятыўная група па выдачы беларускага часапісу	332
Сьвяткаваньне 25 сакавіка ці 43-іх угодкаў абвешчэньня Беларускай
Народнай Рэспублікі ў Каларада	333
Зварот да беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і да ўсяго беларускага грамадзянства ў ЗШПАмэрыкі	334
Ліст Станіслава Станкевіча да Кастуся Мерляка	336
Ліставаньне Мікалая Падлазьніка і Івана Касяка	337
Дарагія суродзічы (Віншаваньне з Днём Волі ад Хведара
Шыбута — прадстаўніка БККА на штат Каларада)	339
Прамова сп. Расьціслава Завістовіча, старшыні Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, на Першым Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску 8.07.1993	339
Дарагія суродзічы! (Віншаваньне БККА ад 25 сакавіка 1995 г.)	342
Паважанае спадарства! (Віншаваньне з Днём Волі ад амбасадара Сяргея Мартынава)	343
Статут Кангрэсаў беларусоў Амэрыкі	343
Статут Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамагавага камітэту	348
Бібліяграфія артыкулаў часопісу «Беларуская думка»	352
Біяграфічны паказьнік	395
Іменны паказьнік	411
ДЗЯРЖАЎНІЦКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
Эміграцыя зь Беларусі ў Амэрыку — зьява болып як двухсотгадовае даўнасьці. Аднак праявы палітычна-незалежніцкай дзейнасьці беларускай дыяспары ў гэтай краіне — фэномэн параўнальна новы, яго пачатак ляжыць у першай палове XX ст.
У Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе паводле ашацаваньняў-падлікаў аселі 600-650 тыс. выхадцаў зь Беларусі, арганізацыйны ўдзел беларусаў у палітычных мерапрыемствах: мітынгах, сьвяткаваньнях — праводзіцца ад першых дзесяцігодзьдзяў мінулага стагодзьдзя, а першыя грамадзка-палітычныя арганізацыі зь дзяржаўнай ідэалёгіяй заснаваныя ў 1920-х гг.
Значна шырэйшая палітычная дзейнасьць беларускай дыяспары ў ЗША пачалася па II Сусьветнай вайне, калі ў краіну прыехала хваля паваенных эмігрантаў, выкліканая падзеямі 1941-1945 гг. Гэтыя эмігранты адрозьніваліся ад сваіх папярэднікаў тым, што былі амаль поўнасьцю нацыянальна сьведамыя, у бальшыні незалежнікі, прыхільнікі адраджэньня беларускай дзяржавы.
У канцы 1940-х— пачатку 1950-х гг. у ЗША паўстала ладная колькасьць беларускіх грамадзка-палітычных арганізацыяў, былі заснаваныя царкоўныя струкгуры — беларускія, непадуладныя расейскім праваслаўным юрысдыкцыям, ды, што надзвычай важна, запачаткаваны сталы беларускі пэрыядычны друк. Бясспрэчна, пачалася новая фаза ў жыцьці беларускае дыяспары.
У гэтай манаграфіі Алег Гардзіенка, малады гісторык з Бацькаўшчыны, аналізуе ў шырокім абсягу, на аснове архіўных дакумэнтаў ды друкаваных крыніцаў, а таксама шматлікіх інтэрвію з удзельнікамі беларускага арганізацыйнага жыцьця, дзейнасьць аднае з найстарэйшых грамадзка-палітычных арганізацыяў у ЗШ A — Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі (БККА). Заснаваны ў 1951 г. на Зьезьдзе беларусаў Амэрыкі як «арганізацыя арганізацыяў», Беларускі кангрэсавы камітэт сфармуляваў свае заданьні ў гэткім пляне: інфармаваць урадавыя колы й шырокае грамадзтва Амэрыкі, прадстаўнікоў дзяржаваў — членаў ААН аб каляніяльным стане псэўданезалежнае дзяржавы БССР; выкрываць генацыдную й русіфікатарскую палітыку савецкае ўлады ў Беларусі; пашыраць у вольным дэмакратычным сьвеце веду пра гістарычнае разьвіцьцё беларускае нацыі ў эўрапейскім
кантэксьце ды насьвятляць-абгрунтоўваць, падтрымліваць імкненьне беларускага народу да адраджэньня Беларускае Дэмакратычнае Дзяржавы. Беручы за пачатак дзяржаўнасьці Беларусь часу Полацкага й Тураўскага княстваў, а пасьля — удзел у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Беларускі кангрэсавы камітэт праз тысячы мэмарандумаў, удзел у канфэрэнцыях, сьведчаньні ў амэрыканскім кангрэсе інфармаваў міжнародную грамадзкасьць пра вызвольнае змаганьне беларускага народу, жаданьне вырвацца з маскоўска-савецка-расейскае імпэрыі ды адрадзіць незалежную беларускую дзяржаву, абвешчаную 25 сакавіка 1918 г. Беларускую Народную Рэспубліку.
Зусім абгрунтавана й лягічна, палітычнае кіраўніцтва БККА, як і значная частка беларускага грамадзтва ў ЗША, уважала й постсакавіковую палітычную дзейнасьць Беларускага Руху як працу дзяржаўніцкую, крокі да аднаўленьня незалежнасьці. Гэтак, нацыянальная актыўнасьць у часе ваенных гадоў 1941-1944 залічалася ў прагрэс нацыянальнага руху. Створаныя ў гэтыя гады Беларуская народная самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларуская краёвая абарона, юрыспрудэнцыя, школьніцтва, Сабор Беларускай праваслаўнай царквы ды крокі да аднаўленьня аўтакефаліі, а найбольш — арганізацыя Беларускай Цэнтральнай Рады ды пацьверджаньне пастановаў 25 сакавіка 1918 г. II Усебеларускім кангрэсам 27 чэрвеня 1944 г. — усё гэта лічылася крокамі Беларускага Нацыянальнага Араджэньня ды станавіла аснову дзеяньня Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
Безумоўна, дзейнасьць БККА на працягу больш як паўстагодзьдзя залічаецца ў рэестар дзяржаўніцкага поступу Беларускага Нацыянальнага Руху. А кнігу пра БККА аўтарства маладога гісторыка зь Беларусі, дасьледніка, аддаленага ад падзеяў ваеннага часу, належыцца прывітаць як важнае дасягненьне ў вывучэньні найноўшае гісторыі разьвіцьця беларускае нацыі.
Вітаўт Кіпель
ПРАДМОВА
Сьвядомая паваенная эміграцыя на Захадзе стварыла безьліч вялікіх і малых арганізацыяў, што дапамагалі нашым суайчыньнікам вырашаць уласныя сацыяльна-культурныя праблемы й рэпрэзэнтаваць сябе ў чужым грамадзтве. Некаторыя зь іх ператварыліся ў сапраўды знакавыя фэномэны эміграцыйнага жыцьця. У ліку такіх арганізацыяў можна назваць і Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. Ён ад самага пачатку меўся аб’яднаць усіх беларусаў у ЗША, незалежна ад іхных палітычных, рэлігійных і іншых поглядаў, выступаць ад імя ўсіх суайчыньнікаў-выгнанцаў. Дзякуючы яго намаганьням амэрыканскія ўлады доўгі час атрымоўвалі праўдзівую інфармацыю пра Беларусь і беларусаў.
За ўвесь пэрыяд свайго існаваньня Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі шмат працаваў для забесыіячэньня беларускіх інтарэсаў, аднак ён не зьвярнуў на сябе належнай увагі навукоўцаў-гісторыкаў. Адмысловага дасьледаваньня, нават у выглядзе асобнага артыкулу, прысьвечанага дзейнасьці арганізацыі, так і не зьявілася. Інфармацыю пра БККА можна знайсьці ў кнізе Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША»1 і яе ангельскамоўнай вэрсіі2, у выданьні «Беларусь учора і сяньня»3. Невялічкі артыкул зьмешчаны ў «Беларускай энцыкляпэдыі»4, a мэты і задачы БККА былі акрэсьленыя ў інтэрвію старшыні БККА Расьціслава Завістовіча, зьмешчаным у зборніку Леаніда Пранчака «Беларуская Амэрыка»5.